Навальні́ца — складаная атмасферная з'ява, неабходнай часткай якой з'яўляюцца шматразовыя электрычныя зарады паміж хмарамі альбо паміж хмарай і зямлёй (маланкі), якія таксама суправаджаюцца гукавой з'явай — громам.

Прырода навальніц
Навальніца звязана з развіццём магутных кублавата-дажджавых воблакаў, што таксама звязана з моцнай хісткасцю паветра пры высокім утрыманні вільгаці. З гэткай прычыны навальніца суправаджаецца моцнымі шквалістымі вятрамі і залевай, а часам разам з градам. У той самы час навальніца — з’ява адносна нядоўгатэрміновая, кожная навальніца рэдка цягнецца больш за 2 гадзіны. Вылучаюць навальніцы франтальныя і унутрымасавыя.
Геаграфія навальніц

Адначасова на Зямлі дзейнічае каля паўтары тысяч навальніц, сярэдняя інтэнсіўнасць разрадаў ацэньваецца як 46 маланак у секунду. Па паверхні планеты навальніцы размяркоўваюцца нераўнамерна. Над акіянам навальніц назіраецца прыблізна ў дзесяць разоў менш, чым над кантынентамі. У трапічнай і субтрапічнай зоне (ад 30° паўночнай шыраты да 30° паўднёвай шыраты) засяроджана каля 78 % усіх маланкавых разрадаў. Максімум навальнічнай актыўнасці прыпадае на Цэнтральную Афрыку. У палярных раёнах Арктыкі і Антарктыкі і над палюсамі навальніц практычна не бывае. Інтэнсіўнасць навальніц ідзе за сонцам: максімум навальніц прыпадае на лета (у сярэдніх шыротах) і дзённыя пасляпаўдзённыя гадзіны. Мінімум зарэгістраваных навальніц прыпадае на час перад узыходам сонца.
На навальніцы ўплываюць таксама геаграфічныя асаблівасці мясцовасці: моцныя навальнічныя цэнтры знаходзяцца ў горных раёнах Гімалаяў і Кардыльераў.
Меры бяспекі
Пры навальніцы рэкамендуецца зачыняць вокны, не карыстацца электрапрыборамі, на вуліцы не шукаць схованку пад дрэвамі або лініямі электраперадачы. У час навальніцы катэгарычна забаронена купацца і лепш адысці далей ад вадаёма. Аўтамабілістам не трэба запраўляць машыну ў час навальніцы, а непагоду лепш перачакаць у салоне.
Гл. таксама
- Бліскавіца
- Палярнае ззянне
- Маланка
Зноскі
- Where Lightning Strikes Архівавана 17 сакавіка 2008.
Літаратура
- Навальні́ца // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 511. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навальніца
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Navalni ca skladanaya atmasfernaya z yava neabhodnaj chastkaj yakoj z yaylyayucca shmatrazovyya elektrychnyya zarady pamizh hmarami albo pamizh hmaraj i zyamlyoj malanki yakiya taksama supravadzhayucca gukavoj z yavaj gromam Pryroda navalnicNavalnica zvyazana z razviccyom magutnyh kublavata dazhdzhavyh voblakay shto taksama zvyazana z mocnaj histkascyu pavetra pry vysokim utrymanni vilgaci Z getkaj prychyny navalnica supravadzhaecca mocnymi shkvalistymi vyatrami i zalevaj a chasam razam z gradam U toj samy chas navalnica z yava adnosna nyadoygaterminovaya kozhnaya navalnica redka cyagnecca bolsh za 2 gadziny Vyluchayuc navalnicy frantalnyya i unutrymasavyya Geagrafiya navalnicRazmerkavanne navalnichnyh razraday pa paverhni Zyamli Adnachasova na Zyamli dzejnichae kalya paytary tysyach navalnic syarednyaya intensiynasc razraday acenvaecca yak 46 malanak u sekundu Pa paverhni planety navalnicy razmyarkoyvayucca neraynamerna Nad akiyanam navalnic naziraecca pryblizna y dzesyac razoy mensh chym nad kantynentami U trapichnaj i subtrapichnaj zone ad 30 paynochnaj shyraty da 30 paydnyovaj shyraty zasyarodzhana kalya 78 usih malankavyh razraday Maksimum navalnichnaj aktyynasci prypadae na Centralnuyu Afryku U palyarnyh rayonah Arktyki i Antarktyki i nad palyusami navalnic praktychna ne byvae Intensiynasc navalnic idze za soncam maksimum navalnic prypadae na leta u syarednih shyrotah i dzyonnyya paslyapaydzyonnyya gadziny Minimum zaregistravanyh navalnic prypadae na chas perad uzyhodam sonca Na navalnicy yplyvayuc taksama geagrafichnyya asablivasci myascovasci mocnyya navalnichnyya centry znahodzyacca y gornyh rayonah Gimalayay i Kardyleray Mery byaspekiPry navalnicy rekamenduecca zachynyac vokny ne karystacca elektrapryborami na vulicy ne shukac shovanku pad drevami abo liniyami elektraperadachy U chas navalnicy kategarychna zabaronena kupacca i lepsh adysci dalej ad vadayoma Aytamabilistam ne treba zapraylyac mashynu y chas navalnicy a nepagodu lepsh perachakac u salone Gl taksamaBliskavica Palyarnae zzyanne MalankaZnoskiWhere Lightning Strikes Arhivavana 17 sakavika 2008 LitaraturaNavalni ca Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 511 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Navalnica