Сцяг Гамбурга — афіцыйны сімвал горада Гамбург у Германіі. Уяўляе сабой чырвонае палотнішча з суадносінамі бакоў 3:5 з белым замкам з трыма вежамі — гербавай фігурай Гамбурга. Сцяг паўторна прыняты ў 1834 на аснове герба Гамбурга, аднак сцягі падобнага дызайну горад выкарыстоўваў і раней, да страты суверэнітэту ў 1806. Пры гэтым сустракаліся розныя каляровыя рашэнні, у тым ліку чырвоны замак на белым фоне. Першыя вядомыя выявы замка з трыма вежамі як сімвала Гамбурга з’яўляюцца на пячатках 1241 года.
Сцяг Свабоднага і ганзейскага горада Гамбург | |
---|---|
Германія | |
![]() Грамадзянскі сцяг | |
Зацверджаны | 14 мая 1751 |
Выкарыстанне | ![]() |
Прапорцыя | 2:3 |
![]() Урадавы сцяг | |
Зацверджаны | 8 кастрычніка 1897 |
Прапорцыя | 2:3 |
Апісаны асноўны варыянт сцяга можа выкарыстоўвацца як урадавымі ўстановамі, так і недзяржаўнымі арганізацыямі і грамадзянамі. Апроч яго існуе ўрадавы сцяг, які выкарыстоўваецца выключна сенатам Гамбурга. На ім у чырвоным полі замест замка намаляваны цалкам вялікі герб Гамбурга. Гэты сцяг быў уведзены 8 кастрычніка 1897 года і пацверджаны 6 чэрвеня 1952 года.

Існуе таксама марскі сцяг з белым замкам і сінім якарам, які выкарыстоўваецца на суднах, што належаць гораду, і ва ўстановах, звязаных з мараплаўствам.
Зноскі
- Альфред Знамиеровский. Флаги. Всемирная энциклопедия. — Эксмо. — М., 2009. — С. 143. — 256 с. — ISBN 978-5-699-32161-2.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Гамбурга
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Scyag Gamburga aficyjny simval gorada Gamburg u Germanii Uyaylyae saboj chyrvonae palotnishcha z suadnosinami bakoy 3 5 z belym zamkam z tryma vezhami gerbavaj figuraj Gamburga Scyag paytorna prynyaty y 1834 na asnove gerba Gamburga adnak scyagi padobnaga dyzajnu gorad vykarystoyvay i ranej da straty suverenitetu y 1806 Pry getym sustrakalisya roznyya kalyarovyya rashenni u tym liku chyrvony zamak na belym fone Pershyya vyadomyya vyyavy zamka z tryma vezhami yak simvala Gamburga z yaylyayucca na pyachatkah 1241 goda Scyag Svabodnaga i ganzejskaga gorada GamburgGermaniyaGramadzyanski scyagZacverdzhany 14 maya 1751VykarystannePraporcyya 2 3Uradavy scyagZacverdzhany 8 kastrychnika 1897Praporcyya 2 3 Apisany asnoyny varyyant scyaga mozha vykarystoyvacca yak uradavymi ystanovami tak i nedzyarzhaynymi arganizacyyami i gramadzyanami Aproch yago isnue yradavy scyag yaki vykarystoyvaecca vyklyuchna senatam Gamburga Na im u chyrvonym poli zamest zamka namalyavany calkam vyaliki gerb Gamburga Gety scyag byy uvedzeny 8 kastrychnika 1897 goda i pacverdzhany 6 chervenya 1952 goda Marski scyag Gamburga Isnue taksama marski scyag z belym zamkam i sinim yakaram yaki vykarystoyvaecca na sudnah shto nalezhac goradu i va ystanovah zvyazanyh z maraplaystvam ZnoskiAlfred Znamierovskij Flagi Vsemirnaya enciklopediya Eksmo M 2009 S 143 256 s ISBN 978 5 699 32161 2 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Scyag Gamburga