Калабарацыянізм (фр.: collabaration — супрацоўніцтва) — усвядомленае, добраахвотнае і наўмыснае супрацоўніцтва з ворагам, у яго інтарэсах і ў шкоду сваёй дзяржаве. У крымінальным заканадаўстве пераважнай большасці дзяржаў калабарацыянізм кваліфікуецца як злачынства супраць сваёй дзяржавы, звычайна трактуецца як дзяржаўная здрада. У некаторых краінах калабарацыянізм таксама прыраўняны ды разнавіднасці экстрэмізму, а асобы, якія ажыццявілі такую дзейнасць у як частку дзейнасці па дзяржаўным перавароце і знаходзіліся ва ўладзе працяглы час, падвяргаюцца вышэйшай меры пакарання або люстрацыі.
Да сучаснага калабарацыянізму звычайна адносяць новыя сілавыя структуры Ірака, сфармаваныя акупацыйнай адміністрацыяй міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША, якія дзейнічалі ў гады Іракскай вайны 2003—2011 гадоў.
Калабарацыяністы падчас Другой сусветнай вайны
Асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі і арганізацыі на часова акупіраваных тэрыторыях падчас Другой сусветнай вайны, якія супрацоўнічалі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў справе т. зв. будаўніцтва «Новай Еўропы». Да ліку калабарацыяністаў належалі А. Ф. Петэн, П. Лаваль (Францыя), В. Квіслінг, К. Гамсун (Нарвегія), А. Уласаў (Расія), Р. Астроўскі (Беларусь) і інш.
Савецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам.
Беларускія калабарацыяністы ставілі мэтай стварэнне беларускага войска (Беларускі корпус самааховы, Беларуская краёвая абарона) і беларускай нацыянальнай дзяржавы пад пратэктаратам Германіі (Беларуская самапомач, Беларуская рада даверу). Становішча на франтах, разгортванне антынацысцкай барацьбы на акупаваных тэрыторыях вымушалі акупантаў пашыраць сацыяльную базу калабарацыі. У снежні 1943 года створана Беларуская цэнтральная рада, якая фактычна спыніла дзейнасць у чэрвені 1944 года.
Крыніцы
- "Collaborationism", The American Heritage Dictionary of the English Language, Fourth Edition .
- Военно-исторический словарь. — М., 1985. — С. 340.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Літвін, А. Калабарацыяністы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 4. Кадэты—Ляшчэня. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — С. 14—15. — ISBN 985-11-0041-2.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Kalabaracyyanizm fr collabaration supracoynictva usvyadomlenae dobraahvotnae i naymysnae supracoynictva z voragam u yago intaresah i y shkodu svayoj dzyarzhave U kryminalnym zakanadaystve peravazhnaj bolshasci dzyarzhay kalabaracyyanizm kvalifikuecca yak zlachynstva suprac svayoj dzyarzhavy zvychajna traktuecca yak dzyarzhaynaya zdrada U nekatoryh krainah kalabaracyyanizm taksama pryraynyany dy raznavidnasci ekstremizmu a asoby yakiya azhyccyavili takuyu dzejnasc u yak chastku dzejnasci pa dzyarzhaynym peravaroce i znahodzilisya va yladze pracyagly chas padvyargayucca vyshejshaj mery pakarannya abo lyustracyi Da suchasnaga kalabaracyyanizmu zvychajna adnosyac novyya silavyya struktury Iraka sfarmavanyya akupacyjnaj administracyyaj mizhnarodnaj kaalicyi na chale z ZShA yakiya dzejnichali y gady Irakskaj vajny 2003 2011 gadoy Kalabaracyyanisty padchas Drugoj susvetnaj vajnyAsoby palitychnyya partyi gramadskiya ruhi i arganizacyi na chasova akupiravanyh terytoryyah padchas Drugoj susvetnaj vajny yakiya supracoynichali z nyameckimi akupacyjnymi yladami y sprave t zv budaynictva Novaj Eyropy Da liku kalabaracyyanistay nalezhali A F Peten P Laval Francyya V Kvisling K Gamsun Narvegiya A Ulasay Rasiya R Astroyski Belarus i insh Savecki vaenna gistarychny sloynik tlumachyc kalabaracyyu yak zdradu svayoj radzime i perahod na shlyah supracoynictva z voragam Belaruskiya kalabaracyyanisty stavili metaj stvarenne belaruskaga vojska Belaruski korpus samaahovy Belaruskaya krayovaya abarona i belaruskaj nacyyanalnaj dzyarzhavy pad pratektaratam Germanii Belaruskaya samapomach Belaruskaya rada daveru Stanovishcha na frantah razgortvanne antynacysckaj baracby na akupavanyh terytoryyah vymushali akupantay pashyrac sacyyalnuyu bazu kalabaracyi U snezhni 1943 goda stvorana Belaruskaya centralnaya rada yakaya faktychna spynila dzejnasc u cherveni 1944 goda Krynicy Collaborationism The American Heritage Dictionary of the English Language Fourth Edition nyavyzn Voenno istoricheskij slovar M 1985 S 340 LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 7 Zastayka Kantata Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1998 T 7 604 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0130 3 t 7 Litvin A Kalabaracyyanisty Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t Belaruskaya Encyklapedyya Redkal G P Pashkoy gal red i insh Mast E E Zhakevich T 4 Kadety Lyashchenya Mn BelEn 1997 432 s il S 14 15 ISBN 985 11 0041 2