Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Ствол, таксама руля — асноўная частка агнястрэльнай зброі, прызначаная для кідання снарада (, гранаты, кулі) з вызначанай пачатковай скорасцю і надання яму ўстойлівага палёту ў жаданым кірунку.

Ствол уяўляе сабой трубу, унутраная полая частка якой завецца каналам. Канал ствала складаецца з каморы, дзе змяшчаецца кідальны зарад, і вядучай часткі. На вонкавай паверхні ствала, размешчанай над каморай, раней ставілася адмысловае таўро, якое паказвала на прыналежнасць зброі той ці іншай дзяржаве (казне), таму за гэтай часткай ствала гістарычна захавалася назва казённай. Процілеглая частка ствала атрымала назву дульнай. Адпаведна кантавыя зрэзы ствала прынята зваць казённым і дульным. Адлегласць паміж гэтымі зрэзамі завецца даўжынёй ствала, яна вымяраецца лікам калібраў гэтага ствала або ў міліметрах (дзюймах).
Гісторыя
Ствол стрэльбы звычайна металічны. Тым не менш, раннія кітайцы, вынаходнікі пораху, выкарыстоўвалі бамбук. Звычайны бамбук мае трубчастае сцябло і вельмі добра апрацоўваеца, аднак такой ствол быў не вельмі надзейны.
У працэсе пошуку больш надзейных матэрыялаў ствала ў Кітаі пачалі выкарыстоўваць чыгун.
Ствалы ранніх еўрапейскіх стрэльб выраблялі з каванага жалеза, звычайна з некалькімі ўмацоўваючымі металічнымі палосамі, абгорнутымі вакол круглых каваных жалезных кольцаў, а затым зваранымі ў полы цыліндр. Але хутка збройнікі сталі аддаваць перавагу бронзе і латуні, галоўным чынам з-за лёгкасці іх ліцця і ўстойлівасці да каразійнага ўздзеяння гарэння пораху або салёнай вады (напрыклад пры выкарыстанні на марскіх суднах).
Ранняя агнястрэльная зброя была дульна зараджанай: порах, а затым куля зараджаліся з пярэдняга канца (дульнага зрэзу) ствала, і мела нізкую хуткастрэльнасць з-за грувасткага працэсу зараджання. Пазней вынайдзеныя канструкцыі з казённай часткай забяспечвалі больш высокую хуткастрэльнасць, але ў ранніх казённых снарадаў не было эфектыўнага спосабу герметызацыі газаў у казённай частцы ствала, што зніжала даступную дульную скорасць. Але ў XIX стагоддзі былі вынайдзены эфектыўныя затворы, якія герметычна зачынялі затвор ад выкіду газаў.
Таксама раннія гарматныя ствалы былі вельмі тоўстымі для свайго калібра. Гэта адбылося таму, што вытворчыя дэфекты, такія як бурбалкі паветра, затрымліваліся ў метале пры выплаўленні, і з’яўляліся звычайнай з’явай у той час, а такі дэфект пры тонкай сценцы самога ствала мог скончыцца яго разрывам.
Зноскі
Літаратура
- Ствол // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 184—185. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ствол (зброя)
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Artykulu nestae spasylak na krynicy Zmest artykulay music byc pravyaralnym abo ih moguc vydalic Vy mozhace adredagavac artykul i dadac spasylki na aytarytetnyya krynicy U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Stvol Stvol taksama rulya asnoynaya chastka agnyastrelnaj zbroi pryznachanaya dlya kidannya snarada granaty kuli z vyznachanaj pachatkovaj skorascyu i nadannya yamu ystojlivaga palyotu y zhadanym kirunku Narezy y nutry stvolavaga kanala Stvol uyaylyae saboj trubu unutranaya polaya chastka yakoj zavecca kanalam Kanal stvala skladaecca z kamory dze zmyashchaecca kidalny zarad i vyaduchaj chastki Na vonkavaj paverhni stvala razmeshchanaj nad kamoraj ranej stavilasya admyslovae tayro yakoe pakazvala na prynalezhnasc zbroi toj ci inshaj dzyarzhave kazne tamu za getaj chastkaj stvala gistarychna zahavalasya nazva kazyonnaj Procileglaya chastka stvala atrymala nazvu dulnaj Adpavedna kantavyya zrezy stvala prynyata zvac kazyonnym i dulnym Adleglasc pamizh getymi zrezami zavecca dayzhynyoj stvala yana vymyaraecca likam kalibray getaga stvala abo y milimetrah dzyujmah GistoryyaStvol strelby zvychajna metalichny Tym ne mensh ranniya kitajcy vynahodniki porahu vykarystoyvali bambuk Zvychajny bambuk mae trubchastae scyablo i velmi dobra apracoyvaeca adnak takoj stvol byy ne velmi nadzejny U pracese poshuku bolsh nadzejnyh materyyalay stvala y Kitai pachali vykarystoyvac chygun Stvaly rannih eyrapejskih strelb vyrablyali z kavanaga zhaleza zvychajna z nekalkimi ymacoyvayuchymi metalichnymi palosami abgornutymi vakol kruglyh kavanyh zhaleznyh kolcay a zatym zvaranymi y poly cylindr Ale hutka zbrojniki stali addavac peravagu bronze i latuni galoynym chynam z za lyogkasci ih liccya i ystojlivasci da karazijnaga yzdzeyannya garennya porahu abo salyonaj vady napryklad pry vykarystanni na marskih sudnah Rannyaya agnyastrelnaya zbroya byla dulna zaradzhanaj porah a zatym kulya zaradzhalisya z pyarednyaga kanca dulnaga zrezu stvala i mela nizkuyu hutkastrelnasc z za gruvastkaga pracesu zaradzhannya Paznej vynajdzenyya kanstrukcyi z kazyonnaj chastkaj zabyaspechvali bolsh vysokuyu hutkastrelnasc ale y rannih kazyonnyh snaraday ne bylo efektyynaga sposabu germetyzacyi gazay u kazyonnaj chastcy stvala shto znizhala dastupnuyu dulnuyu skorasc Ale y XIX stagoddzi byli vynajdzeny efektyynyya zatvory yakiya germetychna zachynyali zatvor ad vykidu gazay Taksama ranniya garmatnyya stvaly byli velmi toystymi dlya svajgo kalibra Geta adbylosya tamu shto vytvorchyya defekty takiya yak burbalki pavetra zatrymlivalisya y metale pry vyplaylenni i z yaylyalisya zvychajnaj z yavaj u toj chas a taki defekt pry tonkaj scency samoga stvala mog skonchycca yago razryvam ZnoskiBelEn 2002 LitaraturaStvol Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 15 Sledaviki Tryo Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 15 S 184 185 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0251 2 t 15 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Stvol zbroya