Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Гро дскі суд замкавы суд суд пры мясцовай адміністрацыі ў землях Вялікага Княства Літоўскага Назва ад замка грода звычай

Гродскі суд

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Гродскі суд

Гро́дскі суд, замкавы суд — суд пры мясцовай адміністрацыі ў землях Вялікага Княства Літоўскага. Назва ад замка («грода»), звычайнага месца функцыянавання такога суда. Адным з першых нарматыўных дакументаў, які датычыў становішча гродскага суда, быў прывілей Ягайлы (20 лютага 1387). У XVI стагоддзі парадак дзейнасці гродскага суда ўдакладнялі і рэгламентавалі Статуты ВКЛ.

image
Будынак гродскага суда ў Мінску

Спачатку ў гродскім судзе разглядаліся амаль усе мясцовыя справы, але пазней, са з'яўленнем іншых судоў (земскага і інш.), у кампетэнцыі гродскага засталіся толькі «гарачыя справы» — аб нападах на дамы шляхты, забойствах, цяжкіх і менш цяжкіх цялесных пашкоджаннях, падпалах, разбоях, згвалтаваннях, атручваннях, а таксама грамадзянскія справы аб вяртанні збеглых і . Асноўнай задачай гродскага суда было ажыццяўленне правасуддзя адносна асоб, злоўленых «з ліцом» (на месцы ўчынку), а таксама затрыманых на працягу 24 гадзін пасля здзяйснення злачынства. Гродскі суд таксама сведчыў грамадзянска-прававыя дагаворы, забяспечваў судовыя доказы і г.д.

Калі злачынец-шляхціц паспяваў на працягу 24 гадзін схавацца ў сваім домаўладанні, яго належала выклікаць спецыяльнай позвай у суд на чарговае судовае пасяджэнне, але не пазней чым праз 4 тыдні. Калі тэрмін быў прапушчаны, зацікаўлены бок мог звярнуцца ў земскі суд.

Судовыя функцыі ў гродскім судзе выконвалі прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі — ваявода, староста, дзяржаўца, якія, паводле Статуту 1529 года, павінны былі разглядаць справы з удзелам шляхты. Калі гэтыя службовыя асобы не былі на месцы, або адмаўляліся ад удзелу ў судовым працэсе, іх функцыі ў судзе выконвалі намеснікі. У такім выпадку суд здзяйсняўся калегіяй, у якую ўваходзілі падваявода, , , ; апошнія два прызначаліся ваяводам або старостам са шляхты мясцовага паходжання, знаёмай з правам. Такім чынам, суд мог дзейнічаць у двух складах — вышэйшым і ніжэйшым. Вышэйшы гродскі суд (у склад якога абавязкова ўваходзіў ваявода ці стараста) выконваў і функцыі суда другой інстанцыі, г.зн. апеляцыйнай інстанцыі ў адносінах да ніжэйшага складу гэтага суда.

З цягам часу ўсе судовыя справы пачалі рэгістравацца ў спецыяльных судовых кнігах, якія закон абавязваў дбайна захоўваць. Пры кожным гродскім судзе Статутам 1588 года патрабавалася наяўнасць належнага, добра ўмацаванага судовага двара, а таксама турмы і .

Гл. таксама

  • Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага
  • Гаспадарскі суд
  • Земскі суд
  • Падкаморскі суд

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  • Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мн.: Амалфея, 2007. — 400 с. ISBN 978-985-441-621-2
  • За́мкавы суд, гродскі суд // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 320—321. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

  • З гісторыі эканамічнага правасуддзя Беларусі Архівавана 25 верасня 2011. на Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 18:55

Gro dski sud zamkavy sud sud pry myascovaj administracyi y zemlyah Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Nazva ad zamka groda zvychajnaga mesca funkcyyanavannya takoga suda Adnym z pershyh narmatyynyh dakumentay yaki datychyy stanovishcha grodskaga suda byy pryvilej Yagajly 20 lyutaga 1387 U XVI stagoddzi paradak dzejnasci grodskaga suda ydakladnyali i reglamentavali Statuty VKL Budynak grodskaga suda y Minsku Spachatku y grodskim sudze razglyadalisya amal use myascovyya spravy ale paznej sa z yaylennem inshyh sudoy zemskaga i insh u kampetencyi grodskaga zastalisya tolki garachyya spravy ab napadah na damy shlyahty zabojstvah cyazhkih i mensh cyazhkih cyalesnyh pashkodzhannyah padpalah razboyah zgvaltavannyah atruchvannyah a taksama gramadzyanskiya spravy ab vyartanni zbeglyh i Asnoynaj zadachaj grodskaga suda bylo azhyccyaylenne pravasuddzya adnosna asob zloylenyh z licom na mescy ychynku a taksama zatrymanyh na pracyagu 24 gadzin paslya zdzyajsnennya zlachynstva Grodski sud taksama svedchyy gramadzyanska pravavyya dagavory zabyaspechvay sudovyya dokazy i g d Kali zlachynec shlyahcic paspyavay na pracyagu 24 gadzin shavacca y svaim domayladanni yago nalezhala vyklikac specyyalnaj pozvaj u sud na chargovae sudovae pasyadzhenne ale ne paznej chym praz 4 tydni Kali termin byy prapushchany zacikayleny bok mog zvyarnucca y zemski sud Sudovyya funkcyi y grodskim sudze vykonvali pradstayniki myascovaj administracyi vayavoda starosta dzyarzhayca yakiya pavodle Statutu 1529 goda pavinny byli razglyadac spravy z udzelam shlyahty Kali getyya sluzhbovyya asoby ne byli na mescy abo admaylyalisya ad udzelu y sudovym pracese ih funkcyi y sudze vykonvali namesniki U takim vypadku sud zdzyajsnyaysya kalegiyaj u yakuyu yvahodzili padvayavoda aposhniya dva pryznachalisya vayavodam abo starostam sa shlyahty myascovaga pahodzhannya znayomaj z pravam Takim chynam sud mog dzejnichac u dvuh skladah vyshejshym i nizhejshym Vyshejshy grodski sud u sklad yakoga abavyazkova yvahodziy vayavoda ci starasta vykonvay i funkcyi suda drugoj instancyi g zn apelyacyjnaj instancyi y adnosinah da nizhejshaga skladu getaga suda Z cyagam chasu yse sudovyya spravy pachali registravacca y specyyalnyh sudovyh knigah yakiya zakon abavyazvay dbajna zahoyvac Pry kozhnym grodskim sudze Statutam 1588 goda patrabavalasya nayaynasc nalezhnaga dobra ymacavanaga sudovaga dvara a taksama turmy i Gl taksamaTrybunal Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Gaspadarski sud Zemski sud Padkamorski sudLitaraturaVyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 1 Abalenski Kadencyya 688 s ISBN 985 11 0314 4 t 1 ISBN 985 11 0315 2 Pamyac Gist dakum hronika Minska U 4 kn Kn 1 ya Mn BELTA 2001 576 s il ISBN 985 6302 33 1 Doynar T I Gistoryya dzyarzhavy i prava Belarusi Mn Amalfeya 2007 400 s ISBN 978 985 441 621 2 Za mkavy sud grodski sud Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 320 321 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 SpasylkiZ gistoryi ekanamichnaga pravasuddzya Belarusi Arhivavana 25 verasnya 2011 na Vyshejshy gaspadarchy sud Respubliki Belarus

Апошнія артыкулы
  • Май 22, 2025

    Трыкатаж

  • Май 20, 2025

    Трыкалор

  • Май 20, 2025

    Трыесцкі заліў

  • Май 20, 2025

    Трыест

  • Май 22, 2025

    Трыдэнцкі сабор

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка