Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Касцевіч Міхась Васілёк сапр Міхаіл Восіпавіч Касцевіч 14 лістап

Міхась Васілёк

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Міхась Васілёк
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Касцевіч.

Міхась Васілёк, сапр. Міхаіл Восіпавіч Касцевіч (14 лістапада 1905, в. Баброўня, цяпер Гродзенскі раён — 3 верасня 1960; Псеўданімы: Язэп Гром) — беларускі паэт.

Міхась Васілёк
image
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Міхаіл Восіпавіч Касцевіч
Псеўданімы Міхась Васілёк, Язэп Гром
Дата нараджэння 14 лістапада 1905(1905-11-14)
Месца нараджэння
  • Баброўня, Гродзенскі павет, Гродзенская губерня, Літоўскае генерал-губернатарства, Расійская імперыя
Дата смерці 3 верасня 1960(1960-09-03) (54 гады)
Месца смерці
  • Гродна, Гродзенская вобласць, БССР, СССР
Пахаванне
  • Праваслаўныя могілкі ў Гродне
Грамадзянства Польская Рэспубліка, СССР
Месца працы
  • Чырвоны сцяг[d]
  • Гродзенская праўда
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
паэт
Мова твораў беларуская
Дэбют першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) (канфіскаваны)
Грамадская дзейнасць
Партыя
  • Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Член у
  • Таварыства беларускай школы
  • Саюз пісьменнікаў СССР
  • Саюз беларускіх пісьменнікаў
image Медыяфайлы на Вікісховішчы
image
Удзельнікі акруговага з’езду Таварыства беларускай школы ў Гродне. Другі злева ў першым радзе паэт Міхась Васілёк, у цэнтры другога рада Аляксандр Уласаў, справа ад яго Рыгор Шырма. 1928

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лесніка, пляменнік Макара Касцевіча (Краўцова). Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 у расійскім Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве. У 1922 вярнуўся на радзіму.

Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму. У 1939 быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон. У жніўні 1941 уцёк з палону, дабраўся да родных мясцін і ўключыўся ў падпольную барацьбу. Кіраваў Скідальскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псеўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку.

Пасля вызвалення працаваў у скідальскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1944—1946), пазней — у абласной газеце «Гродзенская праўда». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1945).

Памёр у Гродне, пахаваны на праваслаўных гродзенскіх могілках.

Творчасць

У друку выступаў з 1926 года у віленскіх выданнях.

Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» выйшаў у Вільні ў 1929 годзе. У 1937 годзе адміністрацыйная ўлада наклала на яго канфіскацыю. Рукапіс другога зборніка быў канфіскаваны дэфензівай і знішчаны (1934). У 1937 годзе ў Вільні выйшаў зборнік «З сялянскіх ніў».

У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).

Ушанаванне памяці

У Горадні імем паэта названа вуліца, на якой стаяў дом паэта.

Зноскі

  1. Василёк Михась // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.
  2. Chryścijanskaja Dumka, № 5, 5.3.1937.

Літаратура

  • Васілёк Міхась // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Міхась Васілёк // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхась Васілёк
  • Віктар Ладзіч. Паэт небяспечны кожнаму рэжыму //www.euramost.org
  • Вячаслаў Кот. Вуліца Васілька ў Гродна раней называлася Пясочная// «Гродзенская праўда», 16.04.09 Архівавана 22 сакавіка 2016.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 17:32

U Vikipedyi yosc artykuly pra inshyh lyudzej z prozvishcham Kascevich Mihas Vasilyok sapr Mihail Vosipavich Kascevich 14 listapada 1905 v Babroynya cyaper Grodzenski rayon 3 verasnya 1960 Pseydanimy Yazep Grom belaruski paet Mihas VasilyokAsabistyya zvestkiImya pry naradzhenni Mihail Vosipavich KascevichPseydanimy Mihas Vasilyok Yazep GromData naradzhennya 14 listapada 1905 1905 11 14 Mesca naradzhennya Babroynya Grodzenski pavet Grodzenskaya gubernya Litoyskae general gubernatarstva Rasijskaya imperyyaData smerci 3 verasnya 1960 1960 09 03 54 gady Mesca smerci Grodna Grodzenskaya voblasc BSSR SSSRPahavanne Pravaslaynyya mogilki y GrodneGramadzyanstva Polskaya Respublika SSSRMesca pracy Chyrvony scyag d Grodzenskaya praydaPrafesijnaya dzejnascRod dzejnasci paetMova tvoray belaruskayaDebyut pershy zbornik liryki Shum baravy Vilnya 1929 kanfiskavany Gramadskaya dzejnascPartyya Belaruskaya syalyanska rabotnickaya gramadaChlen u Tavarystva belaruskaj shkolySayuz pismennikay SSSRSayuz belaruskih pismennikay Medyyafajly na VikishovishchyUdzelniki akrugovaga z ezdu Tavarystva belaruskaj shkoly y Grodne Drugi zleva y pershym radze paet Mihas Vasilyok u centry drugoga rada Alyaksandr Ulasay sprava ad yago Rygor Shyrma 1928BiyagrafiyaNaradziysya y syam i lesnika plyamennik Makara Kascevicha Kraycova Syarednyuyu adukacyyu atrymay u 1921 u rasijskim Kazlove Michurynsku dze razam z backami byy u bezhanstve U 1922 vyarnuysya na radzimu Ustupiy u Belaruskuyu syalyanska rabochuyu gramadu Arganizoyvay gurtki Tavarystva belaruskaj shkoly Za ydzel u revalyucyjnym ruhu polskiya ylady neadnarazova aryshtoyvali i sadzhali y turmu U 1939 byy mabilizavany y polskae vojska u chas bayoy trapiy u nyamecki palon U zhniyni 1941 ucyok z palonu dabraysya da rodnyh myascin i yklyuchyysya y padpolnuyu baracbu Kiravay Skidalskim padpolnym antyfashysckim kamitetam pad pseydanimam Yazep Grom vystupay u partyzanskim druku Paslya vyzvalennya pracavay u skidalskaj rayonnaj gazece Chyrvony scyag 1944 1946 paznej u ablasnoj gazece Grodzenskaya prayda Chlen Sayuza pismennikay SSSR z 1945 Pamyor u Grodne pahavany na pravaslaynyh grodzenskih mogilkah TvorchascU druku vystupay z 1926 goda u vilenskih vydannyah Pershy zbornik liryki Shum baravy vyjshay u Vilni y 1929 godze U 1937 godze administracyjnaya ylada naklala na yago kanfiskacyyu Rukapis drugoga zbornika byy kanfiskavany defenzivaj i znishchany 1934 U 1937 godze y Vilni vyjshay zbornik Z syalyanskih niy U savecki chas vydadzeny knigi paezii Vybranyya vershy 1950 Vybranyya tvory 1955 Zory nad Nyomanam 1963 Vershy 1973 Ushanavanne pamyaciU Goradni imem paeta nazvana vulica na yakoj stayay dom paeta ZnoskiVasilyok Mihas Biograficheskij spravochnik Mn Belorusskaya sovetskaya enciklopediya imeni Petrusya Brovki 1982 T 5 S 103 737 s Chryscijanskaja Dumka 5 5 3 1937 LitaraturaVasilyok Mihas Belaruskiya pismenniki 1917 1990 Davednik Sklad A K Gardzicki Nav red A L Verabej Mn Mastackaya litaratura 1994 653 s il 22 000 ekz ISBN 5 340 00709 X Mihas Vasilyok Belaruskiya pismenniki Biyabibliyagrafichny sloynik U 6 t pad red A I Maldzisa Mn Belaruskaya Encyklapedyya 1992 1995 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Mihas Vasilyok Viktar Ladzich Paet nebyaspechny kozhnamu rezhymu www euramost org Vyachaslay Kot Vulica Vasilka y Grodna ranej nazyvalasya Pyasochnaya Grodzenskaya prayda 16 04 09 Arhivavana 22 sakavika 2016

Апошнія артыкулы
  • Май 22, 2025

    Трыкатаж

  • Май 20, 2025

    Трыкалор

  • Май 20, 2025

    Трыесцкі заліў

  • Май 20, 2025

    Трыест

  • Май 22, 2025

    Трыдэнцкі сабор

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка