Вобласць — буйная адзінка адміністрацыйна-тэратарыяльнагу ці нацыянальна-тэратарыяльнага падзелу. 1) У Расійскай імперыі вобласць (найчасцей на ўскраіне імперыі) адпавядала губерні. У 1917 годзе ў імперыі была 21 вобласць: 18 абласцей у Сібіры і 3 асобныя вобласці (вобласць Войска Данскога, Уральская і Тургайская). У СССР асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка. У 1987 годзе былі 123 вобласці, у тым ліку 8 аўтаномных. Пасля распаду СССР абласны падзел захаваўся ў Казахстане, Кыргызстане, Расіі, Узбекістане, Украіне. 2) Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэспубліцы Беларусь. Орган дзяржаўнай улады — абласны Савет дэпутатаў, выканаўчы і распарадчы орган — абласны выканаўчы камітэт.
Абласны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел уведзены ў БССР ў 1938 годзе (Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская і Палеская). Пасля ўключэння ў БССР Заходняй Беларусі ў 1939 годзе створаны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская (з 1944 Маладзечанская) і Пінская вобласці. У 1944 годзе большая частка Беластоцкай вобласці перададзена Польшчы, утвораны Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобласці. У сувязі з узбуйненнем абласцей у 1954 годзе скасаваны Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая, а ў 1960 годзе і Маладзечанская. На 1 студзеня 2016 года ў Рэспубліцы Беларусь 6 абласцей: Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская і Мінская.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Voblasc bujnaya adzinka administracyjna terataryyalnagu ci nacyyanalna terataryyalnaga padzelu 1 U Rasijskaj imperyi voblasc najchascej na yskraine imperyi adpavyadala guberni U 1917 godze y imperyi byla 21 voblasc 18 ablascej u Sibiry i 3 asobnyya voblasci voblasc Vojska Danskoga Uralskaya i Turgajskaya U SSSR asnoynaya administracyjna terytaryyalnaya adzinka U 1987 godze byli 123 voblasci u tym liku 8 aytanomnyh Paslya raspadu SSSR ablasny padzel zahavaysya y Kazahstane Kyrgyzstane Rasii Uzbekistane Ukraine 2 Administracyjna terytaryyalnaya adzinka y Respublicy Belarus Organ dzyarzhaynaj ulady ablasny Savet deputatay vykanaychy i rasparadchy organ ablasny vykanaychy kamitet Ablasny administracyjna terytaryyalny padzel uvedzeny y BSSR y 1938 godze Vicebskaya Gomelskaya Magilyoyskaya Minskaya i Paleskaya Paslya yklyuchennya y BSSR Zahodnyaj Belarusi y 1939 godze stvorany Baranavickaya Belastockaya Bresckaya Vilejskaya z 1944 Maladzechanskaya i Pinskaya voblasci U 1944 godze bolshaya chastka Belastockaj voblasci peradadzena Polshchy utvorany Babrujskaya Grodzenskaya i Polackaya voblasci U suvyazi z uzbujnennem ablascej u 1954 godze skasavany Babrujskaya Baranavickaya Paleskaya Pinskaya i Polackaya a y 1960 godze i Maladzechanskaya Na 1 studzenya 2016 goda y Respublicy Belarus 6 ablascej Bresckaya Vicebskaya Gomelskaya Grodzenskaya Magilyoyskaya i Minskaya LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 4 Varanecki Galfstrym Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1997 T 4 480 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0090 0 t 4