Іспанія, або Гіспанія (лац.: Hispania) — рымская назва Пірэнейскага паўвострава.

Гісторыя
Паражэнне карфагенян (войскамі якіх кіраваў Ганібал) у Другой Пунічнай вайне ў 210 г. да н.э. адкрыла шлях да ўсталявання рымскага панавання на паўвостраве, аднак кельтыберы ў цэнтральнай яго частцы і на поўначы супраціўляліся яшчэ амаль два стагоддзі, а паўстанні ў пірэнейскай частцы Іспаніі адбываліся на працягу ўсяго рымскага валадарства.
Тым не менш, Іспанія стала важнай часткай Рымскай імперыі. На Пірэнейскім паўвостраве нарадзіліся чатыры рымскія імператары (самыя вядомыя з іх: Траян, Адрыян), пісьменнік і філосаф Сенека. Найбольшы ўплыў рымлян зведала паўднёвая частка паўвострава (сучасныя Андалусія і паўднёвая Партугалія) і паўночна-ўсходняя (у раёне сучаснай Каталоніі), хоць баскі, напрыклад, так і не былі цалкам раманізаваны.
Рымляне падзялілі паўвостраў на Іспанію Далёкую і Іспанію Блізкую, а пры імператары Аўгусце Іспанія была падзелена на 3 правінцыі: Тараконскую Іспанію, Лузітанію і Бетыку. Пры імператары Дыяклетыяне Іспанія ўвайшла ў аднайменны , які складаўся ўжо з 6 правінцый: Бeтыкі, Лузітаніі, , Галісіі, Тараконскай правінцыі і Тангітанскай Маўрытаніі.
У пачатку V ст. іспанскія правінцыі былі заваяваны вандаламі і свевамі, а пазней вестготамі, якія заснавалі тут свае дзяржавы. Такім чынам, Іспанія аказалася адной з першых абласцей, адарваных варварамі ад Рымскай імперыі.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
- Циркин Ю. Б. Античные и раннесредневековые источники по истории Испании. СПб., 2006. (руск.)
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Ispaniya abo Gispaniya lac Hispania rymskaya nazva Pirenejskaga payvostrava Rymskaya Ispaniya y I III stst GistoryyaParazhenne karfagenyan vojskami yakih kiravay Ganibal u Drugoj Punichnaj vajne y 210 g da n e adkryla shlyah da ystalyavannya rymskaga panavannya na payvostrave adnak keltybery y centralnaj yago chastcy i na poynachy supraciylyalisya yashche amal dva stagoddzi a paystanni y pirenejskaj chastcy Ispanii adbyvalisya na pracyagu ysyago rymskaga valadarstva Tym ne mensh Ispaniya stala vazhnaj chastkaj Rymskaj imperyi Na Pirenejskim payvostrave naradzilisya chatyry rymskiya imperatary samyya vyadomyya z ih Trayan Adryyan pismennik i filosaf Seneka Najbolshy yplyy rymlyan zvedala paydnyovaya chastka payvostrava suchasnyya Andalusiya i paydnyovaya Partugaliya i paynochna yshodnyaya u rayone suchasnaj Katalonii hoc baski napryklad tak i ne byli calkam ramanizavany Rymlyane padzyalili payvostray na Ispaniyu Dalyokuyu i Ispaniyu Blizkuyu a pry imperatary Aygusce Ispaniya byla padzelena na 3 pravincyi Tarakonskuyu Ispaniyu Luzitaniyu i Betyku Pry imperatary Dyyakletyyane Ispaniya yvajshla y adnajmenny yaki skladaysya yzho z 6 pravincyj Betyki Luzitanii Galisii Tarakonskaj pravincyi i Tangitanskaj Mayrytanii U pachatku V st ispanskiya pravincyi byli zavayavany vandalami i svevami a paznej vestgotami yakiya zasnavali tut svae dzyarzhavy Takim chynam Ispaniya akazalasya adnoj z pershyh ablascej adarvanyh varvarami ad Rymskaj imperyi Gl taksamaZnoskiSpasylkiCirkin Yu B Antichnye i rannesrednevekovye istochniki po istorii Ispanii SPb 2006 rusk