Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Грамадства сацыяльнае ўтварэнне якое ўяўляе сабой галоўную ўмову жыццядзейнасці людзей увасобленую ў канкрэтна гістарычн

Грамадства

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Грамадства

Грамадства — сацыяльнае ўтварэнне, якое ўяўляе сабой галоўную ўмову жыццядзейнасці людзей, увасобленую ў канкрэтна-гістарычных формах і тыпах. Грамадства — шматзначнае паняцце, якое ў агульнапрынятым сэнсе азначае групу людзей, што характарызуецца агульнымі інтарэсамі і можа мець адрозненні ў культуры і адмысловыя ўстановы. Грамадства таксама можна азначыць як арганізаваную групу людзей, звязаных разам у рэлігійных, дабрачынных, культурных, навуковых, палітычных, эканамічных і іншых мэтах.

Вылучаюць шэраг абавязковых прыкмет сучаснага грамадства: наяўнасць пэўнай сукупнасці надзеленых воляй і свядомасцю індывідаў; існаванне агульных інтарэсаў; узаемадзеянне і супрацоўніцтва ў імя агульных мэт; стварэнне дзяржавы і рэгуляванне праз яе розных інтарэсаў; магчымасць развіцця і ўдасканалення грамадскіх інстытутаў шляхам іх рэфармавання і інш. Пры гэтым першаснай адзінкай грамадства лічыцца абстрактны індывід, а само грамадства асацыіруецца з сукупнасцю індывідаў. Аднак гэтыя прыкметы не лічацца вычарпальнымі і не прымаюцца ў якасці сукупнага крытэрыю для вызначэння чалавечага грамадства.

У гісторыі філасофіі, сацыялагічнай і прававой думкі ўсталявалася разуменне грамадства як сукупнасці людзей, аб'яднаных у адзінае цэлае па аб'ектыўных або суб'ектыўных прычынах. Геракліт лічыў грамадства адным з выяўленняў усеагульнага розуму (логасу), Дэмакрыт — штучным прадуктам працяглага натуральна неабходнага развіцця. Сакрат і Платон імкнуліся адшукаць аснову грамадства ў думцы пра яго, яго ідэі. Арыстоцель выводзіў паняцце грамадства з неабходнасці зносін свабодных і раўнапраўных людзей. Існавалі трактоўкі грамадства як злучэння многіх людзей, аб'яднаных агульнасцю патрэб, інтарэсаў, згоднасцю ў пытаннях права (Цыцэрон). Інтэлектуалы Н. Макіявелі, Т. Гобс бачылі ў грамадстве сродак сацыяльнага кантролю над сутнасцю індывіда і яго ўтаймавання. У перыяд буржуазных рэвалюцый у Заходняй Еўропе моцныя пазіцыі набылі розныя варыянты дагаворнай тэорыі грамадства (, Д. Дзідро). У процівагу грамадскаму дагавору Г. Гегель прапанаваў у якасці фактара, што фарміруе грамадства, шматбаковую ўзаемную залежнасць індывідаў у сумесным, найперш эканамічным, жыцці. У другой палове XIX ст. ўзнікла матэрыялістычная тэорыя грамадства (К. Маркс, Ф. Энгельс, У. Ленін, Г. Пляханаў). Яна аспрэчвае тое, што ключавое значэнне для грамадства мае індывід. Паняцце грамадства ў матэрыялістычным разуменні ўключае ўсю сукупнасць грамадскіх з'яў і інстытутаў, абумоўленых неабходнасцю ўзаемадзеяння людзей, іх разнастайнымі сувязямі і адносінамі. Грамадства на пэўнай ступені развіцця — гэта грамадска-эканамічная фармацыя, якая мае ўнутраную структуру і зменьваецца па аб'ектыўных законах.

У апошняй трэці XX ст. атрымалі прызнанне канцэпцыі, у якіх найважнейшым фактарам устанаўлення разнастайных сувязей паміж індывідамі і пераўтварэнняў у грамадстве лічыцца навукова-тэхнічны прагрэс і выкліканыя ім сацыяльна-эканамічныя вынікі. Асабліва вылучаюцца тэорыі індустрыяльнага грамадства, дзе асноўнай крыніцай складанага комплексу грамадскіх узаемасувязей паміж людзьмі выступае індустрыялізацыя, прагрэс навукі і тэхналогій, у прыватнасці, стварэнне сусветнай сістэмы камунікацыі і ўзнікненне глабальнага грамадства. Пашыранымі сацыяльна-эканамічнымі версіямі індустрыяльнага грамадства з'яўляюцца і канцэпцыя аб «дзяржаве працвітання». Лагічным працягам тэорыі індустрыяльнага грамадства з'яўляюцца тэорыі і . Існуюць таксама канцэпцыі адкрытых і закрытых грамадстваў.

Грамадства — асноватворная катэгорыя філасофіі і сацыялогіі. Філасофска-тэарэтычны аналіз грамадства магчымы толькі на базе даследавання яго ідэальнай мадэлі. На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва адбываўся пастаянны пошук гэтай мадэлі і спробы яе апісаць.

Для паляпшэння артыкула пажадана
  • Знайсці і дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, якія пацвярджаюць напісанае
  • Перакласці тэкст з іншай мовы на беларускую.
  • Вікіфікаваць артыкул
image Грамадства на Вікісховішчы

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 05:14

Gramadstva sacyyalnae ytvarenne yakoe yyaylyae saboj galoynuyu ymovu zhyccyadzejnasci lyudzej uvasoblenuyu y kankretna gistarychnyh formah i typah Gramadstva shmatznachnae panyacce yakoe y agulnaprynyatym sense aznachae grupu lyudzej shto haraktaryzuecca agulnymi intaresami i mozha mec adroznenni y kultury i admyslovyya ystanovy Gramadstva taksama mozhna aznachyc yak arganizavanuyu grupu lyudzej zvyazanyh razam u religijnyh dabrachynnyh kulturnyh navukovyh palitychnyh ekanamichnyh i inshyh metah Vyluchayuc sherag abavyazkovyh prykmet suchasnaga gramadstva nayaynasc peynaj sukupnasci nadzelenyh volyaj i svyadomascyu indyviday isnavanne agulnyh intaresay uzaemadzeyanne i supracoynictva y imya agulnyh met stvarenne dzyarzhavy i regulyavanne praz yae roznyh intaresay magchymasc razviccya i ydaskanalennya gramadskih instytutay shlyaham ih refarmavannya i insh Pry getym pershasnaj adzinkaj gramadstva lichycca abstraktny indyvid a samo gramadstva asacyiruecca z sukupnascyu indyviday Adnak getyya prykmety ne lichacca vycharpalnymi i ne prymayucca y yakasci sukupnaga kryteryyu dlya vyznachennya chalavechaga gramadstva U gistoryi filasofii sacyyalagichnaj i pravavoj dumki ystalyavalasya razumenne gramadstva yak sukupnasci lyudzej ab yadnanyh u adzinae celae pa ab ektyynyh abo sub ektyynyh prychynah Geraklit lichyy gramadstva adnym z vyyaylennyay useagulnaga rozumu logasu Demakryt shtuchnym praduktam pracyaglaga naturalna neabhodnaga razviccya Sakrat i Platon imknulisya adshukac asnovu gramadstva y dumcy pra yago yago idei Arystocel vyvodziy panyacce gramadstva z neabhodnasci znosin svabodnyh i raynapraynyh lyudzej Isnavali traktoyki gramadstva yak zluchennya mnogih lyudzej ab yadnanyh agulnascyu patreb intaresay zgodnascyu y pytannyah prava Cyceron Intelektualy N Makiyaveli T Gobs bachyli y gramadstve srodak sacyyalnaga kantrolyu nad sutnascyu indyvida i yago ytajmavannya U peryyad burzhuaznyh revalyucyj u Zahodnyaj Eyrope mocnyya pazicyi nabyli roznyya varyyanty dagavornaj teoryi gramadstva D Dzidro U procivagu gramadskamu dagavoru G Gegel prapanavay u yakasci faktara shto farmirue gramadstva shmatbakovuyu yzaemnuyu zalezhnasc indyviday u sumesnym najpersh ekanamichnym zhycci U drugoj palove XIX st yznikla materyyalistychnaya teoryya gramadstva K Marks F Engels U Lenin G Plyahanay Yana asprechvae toe shto klyuchavoe znachenne dlya gramadstva mae indyvid Panyacce gramadstva y materyyalistychnym razumenni yklyuchae ysyu sukupnasc gramadskih z yay i instytutay abumoylenyh neabhodnascyu yzaemadzeyannya lyudzej ih raznastajnymi suvyazyami i adnosinami Gramadstva na peynaj stupeni razviccya geta gramadska ekanamichnaya farmacyya yakaya mae ynutranuyu strukturu i zmenvaecca pa ab ektyynyh zakonah U aposhnyaj treci XX st atrymali pryznanne kancepcyi u yakih najvazhnejshym faktaram ustanaylennya raznastajnyh suvyazej pamizh indyvidami i peraytvarennyay u gramadstve lichycca navukova tehnichny pragres i vyklikanyya im sacyyalna ekanamichnyya vyniki Asabliva vyluchayucca teoryi industryyalnaga gramadstva dze asnoynaj krynicaj skladanaga kompleksu gramadskih uzaemasuvyazej pamizh lyudzmi vystupae industryyalizacyya pragres navuki i tehnalogij u pryvatnasci stvarenne susvetnaj sistemy kamunikacyi i yzniknenne glabalnaga gramadstva Pashyranymi sacyyalna ekanamichnymi versiyami industryyalnaga gramadstva z yaylyayucca i kancepcyya ab dzyarzhave pracvitannya Lagichnym pracyagam teoryi industryyalnaga gramadstva z yaylyayucca teoryi i Isnuyuc taksama kancepcyi adkrytyh i zakrytyh gramadstvay Gramadstva asnovatvornaya kategoryya filasofii i sacyyalogii Filasofska tearetychny analiz gramadstva magchymy tolki na baze dasledavannya yago idealnaj madeli Na pracyagu ysyoj gistoryi chalavectva adbyvaysya pastayanny poshuk getaj madeli i sproby yae apisac Dlya palyapshennya artykula pazhadanaZnajsci i dadac spasylki na aytarytetnyya krynicy yakiya pacvyardzhayuc napisanaePeraklasci tekst z inshaj movy na belaruskuyu Vikifikavac artykulGramadstva na Vikishovishchy section

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Май (значэнні)

  • Май 18, 2025

    Май

  • Май 19, 2025

    Лігурыя

  • Май 19, 2025

    Лацінская мова

  • Май 19, 2025

    Кітайская мова

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка