Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Вя лікі пост самы галоўны і строгі пост у Каталіцкім касцёле і ў Праваслаўнай царкве Папярэднічае Вялікадню Праваслаўная

Вялікі пост

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Вялікі пост

Вя́лікі пост — самы галоўны і строгі пост у Каталіцкім касцёле і ў Праваслаўнай царкве. Папярэднічае Вялікадню.

Праваслаўная традыцыя

Вялікі пост доўжыцца сем тыдняў перад Пасхай (Вялікаднем) і складаецца з саракадзённага посту (Чатырыдзясятніцы) і посту ў памяць выратавальных страсцей Хрыстовых.

Патрабаванні да поснай ежы

У Вялікі пост царкоўны статут дазваляе ўжываць алей толькі па суботах, нядзелях і ў дні памяці асабліва шаноўных святых, а рыбу — толькі ў святы Благавешчання і Уваходу Гасподняга ў Іерусалім (Вербная нядзеля). Прычым тлушч і мяса выключаюць з ежы ўжо ў апошні прадпосны тыдзень — Масленіцу, ва ўсе дні якой дазваляецца ўжываць малочную ежу.

Падрыхтоўчыя тыдні

Да Вялікага посту хрысціяне рыхтуюцца тры тыдні, дзеля чаго ўсталяваныя:

  • нядзеля аб мытары і фарысеі;
  • Нядзеля аб блудным сыне;
  • Нядзеля мясапусная, аб Страшным судзе.

адбываюцца ў , у якую ўспамінаецца Адамава выгнанне з раю. Гэтая нядзеля таксама называецца «Даравальная».

Першая сядміца

Першая сядміца Вялікага посту адрозніваецца асаблівай строгасцю. У першыя чатыры дні на вячэрнім богаслужэнні чытаецца з прыпевамі: «Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне». У пятніцу Першай сядміцы па заканчэнні ранішняга набажэнства адбываецца асвячэнне куцці ў памяць аб .

1-я нядзеля, Свята Перамогі Праваслаўя

У першую нядзелю Вялікага посту адбываецца святкаванне Свята Перамогі Праваслаўя, усталяванае пры візантыйскай царыцы Феадоры ў 842 годзе ў памяць канчатковай перамогі Праваслаўнай Царквы над усімі ерэтычнымі вучэннямі, у асаблівасці над апошнім з іх — .

2-я нядзеля, Свяціцеля Рыгора Паламы

Другая сядміца і нядзеля Вялікага посту называецца сядміцай і Нядзеляй святлатворных пастоў: царква моліць Госпада аб жыватворным азарэнні ўсіх, хто посціцца і каецца. У набажэнстве гэтай сядміцы і Нядзелі разам са скрухаю аб грахоўным стане чалавека ўхваляецца пост, як шлях да такога нутранога жыватворнага азарэння. Свяціцель і цудатворца Рыгор Палама, архіепіскап Салунскі (XIV ст.), памяць якога святкуецца ў другую нядзелю, з асаблівай сілаю раскрыў праваслаўнае вучэнне аб жыватворным святле і магчымасці азарэння ім чалавека праз малітву, пост і іншыя духоўныя подзвігі самаахвярнасці.

3-я, Крыжапаклонная нядзеля

Трэцяя нядзеля Вялікага посту і наступная за ёю сядміца называецца Крыжапаклоннай, бо Царква ўслаўляе Святы Крыж і духоўныя плады смерці на Крыжы Збавіцеля. На гэтым тыдні да пятніцы Святы Крыж выносіцца на сярэдзіну храма і знаходзіцца там для пакланення вернікаў. Пры пакланенні Крыжу ў царкве гучыць спеў: «Крыжу Твайму пакланяемся, Уладар, і Святое Уваскрасенне Тваё славім». Гэта дабравешчанне аб Крыжы і пакланенне яму ўсцешна напамінаюць нам аб набліжэнні светлага свята Уваскрасення Хрыстовага.

