Стаіцызм — філасофская школа, заснаваная каля 300 да н.э. ў часы ранняга элінізму ў Афінах, якая захавала ўплыў да канца антычнага свету.
Гісторыя
Сваё імя школа атрымала па назве порціка Стаа Пайкілэ (грэч. στοά ποικίλη, літар. «Размаляваны порцік»), дзе заснавальнік стаіцызму, Зянон з Кітыёна, упершыню самастойна выступіў у якасці настаўніка. Да таго стоікамі ў Афінах называлі супольнасць паэтаў, якія збіраліся ў Стаа Пайкілэ за сто гадоў да з'яўлення там Зянона і яго вучняў і аднадумцаў.
У гісторыі стаіцызму адрозніваюць тры галоўныя этапы: Старажытная (Старэйшая) Стоя (канец IV стагоддзя да н.э. — сярэдзіна II стагоддзя да н.э.), Сярэдняя (II—I стагоддзя да н.э.), Новая (I—III стагоддзя н.э.).
Старажытная Стоя характарызуецца жорсткасцю, рытарызмам этычнага вучэння. Найбольш вядомымі ў наш час з прадстаўнікоў Старажытнай Стоі з'яўляюцца Зянон з Кітыёна, і Хрысіп і іх вучні Арыстон з Кеаса, Герыл Карфагенскі, Эратасфен Кірэнскі і інш.
Сярэдняя Стоя (Баэт, Панетый, Пасідоній) характарызуецца памякчэннем вучэння стоікаў і выкарыстаннем метадаў Платона і Арыстоцеля.
Позняя Стоя (рымскі стаіцызм; Сенека, Эпіктэт, Марк Аўрэлій, Мусоній Руф і інш.) характарызуецца тэндэнцыяй да сакралізацыі.
Некаторыя даследчыкі вылучаюць чацвёрты перыяд у развіцці стаіцызму, да якога адносяць эклектычных платонікаў і піфагарэйцаў І — ІІ ст. н.э., а таксама Філона Александрыйскага.
Філасофская сістэма
Філасофская сістэма стаіцызму складаецца з трох частак: фізікі (натурфіласофіі), этыкі і логікі.
У аснове натурфіласофіі стаіцызму — вучэнне Арыстоцеля пра матэрыю і форму, адноўлены і значна перагледжаны касмалагізм Геракліта. Натурфіласофскія погляды стоікаў адрозніваюцца тэалагічнай, правідэнцыяльнай, фаталістычнай арыентаванасцю і эклектычнасцю. На іх думку, сусвет уяўляе сабой адушаўлёнае сферычнае цела, а першаасновай усяго існага з'яўляецца агонь («пнеўма», «дух», «дыханне»), іманентная ўласцівасць якога Логас. Паводле стоікаў, сусвет стварае і кіруе ім Першаагонь (Бог-Логас). Стоікі прызнавалі існаванне сусветнага плана і ўсеагульнай мэтазгоднасці; лічылі, што свет развіваецца цыклічна. Стаіцызм прызнае ўсеагульную цялеснасць, у т.л. Бога і душы. Душа чалавека разглядалася стоікамі як частка сусветнай душы, якая са смерцю пакідае цела.
У цэнтры стаіцызму — этычнае вучэнне. Дабрадзейнасць, паводле стоікаў, — гэта жыццё ў адпаведнасці з законамі прыроды, Логасу, але толькі мудрацы бяруць прыклад з прыроды з яе «бясстраснасцю». Галоўную задачу філасофіі стоікі бачылі ў выпрацоўцы ў людзях «бясстраснасці» (стану, калі адсутнічаюць афекты) і маральнага абавязку. Лёс у стаіцызме разглядаецца як дадзенасць, непахісны факт, які пашыраецца і на чалавека, і на ўвесь космас, а свабода — як добраахвотнае падпарадкаванне чалавека знешнім абставінам.
Стоікі ўпершыню ўвялі тэрмін «логіка», пад якім разумелі навуку аб славесным выказванні. Логіка ў стаіцызме падзяляецца на рыторыку і дыялектыку, якая складаецца з вучэнняў пра гукі мовы (паэтыка, тэорыя музыкі і граматыка) і пра значэнне, сэнсавы бок мовы.
Вучэнне стаіцызму паўплывала на неаплатанізм і хрысціянскую філасофію. Этычныя погляды стоікаў развіваліся ў XVII—XVIII ст.
Літаратура
- Адута Т. І. Стаіцы́зм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 129. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Staicyzm filasofskaya shkola zasnavanaya kalya 300 da n e y chasy rannyaga elinizmu y Afinah yakaya zahavala yplyy da kanca antychnaga svetu GistoryyaSvayo imya shkola atrymala pa nazve porcika Staa Pajkile grech stoa poikilh litar Razmalyavany porcik dze zasnavalnik staicyzmu Zyanon z Kityyona upershynyu samastojna vystupiy u yakasci nastaynika Da tago stoikami y Afinah nazyvali supolnasc paetay yakiya zbiralisya y Staa Pajkile za sto gadoy da z yaylennya tam Zyanona i yago vuchnyay i adnadumcay U gistoryi staicyzmu adroznivayuc try galoynyya etapy Starazhytnaya Starejshaya Stoya kanec IV stagoddzya da n e syaredzina II stagoddzya da n e Syarednyaya II I stagoddzya da n e Novaya I III stagoddzya n e Starazhytnaya Stoya haraktaryzuecca zhorstkascyu rytaryzmam etychnaga vuchennya Najbolsh vyadomymi y nash chas z pradstaynikoy Starazhytnaj Stoi z yaylyayucca Zyanon z Kityyona i Hrysip i ih vuchni Aryston z Keasa Geryl Karfagenski Eratasfen Kirenski i insh Syarednyaya Stoya Baet Panetyj Pasidonij haraktaryzuecca pamyakchennem vuchennya stoikay i vykarystannem metaday Platona i Arystocelya Poznyaya Stoya rymski staicyzm Seneka Epiktet Mark Ayrelij Musonij Ruf i insh haraktaryzuecca tendencyyaj da sakralizacyi Nekatoryya dasledchyki vyluchayuc chacvyorty peryyad u razvicci staicyzmu da yakoga adnosyac eklektychnyh platonikay i pifagarejcay I II st n e a taksama Filona Aleksandryjskaga Filasofskaya sistemaFilasofskaya sistema staicyzmu skladaecca z troh chastak fiziki naturfilasofii etyki i logiki U asnove naturfilasofii staicyzmu vuchenne Arystocelya pra materyyu i formu adnoyleny i znachna peragledzhany kasmalagizm Geraklita Naturfilasofskiya poglyady stoikay adroznivayucca tealagichnaj pravidencyyalnaj fatalistychnaj aryentavanascyu i eklektychnascyu Na ih dumku susvet uyaylyae saboj adushaylyonae sferychnae cela a pershaasnovaj usyago isnaga z yaylyaecca agon pneyma duh dyhanne imanentnaya ylascivasc yakoga Logas Pavodle stoikay susvet stvarae i kirue im Pershaagon Bog Logas Stoiki pryznavali isnavanne susvetnaga plana i yseagulnaj metazgodnasci lichyli shto svet razvivaecca cyklichna Staicyzm pryznae yseagulnuyu cyalesnasc u t l Boga i dushy Dusha chalaveka razglyadalasya stoikami yak chastka susvetnaj dushy yakaya sa smercyu pakidae cela U centry staicyzmu etychnae vuchenne Dabradzejnasc pavodle stoikay geta zhyccyo y adpavednasci z zakonami pryrody Logasu ale tolki mudracy byaruc pryklad z pryrody z yae byasstrasnascyu Galoynuyu zadachu filasofii stoiki bachyli y vypracoycy y lyudzyah byasstrasnasci stanu kali adsutnichayuc afekty i maralnaga abavyazku Lyos u staicyzme razglyadaecca yak dadzenasc nepahisny fakt yaki pashyraecca i na chalaveka i na yves kosmas a svaboda yak dobraahvotnae padparadkavanne chalaveka zneshnim abstavinam Stoiki ypershynyu yvyali termin logika pad yakim razumeli navuku ab slavesnym vykazvanni Logika y staicyzme padzyalyaecca na rytoryku i dyyalektyku yakaya skladaecca z vuchennyay pra guki movy paetyka teoryya muzyki i gramatyka i pra znachenne sensavy bok movy Vuchenne staicyzmu payplyvala na neaplatanizm i hrysciyanskuyu filasofiyu Etychnyya poglyady stoikay razvivalisya y XVII XVIII st LitaraturaAduta T I Staicy zm Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 15 Sledaviki Tryo Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 15 S 129 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0251 2 t 15