Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Месе та ісп Meseta плато пласкагор е таксама Іберыйская Месета ці Кастыльскае пласкагор е плато ў Іспаніі і Партугаліі з

Месета

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Месета

Месе́та (ісп.: Meseta — плато, пласкагор'е), таксама Іберыйская Месета ці Кастыльскае пласкагор'е — плато ў Іспаніі і Партугаліі, займальнае вялікую частку Пірэнейскага паўвострава.

image
Кастыльскае пласкагор'е займае большую частку Пірэнейскага паўвострава.

На пласкагор'е размешчаны старадаўнія іспанскія гарады, такія як Мадрыд, Вальядалід, Саламанка.

Геаграфія

З поўначы пласкагор’е абмежавана Кантабрыйскімі, а з усходу — Іберыйскімі горамі. У сярэдняй частцы плато размешчаны горы (вышэйшы пункт — гара Альмансор, 2592 м) і іншыя хрыбты субшыротнага распасцірання, якія падзяляюць Месету на дзве часткі:

  • Старакастыльскае пласкагор’е (Паўночная Месета) — вышыня 800—1200 м, складзена абломкавымі пародамі і вапнякамі. На паўночным захадзе (у Галісіі) знаходзяцца радовішча жалезных руд, золата, волава і вальфраму.
  • (Паўднёвая Месета) — вышыня 600—800 м, з поўдня абмежавана хрыбтом Сьера-Марэна, дзе маюцца радовішчы свінцу, медзі, ртуці, кобальту і жалезных руд.

Рэкі на Месеце цякуць пераважна з усходу на захад. Найбуйнейшыя з іх: Дуэра, Таха, Гвадыяна, Міньё.

Клімат і расліннасць

image
Ландшафт Паўднёвай Месеты.

Тэрыторыя пласкагор'я (акрамя Галісіі) знаходзіцца ў Кантабрыйскіх гор, таму клімат Месеты міжземнаморскі і засушлівы. Сярэднегадовая колькасць ападкаў — 400—500 мм, у атачальных горах — да 1500 мм. Лета спякотнае, сярэдняя тэмпература ліпеня складае 24 °C. Узімку адносна холадна, сярэдняя тэмпература студзеня — каля 5 °C. Клімат Галісіі умераны, марскі.

Плато пакрыта травяністай і хмызняковай расліннасцю. У гарах, па далінах рэк і ў паўночна-заходняй частцы растуць шырокалісцевыя і іглічныя лясы. Землі пласкагор'я выкарыстоўваюцца для вырошчвання збожжавых культур і цукровага бурака, садоў і вінаграднікаў. Таксама развіта авечкагадоўля.

Гл. таксама

    Спасылкі

    • Слоўнік сучасных геаграфічных назваў — Месета(недаступная спасылка)
    • Месета ў ВСЭ(недаступная спасылка)
    • Слоўнік сучасных геаграфічных назваў — Паўночная Месета(недаступная спасылка)
    • Новакастыльскае пласкагор'е ў ВСЭ(недаступная спасылка)

    Аўтар: www.NiNa.Az

    Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 03:49

    Mese ta isp Meseta plato plaskagor e taksama Iberyjskaya Meseta ci Kastylskae plaskagor e plato y Ispanii i Partugalii zajmalnae vyalikuyu chastku Pirenejskaga payvostrava Kastylskae plaskagor e zajmae bolshuyu chastku Pirenejskaga payvostrava Na plaskagor e razmeshchany staradayniya ispanskiya garady takiya yak Madryd Valyadalid Salamanka GeagrafiyaZ poynachy plaskagor e abmezhavana Kantabryjskimi a z ushodu Iberyjskimi gorami U syarednyaj chastcy plato razmeshchany gory vyshejshy punkt gara Almansor 2592 m i inshyya hrybty subshyrotnaga raspascirannya yakiya padzyalyayuc Mesetu na dzve chastki Starakastylskae plaskagor e Paynochnaya Meseta vyshynya 800 1200 m skladzena ablomkavymi parodami i vapnyakami Na paynochnym zahadze u Galisii znahodzyacca radovishcha zhaleznyh rud zolata volava i valframu Paydnyovaya Meseta vyshynya 600 800 m z poydnya abmezhavana hrybtom Sera Marena dze mayucca radovishchy svincu medzi rtuci kobaltu i zhaleznyh rud Reki na Mesece cyakuc peravazhna z ushodu na zahad Najbujnejshyya z ih Duera Taha Gvadyyana Minyo Klimat i raslinnascLandshaft Paydnyovaj Mesety Terytoryya plaskagor ya akramya Galisii znahodzicca y Kantabryjskih gor tamu klimat Mesety mizhzemnamorski i zasushlivy Syarednegadovaya kolkasc apadkay 400 500 mm u atachalnyh gorah da 1500 mm Leta spyakotnae syarednyaya temperatura lipenya skladae 24 C Uzimku adnosna holadna syarednyaya temperatura studzenya kalya 5 C Klimat Galisii umerany marski Plato pakryta travyanistaj i hmyznyakovaj raslinnascyu U garah pa dalinah rek i y paynochna zahodnyaj chastcy rastuc shyrokaliscevyya i iglichnyya lyasy Zemli plaskagor ya vykarystoyvayucca dlya vyroshchvannya zbozhzhavyh kultur i cukrovaga buraka sadoy i vinagradnikay Taksama razvita avechkagadoylya Gl taksamaSpasylkiSloynik suchasnyh geagrafichnyh nazvay Meseta nedastupnaya spasylka Meseta y VSE nedastupnaya spasylka Sloynik suchasnyh geagrafichnyh nazvay Paynochnaya Meseta nedastupnaya spasylka Novakastylskae plaskagor e y VSE nedastupnaya spasylka

    Апошнія артыкулы
    • Май 22, 2025

      Трыкатаж

    • Май 20, 2025

      Трыкалор

    • Май 20, 2025

      Трыесцкі заліў

    • Май 20, 2025

      Трыест

    • Май 22, 2025

      Трыдэнцкі сабор

    www.NiNa.Az - Студыя

    • Вікіпедыя
    • Музыка
    Звяжыцеся з намі
    Мовы
    Звязацца з намі
    DMCA Sitemap
    © 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
    Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
    Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
    Верхняя частка