4-я нядзеля, Свяціцеля Іаана Лесвічніка

Набажэнствы чацвёртай нядзелі ўслаўляюць падзвіжніка VII стагоддзя , аўтара кнігі «Лесвіца раю». У сваім творы Св. Іаан намаляваў шлях паступовага ўзыходжання чалавека па лесвіцы духоўнай дасканаласці. «Лесвіца» ўказвае 30 ступеняў дасканаласці, па колькасці гадоў зямнога жыцця Збавіцеля, Яго грамадскага служэння чалавечаму роду.

5-я нядзеля, Прападобнай Марыі Егіпецкай

У пятую нядзелю Вялікага Посту Царква ўслаўляе . Жыццё блудніцы, якая раскаялася, вучыць нас, што ніякія грахі і беззаконнасць не могуць быць непераадольнай перашкодай на шляху чалавека да Бога, калі толькі гэты прыход дапаўняецца постам, малітваю і шчырым пакаяннем.

6-я нядзеля, Тыдзень ваій (Вербная нядзеля)

У суботу шостага тыдня ўспамінаецца ўваскрашэнне Ісусам Хрыстом Лазара. Шостая нядзеля паста — урачысты ўваход Гасподні ў Іерусалім на наканаваныя мукі — Вербніца. На Усяночнай асвячаюць вербы (вайа).

Тыдзень мук Гасподніх

Прадвялікодны тыдзень прысвечаны ўспаміну апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста, Ягоным мукам на Крыжы, смерці і пахаванню. Па велічы і важнасці гэтых падзей кожны дзень тыдня называецца святым і вялікім. Вернікі праводзяць іх у строгім устрыманні, шчырай малітве, у подзвігах дабрадзейнасці і міласэрнасці — каб належным чынам сустрэць радаснае свята Вялікадня.

Каталіцкая традыцыя

Вялікі пост — саракадзённы літургічны перыяд падрыхтоўкі да Велікодных святаў, які пачынаецца ў Папяльцовую сераду. На ўзор саракагадовага вандравання, якое, распачаўшыся ў свята Пасхі, прывяло выбраны народ з егіпецкай няволі ў зямлю абяцаную, а таксама па прыкладзе самога Хрыста, які сорак дзён прабываў у пустыні, Касцёл рыхтуецца да .

Знешнімі праявамі Вялікага посту з’яўляюцца: фіялетавы колер літургічнага адзення, адсутнасць у Святой Імшы спеву «Алелюя» і гімна «Хвала на вышынях Богу…», больш сціплае аздабленне касцёлаў, а з пятай нядзелі Вялікага посту — захінутыя фіялетавай тканінай крыжы. Таксама падчас Вялікага посту ў парафіях праводзяцца крыжовыя шляхі і Песні жальбы, падчас якіх кожны каталік можа перажыць усё тое, што перажыў Езус ад малітвы ў Садзе Аліўным і да смерці на крыжы.

Згодна з касцельным законам, людзі павінны абмежавацца ад удзелаў у забавах. На гэты перыяд кожны можа ўзяць на сябе нейкую пастанову.

 — апошні тыдзень перад Вялікаднем, асаблівым чынам прысвечаны разважанню над збавеннай Мукай Пана. Ён пачынаецца ў Пальмовую нядзелю, а завяршаецца ў Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана. Асноўныя літургічныя цэлебрацыі Вялікага тыдня наступныя: у Вялікі чацвер — Імша Вячэры Пана; у Вялікую пятніцу — літургія на ўшанаванне Мукі Пана, падчас якой адбываецца адарацыя святога Крыжа; і, нарэшце, Пасхальная вігілія ў Святую ноч (святы пасхальны Трыдуум).


image Вялікі пост на Вікісховішчы

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 04:09

Vya liki post samy galoyny i strogi post u Katalickim kascyole i y Pravaslaynaj carkve Papyarednichae Vyalikadnyu Pravaslaynaya tradycyyaVyaliki post doyzhycca sem tydnyay perad Pashaj Vyalikadnem i skladaecca z sarakadzyonnaga postu Chatyrydzyasyatnicy i postu y pamyac vyratavalnyh strascej Hrystovyh Patrabavanni da posnaj ezhy U Vyaliki post carkoyny statut dazvalyae yzhyvac alej tolki pa subotah nyadzelyah i y dni pamyaci asabliva shanoynyh svyatyh a rybu tolki y svyaty Blagaveshchannya i Uvahodu Gaspodnyaga y Ierusalim Verbnaya nyadzelya Prychym tlushch i myasa vyklyuchayuc z ezhy yzho y aposhni pradposny tydzen Maslenicu va yse dni yakoj dazvalyaecca yzhyvac malochnuyu ezhu Padryhtoychyya tydni Da Vyalikaga postu hrysciyane ryhtuyucca try tydni dzelya chago ystalyavanyya nyadzelya ab mytary i farysei Nyadzelya ab bludnym syne Nyadzelya myasapusnaya ab Strashnym sudze adbyvayucca y u yakuyu yspaminaecca Adamava vygnanne z rayu Getaya nyadzelya taksama nazyvaecca Daravalnaya Pershaya syadmica Pershaya syadmica Vyalikaga postu adroznivaecca asablivaj strogascyu U pershyya chatyry dni na vyachernim bogasluzhenni chytaecca z prypevami Pamiluj myane Bozha pamiluj myane U pyatnicu Pershaj syadmicy pa zakanchenni ranishnyaga nabazhenstva adbyvaecca asvyachenne kucci y pamyac ab 1 ya nyadzelya Svyata Peramogi Pravaslayya U pershuyu nyadzelyu Vyalikaga postu adbyvaecca svyatkavanne Svyata Peramogi Pravaslayya ustalyavanae pry vizantyjskaj carycy Feadory y 842 godze y pamyac kanchatkovaj peramogi Pravaslaynaj Carkvy nad usimi eretychnymi vuchennyami u asablivasci nad aposhnim z ih 2 ya nyadzelya Svyacicelya Rygora Palamy Drugaya syadmica i nyadzelya Vyalikaga postu nazyvaecca syadmicaj i Nyadzelyaj svyatlatvornyh pastoy carkva molic Gospada ab zhyvatvornym azarenni ysih hto poscicca i kaecca U nabazhenstve getaj syadmicy i Nyadzeli razam sa skruhayu ab grahoynym stane chalaveka yhvalyaecca post yak shlyah da takoga nutranoga zhyvatvornaga azarennya Svyacicel i cudatvorca Rygor Palama arhiepiskap Salunski XIV st pamyac yakoga svyatkuecca y druguyu nyadzelyu z asablivaj silayu raskryy pravaslaynae vuchenne ab zhyvatvornym svyatle i magchymasci azarennya im chalaveka praz malitvu post i inshyya duhoynyya podzvigi samaahvyarnasci 3 ya Kryzhapaklonnaya nyadzelya Trecyaya nyadzelya Vyalikaga postu i nastupnaya za yoyu syadmica nazyvaecca Kryzhapaklonnaj bo Carkva yslaylyae Svyaty Kryzh i duhoynyya plady smerci na Kryzhy Zbavicelya Na getym tydni da pyatnicy Svyaty Kryzh vynosicca na syaredzinu hrama i znahodzicca tam dlya paklanennya vernikay Pry paklanenni Kryzhu y carkve guchyc spey Kryzhu Tvajmu paklanyaemsya Uladar i Svyatoe Uvaskrasenne Tvayo slavim Geta dabraveshchanne ab Kryzhy i paklanenne yamu ysceshna napaminayuc nam ab nablizhenni svetlaga svyata Uvaskrasennya Hrystovaga 4 ya nyadzelya Svyacicelya Iaana Lesvichnika Nabazhenstvy chacvyortaj nyadzeli yslaylyayuc padzvizhnika VII stagoddzya aytara knigi Lesvica rayu U svaim tvory Sv Iaan namalyavay shlyah pastupovaga yzyhodzhannya chalaveka pa lesvicy duhoynaj daskanalasci Lesvica ykazvae 30 stupenyay daskanalasci pa kolkasci gadoy zyamnoga zhyccya Zbavicelya Yago gramadskaga sluzhennya chalavechamu rodu 5 ya nyadzelya Prapadobnaj Maryi Egipeckaj U pyatuyu nyadzelyu Vyalikaga Postu Carkva yslaylyae Zhyccyo bludnicy yakaya raskayalasya vuchyc nas shto niyakiya grahi i bezzakonnasc ne moguc byc neperaadolnaj perashkodaj na shlyahu chalaveka da Boga kali tolki gety pryhod dapaynyaecca postam malitvayu i shchyrym pakayannem 6 ya nyadzelya Tydzen vaij Verbnaya nyadzelya U subotu shostaga tydnya yspaminaecca yvaskrashenne Isusam Hrystom Lazara Shostaya nyadzelya pasta urachysty yvahod Gaspodni y Ierusalim na nakanavanyya muki Verbnica Na Usyanochnaj asvyachayuc verby vaja Tydzen muk Gaspodnih Pradvyalikodny tydzen prysvechany yspaminu aposhnih dzyon zyamnoga zhyccya Hrysta Yagonym mukam na Kryzhy smerci i pahavannyu Pa velichy i vazhnasci getyh padzej kozhny dzen tydnya nazyvaecca svyatym i vyalikim Verniki pravodzyac ih u strogim ustrymanni shchyraj malitve u podzvigah dabradzejnasci i milasernasci kab nalezhnym chynam sustrec radasnae svyata Vyalikadnya Katalickaya tradycyyaVyaliki post sarakadzyonny liturgichny peryyad padryhtoyki da Velikodnyh svyatay yaki pachynaecca y Papyalcovuyu seradu Na yzor sarakagadovaga vandravannya yakoe raspachayshysya y svyata Pashi pryvyalo vybrany narod z egipeckaj nyavoli y zyamlyu abyacanuyu a taksama pa prykladze samoga Hrysta yaki sorak dzyon prabyvay u pustyni Kascyol ryhtuecca da Zneshnimi prayavami Vyalikaga postu z yaylyayucca fiyaletavy koler liturgichnaga adzennya adsutnasc u Svyatoj Imshy spevu Alelyuya i gimna Hvala na vyshynyah Bogu bolsh sciplae azdablenne kascyolay a z pyataj nyadzeli Vyalikaga postu zahinutyya fiyaletavaj tkaninaj kryzhy Taksama padchas Vyalikaga postu y parafiyah pravodzyacca kryzhovyya shlyahi i Pesni zhalby padchas yakih kozhny katalik mozha perazhyc usyo toe shto perazhyy Ezus ad malitvy y Sadze Aliynym i da smerci na kryzhy Zgodna z kascelnym zakonam lyudzi pavinny abmezhavacca ad udzelay u zabavah Na gety peryyad kozhny mozha yzyac na syabe nejkuyu pastanovu aposhni tydzen perad Vyalikadnem asablivym chynam prysvechany razvazhannyu nad zbavennaj Mukaj Pana Yon pachynaecca y Palmovuyu nyadzelyu a zavyarshaecca y Nyadzelyu Zmyortvyhpaystannya Pana Asnoynyya liturgichnyya celebracyi Vyalikaga tydnya nastupnyya u Vyaliki chacver Imsha Vyachery Pana u Vyalikuyu pyatnicu liturgiya na yshanavanne Muki Pana padchas yakoj adbyvaecca adaracyya svyatoga Kryzha i nareshce Pashalnaya vigiliya y Svyatuyu noch svyaty pashalny Tryduum Vyaliki post na Vikishovishchy

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Урал

  • Май 19, 2025

    Уран (бог)

  • Май 19, 2025

    Умбрыя

  • Май 20, 2025

    Умераны клімат

  • Май 20, 2025

    Упсала

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка