Гаршчо́к — гліняная пасудзіна для гатавання гарачай стравы, захоўвання вадкіх і сыпкіх рэчываў і іншых.

Вядомы з эпохі неаліту. Напачатку гаршчкі ляпілі, у тым ліку з глінянай стужкі, з 10 ст. іх сталі вырабляць на . Рэгіянальныя асаблівасці гаршчкоў у іх выкарыстанні, формах, памерах у Беларусі замацаваліся ў мясцовых назвах: абеднік, адынец, варэйка, гарлач, гладыш, збан, злівач, склепнік, слоік, спарыш і інш. Форма гаршчка добра прыстасавана для хуткага і раўнамернага награвання ў напаленай печы: круглы з пукатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусцем, абкружаным венцам. Выраблялі з фармовачнай масы павышанай вогнетрываласці з дамешкам , пяску, а пасля абпальвання гартавалі ў абвары. Дэкор стрыманы альбо зусім адсутнічаў. Аздаблялі звычайна глянцаваным і прачэрчаным па сырой паверхні геаметрычным арнаментам. 2 ці 3 замацаваныя ручкай гаршчкі, у якіх бралі ежу на поле, называлі адпаведна спарышамі і траячкамі.

Гаршчок — найбольш семіятызавана рэч хатняга начыння. гаршчка праяўляецца як на ўзроўні найменняў (носік, ручка), так і ў фальклорных тэкстах, перадусім у загадках: «Малады Ягор сеў на конь, паехаў у агонь»; «Радзіўся — не хрысціўся, памёр — не праводзіўся», У шматлікіх рытуальных практыках сімвалічна прадстаўляў сабой чалавека — яго галаву і ўлонне — і ў такіх кантэкстах уваходзіў у абрады жыццёвага цыклу: радзіны, вяселле, . У пахавальнай абраднасці гаршчок выступае як ёмішча душы памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднікам паміж светамі. У Пінскім раёне за труной неслі ў гаршчку пасвечаную ваду, вадой крапілі магілу, рэшткі там жа вылівалі, а гаршчок, перавярнуўшы дагары дном, ставілі ў голаў магілы. Сувязь гаршчка з душамі продкаў, з печчу і прасторай каля яе, а таксама непасрэднае сутыкненне з агнём тлумачаць суаднясенне яго з дамавіком. Па ўсёй Беларусі вядома павер’е аб перасяленні дамавіка ў новую хату менавіта ў гаршчку з жарам. На ўсходнеславянскай тэрыторыі дзіравы гаршчок уваходзіць у шэраг рэчаў, што выконвалі ў народнай свядомасці ролю абярэга. У рытуальных дзеяннях абыгрываецца пустата посуду, яго патэнцыяльная магчымасць «змяшчаць» у сабе тыя ці іншыя якасці: у гаршчку лічылася магчымым пабачыць , у ім пасля пэўных аперацый можа быць сканцэнтравана персаніфікаваная хвароба, менавіта ў гаршчку знаходзілі прыстанак .
Літаратура
- Гаршчо́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 74. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гаршчок // Праект «Наша ежа»
- Гаршчо́к // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1978. — Т. 2: Г — К / [рэдактар А. Я. Баханькоў]. — С. 35. — 765 с.
- Гаршчо́к // / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 145. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Garshcho k glinyanaya pasudzina dlya gatavannya garachaj stravy zahoyvannya vadkih i sypkih rechyvay i inshyh Vyadomy z epohi nealitu Napachatku garshchki lyapili u tym liku z glinyanaj stuzhki z 10 st ih stali vyrablyac na Regiyanalnyya asablivasci garshchkoy u ih vykarystanni formah pamerah u Belarusi zamacavalisya y myascovyh nazvah abednik adynec varejka garlach gladysh zban zlivach sklepnik sloik sparysh i insh Forma garshchka dobra prystasavana dlya hutkaga i raynamernaga nagravannya y napalenaj pechy krugly z pukatymi bakami zvuzhanym ploskim dnom i vuscem abkruzhanym vencam Vyrablyali z farmovachnaj masy pavyshanaj vognetryvalasci z dameshkam pyasku a paslya abpalvannya gartavali y abvary Dekor strymany albo zusim adsutnichay Azdablyali zvychajna glyancavanym i pracherchanym pa syroj paverhni geametrychnym arnamentam 2 ci 3 zamacavanyya ruchkaj garshchki u yakih brali ezhu na pole nazyvali adpavedna sparyshami i trayachkami Sparyshy z muzeya Usadba Ganshinyh Peraslayski rayon Yaraslayskaya voblasc Rasiya Garshchok najbolsh semiyatyzavana rech hatnyaga nachynnya garshchka prayaylyaecca yak na yzroyni najmennyay nosik ruchka tak i y falklornyh tekstah peradusim u zagadkah Malady Yagor sey na kon paehay u agon Radziysya ne hrysciysya pamyor ne pravodziysya U shmatlikih rytualnyh praktykah simvalichna pradstaylyay saboj chalaveka yago galavu i ylonne i y takih kantekstah uvahodziy u abrady zhyccyovaga cyklu radziny vyaselle U pahavalnaj abradnasci garshchok vystupae yak yomishcha dushy pamerlaga yak posud dlya vady shto sluzhyc pasyarednikam pamizh svetami U Pinskim rayone za trunoj nesli y garshchku pasvechanuyu vadu vadoj krapili magilu reshtki tam zha vylivali a garshchok peravyarnuyshy dagary dnom stavili y golay magily Suvyaz garshchka z dushami prodkay z pechchu i prastoraj kalya yae a taksama nepasrednae sutyknenne z agnyom tlumachac suadnyasenne yago z damavikom Pa ysyoj Belarusi vyadoma paver e ab perasyalenni damavika y novuyu hatu menavita y garshchku z zharam Na yshodneslavyanskaj terytoryi dziravy garshchok uvahodzic u sherag rechay shto vykonvali y narodnaj svyadomasci rolyu abyarega U rytualnyh dzeyannyah abygryvaecca pustata posudu yago patencyyalnaya magchymasc zmyashchac u sabe tyya ci inshyya yakasci u garshchku lichylasya magchymym pabachyc u im paslya peynyh aperacyj mozha byc skancentravana persanifikavanaya hvaroba menavita y garshchku znahodzili prystanak LitaraturaGarshcho k Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 5 Galcy Dagon Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1997 T 5 S 74 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0090 0 t 5 Garshchok Praekt Nasha ezha Garshcho k Tlumachalny sloynik belaruskaj movy U 5 ci t AN BSSR Instytut movaznaystva imya Ya Kolasa Mn Galoynaya redakcyya Belarus Sav Encyklapedyi 1978 T 2 G K redaktar A Ya Bahankoy S 35 765 s Garshcho k Redkalegiya I P Shamyakin gal red i insh Mn BelSE 1989 S 145 575 s 20 000 ekz ISBN 5 85700 014 9