Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Каўказ тэрыторыя паміж Чорным Азоўскім і Каспійскім морамі ад Кума Маныцкай упадзіны да паўднёвай часткі Армянскага наго

Каўказ

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Каўказ

Каўказ — тэрыторыя паміж Чорным, Азоўскім і Каспійскім морамі ад Кума-Маныцкай упадзіны да паўднёвай часткі Армянскага нагор’я. Плошча больш за 500 тыс. км². У межах Каўказа частка Расіі (Паўночны Каўказ), Азербайджан, Арменія, Грузія, частка Турцыі і Ірана. Вылучаюць Паўночны Каўказ, Перадкаўказзе і Закаўказзе.

Каўказ
image
Этнахаронім caucasianu, caucasiana, caucasiano, caucásicu, caucásica, caucásico, caucasià, каўказец, каўказка, каўказцы, kaukasier, Kavkazec і Kavkazka
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта Каўказскія горы
Тэрыторыя перакрываецца з Расія, Грузія, Азербайджан і Арменія
Найвышэйшы пункт Эльбрус
Вышыня над узроўнем мора 5 642 м
Вывучаецца ў каўказазнаўства[d]
Даўжыня
  • 1 200 км
image Медыяфайлы на Вікісховішчы
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каўказ (значэнні).
image
Краіны Каўказа

Назва

Паходжанне слова, магчыма, звязана з хецкім «каз-каз» — назва народа, які жыў на паўднёвым беразе Чорнага мора.

Прырода

image
Каўказ з космасу
image
Дамбай (Расія)

У цэнтры — горная сістэма Вялікага Каўказа, якая падзяляецца на Заходні Каўказ (да Эльбруса), Цэнтральны Каўказ (паміж Эльбрусам і Казбекам) і Усходні Каўказ (на ўсход ад Казбека). Вялікі Каўказ цягнецца ад Таманскага паўвострава да Апшэронскага на 1500 км, шырыня 160—180 км. Восевую частку Каўказа складаюць Галоўны, або Водападзельны, і Бакавы хрыбты, з вяршынямі больш за 5000 м (г. Эльбрус — 5642 м, Дыхтау — 5203 м, Шхара — 5068 м, Казбек — 5033 м). На поўначы ад восевай зоны перадавыя хрыбты — Скалісты, Пашавы, Церскі, на поўдні — Бзыбскі, Кадорскі, Рачынскі. Хрыбты Вялікага Каўказа вызначаюцца альпійскімі формамі рэльефу або маюць характар куэстаў. Рэльеф Перадкаўказзя раўнінны; у яго заходняй частцы Кубана-Прыазоўская нізіна, ва ўсходняй — Прыкаспійская нізіна, паміж імі Стаўрапольскае ўзвышша з вышынямі да 831 м. У цэнтры і на захадзе Закаўказзя — сярэднягорны рэльеф; горныя хрыбты Малога Каўказа (выш. да 3724 м, г. Гямыш) і Армянскае нагор’е (выш. да 5165 м, гара Вялікі Арарат). На паўночным захадзе размешчана Калхідская нізіна, на ўсходзе — Кура-Араксінская нізіна, на паўднёвым усходзе — Ленкаранская нізіна і складкавыя Талышскія горы (выш. да 2492 м).

Тэрыторыя Каўказа знаходзіцца ў межах Альпійскай складкавай вобласці. Утварэнне горнай сістэмы пачалося ў мезазоі, у кайназоі адбылося падняцце і фарміраванне горнага рэльефу, у антрапагене ў выніку амаладжэння гор склалася сучасная араграфічная структура Каўказа. Горныя хрыбты Вялікага Каўказа і масівы Малога Каўказа складзены пераважна з палеазойскіх гранітоідаў. Пашыраны таксама юрскія, мелавыя, палеагенавыя адклады. Армянскае нагор’е ўкрыта вулканічнымі пародамі неагенавага і чацвярцічнага часу. Нізіны Перадкаўказзя і Калхідская нізіна характарызуюцца шырокім развіццём неагенавых і палеагенавых кантынентальных і марскіх адкладаў.

Карысныя выкапні: нафта (Баку, Грозны, Майкоп), газ (Краснадарскі і Стаўрапольскі краі), жалеза (Дашкесан), вальфрам і малібдэн (Тырныауз), цынк, свінцовыя руды (Садон), будаўнічыя матэрыялы (граніт, габра, мармур, туф, базальт, андэзіт, вапняк). Шмат мінеральных крыніц.

Каўказ размешчаны на мяжы ўмеранага і субтрапічнага кліматычных паясоў. Хрыбты Вялікага Каўказа перашкаджаюць пранікненню халодных паветраных мас у Закаўказзе і цёплых субтрапічных у Перадкаўказзе. Сярэдняя тэмпература студзеня ў Перадкаўказзі ад −2 °C да −5 °C, у Закаўказзі 3-6 °C. Летам на Заходні Каўказ уплываюць вільготныя паветраныя масы Атлантыкі і Міжземнамор’я, на Усходнім Каўказе — сухія кантынентальныя масы ўнутраных абласцей Еўразіі. Сярэдняя тэмпература ліпеня ад 23-24 °C на захадзе да 25-29 °C на ўсходзе. На схілах Вялікага Каўказа вышынная кліматычная пояснасць. Сярэдняя тэмпература студзеня на вышыні 2000 м каля −8 °C, жніўня (самы цёплы месяц) 13 °C Вышэй — высакагорны клімат з вялікай вільгаццю і нівальны клімат вяршынь. Гадавая колькасць ападкаў у Перадкаўказзі 200—800 мм, на захадзе Вялікага Каўказа і Калхідскай нізіне больш за 1500 мм, у хрыбтах Малога Каўказа і Армянскім нагор’і 400—800 мм, на Кура-Араксінскай нізіне 200—400 мм. У гарах Вялікага Каўказа каля 2000 ледавікоў (агульная плошча 1428 км²); буйнейшыя — Дыхсу, Безенгі, Караугом, Цанер.

image
Рака Рыёні (Грузія)

Рэкі належаць да басейна Чорнага (Рыёні, Інгуры), Каспійскага (Церак, Кура, Самур) і Азоўскага (Кубань) мораў. Рэкі парожыстыя, багатыя гідраэнергіяй, выкарыстоўваюцца для арашэння, суднаходныя ў ніжнім цячэнні. Шмат невялікіх азёр; буйныя — возера Ван, Севан, Урмія.

image
Горы ў Сванеціі (Грузія)

Глебава-расліннае покрыва і жывёльны свет Каўказа разнастайныя. На захадзе Перадкаўказзя стэпавыя і лесастэпавыя ландшафты, на ўсходзе — паўпустынныя, кавыльныя і ціпчаковыя стэпы на чарназёмах і палыновыя групоўкі на светла-каштанавых глебах. У межах Вялікага Каўказа выразная вышынная занальнасць, дзе вылучаюцца горна-лясная, горна-лугавая і гляцыяльна-нівальная зоны. Унізе схілаў Заходняга Каўказа дубовыя лясы на шэрых лясных глебах (на поўначы) і рэліктавыя шыракалістыя на дзярнова-карбанатных глебах (на поўдні) пераходзяць у грабава-букава-дубовыя лясы на бурых лясных глебах; на вышынях 1200—1500 м ялова-піхтавыя лясы на дзярнова-карбанатных глебах. На вышыні 2200 м — субальпійскія і альпійскія лугі на горна-лугавых тарфяністых глебах, вышэй 2750-3200 м — ледавікі. Ніжнюю частку гор Усходняга Каўказа займаюць стэпы на горна-лугавых глебах, у лясной зоне арыднае рэдкалессе або хмызняковыя субтрапічныя зараснікі на горных карбанатных глебах, потым грабава-дубовыя лясы, вышэй хваёвыя лясы і горныя стэпы, якія пераходзяць у субальпійскія і альпійскія лугі. Ледавікі і снежнікі на вышынях 3700-4200 м. У Закаўказзі субтрапічнае глебава-расліннае покрыва. На Калхідскай нізіне пашыраны балоты і альховыя лясы на забалочаных падзолістых і тарфяна-балотных глебах. Каля перадгор’яў іх змяняюць рэліктавыя лясы на жаўтазёмах і чырваназёмах. У цэнтры Кура-Араксінскай нізіны палыновыя і салянкавыя паўпустыні на шэразёмах, у перадгор’ях стэпавыя групоўкі і арыднае рэдкалессе на шэра-карычневых і карычневых глебах. На Армянскім нагор’і расліннасць горна-стэпавая і горна-лугавая на чарназёмах і каштанавых глебах. Схілы Малога Каўказа і Талышскіх гор маюць вышынную пояснасць, блізкую да паўднёвых схілаў Вялікага Каўказа, толькі ў Талышскіх гарах горна-лясны пояс гірканскага (азіяцкага) тыпу.

Жывёльны свет Перадкаўказзя прадстаўлены пераважна грызунамі (суслік, палёўка, тушканчык, пясчанка). Вялікі Каўказ населены ляснымі і высакагорнымі жывёламі (алень, дзік, зубр, буры мядзведзь, куніца, вавёрка, муфлон); ёсць эндэмічныя віды (тур, каўказскі цецярук, улар). Фаўна Кура-Араксінскай нізіны блізкая да сярэднеазіяцкай (джэйран, дзікабраз, тушканчык, пясчанка), на Армянскім нагор’і — заходнеазіяцкага тыпу (малаазіяцкі суслік, хамяк, сляпыш, горная курапатка).

На тэрыторыі Каўказа каля 20 запаведнікаў, у т.л. Каўказскі, Тэбердзінскі, Рыцынскі, Дыліжанскі.

Турызм

image
Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа, Геленджык (Расія)

Каўказ — адзін з найбольшых курортных раёнаў (Каўказскія Мінеральныя Воды, група курортаў на Чарнаморскім узбярэжжы ад Анапы да Батумі). Цэнтр турызму і альпінізму, горналыжнага спорту.

Гл. таксама

  • Вялікі Каўказ
  • Малы Каўказ

Зноскі

  1. http://www.academiadelallingua.com/diccionariu/index.php?cod=11129 Праверана 16 красавіка 2020.
  2. http://www.academiadelallingua.com/diccionariu/index.php?cod=11130 Праверана 16 красавіка 2020.

Літаратура

  • Матузка А. Каўказ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каўказ

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 21:04

Kaykaz terytoryya pamizh Chornym Azoyskim i Kaspijskim morami ad Kuma Manyckaj upadziny da paydnyovaj chastki Armyanskaga nagor ya Ploshcha bolsh za 500 tys km U mezhah Kaykaza chastka Rasii Paynochny Kaykaz Azerbajdzhan Armeniya Gruziya chastka Turcyi i Irana Vyluchayuc Paynochny Kaykaz Peradkaykazze i Zakaykazze KaykazEtnaharonimcaucasianu caucasiana caucasiano caucasicu caucasica caucasico caucasia kaykazec kaykazka kaykazcy kaukasier Kavkazec i KavkazkaZnahodzicca y mezhah geagrafichnaga ab ektaKaykazskiya goryTerytoryya perakryvaecca zRasiya Gruziya Azerbajdzhan i ArmeniyaNajvyshejshy punktElbrusVyshynya nad uzroynem mora5 642 mVyvuchaecca ykaykazaznaystva d Dayzhynya1 200 km Medyyafajly na VikishovishchyU panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Kaykaz znachenni Krainy KaykazaNazvaPahodzhanne slova magchyma zvyazana z heckim kaz kaz nazva naroda yaki zhyy na paydnyovym beraze Chornaga mora PryrodaKaykaz z kosmasuDambaj Rasiya U centry gornaya sistema Vyalikaga Kaykaza yakaya padzyalyaecca na Zahodni Kaykaz da Elbrusa Centralny Kaykaz pamizh Elbrusam i Kazbekam i Ushodni Kaykaz na yshod ad Kazbeka Vyaliki Kaykaz cyagnecca ad Tamanskaga payvostrava da Apsheronskaga na 1500 km shyrynya 160 180 km Vosevuyu chastku Kaykaza skladayuc Galoyny abo Vodapadzelny i Bakavy hrybty z vyarshynyami bolsh za 5000 m g Elbrus 5642 m Dyhtau 5203 m Shhara 5068 m Kazbek 5033 m Na poynachy ad vosevaj zony peradavyya hrybty Skalisty Pashavy Cerski na poydni Bzybski Kadorski Rachynski Hrybty Vyalikaga Kaykaza vyznachayucca alpijskimi formami relefu abo mayuc haraktar kuestay Relef Peradkaykazzya rayninny u yago zahodnyaj chastcy Kubana Pryazoyskaya nizina va yshodnyaj Prykaspijskaya nizina pamizh imi Stayrapolskae yzvyshsha z vyshynyami da 831 m U centry i na zahadze Zakaykazzya syarednyagorny relef gornyya hrybty Maloga Kaykaza vysh da 3724 m g Gyamysh i Armyanskae nagor e vysh da 5165 m gara Vyaliki Ararat Na paynochnym zahadze razmeshchana Kalhidskaya nizina na yshodze Kura Araksinskaya nizina na paydnyovym ushodze Lenkaranskaya nizina i skladkavyya Talyshskiya gory vysh da 2492 m Terytoryya Kaykaza znahodzicca y mezhah Alpijskaj skladkavaj voblasci Utvarenne gornaj sistemy pachalosya y mezazoi u kajnazoi adbylosya padnyacce i farmiravanne gornaga relefu u antrapagene y vyniku amaladzhennya gor sklalasya suchasnaya aragrafichnaya struktura Kaykaza Gornyya hrybty Vyalikaga Kaykaza i masivy Maloga Kaykaza skladzeny peravazhna z paleazojskih granitoiday Pashyrany taksama yurskiya melavyya paleagenavyya adklady Armyanskae nagor e ykryta vulkanichnymi parodami neagenavaga i chacvyarcichnaga chasu Niziny Peradkaykazzya i Kalhidskaya nizina haraktaryzuyucca shyrokim razviccyom neagenavyh i paleagenavyh kantynentalnyh i marskih adkladay Karysnyya vykapni nafta Baku Grozny Majkop gaz Krasnadarski i Stayrapolski krai zhaleza Dashkesan valfram i malibden Tyrnyauz cynk svincovyya rudy Sadon budaynichyya materyyaly granit gabra marmur tuf bazalt andezit vapnyak Shmat mineralnyh krynic Kaykaz razmeshchany na myazhy ymeranaga i subtrapichnaga klimatychnyh payasoy Hrybty Vyalikaga Kaykaza perashkadzhayuc praniknennyu halodnyh pavetranyh mas u Zakaykazze i cyoplyh subtrapichnyh u Peradkaykazze Syarednyaya temperatura studzenya y Peradkaykazzi ad 2 C da 5 C u Zakaykazzi 3 6 C Letam na Zahodni Kaykaz uplyvayuc vilgotnyya pavetranyya masy Atlantyki i Mizhzemnamor ya na Ushodnim Kaykaze suhiya kantynentalnyya masy ynutranyh ablascej Eyrazii Syarednyaya temperatura lipenya ad 23 24 C na zahadze da 25 29 C na yshodze Na shilah Vyalikaga Kaykaza vyshynnaya klimatychnaya poyasnasc Syarednyaya temperatura studzenya na vyshyni 2000 m kalya 8 C zhniynya samy cyoply mesyac 13 C Vyshej vysakagorny klimat z vyalikaj vilgaccyu i nivalny klimat vyarshyn Gadavaya kolkasc apadkay u Peradkaykazzi 200 800 mm na zahadze Vyalikaga Kaykaza i Kalhidskaj nizine bolsh za 1500 mm u hrybtah Maloga Kaykaza i Armyanskim nagor i 400 800 mm na Kura Araksinskaj nizine 200 400 mm U garah Vyalikaga Kaykaza kalya 2000 ledavikoy agulnaya ploshcha 1428 km bujnejshyya Dyhsu Bezengi Karaugom Caner Raka Ryyoni Gruziya Reki nalezhac da basejna Chornaga Ryyoni Ingury Kaspijskaga Cerak Kura Samur i Azoyskaga Kuban moray Reki parozhystyya bagatyya gidraenergiyaj vykarystoyvayucca dlya arashennya sudnahodnyya y nizhnim cyachenni Shmat nevyalikih azyor bujnyya vozera Van Sevan Urmiya Gory y Svanecii Gruziya Glebava raslinnae pokryva i zhyvyolny svet Kaykaza raznastajnyya Na zahadze Peradkaykazzya stepavyya i lesastepavyya landshafty na yshodze paypustynnyya kavylnyya i cipchakovyya stepy na charnazyomah i palynovyya grupoyki na svetla kashtanavyh glebah U mezhah Vyalikaga Kaykaza vyraznaya vyshynnaya zanalnasc dze vyluchayucca gorna lyasnaya gorna lugavaya i glyacyyalna nivalnaya zony Unize shilay Zahodnyaga Kaykaza dubovyya lyasy na sheryh lyasnyh glebah na poynachy i reliktavyya shyrakalistyya na dzyarnova karbanatnyh glebah na poydni perahodzyac u grabava bukava dubovyya lyasy na buryh lyasnyh glebah na vyshynyah 1200 1500 m yalova pihtavyya lyasy na dzyarnova karbanatnyh glebah Na vyshyni 2200 m subalpijskiya i alpijskiya lugi na gorna lugavyh tarfyanistyh glebah vyshej 2750 3200 m ledaviki Nizhnyuyu chastku gor Ushodnyaga Kaykaza zajmayuc stepy na gorna lugavyh glebah u lyasnoj zone arydnae redkalesse abo hmyznyakovyya subtrapichnyya zarasniki na gornyh karbanatnyh glebah potym grabava dubovyya lyasy vyshej hvayovyya lyasy i gornyya stepy yakiya perahodzyac u subalpijskiya i alpijskiya lugi Ledaviki i snezhniki na vyshynyah 3700 4200 m U Zakaykazzi subtrapichnae glebava raslinnae pokryva Na Kalhidskaj nizine pashyrany baloty i alhovyya lyasy na zabalochanyh padzolistyh i tarfyana balotnyh glebah Kalya peradgor yay ih zmyanyayuc reliktavyya lyasy na zhaytazyomah i chyrvanazyomah U centry Kura Araksinskaj niziny palynovyya i salyankavyya paypustyni na sherazyomah u peradgor yah stepavyya grupoyki i arydnae redkalesse na shera karychnevyh i karychnevyh glebah Na Armyanskim nagor i raslinnasc gorna stepavaya i gorna lugavaya na charnazyomah i kashtanavyh glebah Shily Maloga Kaykaza i Talyshskih gor mayuc vyshynnuyu poyasnasc blizkuyu da paydnyovyh shilay Vyalikaga Kaykaza tolki y Talyshskih garah gorna lyasny poyas girkanskaga aziyackaga typu Zhyvyolny svet Peradkaykazzya pradstayleny peravazhna gryzunami suslik palyoyka tushkanchyk pyaschanka Vyaliki Kaykaz naseleny lyasnymi i vysakagornymi zhyvyolami alen dzik zubr bury myadzvedz kunica vavyorka muflon yosc endemichnyya vidy tur kaykazski cecyaruk ular Fayna Kura Araksinskaj niziny blizkaya da syaredneaziyackaj dzhejran dzikabraz tushkanchyk pyaschanka na Armyanskim nagor i zahodneaziyackaga typu malaaziyacki suslik hamyak slyapysh gornaya kurapatka Na terytoryi Kaykaza kalya 20 zapavednikay u t l Kaykazski Teberdzinski Rycynski Dylizhanski TuryzmCharnamorskae yzbyarezhzha Kaykaza Gelendzhyk Rasiya Kaykaz adzin z najbolshyh kurortnyh rayonay Kaykazskiya Mineralnyya Vody grupa kurortay na Charnamorskim uzbyarezhzhy ad Anapy da Batumi Centr turyzmu i alpinizmu gornalyzhnaga sportu Gl taksamaVyaliki Kaykaz Maly KaykazZnoskihttp www academiadelallingua com diccionariu index php cod 11129Praverana 16 krasavika 2020 http www academiadelallingua com diccionariu index php cod 11130Praverana 16 krasavika 2020 LitaraturaMatuzka A Kaykaz Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 8 Kanto Kuli Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1999 T 8 576 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0144 3 t 8 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Kaykaz

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Мысленне

  • Май 20, 2025

    Мыс

  • Май 19, 2025

    Мультымедыя

  • Май 19, 2025

    Музыка

  • Май 19, 2025

    Мора

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка