Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Лынькоў Міхась Лынькоў поўнае імя Міхаіл Ціханавіч Лынькоў 30 лі

М. Лынькоў

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • М. Лынькоў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Лынькоў.

Міхась Лынькоў, поўнае імя Міхаіл Ціханавіч Лынькоў (30 лістапада 1899, в. Зазыбы 2, цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 21 верасня 1975, Мінск) — беларускі пісьменнік, Народны пісьменнік БССР (1962).

Міхась Лынькоў
image
Міхась Лынькоў, 1929 год.
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Міхаіл Ціханавіч Лынькоў
Псеўданімы Міхась Васілёк
Дата нараджэння 30 лістапада 1899(1899-11-30)
Месца нараджэння
  • Зазыбы 2, Сялюцкая воласць[d], Віцебскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 21 верасня 1975(1975-09-21)(75 гадоў)
Месца смерці
  • Мінск, БССР, СССР
Пахаванне
  • Усходнія могілкі
Грамадзянства
  • image Расійская імперыя
  • image СССР
Жонка Хана Абрамаўна Аранкова[d]
Альма-матар
  • Рагачоўская настаўніцкая семінарыя
Месца працы
  • Бабруйскае жыццё
  • Беларусь
  • Беларуская звязда
  • За Савецкую Беларусь
  • Інстытут літаратуразнаўства НАНБ
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, літаратуразнавец, рэдактар, перакладчык
Жанр аповесць
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
  • КПСС
Член у
  • Саюз пісьменнікаў СССР
  • Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў
  • Маладняк
  • Саюз беларускіх пісьменнікаў
Прэміі

Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1968)

Узнагароды
image image image image image image image image
image
image Творы ў Вікікрыніцах
image Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў Старасельскае народнае вучылішча, у 1917 годзе — Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён). У 1919—1922 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў С. Булак-Балаховіча. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна. У 1925—1928 гг. — адказны сакратар рэдакцыі, рэдактара, у 1928—1930 гг. — рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскага філіяла «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930—1932 гг.), сакратаром аргкамітэта (1932—1934 гг.), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933—1941 гг.), старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР (1938—1948 гг.). Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), рэдагаваў газету «Беларуская звязда» — орган палітупраўлення Беларускага фронту. У 1941—1942 гг. — рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943—1946 гг. і 1949—1952 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Абіраўся кандыдатам у члены ЦВК БССР (1921—1931 гг.), дэпутатам (1940—1945 гг.). Як член дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (1934—75 гг.).

Сям’я

Сям’я Міхася Лынькова (жонка яўрэйка Хана Абрамаўна і сын Марык) была расстраляна немцамі ў верасні 1941 года ў Старадарожскім раёне. Разам з імі была расстраляна і сям’я брата Рыгора — жонка з дачкой. У 1946 годзе Янка Маўр напісаў апавяданне «Завошта?», у аснову якога лёг гэты трагічны факт.

Пасля вайны ажаніўся з настаўніцай Соф’яй Захараўнай Куспіц. Сваіх дзяцей у іх не было. Але выхавалі дваіх прыёмных дзетак.

Творчасць

Дэбютаваў вершам у 1919 годзе (смаленская газета «Борьба»), першыя апавяданні — у 1926 годзе (бабруйская газета «Камуніст» і зборнік бабруйскага філіяла «Маладняка» — «Уздым»). Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «Апошні зверыядавец» (аповесць, 1930), «За акіянам» (нататкі, апавяданні, нарысы, 1962), раман «На чырвоных лядах» (1934) і раман-эпапея ў 4 кнігах «Векапомныя дні» (1958, 2-е перапрацаванае выданне ў 1969), нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944), апавяданне «Агні Танганьікі» (1957), «Выбраныя творы» (1931, 1934, 1952), «Выбраныя апавяданні» (1938, 1941, 1947), Зборы твораў у 4-х (1967—68) і ў 8 тамах (1981—85).

Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988).

М. Лынькову належаць літаратуразнаўчыя працы «Беларуская літаратура за 30 год» (1948, на беларускай і рускай мовах), «Вобраз Сталіна ў беларускай мастацкай літаратуры» (1950), «Якуб Колас» (1952), «Летапіс эпохі: Беларускай савецкай літаратуры пяцьдзесят год» (1968), зборнік артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1978), кніга «Публіцыстыка» (1980).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Горкага, М. Ціханава і інш.

Выбраная бібліяграфія

  • Выбраныя апавяданні / Міхась Лынькоў. — Мн.: Дзяржвыд Беларусі. Дзіцячая літ., 1938.
  • Выбраныя творы / Міхась Лынькоў. — Мінск: Дзяржвыд БССР, 1952. — 551, [2] с., [1] л. партр.
  • Векапомныя дні: раман у 4 кн. / Міхась Лынькоў. — Мінск: Беларусь, 1969. — (Беларускі раман).
  • Апавяданні / Міхась Лынькоў. — Мінск: Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1960.
  • Літаратура і жыццё: літаратурна-крытычныя артыкулы / Міхась Лынькоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
  • Публіцыстыка / Міхась Лынькоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. — 271, [1] с.
  • Насустрач жыццю: апавяданні / Міхась Лынькоў. — Мінск: Юнацтва, 1988. — (Школьная бібліятэка).

Узнагароды

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Векапомныя дні».

Ушанаванне памяці

image
Юбілейная манета Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міхася Лынькова.

12.1.1976 Пастановай Савета Міністраў БССР Крынкаўскай школе (Лёзненскі раён) было прысвоена імя М. Ц. Лынькова. У школе створаны музей, які налічвае больш за 600 экспанатаў, у тым ліку каля 300 арыгінальных. Сярод іх асабістыя рэчы пісьменніка — кепка, гальштук, значок «Выдатнік народнай асветы БССР», дэпутацкі білет.

Імя М. Лынькова носіць вуліца ў Мінску.

Крыніцы

  1. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 8 жніўня 2024.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q13219454"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q131454"></a>
  2. Аповяд Таццяны Буднік

Літаратура

  • Кенька М. Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці. — Мн.: Універсітэцкае, 1987.
  • Лынькоў Міхась // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Лынькоў Міхась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Сцяжынкамі Міхася Лынькова // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін і інш. — Мн., 1992. — С. 585—586.
  • Грахоўскі С. «Зажураныя жураўлі» //www.grahouski.org/ (Успаміны. Публіцыстыка)

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхась Лынькоў
  • Творы Міхася Лынькова на knihi.com
  • Міхась Лынькоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
  • Творчасць Міхася Лынькова на bellib.by Архівавана 29 лістапада 2014.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 14:29

U Vikipedyi yosc artykuly pra inshyh lyudzej z prozvishcham Lynkoy Mihas Lynkoy poynae imya Mihail Cihanavich Lynkoy 30 listapada 1899 v Zazyby 2 cyaper Lyoznenski rayon Vicebskaya voblasc 21 verasnya 1975 Minsk belaruski pismennik Narodny pismennik BSSR 1962 Mihas LynkoyMihas Lynkoy 1929 god Asabistyya zvestkiImya pry naradzhenni Mihail Cihanavich LynkoyPseydanimy Mihas VasilyokData naradzhennya 30 listapada 1899 1899 11 30 Mesca naradzhennya Zazyby 2 Syalyuckaya volasc d Vicebski pavet Vicebskaya gubernya Rasijskaya imperyyaData smerci 21 verasnya 1975 1975 09 21 75 gadoy Mesca smerci Minsk BSSR SSSRPahavanne Ushodniya mogilkiGramadzyanstva Rasijskaya imperyya SSSRZhonka Hana Abramayna Arankova d Alma matar Ragachoyskaya nastaynickaya seminaryyaMesca pracy Babrujskae zhyccyoBelarusBelaruskaya zvyazdaZa Saveckuyu BelarusInstytut litaraturaznaystva NANBPrafesijnaya dzejnascRod dzejnasci pismennik dzicyachy pismennik litaraturaznavec redaktar perakladchykZhanr apovescMova tvoray belaruskaya i ruskayaGramadskaya dzejnascPartyya KPSSChlen u Sayuz pismennikay SSSRBelaruskaya asacyyacyya praletarskih pismennikayMaladnyakSayuz belaruskih pismennikayPremii Dzyarzhaynaya premiya BSSR imya Yakuba Kolasa 1968 UznagarodyTvory y Vikikrynicah Medyyafajly na VikishovishchyBiyagrafiyaNaradziysya y syam i chygunachnika Skonchyy Staraselskae narodnae vuchylishcha u 1917 godze Ragachoyskuyu nastaynickuyu seminaryyu Nastaynichay u Lipinickaj zemskaj shkole cyaper Buda Kashalyoyski rayon U 1919 1922 gadah sluzhyy u Chyrvonaj Armii Udzelnichay u savecka polskaj vajne u razgrome atraday S Bulak Balahovicha Nastaynichay u vyoscy Sverzhan Ragachoyskaga rayona U 1925 1928 gg adkazny sakratar redakcyi redaktara u 1928 1930 gg redaktar babrujskaj akrugovaj gazety Kamunist Byy arganizataram i kiraynikom Babrujskaga filiyala Maladnyaka adnym z kiraynikoy BelAPP Pracavay u Dzyarzhaynym vydavectve BSSR 1930 1932 gg sakratarom argkamiteta 1932 1934 gg galoynym redaktaram chasopisa Polymya revalyucyi 1933 1941 gg starshynyoj praylennya Sayuza pismennikay BSSR 1938 1948 gg Udzelnik pahodu Chyrvonaj Armii y Zahodnyuyu Belarus 1939 redagavay gazetu Belaruskaya zvyazda organ palitupraylennya Belaruskaga frontu U 1941 1942 gg redaktar frantavoj gazety Za Saveckuyu Belarus vyhodzila na Zahodnim Centralnym i Branskim frantah U 1943 1946 gg i 1949 1952 gg dyrektar Instytuta litaratury movy i mastactva AN BSSR Abiraysya kandydatam u chleny CVK BSSR 1921 1931 gg deputatam 1940 1945 gg Yak chlen delegacyi BSSR neadnarazova ydzelnichay u raboce sesij Generalnaj Asamblei AAN Akademik AN BSSR Chlen Sayuza Pismennikay SSSR 1934 75 gg Syam yaSyam ya Mihasya Lynkova zhonka yayrejka Hana Abramayna i syn Maryk byla rasstralyana nemcami y verasni 1941 goda y Staradarozhskim rayone Razam z imi byla rasstralyana i syam ya brata Rygora zhonka z dachkoj U 1946 godze Yanka Mayr napisay apavyadanne Zavoshta u asnovu yakoga lyog gety tragichny fakt Paslya vajny azhaniysya z nastaynicaj Sof yaj Zaharaynaj Kuspic Svaih dzyacej u ih ne bylo Ale vyhavali dvaih pryyomnyh dzetak TvorchascDebyutavay versham u 1919 godze smalenskaya gazeta Borba pershyya apavyadanni u 1926 godze babrujskaya gazeta Kamunist i zbornik babrujskaga filiyala Maladnyaka Uzdym Vyjshli zborniki prozy Apavyadanni 1927 Goj 1929 Andrej Lyatun 1930 Sayka agicirnik 1933 Na vyalikaj hvali 1934 Bayan 1935 Sustrechy 1940 Astap 1944 Aposhni zveryyadavec apovesc 1930 Za akiyanam natatki apavyadanni narysy 1962 raman Na chyrvonyh lyadah 1934 i raman epapeya y 4 knigah Vekapomnyya dni 1958 2 e perapracavanae vydanne y 1969 narys Geroj Saveckaga Sayuza Kanstancin Zaslonay 1944 apavyadanne Agni Tanganiki 1957 Vybranyya tvory 1931 1934 1952 Vybranyya apavyadanni 1938 1941 1947 Zbory tvoray u 4 h 1967 68 i y 8 tamah 1981 85 Dlya dzyacej vydadzeny knigi Pra smelaga vayaku Mishku i yago slaynyh tavaryshay 1937 1937 apovesc ekranizavana y 1957 Yanka parashutyst 1937 Yadvisin dub 1940 Apavyadanni 1946 1948 1960 1966 1973 1974 1988 M Lynkovu nalezhac litaraturaznaychyya pracy Belaruskaya litaratura za 30 god 1948 na belaruskaj i ruskaj movah Vobraz Stalina y belaruskaj mastackaj litaratury 1950 Yakub Kolas 1952 Letapis epohi Belaruskaj saveckaj litaratury pyacdzesyat god 1968 zbornik artykulay Litaratura i zhyccyo 1978 kniga Publicystyka 1980 Peraklay na belaruskuyu movu asobnyya tvory M Gorkaga M Cihanava i insh Vybranaya bibliyagrafiyaVybranyya apavyadanni Mihas Lynkoy Mn Dzyarzhvyd Belarusi Dzicyachaya lit 1938 Vybranyya tvory Mihas Lynkoy Minsk Dzyarzhvyd BSSR 1952 551 2 s 1 l partr Vekapomnyya dni raman u 4 kn Mihas Lynkoy Minsk Belarus 1969 Belaruski raman Apavyadanni Mihas Lynkoy Minsk Dzyarzhaynae vuchebna pedagagichnae vydavectva Ministerstva asvety BSSR 1960 Litaratura i zhyccyo litaraturna krytychnyya artykuly Mihas Lynkoy Minsk Mastackaya litaratura 1978 Publicystyka Mihas Lynkoy Minsk Mastackaya litaratura 1980 271 1 s Nasustrach zhyccyu apavyadanni Mihas Lynkoy Minsk Yunactva 1988 Shkolnaya bibliyateka UznagarodyUznagarodzhany tryma ordenami Lenina tryma ordenami Pracoynaga Chyrvonaga Scyaga ordenam Chyrvonaj Zorki i medalyami Narodny pismennik BSSR 1962 Layreat Dzyarzhaynaj premii BSSR imya Yakuba Kolasa 1968 za raman Vekapomnyya dni Ushanavanne pamyaciYubilejnaya maneta Nacyyanalnaga Banka Respubliki Belarus prysvechanaya 100 goddzyu z dnya naradzhennya Mihasya Lynkova 12 1 1976 Pastanovaj Saveta Ministray BSSR Krynkayskaj shkole Lyoznenski rayon bylo prysvoena imya M C Lynkova U shkole stvorany muzej yaki nalichvae bolsh za 600 ekspanatay u tym liku kalya 300 aryginalnyh Syarod ih asabistyya rechy pismennika kepka galshtuk znachok Vydatnik narodnaj asvety BSSR deputacki bilet Imya M Lynkova nosic vulica y Minsku KrynicyLibrary of Congress Authorities Library of Congress Praverana 8 zhniynya 2024 lt a href https wikidata org wiki Track Q13219454 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q131454 gt lt a gt Apovyad Taccyany BudnikLitaraturaKenka M Mihas Lynkoy Letapis zhyccya i tvorchasci Mn Universiteckae 1987 Lynkoy Mihas Belaruskiya pismenniki 1917 1990 Davednik Sklad A K Gardzicki Nav red A L Verabej Mn Mastackaya litaratura 1994 653 s il 22 000 ekz ISBN 5 340 00709 X Lynkoy Mihas Belaruskiya pismenniki Biyabibliyagrafichny sloynik U 6 t pad red A I Maldzisa Mn Belaruskaya Encyklapedyya 1992 1995 Scyazhynkami Mihasya Lynkova Pamyac gistoryka dakumentalnaya hronika Lyoznenskaga rayona redkal I P Shamyakin i insh Mn 1992 S 585 586 Grahoyski S Zazhuranyya zhurayli www grahouski org Uspaminy Publicystyka SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Mihas Lynkoy Tvory Mihasya Lynkova na knihi com Mihas Lynkoy u baze danyh Istoriya belorusskoj nauki v licah Centralnaj navukovaj bibliyateki imya Yakuba Kolasa NAN Belarusi Tvorchasc Mihasya Lynkova na bellib by Arhivavana 29 listapada 2014

Апошнія артыкулы
  • Май 22, 2025

    Трыкатаж

  • Май 20, 2025

    Трыкалор

  • Май 20, 2025

    Трыесцкі заліў

  • Май 20, 2025

    Трыест

  • Май 22, 2025

    Трыдэнцкі сабор

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка