Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Павел Рыгоравіч Курлоў 1860 1923 расійскі дзяржаўны дзеяч Павел Рыгоравіч КурлоўМінскі губернатар16 мая 1905 15 ліпеня 1

Павел Курлоў

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Павел Курлоў

Павел Рыгоравіч Курлоў (1860—1923) — расійскі дзяржаўны дзеяч.

Павел Рыгоравіч Курлоў
image
image Мінскі губернатар
16 мая 1905 — 15 ліпеня 1906
Папярэднік граф
Пераемнік
Нараджэнне 5 (17) студзеня 1860(1860-01-17)
Смерць 20 чэрвеня 1923(1923-06-20) (63 гады)
Месца пахавання
  • Могілкі Тэгель[d]
Грамадзянства image Расійская імперыя
Адукацыя
  • Аляксандраўская ваенна-юрыдычная акадэмія[d]
  • Мікалаеўскае кавалерыйскае вучылішча[d]
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды
image
Ордэн Святой Ганны II ступені
image
Ордэн Святога Станіслава I ступені

Біяграфія

Нарадзіўся ў дваранскай сям’і. У 1879 годзе скончыў Мікалаеўскае кавалерыйскае вучылішча. Служыў у лейб-гвардыі Конна-грэнадзёрскага палка, у Таўрагенскай, Бакінскай, Пецярбургскай брыгадах памежнай варты.

У 1888 годзе скончыў Ваенна-юрыдычную акадэмію, служыў у пракурорскім наглядзе. Прыкамандзіраваны да пракурорскага нагляду Маскоўскай ваеннай акругі. З 1890 у ведамстве Міністэрства юстыцыі (таварыш пракурора Кастрамскога, Цвярскога, Уладзімірскага, Маскоўскага акруговых судоў). У 1891 звольнены з ваеннай службы. З 1899 пракурор пры Валагодскім акруговым судзе, з 1900 намеснік пракурора Маскоўскай судовай палаты.

З 1903 года — курскі віцэ-губернатар. З 1905 года мінскі губернатар. Губернатарства яго прыйшлося на час рэвалюцыі 1905 года. З яго згоды 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску адбыўся расстрэл дэманстрантаў Мінскага гарнізона (Курлоўскі расстрэл). За гэта на яго жыццё было ўчынена 2 замахі з боку эсэраў (у кастрычніку 1905 г. невядомым, потым 14 студзеня 1906 г. І. П. Пуліхавым і А. А. Ізмайловіч).

З 1906 г. член Савета міністра ўнутраных спраў. У красавіку-жніўні 1907 года — в. а. віцэ-дырэктара дэпартамента паліцыі. З 1907 года — начальнік Галоўнага турэмнага ўпраўлення міністэрства юстыцыі. З 1909 года — таварыш міністра ўнутраных спраў, загадчык паліцыі, камандзір асобнага корпуса жандараў. Генерал-лейтэнант. Пасля забойства Сталыпіна ў 1911 годзе звольнены ў адстаўку.

У гады Першай сусветнай вайны быў у падпарадкаванні галоўнага начальніка забеспячэння Паўночна-Заходняга фронту і стаў генерал-губернатарам новаўтворанай правінцыі Усходняя Прусія, затым памочнік галоўнага начальніка Дзвінскай ваеннай акругі па грамадзянскай частцы. У 1916 г. на працягу двух месяцаў знаходзіўся на пасадзе таварыша міністра ўнутраных спраў. Са студзеня 1917 г. пайшоў у адстаўку. З 1918 г. у эміграцыі.

У эміграцыі прымаў удзел у дзейнасці манархічных арганізацый. Курлоў пісаў у сваёй працы «Гибель императорской России»: «Я был и остался до сего дня убежденным монархистом <…> единственною, соответствующую характеру русского народа, формою правления может быть только абсолютная монархия».

Пахаваны ў 1923 г. у Берліне на могілках Тэгель.

Зноскі

  1. П. Г. Курлов. Гибель императорской России. М., 1992. (руск.)

Літаратура

  • Бок, М. П. П. А. Столыпин (воспоминания о моем отце). — М., 1992.
  • Жухрай, В. Тайны царской охранки: авантюристы и провокаторы. — М., 1991.
  • Коковцов, В. Н. Из моего прошлого: Воспоминания 1903—1919 гг. Кн. 1. — М., 1992.

Спасылкі

  • Курловский расстрел. Взгляд губернатора (руск.)
  • Курлов Павел Григорьевич — государственный деятель, жандармский генерал-лейтенант (руск.)

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 05:53

Pavel Rygoravich Kurloy 1860 1923 rasijski dzyarzhayny dzeyach Pavel Rygoravich KurloyMinski gubernatar16 maya 1905 15 lipenya 1906Papyarednik grafPeraemnikNaradzhenne 5 17 studzenya 1860 1860 01 17 Smerc 20 chervenya 1923 1923 06 20 63 gady Mesca pahavannya Mogilki Tegel d Gramadzyanstva Rasijskaya imperyyaAdukacyya Alyaksandrayskaya vaenna yurydychnaya akademiya d Mikalaeyskae kavaleryjskae vuchylishcha d Zvanne general lejtenantUznagarody Orden Svyatoj Ganny II stupeni Orden Svyatoga Stanislava I stupeniBiyagrafiyaNaradziysya y dvaranskaj syam i U 1879 godze skonchyy Mikalaeyskae kavaleryjskae vuchylishcha Sluzhyy u lejb gvardyi Konna grenadzyorskaga palka u Tayragenskaj Bakinskaj Pecyarburgskaj brygadah pamezhnaj varty U 1888 godze skonchyy Vaenna yurydychnuyu akademiyu sluzhyy u prakurorskim naglyadze Prykamandziravany da prakurorskaga naglyadu Maskoyskaj vaennaj akrugi Z 1890 u vedamstve Ministerstva yustycyi tavarysh prakurora Kastramskoga Cvyarskoga Uladzimirskaga Maskoyskaga akrugovyh sudoy U 1891 zvolneny z vaennaj sluzhby Z 1899 prakuror pry Valagodskim akrugovym sudze z 1900 namesnik prakurora Maskoyskaj sudovaj palaty Z 1903 goda kurski vice gubernatar Z 1905 goda minski gubernatar Gubernatarstva yago pryjshlosya na chas revalyucyi 1905 goda Z yago zgody 18 kastrychnika 1905 g u Minsku adbyysya rasstrel demanstrantay Minskaga garnizona Kurloyski rasstrel Za geta na yago zhyccyo bylo ychynena 2 zamahi z boku eseray u kastrychniku 1905 g nevyadomym potym 14 studzenya 1906 g I P Pulihavym i A A Izmajlovich Z 1906 g chlen Saveta ministra ynutranyh spray U krasaviku zhniyni 1907 goda v a vice dyrektara departamenta palicyi Z 1907 goda nachalnik Galoynaga turemnaga ypraylennya ministerstva yustycyi Z 1909 goda tavarysh ministra ynutranyh spray zagadchyk palicyi kamandzir asobnaga korpusa zhandaray General lejtenant Paslya zabojstva Stalypina y 1911 godze zvolneny y adstayku U gady Pershaj susvetnaj vajny byy u padparadkavanni galoynaga nachalnika zabespyachennya Paynochna Zahodnyaga frontu i stay general gubernataram novaytvoranaj pravincyi Ushodnyaya Prusiya zatym pamochnik galoynaga nachalnika Dzvinskaj vaennaj akrugi pa gramadzyanskaj chastcy U 1916 g na pracyagu dvuh mesyacay znahodziysya na pasadze tavarysha ministra ynutranyh spray Sa studzenya 1917 g pajshoy u adstayku Z 1918 g u emigracyi U emigracyi prymay udzel u dzejnasci manarhichnyh arganizacyj Kurloy pisay u svayoj pracy Gibel imperatorskoj Rossii Ya byl i ostalsya do sego dnya ubezhdennym monarhistom lt gt edinstvennoyu sootvetstvuyushuyu harakteru russkogo naroda formoyu pravleniya mozhet byt tolko absolyutnaya monarhiya Pahavany y 1923 g u Berline na mogilkah Tegel ZnoskiP G Kurlov Gibel imperatorskoj Rossii M 1992 rusk LitaraturaBok M P P A Stolypin vospominaniya o moem otce M 1992 Zhuhraj V Tajny carskoj ohranki avantyuristy i provokatory M 1991 Kokovcov V N Iz moego proshlogo Vospominaniya 1903 1919 gg Kn 1 M 1992 SpasylkiKurlovskij rasstrel Vzglyad gubernatora rusk Kurlov Pavel Grigorevich gosudarstvennyj deyatel zhandarmskij general lejtenant rusk

Апошнія артыкулы
  • Май 22, 2025

    Трыкатаж

  • Май 20, 2025

    Трыкалор

  • Май 20, 2025

    Трыесцкі заліў

  • Май 20, 2025

    Трыест

  • Май 22, 2025

    Трыдэнцкі сабор

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка