Баяры — ваеннаслужылы стан феадальнага грамадства IX—XVII стст. у Балгарыі, Кіеўскай дзяржаве, Полацкім княстве, пазней у Вялікім Княстве Літоўскім, Маскоўскай дзяржаве, Малдаўскім княстве, з XIV ст. у Румыніі. У раннефеадальны перыяд (IX—XIII ст.) баярамі звычайна называлі вышэйшы слой феадалаў, якія служылі князю, мелі свае вотчыны, слуг і залежных сялян. У Вялікім Княстве Літоўскім баярамі называлі і феадалаў (пазней называных шляхтай), і агулам ваенных слуг (лац.: servitores expeditionarii — баяраў панцырных, путных і іншыя катэгорыі). У Маскоўскай дзяржаве баярамі назвывалі вузкае кола вышэйшай арыстакратыі, якое складала раду вялікага князя, а ў XVII ст. залежныя сяляне называлі баярамі ўсіх памешчыкаў, адсюль паходзіць слова барын.
Вялікае Княства Літоўскае
У Вялікім Княстве Літоўскім — ваеннаслужылыя людзі, паходжаннем з баярства ранейшых княстваў (Полацкага, Тураўскага, Смаленскага і інш.) і дружыннікаў літоўскіх князёў. У 14 — 1-й чвэрці 16 ст. аформіліся ў феадальнае саслоўе, атрымалі саслоўныя прывілеі, асноўная маса феадалаў (сярэдніх i дробных землеўладальнікі) мелі адну назву — баяры, але іх маёмасны стан быў вельмі розны, пэўная частка заможнасцю адпавядала сялянам. Пачынаючы з Гарадзельскага прывілея 1413 года побач з назвай «баяры» ў актах усё часцей ужывалася «баяры-шляхта», а потым проста «шляхтай». Таксама з 15 ст. акты вылучаюць заможных і знатных баяр — паноў, якія разам з князямі складалі вярхі феадальнага саслоўя, але да 2-й чвэрці 16 ст. асноўнай «баяры» заставалася асноўнай назвай для ўсіх ваеннаслужылых людзей. Большасць баяраў была васаламі вялікага князя, але частка васаламі буйных феадалаў — князёў і паноў (заможнейшых баяраў). Значная колькасць баяраў мела толькі некалькі залежных сялян, або зусім не мела залежных сялян. Бяднейшыя катэгорыі Попісамі 1528 і 1567 гадоў названы як «конныя баяры, якія людзей не маюць» і «пешая шляхта». У 2-й палове 16 ст. побач з «баяры-шляхта» і «шляхта», ужываліся азначэнні «паны-баяры», «паны-баяры панцырныя», «зямяне», «шляхта панцырная» (1570-я i 1605 гады ў Давыд-Гарадоцкім маёнтку Радзівілаў), «паны-баяры панцырныя i путныя» (1597 у Капыскім маёнтку Радзівілаў, у канцы 16 ст. у Капыльскім i Нясвіжскім маёнтках Радзівілаў). «Паны-баяры» у прыватных маёнтках мелі па 5—10 валок зямлі, з якіх неслі ваенную службу ў атрадзе гаспадара маёнтка.
Ваеннаслужылыя людзі прыватных маёнтакаў удзельнічалі ў войнах у складзе атрадаў паноў, a з вялікакняскіх земляў — самастойна, разам са баярамі-шляхтай пэўнага павета. Так, Попісам 1528 года названа 10 баяраў путных i 1 конюх з Жалудка, 2 «слугі путныя, што людзей не маюць» з Рагачова, 34 сакольнікі Новагародскага замка, 11 новагародскіх садоўнікаў, 4 кухары, 1 псяр i 1 «лазебнік». У Попісе 1567 года запісаны 7 самілішскіх путных слуг (Троцкі пав., пазней ix нашчадкі лічыліся шляхтай), усе ваеннаслужылыя людзі разам з баярамі-шляхтай выступалі ў паход «з ыменей своих». Яны падзяляліся на панцырных баяр, путных баяр або проста баяраў (часам ix звалі слугамі), путных слуг, дамовых слуг. Усе яны атрымлівалі надзелы зямлі пры ўмове нясення розных службаў, але з яе павінны былі служыць ваенную. Паміж дробнымі феадаламі i вышэйшай групай ваенных слуг у 16 ст. не заўсёды можна правесці мяжу. Такая неакрэсленасць адлюстроўвала пераходную ступень, што займалі ваенныя слугі ў эканамічных i сацыяльных адносінах. Напрыклад, паводле полацкай рэвізіі 1552 года, ва ўладаннях полацкай шляхты жылі баяры, слугі, путныя слугі, дамовыя слугі, якія неслі вайсковую службу ў атрадах шляхціцаў, сваіх паноў. Аднак, у часткі з гэтых баяраў і слуг былі ўласныя айчызныя людзі i агароднікі. Так, на айчызнай зямлі путнага чалавека Міхаіла Балотава было 15 сялянскіх дымоў. Ваенныя слугі намагаліся далучыцца да стану феадалаў, часта гэта ім удавалася. Былі і адваротныя выпадкі, калі баяры-феадалы, якія не маглі выконваць ваеннай павіннасці, траплялі ў катэгорыю сялян. У рэдкіх выпадках шляхціцамі станавіліся прадстаўнікі незапрыгоненых сялян (людзей пахожых). Працэс прававога фарміравання шляхецкага саслоўя зацягнуўся да 2-й паловы 16 ст. (попісы 1528 i 1567, Статуты ВКЛ 1529, 1566 i 1588, закон пра доказ шляхецтва 1522 i іншыя прывілеі).
Частка ваеннаслужылых людзей не трапіла ў шляхецкае саслоўе, але захавала назву баяры, яны як і раней выконвалі ваенныя i іншыя службовыя павіннасці i займалі прывілеяванае ў пэўнай ступені становішча ў параўнанні з сялянамі. Іншая частка таксама захавала назву баяры, але да 2-й паловы 17—18 ст. была ўжо толькі адной з катэгорый сялян у Вялікім княстве Літоўскім, за свой надзел яны ўжо выконвалі не ваенныя і не службовыя павіннасці, або плацілі чынш; не былі асабіста свабоднымі i па сутнасці набліжаліся да прыгонных — да канца 18 ст. феадалы перавялі гэтую катэгорыю баяраў ў стан чыншавых і нават цяглых сялян.
На Беларусі ад назвы сацыяльнага стану баяраў замацаваліся шматлікія тапонімы, напрыклад, Баяры, Малыя Баяры, Баяры Дзікушкаўскія, а таксама тыпу Баяркі, Баярск.
Маскоўская дзяржава

Да ўтварэння Рускай цэнтралізаванай дзяржавы ў XVI ст. баяры на тых землях былі васаламі князёў і за маёнткі служылі ў княжым войску. Аднак, баяры мелі права змяніць князя-сюзерэна. Баяры валодалі спадчыннымі маёнткамі — вотчынамі, дзе мелі абсалютную уладу. Уплыў баяраў, палітычны і эканамічны, аслабляўся ў перыяды цэнтралізацыі і значна ўзмацняўся ў перыяды феадальнай раздробненасці. Ён быў вялізным у Наўгародскай феадальнай рэспубліцы, дзе ўсе пытанні вырашаліся , а князь быў выбарны і абмежаваны ваеннай функцыяй.
Пасля ўзмацнення вялікакняскай улады з 2-й паловы XIV ст. стала ўзмацняцца саслоўе служылых феадалаў — дваран, як супрацьпастаўленай баярам катэгорыі ваеннаслужылых людзей. У XIV—XV ст. з узмацненнем цэнтралізацыі маёмасныя і палітычныя правы баяраў значна абмяжоўваліся; так, да канца XV ст. было скасавана права змены баярамі князёў-сюзерэнаў. А з XV ст. баярства стала званнем — вышэйшым урадам сярод «служылых людзей па бацьку». Званне баярства давала права ўдзелу у пасяджэннях Баярскай думы — дарадчага органа пры вялікім князю, пазней пры цары.
Адначасова адбываліся значныя змены ў складзе баярства -- выступы баяраў супраць цэнтралізацыі душыліся, асабліва моцны ўдар нанесла апрычніна пры Іване IV. Да канца XVII ст. большасць старых і вядомых баярскіх родаў вымерла, іншыя эканамічна саслабелі, вялікае значэнне набыла нетытулаваныя арыстакратыя і дваранства. Таму ў XVII ст. зніклі адрозненні паміж баярамі і дваранінамі, у прыватнасці, розніца паміж спадчынным (вотчынным) і маёнткавым землеўладаннем фармальна скасавана ў 1714 годзе. У 1682 годзе было скасавана месніцтва, што канечна падарвала ўплыў баяраў. Званне баярын фармальна не было скасавана Пятром I, аднак з пачатку XVIII ст. не было выпадкаў надання гэтага звання.
Гл. таксама
- Панцырныя баяры
- Путны баярын
- Аднадворцы
- Ваколічная шляхта
- Шляхта
- Выбранцы
- Аксамітная кніга
Зноскі
- Кізіма С. А., …
Літаратура
- Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Bayary znachenni Bayary vaennasluzhyly stan feadalnaga gramadstva IX XVII stst u Balgaryi Kieyskaj dzyarzhave Polackim knyastve paznej u Vyalikim Knyastve Litoyskim Maskoyskaj dzyarzhave Maldayskim knyastve z XIV st u Rumynii U rannefeadalny peryyad IX XIII st bayarami zvychajna nazyvali vyshejshy sloj feadalay yakiya sluzhyli knyazyu meli svae votchyny slug i zalezhnyh syalyan U Vyalikim Knyastve Litoyskim bayarami nazyvali i feadalay paznej nazyvanyh shlyahtaj i agulam vaennyh slug lac servitores expeditionarii bayaray pancyrnyh putnyh i inshyya kategoryi U Maskoyskaj dzyarzhave bayarami nazvyvali vuzkae kola vyshejshaj arystakratyi yakoe skladala radu vyalikaga knyazya a y XVII st zalezhnyya syalyane nazyvali bayarami ysih pameshchykay adsyul pahodzic slova baryn Vyalikae Knyastva LitoyskaeU Vyalikim Knyastve Litoyskim vaennasluzhylyya lyudzi pahodzhannem z bayarstva ranejshyh knyastvay Polackaga Turayskaga Smalenskaga i insh i druzhynnikay litoyskih knyazyoy U 14 1 j chverci 16 st aformilisya y feadalnae sasloye atrymali sasloynyya pryvilei asnoynaya masa feadalay syarednih i drobnyh zemleyladalniki meli adnu nazvu bayary ale ih mayomasny stan byy velmi rozny peynaya chastka zamozhnascyu adpavyadala syalyanam Pachynayuchy z Garadzelskaga pryvileya 1413 goda pobach z nazvaj bayary y aktah usyo chascej uzhyvalasya bayary shlyahta a potym prosta shlyahtaj Taksama z 15 st akty vyluchayuc zamozhnyh i znatnyh bayar panoy yakiya razam z knyazyami skladali vyarhi feadalnaga sasloyya ale da 2 j chverci 16 st asnoynaj bayary zastavalasya asnoynaj nazvaj dlya ysih vaennasluzhylyh lyudzej Bolshasc bayaray byla vasalami vyalikaga knyazya ale chastka vasalami bujnyh feadalay knyazyoy i panoy zamozhnejshyh bayaray Znachnaya kolkasc bayaray mela tolki nekalki zalezhnyh syalyan abo zusim ne mela zalezhnyh syalyan Byadnejshyya kategoryi Popisami 1528 i 1567 gadoy nazvany yak konnyya bayary yakiya lyudzej ne mayuc i peshaya shlyahta U 2 j palove 16 st pobach z bayary shlyahta i shlyahta uzhyvalisya aznachenni pany bayary pany bayary pancyrnyya zyamyane shlyahta pancyrnaya 1570 ya i 1605 gady y Davyd Garadockim mayontku Radzivilay pany bayary pancyrnyya i putnyya 1597 u Kapyskim mayontku Radzivilay u kancy 16 st u Kapylskim i Nyasvizhskim mayontkah Radzivilay Pany bayary u pryvatnyh mayontkah meli pa 5 10 valok zyamli z yakih nesli vaennuyu sluzhbu y atradze gaspadara mayontka Vaennasluzhylyya lyudzi pryvatnyh mayontakay udzelnichali y vojnah u skladze atraday panoy a z vyalikaknyaskih zemlyay samastojna razam sa bayarami shlyahtaj peynaga paveta Tak Popisam 1528 goda nazvana 10 bayaray putnyh i 1 konyuh z Zhaludka 2 slugi putnyya shto lyudzej ne mayuc z Ragachova 34 sakolniki Novagarodskaga zamka 11 novagarodskih sadoynikay 4 kuhary 1 psyar i 1 lazebnik U Popise 1567 goda zapisany 7 samilishskih putnyh slug Trocki pav paznej ix nashchadki lichylisya shlyahtaj use vaennasluzhylyya lyudzi razam z bayarami shlyahtaj vystupali y pahod z ymenej svoih Yany padzyalyalisya na pancyrnyh bayar putnyh bayar abo prosta bayaray chasam ix zvali slugami putnyh slug damovyh slug Use yany atrymlivali nadzely zyamli pry ymove nyasennya roznyh sluzhbay ale z yae pavinny byli sluzhyc vaennuyu Pamizh drobnymi feadalami i vyshejshaj grupaj vaennyh slug u 16 st ne zaysyody mozhna pravesci myazhu Takaya neakreslenasc adlyustroyvala perahodnuyu stupen shto zajmali vaennyya slugi y ekanamichnyh i sacyyalnyh adnosinah Napryklad pavodle polackaj revizii 1552 goda va yladannyah polackaj shlyahty zhyli bayary slugi putnyya slugi damovyya slugi yakiya nesli vajskovuyu sluzhbu y atradah shlyahcicay svaih panoy Adnak u chastki z getyh bayaray i slug byli ylasnyya ajchyznyya lyudzi i agarodniki Tak na ajchyznaj zyamli putnaga chalaveka Mihaila Balotava bylo 15 syalyanskih dymoy Vaennyya slugi namagalisya daluchycca da stanu feadalay chasta geta im udavalasya Byli i advarotnyya vypadki kali bayary feadaly yakiya ne magli vykonvac vaennaj pavinnasci traplyali y kategoryyu syalyan U redkih vypadkah shlyahcicami stanavilisya pradstayniki nezaprygonenyh syalyan lyudzej pahozhyh Praces pravavoga farmiravannya shlyaheckaga sasloyya zacyagnuysya da 2 j palovy 16 st popisy 1528 i 1567 Statuty VKL 1529 1566 i 1588 zakon pra dokaz shlyahectva 1522 i inshyya pryvilei Chastka vaennasluzhylyh lyudzej ne trapila y shlyaheckae sasloye ale zahavala nazvu bayary yany yak i ranej vykonvali vaennyya i inshyya sluzhbovyya pavinnasci i zajmali pryvileyavanae y peynaj stupeni stanovishcha y paraynanni z syalyanami Inshaya chastka taksama zahavala nazvu bayary ale da 2 j palovy 17 18 st byla yzho tolki adnoj z kategoryj syalyan u Vyalikim knyastve Litoyskim za svoj nadzel yany yzho vykonvali ne vaennyya i ne sluzhbovyya pavinnasci abo placili chynsh ne byli asabista svabodnymi i pa sutnasci nablizhalisya da prygonnyh da kanca 18 st feadaly peravyali getuyu kategoryyu bayaray y stan chynshavyh i navat cyaglyh syalyan Na Belarusi ad nazvy sacyyalnaga stanu bayaray zamacavalisya shmatlikiya taponimy napryklad Bayary Malyya Bayary Bayary Dzikushkayskiya a taksama typu Bayarki Bayarsk Maskoyskaya dzyarzhavaRuskiya bayaryBayaryn vayavoda XVII st Da ytvarennya Ruskaj centralizavanaj dzyarzhavy y XVI st bayary na tyh zemlyah byli vasalami knyazyoy i za mayontki sluzhyli y knyazhym vojsku Adnak bayary meli prava zmyanic knyazya syuzerena Bayary valodali spadchynnymi mayontkami votchynami dze meli absalyutnuyu uladu Uplyy bayaray palitychny i ekanamichny aslablyaysya y peryyady centralizacyi i znachna yzmacnyaysya y peryyady feadalnaj razdrobnenasci Yon byy vyaliznym u Naygarodskaj feadalnaj respublicy dze yse pytanni vyrashalisya a knyaz byy vybarny i abmezhavany vaennaj funkcyyaj Paslya yzmacnennya vyalikaknyaskaj ulady z 2 j palovy XIV st stala yzmacnyacca sasloye sluzhylyh feadalay dvaran yak supracpastaylenaj bayaram kategoryi vaennasluzhylyh lyudzej U XIV XV st z uzmacnennem centralizacyi mayomasnyya i palitychnyya pravy bayaray znachna abmyazhoyvalisya tak da kanca XV st bylo skasavana prava zmeny bayarami knyazyoy syuzerenay A z XV st bayarstva stala zvannem vyshejshym uradam syarod sluzhylyh lyudzej pa backu Zvanne bayarstva davala prava ydzelu u pasyadzhennyah Bayarskaj dumy daradchaga organa pry vyalikim knyazyu paznej pry cary Adnachasova adbyvalisya znachnyya zmeny y skladze bayarstva vystupy bayaray suprac centralizacyi dushylisya asabliva mocny ydar nanesla aprychnina pry Ivane IV Da kanca XVII st bolshasc staryh i vyadomyh bayarskih roday vymerla inshyya ekanamichna saslabeli vyalikae znachenne nabyla netytulavanyya arystakratyya i dvaranstva Tamu y XVII st znikli adroznenni pamizh bayarami i dvaraninami u pryvatnasci roznica pamizh spadchynnym votchynnym i mayontkavym zemleyladannem farmalna skasavana y 1714 godze U 1682 godze bylo skasavana mesnictva shto kanechna padarvala yplyy bayaray Zvanne bayaryn farmalna ne bylo skasavana Pyatrom I adnak z pachatku XVIII st ne bylo vypadkay nadannya getaga zvannya Gl taksamaPancyrnyya bayary Putny bayaryn Adnadvorcy Vakolichnaya shlyahta Shlyahta Vybrancy Aksamitnaya knigaZnoskiKizima S A LitaraturaKizima S A Lyancevich V M Samahvalay Dz S Gistoryya Belarusi Kurs lekcyj Mn Vyd va MIK 2003 91 s