Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Дэ льта ад абрысу грэчаскай вялікай літары дэльта Δ нізіна утвораная рачнымі наносамі ў вусці ракі якая ўпадае ў плыткі

Дэльта (рака)

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Дэльта (рака)

Дэ́льта (ад абрысу грэчаскай вялікай літары «дэльта» — Δ) — нізіна, утвораная рачнымі наносамі ў вусці ракі, якая ўпадае ў плыткі ўчастак мора або возера. Прарэзана сеткай рукавоў і праток.

image
Дэльта Ніла

Дэльта ракі — амаль плоская нізіна ў нізоўях ракі, складзеная рачнымі наносамі, якія назапашваліся ў спакойных гідрадынамічных умовах. Калі перагружаная наносамі рака ўпадае ў возера або спакойны заліў, бухту ці абаронены ўчастак марскога ўзбярэжжа, хуткасць яе цячэння зніжаецца. Пры гэтым дробныя часцінкі адкладваюцца, утвараючы тонкі пласт на дне возера або бухты. На ўчастку, дзе актыўны струмень губляе сваю сілу, вялікая колькасць наносаў хутка назапашваецца на дне, фармуючы акумулятыўную тоўшчу з адносна стромкім схілам, звернутым у бок мора. Гэта перадавыя пласты, тыповыя для ўсіх дэльт. Паверхневыя пласты — гэта асадкі, адкладзеныя рукавамі ракі.

Падчас нарошчвання дэльта паступова прасоўваецца наперад. Пры гэтым абрысы і становішча берагавой лініі змяняюцца, і адбываецца частковае падпруджванне вусця ракі. У выніку яна дзеліцца на мноства рукавоў, якія ў целе дэльты пракладваюць уласныя рэчышчы. Дэльта, раздзеленая сеткай рукавоў, называецца часам «птушынай лапай» з-за яе абрысаў на карце.

Буйныя дэльты — гэта, як правіла, урадлівыя, увільготненыя, амаль плоскія тэрыторыі, якія ідэальна падыходзяць для сельскагаспадарчага выкарыстання пры ўмове забеспячэння рэгулявання сцёку і паводак. Вельмі часта гэта густанаселеныя рэгіёны.

Адной з найбуйнейшых у свеце з’яўляецца дэльта Місісіпі працягласцю каля 320 км і плошчай 31 тыс. км². Яна працягвае расці і прасоўваецца ў Мексіканскі заліў з хуткасцю каля 100 м за год. Плошча дэльты Ніла 26 тыс. км². Рака Хуанхэ сфармавала дэльту, высунутую ў Жоўтае мора ў выглядзе Шаньдунскага паўвострава. У вусці рэк Ганг і Брахмапутра дэльта плошчай 130 тыс. км² высунутая ў Бенгальскі заліў.

Гл. таксама

  • Эстуарый

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэльта (рака)
  • Леонтьев О. К. Дельта // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 23:57

De lta ad abrysu grechaskaj vyalikaj litary delta D nizina utvoranaya rachnymi nanosami y vusci raki yakaya ypadae y plytki ychastak mora abo vozera Prarezana setkaj rukavoy i pratok Delta Nila Delta raki amal ploskaya nizina y nizoyyah raki skladzenaya rachnymi nanosami yakiya nazapashvalisya y spakojnyh gidradynamichnyh umovah Kali peragruzhanaya nanosami raka ypadae y vozera abo spakojny zaliy buhtu ci abaroneny ychastak marskoga yzbyarezhzha hutkasc yae cyachennya znizhaecca Pry getym drobnyya chascinki adkladvayucca utvarayuchy tonki plast na dne vozera abo buhty Na ychastku dze aktyyny strumen gublyae svayu silu vyalikaya kolkasc nanosay hutka nazapashvaecca na dne farmuyuchy akumulyatyynuyu toyshchu z adnosna stromkim shilam zvernutym u bok mora Geta peradavyya plasty typovyya dlya ysih delt Paverhnevyya plasty geta asadki adkladzenyya rukavami raki Padchas naroshchvannya delta pastupova prasoyvaecca naperad Pry getym abrysy i stanovishcha beragavoj linii zmyanyayucca i adbyvaecca chastkovae padprudzhvanne vuscya raki U vyniku yana dzelicca na mnostva rukavoy yakiya y cele delty prakladvayuc ulasnyya rechyshchy Delta razdzelenaya setkaj rukavoy nazyvaecca chasam ptushynaj lapaj z za yae abrysay na karce Bujnyya delty geta yak pravila uradlivyya uvilgotnenyya amal ploskiya terytoryi yakiya idealna padyhodzyac dlya selskagaspadarchaga vykarystannya pry ymove zabespyachennya regulyavannya scyoku i pavodak Velmi chasta geta gustanaselenyya regiyony Adnoj z najbujnejshyh u svece z yaylyaecca delta Misisipi pracyaglascyu kalya 320 km i ploshchaj 31 tys km Yana pracyagvae rasci i prasoyvaecca y Meksikanski zaliy z hutkascyu kalya 100 m za god Ploshcha delty Nila 26 tys km Raka Huanhe sfarmavala deltu vysunutuyu y Zhoytae mora y vyglyadze Shandunskaga payvostrava U vusci rek Gang i Brahmaputra delta ploshchaj 130 tys km vysunutaya y Bengalski zaliy Gl taksamaEstuaryjSpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Delta raka Leontev O K Delta Bolshaya sovetskaya enciklopediya v 30 t gl red A M Prohorov 3 e izd M Sovetskaya enciklopediya 1969 1978 rusk

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Адлегласць

  • Май 19, 2025

    Азія

  • Май 19, 2025

    Азербайджан

  • Май 20, 2025

    Азоўскае мора

  • Май 20, 2025

    Азот

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка