Рыбасома — немембранная арганела клеткі ўсіх жывых арганізмаў, якая складаецца з РНК і бялку; элементарны апарат сінтэзу бялковых малекул. Падзяляюцца на цытаплазматычныя і мітахандрыяльныя. Асноўная функцыя рыбасомы — зборка бялковых малекул з амінакіслот, якія дастаўляюцца малекуламі транспартных РНК (тРНК). У клетцы да некалькіх дзясяткаў мільёнаў рыбасом.

Вельмі малыя (15—30 нм), змяшчаюцца як у эўкарыятычных клетках, так і ў клетках пракарыёт (бактэрый). Колькасць рыбасом у розных тыпах клетак складае ад некалькіх тысяч да некалькіх мільёнаў.
Рыбасома складаецца з дзвюх субадзінак — вялікай і малой. Кожная субадзінка ўяўляе сабой комплекс рыбасомных РНК (рРНК) з бялкамі. Субадзінкі рыбасом фарміруюцца ў ядры, а затым праз ядзерныя поры выходзяць у цытаплазму. На рыбасомах ажыццяўляецца зборка малекул бялкоў з амінакіслот.
Вялікія і малыя субадзінкі рыбасом размяшчаюцца ў цытаплазме асобна адна ад другой і аб'ядноўваюцца толькі для сінтэзу бялку. Ініцыятарам зборкі рыбасомы з'яўляецца малекула інфармацыйнай (матрычнай) РНК (іРНК, мРНК), якая змяшчае інфармацыю аб структуры таго бялку, які трэба сінтэзаваць.
Сфарміраваныя рыбасомы могуць знаходзіцца ў свабодным стане ў гіялаплазме або прымацоўвацца да паверхні эндаплазматычнай сеткі ці ядра. Свабодныя рыбасомы сінтэзуюць бялкі, неабходныя для патрэб самой клеткі. Рыбасомы, прымацаваныя да эндаплазматычнай сеткі і абалонкі ядра, сінтэзуюць бялкі, прызначаныя для вывядзення з клеткі, а таксама розныя мембранныя бялкі.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 484. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Біялогія: падруч. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / пад рэд. М. Д. Лісава; пер. з рус. мовы В. К. Раманцэвіч. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2014. — 270 с.: іл. ISBN 978-985-03-2169-5
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Rybasoma nemembrannaya arganela kletki ysih zhyvyh arganizmay yakaya skladaecca z RNK i byalku elementarny aparat sintezu byalkovyh malekul Padzyalyayucca na cytaplazmatychnyya i mitahandryyalnyya Asnoynaya funkcyya rybasomy zborka byalkovyh malekul z aminakislot yakiya dastaylyayucca malekulami transpartnyh RNK tRNK U kletcy da nekalkih dzyasyatkay milyonay rybasom Rybasoma Velmi malyya 15 30 nm zmyashchayucca yak u eykaryyatychnyh kletkah tak i y kletkah prakaryyot bakteryj Kolkasc rybasom u roznyh typah kletak skladae ad nekalkih tysyach da nekalkih milyonay Rybasoma skladaecca z dzvyuh subadzinak vyalikaj i maloj Kozhnaya subadzinka yyaylyae saboj kompleks rybasomnyh RNK rRNK z byalkami Subadzinki rybasom farmiruyucca y yadry a zatym praz yadzernyya pory vyhodzyac u cytaplazmu Na rybasomah azhyccyaylyaecca zborka malekul byalkoy z aminakislot Vyalikiya i malyya subadzinki rybasom razmyashchayucca y cytaplazme asobna adna ad drugoj i ab yadnoyvayucca tolki dlya sintezu byalku Inicyyataram zborki rybasomy z yaylyaecca malekula infarmacyjnaj matrychnaj RNK iRNK mRNK yakaya zmyashchae infarmacyyu ab struktury tago byalku yaki treba sintezavac Sfarmiravanyya rybasomy moguc znahodzicca y svabodnym stane y giyalaplazme abo prymacoyvacca da paverhni endaplazmatychnaj setki ci yadra Svabodnyya rybasomy sintezuyuc byalki neabhodnyya dlya patreb samoj kletki Rybasomy prymacavanyya da endaplazmatychnaj setki i abalonki yadra sintezuyuc byalki pryznachanyya dlya vyvyadzennya z kletki a taksama roznyya membrannyya byalki LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 13 Pramile Relaksin Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2001 T 13 S 484 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0216 4 t 13 Biyalogiya padruch dlya 10 ga kl ustanoy agul syared adukacyi z belarus movaj navuchannya pad red M D Lisava per z rus movy V K Ramancevich 3 e vyd Mn Nar asveta 2014 270 s il ISBN 978 985 03 2169 5