Арыянства — адна з буйнейшых хрысціянскіх плыняў (артадаксальнай царквой разглядаецца як ерась). Узнікла ў IV стагоддзі ва Усходняй Рымскай імперыі. Заснавальнік — александрыйскі прэсвітар (каля 256—336). Паводле яго вучэння, 2-я асоба Тройцы, Хрыстос, не роўны Богу Айцу, ён Сын Божы не па сутнасці, а па ласцы Божай. Арый абвяргаў, што Сын адзінасутны (адзінародны) з Айцом. У веры ў боскасць Хрыста ён бачыў пагрозу двухбожжа. Нікейскі сабор 325 года асудзіў арыянства і пацвердзіў артадаксальны сімвал веры, падкрэсліўшы, што Сын ёсць адзінасутны з Айцом. Арыянства распалася на некалькі кірункаў, працягвала пашырацца на Усходзе пры падтрымцы імператараў. У 381 годзе арыянства зноў асуджана на саборы ў Канстанцінопалі. На арыянаў пачаліся жорсткія ганенні, і да канца IV стагоддзя іх амаль не засталося сярод грэка-рымскага насельніцтва імперыі. Да VI—VII стагоддзяў арыянства затрымалася сярод готаў і іншых тэўтонскіх плямёнаў, якія прынялі хрысціянства ад арыянскіх місіянераў.
У XVI стагоддзі ідэі арыянства адрадзіліся ў асяроддзі радыкальных рэфармацыйных плыняў. У Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы дзякуючы падтрымцы часткі магнатаў (Ляшчынскіх, Радзівілаў, Кішкаў) і спрэчак паміж прыхільнікамі кальвінізму частка з іх пачала адмаўляць дагмат аб Троіцы. Яны пачалі называць сябе проста хрысціянамі ці літоўскімі і польскімі братамі, ці арыянамі. Літоўскімі братамі — сацыянамі былі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі, якія ўнеслі вялікі ўнёсак у беларускую і еўрапейскую культуру і кнігадрук. У 1658 годзе сацыяне былі абвінавачаны у тым, што з-за іх ератыцтва пачалася паўстанне, потым маскоўскае і шведскае ўварванне, і яны былі абавязаны пакінуць Рэч Паспалітую за тры гады. Літоўскія і польскія браты перасяліліся ў Нідэрланды.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Aryyanstva adna z bujnejshyh hrysciyanskih plynyay artadaksalnaj carkvoj razglyadaecca yak eras Uznikla y IV stagoddzi va Ushodnyaj Rymskaj imperyi Zasnavalnik aleksandryjski presvitar kalya 256 336 Pavodle yago vuchennya 2 ya asoba Trojcy Hrystos ne royny Bogu Ajcu yon Syn Bozhy ne pa sutnasci a pa lascy Bozhaj Aryj abvyargay shto Syn adzinasutny adzinarodny z Ajcom U very y boskasc Hrysta yon bachyy pagrozu dvuhbozhzha Nikejski sabor 325 goda asudziy aryyanstva i pacverdziy artadaksalny simval very padkresliyshy shto Syn yosc adzinasutny z Ajcom Aryyanstva raspalasya na nekalki kirunkay pracyagvala pashyracca na Ushodze pry padtrymcy imperataray U 381 godze aryyanstva znoy asudzhana na sabory y Kanstancinopali Na aryyanay pachalisya zhorstkiya ganenni i da kanca IV stagoddzya ih amal ne zastalosya syarod greka rymskaga naselnictva imperyi Da VI VII stagoddzyay aryyanstva zatrymalasya syarod gotay i inshyh teytonskih plyamyonay yakiya prynyali hrysciyanstva ad aryyanskih misiyaneray U XVI stagoddzi idei aryyanstva adradzilisya y asyaroddzi radykalnyh refarmacyjnyh plynyay U Vyalikim Knyastve Litoyskim i Polshchy dzyakuyuchy padtrymcy chastki magnatay Lyashchynskih Radzivilay Kishkay i sprechak pamizh pryhilnikami kalvinizmu chastka z ih pachala admaylyac dagmat ab Troicy Yany pachali nazyvac syabe prosta hrysciyanami ci litoyskimi i polskimi bratami ci aryyanami Litoyskimi bratami sacyyanami byli Symon Budny i Vasil Cyapinski yakiya ynesli vyaliki ynyosak u belaruskuyu i eyrapejskuyu kulturu i knigadruk U 1658 godze sacyyane byli abvinavachany u tym shto z za ih eratyctva pachalasya paystanne potym maskoyskae i shvedskae yvarvanne i yany byli abavyazany pakinuc Rech Paspalituyu za try gady Litoyskiya i polskiya braty perasyalilisya y Niderlandy LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 2 Arshyca Belaruscy Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 2 480 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0061 7 t 2