Кола, таксама Кружкі, Кругавая, Круцёлка, Крутак, Круганы, Кружок, Кулечка — арнаментальны беларускі народны танец карагоднага тыпу, які часта выконваўся на Купалле і меў распаўсюджанне па ўсёй Беларусі. Падобны танец існуе ў украінцаў, палякаў, сербаў, балгараў і іншых славянскіх народаў, якія насяляюць Балканскі паўвостраў і рэгіёны паўночней яго. У балгараў называецца «Хоро», у малдаван і румынаў — «Хора» і «Сырба». Характэрна пабудова ланцугом самкнёным або разамкнёным кругам. Выконваецца ў суправаджэнні народных інструментаў, часам спеваў. Музыка адрозніваецца разнастайнасцю памераў. Існуюць варыянты хуткага і павольнага тэмпу.
Харэаграфія
Музычны памер 2/4. Тэмп танца — хуткі і вясёлы.
Як вынікае з назвы, кампазіцыйна танец заснаваны на пабудове ў форме круга, пры гэтым малюнак танца складаны і разнастайны. Колькасць колаў, утвораных танцуючымі, змяняецца ад аднаго вялікага агульнага карагода да некалькіх невялікіх кружкоў праз выкарыстанне лініі і паўкола. Таксама выкарыстоўваюцца кружэнне, змена кірунку руху танцуючых, пабудова ў пары.
Р. Друцкі-Падбярэскі апісаў «Кругавую» наступным чынам:
![]() | ... танцор жвава абнімае постаці маладой танцоўшчыцы, паварочвае і перакідвае яе ў такт дуды і скрыпкі, прыстукваючы кожны такт абцасамі і падпяваючы двухрадкоўе. Танцуючых цэлы рад. Першы ў радзе выдумляе фігуры, якія дакладна паўтараюцца ўсімі; кружацца ў адзін бок датуль, пакуль амаль што не ап'янеюць, тады кружацца ў другі… | ![]() |
У культуры
Пра «кружкі», як пра галоўны танец на беларускіх святочных вечарынках, паведамляў М. Дзмітрыеў.
Першую сцэнічную пастаноўку танца ў Беларусі рэалізаваў К. А. Алексютовіч ў 1921 годзе ў спектаклі «На Купалле» па п’есе М. Чарота.
Мелодыя танца выкарыстоўваецца ў фінале балета «Падстаўная нявеста» на музыку Г. Вагнера ў пастаноўцы К. А. Мулера.
Крыніцы
- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. (бел.)
- Чурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў.- Мн.: Беларусь, 1994. — 88 с. ISBN 5-33801097-8
- Кола ў Вялікай Савецкай энцыклапедыі(недаступная спасылка) (руск.)
- Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.
- Беларускае вяселле//Иллюстрация. 1848. Т.6, № 1. С. 7
- Дзмітрыеў М. Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю. Вільня, 1869. С. 256
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Kola taksama Kruzhki Krugavaya Krucyolka Krutak Krugany Kruzhok Kulechka arnamentalny belaruski narodny tanec karagodnaga typu yaki chasta vykonvaysya na Kupalle i mey raspaysyudzhanne pa ysyoj Belarusi Padobny tanec isnue y ukraincay palyakay serbay balgaray i inshyh slavyanskih naroday yakiya nasyalyayuc Balkanski payvostray i regiyony paynochnej yago U balgaray nazyvaecca Horo u maldavan i rumynay Hora i Syrba Harakterna pabudova lancugom samknyonym abo razamknyonym krugam Vykonvaecca y supravadzhenni narodnyh instrumentay chasam spevay Muzyka adroznivaecca raznastajnascyu pameray Isnuyuc varyyanty hutkaga i pavolnaga tempu HareagrafiyaMuzychny pamer 2 4 Temp tanca hutki i vyasyoly Yak vynikae z nazvy kampazicyjna tanec zasnavany na pabudove y forme kruga pry getym malyunak tanca skladany i raznastajny Kolkasc kolay utvoranyh tancuyuchymi zmyanyaecca ad adnago vyalikaga agulnaga karagoda da nekalkih nevyalikih kruzhkoy praz vykarystanne linii i paykola Taksama vykarystoyvayucca kruzhenne zmena kirunku ruhu tancuyuchyh pabudova y pary R Drucki Padbyareski apisay Krugavuyu nastupnym chynam tancor zhvava abnimae postaci maladoj tancoyshchycy pavarochvae i perakidvae yae y takt dudy i skrypki prystukvayuchy kozhny takt abcasami i padpyavayuchy dvuhradkoye Tancuyuchyh cely rad Pershy y radze vydumlyae figury yakiya dakladna paytarayucca ysimi kruzhacca y adzin bok datul pakul amal shto ne ap yaneyuc tady kruzhacca y drugi U kulturyPra kruzhki yak pra galoyny tanec na belaruskih svyatochnyh vecharynkah pavedamlyay M Dzmitryey Pershuyu scenichnuyu pastanoyku tanca y Belarusi realizavay K A Aleksyutovich y 1921 godze y spektakli Na Kupalle pa p ese M Charota Melodyya tanca vykarystoyvaecca y finale baleta Padstaynaya nyavesta na muzyku G Vagnera y pastanoycy K A Mulera KrynicyEtnagrafiya Belarusi Encyklapedyya Redkalegiya I P Shamyakin gal red i insh Mn BelSE 1989 575 s il ISBN 5 85700 014 9 bel Churko Yu M Vyanok belaruskih tancay Mn Belarus 1994 88 s ISBN 5 33801097 8 Kola y Vyalikaj Saveckaj encyklapedyi nedastupnaya spasylka rusk Aleksyutovich L K Belorusskie narodnye tancy horovody igry Pod red M Ya Grinblata Mn Vyshejsh shkola 1978 528 s s il Belaruskae vyaselle Illyustraciya 1848 T 6 1 S 7 Dzmitryey M Zbor pesen kazak abraday i zvychayay syalyan Paynochna Zahodnyaga krayu Vilnya 1869 S 256