Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Сацыніянства антытрынітарызм у Рэчы Паспалітай часта называўся арыянствам кірунак кальвінісцкага руху які з явіўся з за

Сацыніянства

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Сацыніянства

Сацыніянства, антытрынітарызм, у Рэчы Паспалітай часта называўся арыянствам — кірунак кальвінісцкага руху, які з’явіўся з-за расколу на тле дыскусій вакол пра Тройцу.

image
Фаўст Соцын

У Рэчы Паспалітай

Частка кальвіністаў Рэчы Паспалітай, якая прызнала традыцыйную інтэрпрэтацыю догмата пра Тройцу за непраўдзівую, утварыла ў 1562—1565 гг. уласны Збор, які яны называлі «меншым». Самі кальвінісцкія дысідэнты не называлі сябе арыянамі або антытрынітарыямі, называліся проста хрысціянамі або «братамі» («польскімі братамі» і «літоўскімі братамі» — у залежнасці ад падданства). У 2-й пал. XVI ст. шматлікія арыянскія суполкі ў ВКЛ былі ў Лоску, Клецку, Любчы, Іўі, Навагрудку. Арыяне мелі органы самакіравання, склікалі агульныя сіноды. Падзяляліся на 2 кірункі: памяркоўны і радыкальны.

Арыяне не былі арганізацыйна і ідэалагічна аднародным рухам, іх дзейнасць складалася з асабістых і групавых ініцыятыў, якія абмяркоўваліся на сумесных сустрэчах і ўхваляліся або адхіляліся. Пэўная ідэалагічная і арганізацыйная ўнармаванасць у арыянства з’явілася ў канцы XVI — пачатку XVII ст., гэта ўніфікацыя звязаная з дзейнасцю Фаўста Соцына.

У 1-й пал. XVII ст. Арыянскі Збор Рэчы Паспалітай перарастае ў з’яву агульнаеўрапейскай значнасці. Цэнтрам арыянства ў Рэчы Паспалітай быў , дзе адбываліся Сіноды і ў 1602 г. быў заснаваны Гімназіум, які пазней пераўтварыўся ў Вышэйшую школу. Таксама ў Ракаве знаходзілася арыянская друкарня, выданні якой былі вядомыя ў Еўропе.

Арыяне зведалі ганенні як з боку каталіцкай царквы, так і артадаксальных пратэстантаў. У 1638 г., паводле пастановы Сейма Рэчы Паспалітай, Гімназіум і друкарня ў Ракаве былі зачыненыя, а спроба арыянаў закласці новы цэнтр у Кіселіне на Валыні не мела поспеху. У 1658 г. Сейм Рэчы Паспалітай абвясціў, што арыяне на працягу 3 год павінны перайсці ў каталіцтва або выехаць з краіны пад страхам смерці. Большасць арыянаў падпарадкавалася пастанове, але вышэйшае кіраўніцтва, у тым ліку ўсе ідэолагі, выехалі ў Нідэрланды. Хутка па эміграцыі арыянаў з Рэчы Паспалітай у Нідэрландах пачалі зваць «польскімі братамі», не адрозніваючы выхадцаў з Польшчы ці Літвы. У Нідэрландах у 1665—1668 гг. пад кіраўніцтвам пачала выдавацца г. зв. Bibliotheca Fratrum Polonorum (Бібліятэка братоў польскіх), апошні том якой выйшаў у 1692 годзе.

Гл.таксама

  • Якуб з Калінаўкі
  • Пётр з Ганёндза
  • Павел з Візны
  • Марцін Чаховіц
  • Лаўрэнцій Крышкоўскі
  • Сымон Будны
  • Васіль Цяпінскі
  • Пётр Бластус Кміта

Літаратура

  • Самусік А. Ф. Адукацыйная дзейнасць антытрынітарыяў у Беларусі ў другой палове XVI — першай палове XVII ст. // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага унiверсiтэта. Серыя 2. 2018. № 2. С. 44-49.
  • Царква: Пратэстанцкія цэрквы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 118. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  • Антытрынітарыі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 229. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Для паляпшэння артыкула пажадана
  • Перакласці тэкст з іншай мовы на беларускую.
  • Паставіць зноскі з дакладнейшым указаннем крыніцы.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 10:52

Sacyniyanstva antytrynitaryzm u Rechy Paspalitaj chasta nazyvaysya aryyanstvam kirunak kalvinisckaga ruhu yaki z yaviysya z za raskolu na tle dyskusij vakol pra Trojcu Fayst SocynU Rechy PaspalitajChastka kalvinistay Rechy Paspalitaj yakaya pryznala tradycyjnuyu interpretacyyu dogmata pra Trojcu za nepraydzivuyu utvaryla y 1562 1565 gg ulasny Zbor yaki yany nazyvali menshym Sami kalvinisckiya dysidenty ne nazyvali syabe aryyanami abo antytrynitaryyami nazyvalisya prosta hrysciyanami abo bratami polskimi bratami i litoyskimi bratami u zalezhnasci ad paddanstva U 2 j pal XVI st shmatlikiya aryyanskiya supolki y VKL byli y Losku Klecku Lyubchy Iyi Navagrudku Aryyane meli organy samakiravannya sklikali agulnyya sinody Padzyalyalisya na 2 kirunki pamyarkoyny i radykalny Aryyane ne byli arganizacyjna i idealagichna adnarodnym ruham ih dzejnasc skladalasya z asabistyh i grupavyh inicyyatyy yakiya abmyarkoyvalisya na sumesnyh sustrechah i yhvalyalisya abo adhilyalisya Peynaya idealagichnaya i arganizacyjnaya ynarmavanasc u aryyanstva z yavilasya y kancy XVI pachatku XVII st geta ynifikacyya zvyazanaya z dzejnascyu Faysta Socyna U 1 j pal XVII st Aryyanski Zbor Rechy Paspalitaj perarastae y z yavu agulnaeyrapejskaj znachnasci Centram aryyanstva y Rechy Paspalitaj byy dze adbyvalisya Sinody i y 1602 g byy zasnavany Gimnazium yaki paznej peraytvaryysya y Vyshejshuyu shkolu Taksama y Rakave znahodzilasya aryyanskaya drukarnya vydanni yakoj byli vyadomyya y Eyrope Aryyane zvedali ganenni yak z boku katalickaj carkvy tak i artadaksalnyh pratestantay U 1638 g pavodle pastanovy Sejma Rechy Paspalitaj Gimnazium i drukarnya y Rakave byli zachynenyya a sproba aryyanay zaklasci novy centr u Kiseline na Valyni ne mela pospehu U 1658 g Sejm Rechy Paspalitaj abvyasciy shto aryyane na pracyagu 3 god pavinny perajsci y katalictva abo vyehac z krainy pad straham smerci Bolshasc aryyanay padparadkavalasya pastanove ale vyshejshae kiraynictva u tym liku yse ideolagi vyehali y Niderlandy Hutka pa emigracyi aryyanay z Rechy Paspalitaj u Niderlandah pachali zvac polskimi bratami ne adroznivayuchy vyhadcay z Polshchy ci Litvy U Niderlandah u 1665 1668 gg pad kiraynictvam pachala vydavacca g zv Bibliotheca Fratrum Polonorum Bibliyateka bratoy polskih aposhni tom yakoj vyjshay u 1692 godze Gl taksama Yakub z Kalinayki Pyotr z Ganyondza Pavel z Vizny Marcin Chahovic Layrencij Kryshkoyski Symon Budny Vasil Cyapinski Pyotr Blastus KmitaLitaraturaSamusik A F Adukacyjnaya dzejnasc antytrynitaryyay u Belarusi y drugoj palove XVI pershaj palove XVII st Vesci Belaruskaga dzyarzhaynaga pedagagichnaga universiteta Seryya 2 2018 2 S 44 49 Carkva Pratestanckiya cerkvy Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 1 Abalenski Kadencyya S 118 688 s ISBN 985 11 0314 4 t 1 ISBN 985 11 0315 2 Antytrynitaryi Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 1 Abalenski Kadencyya S 229 688 s ISBN 985 11 0314 4 t 1 ISBN 985 11 0315 2 Dlya palyapshennya artykula pazhadanaPeraklasci tekst z inshaj movy na belaruskuyu Pastavic znoski z dakladnejshym ukazannem krynicy

Апошнія артыкулы
  • Май 20, 2025

    12 лістапада

  • Май 21, 2025

    12 ліпеня

  • Май 20, 2025

    12 лютага

  • Май 20, 2025

    12 красавіка

  • Май 21, 2025

    12 кастрычніка

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка