Франкі (лац.: Franci) — група заходнегерманскіх плямёнаў, якія аб’ядналіся ў плямённы саюз, упершыню згадваны ў сярэдзіне III стагоддзя. У візантыйскай традыцыі франкамі называлі ўсе заходнееўрапейскія народы.
У IV стстагоддзі франкі сталі федэратамі Рымскай імперыі, у 451 годзе ўдзельнічалі ў супраць гунаў. Да пачатку V стагоддзя франкі авалодалі Галіяй да ракі Сомы. Падчас наступнай франкскай заваёвы Галіі ў канцы V стагоддзя утварылася Франкскае каралеўства, якое праіснавала да сярэдзіне IX стагоддзя. У сваім каралеўстве франкі былі пануючай этнічнай групай, але пры гэтым складалі нязначную меншасць насельніцтва і неўзабаве падвергліся гала-рымскай асіміляцыі. Даўжэй захоўвалі этнічную самабытнасць франкі, якія жылі на Рэйне і ў басейне Мааса.
Першапачаткова каралеўства кіравалася дынастыяй Меравінгаў. Пры Хлодвігу, памерлым у 511 годзе, дзяржава франкаў прыняла хрысціянства і дасягнула найбольшай магутнасці. З набыццём Бургундыі, Цюрынгіі і Баварыі яна яшчэ больш пашырыла свае межы. Падзел дзяржавы на тры часткі: Аўстразію, Нейстрыю і Бургундыю выклікаў зацяжныя войны, пакуль краіна ў 613 годзе пры каралю Лотары не злучылася зноў пад адным берлам.
У 751 годзе ўлада ў каралеўстве перайшла да дому Каралінгаў у асобе Піпіна Кароткага. Росквіт Франкскага каралеўства прыйшоўся на час сына Піпіна — Карла Вялікага, які прыняў імператарскі тытул (800) і нават прапаноўваў візантыйскай імператрыцы Ірыне (797—802) аб’яднаць Заходнюю і Усходнюю Рымскія імперыі з дапамогай дынастычнага шлюбу. У гэты час аднавілася амаль парваныя зносіны паміж франкамі і Візантыяй, і ў каралеўства франкаў паступалі візантыйскія тавары — галоўным чынам дарагія і высокаякасныя тканіны. Па смерці Людовіка Набожнага, сына Карла Вялікага, дзяржава франкаў назаўсёды падзялілася па дагаворы ў Вердэне (843) на ўсходнюю і заходнюю часткі: Германію і Францыю адпаведна.
Гл. таксама
- Хільдэрык III
- Св. Радэгунда
Літаратура
- История Франции, Т. 1. — М., 1972;
- Корсунский А. Образование раннефеодального государства в Западной Европе. — М., 1963.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Franki lac Franci grupa zahodnegermanskih plyamyonay yakiya ab yadnalisya y plyamyonny sayuz upershynyu zgadvany y syaredzine III stagoddzya U vizantyjskaj tradycyi frankami nazyvali yse zahodneeyrapejskiya narody U IV ststagoddzi franki stali federatami Rymskaj imperyi u 451 godze ydzelnichali y suprac gunay Da pachatku V stagoddzya franki avalodali Galiyaj da raki Somy Padchas nastupnaj frankskaj zavayovy Galii y kancy V stagoddzya utvarylasya Frankskae karaleystva yakoe praisnavala da syaredzine IX stagoddzya U svaim karaleystve franki byli panuyuchaj etnichnaj grupaj ale pry getym skladali nyaznachnuyu menshasc naselnictva i neyzabave padverglisya gala rymskaj asimilyacyi Dayzhej zahoyvali etnichnuyu samabytnasc franki yakiya zhyli na Rejne i y basejne Maasa Pershapachatkova karaleystva kiravalasya dynastyyaj Meravingay Pry Hlodvigu pamerlym u 511 godze dzyarzhava frankay prynyala hrysciyanstva i dasyagnula najbolshaj magutnasci Z nabyccyom Burgundyi Cyuryngii i Bavaryi yana yashche bolsh pashyryla svae mezhy Padzel dzyarzhavy na try chastki Aystraziyu Nejstryyu i Burgundyyu vyklikay zacyazhnyya vojny pakul kraina y 613 godze pry karalyu Lotary ne zluchylasya znoy pad adnym berlam U 751 godze ylada y karaleystve perajshla da domu Karalingay u asobe Pipina Karotkaga Roskvit Frankskaga karaleystva pryjshoysya na chas syna Pipina Karla Vyalikaga yaki prynyay imperatarski tytul 800 i navat prapanoyvay vizantyjskaj imperatrycy Iryne 797 802 ab yadnac Zahodnyuyu i Ushodnyuyu Rymskiya imperyi z dapamogaj dynastychnaga shlyubu U gety chas adnavilasya amal parvanyya znosiny pamizh frankami i Vizantyyaj i y karaleystva frankay pastupali vizantyjskiya tavary galoynym chynam daragiya i vysokayakasnyya tkaniny Pa smerci Lyudovika Nabozhnaga syna Karla Vyalikaga dzyarzhava frankay nazaysyody padzyalilasya pa dagavory y Verdene 843 na yshodnyuyu i zahodnyuyu chastki Germaniyu i Francyyu adpavedna Gl taksamaHilderyk III Sv RadegundaLitaraturaIstoriya Francii T 1 M 1972 Korsunskij A Obrazovanie rannefeodalnogo gosudarstva v Zapadnoj Evrope M 1963