Караі́мы (саманазва карайлар) — народ, які жыве ва Украіне (пераважна ў Рэспубліцы Крым), Літве (Тракай (Трокі), Вільнюс (Вільня)), Расіі, Польшчы. Іх агульная колькасць у гэтых краінах паводле апошніх перапісаў насельніцтва складае каля 2 тыс. чал.
Караімы | |
---|---|
![]() Караімы, малюнак XIX ст. | |
Колькасць |
|
Рассяленне | |
Этнічныя мовы | караімская мова |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | караімізм[d] |
Геаграфічна-моўная група | цюркі |

Былі пашыраны у Крыме, а з XIV ст. у ВКЛ. Крымскія караімы з’яўляюцца нашчадкамі цюркскіх плямёнаў, што ўваходзілі ў VIII — X ст. у склад Хазарскага каганата. Частку крымскіх караімаў захапіў у палон Вітаўт і рассяліў па абшарох Вялікага Княства Літоўскага.
Паходжанне караімаў дакладна не высветлена. Першапачаткова караімамі (літар. на іўрыце «якія чытаюць») у 8 ст. у Багдадзе называлася яўрэйская секта, створаная Ананам бен Давідам. Веравучэнне секты было заснавана на прызнанні адзінай крыніцай веры Бібліі (Стары запавет) і адмаўленні рабінска-талмудысцкай традыцыі. У 9 ст. іх дактрыну распрацаваў Беньямін Нахавендзі, караімскае сектанцтва пашырылася ў Грузіі, Палесціне, Егіпце, Іспаніі і інш. У 12 ст. цэнтр духоўнага жыцця караімаў перамясціўся ў Візантыю, дзе ў 12-16 ст. створаны працы на іўрыце: «Гронка скрыпеню» Іехуды Хадасі (збор багаслоўя караімаў), «Кніга адбору» Ахарона ха-Рофе (каментарый да Бібліі) і інш. У 12 ст. караімы з’явіліся ў Крыме, у 13 ст. у г. Салхат (сучасны Стары Крым) існавала іх шматлікая абшчына. На думку некаторых даследчыкаў, караімы прыбылі сюды з Візантыі; караімскі ж гісторык 19 ст. Абрам Фірковіч прапанаваў версію, што караімы — нашчадкі старажытных ізраільцян, якія аселі ў Крыме яшчэ ў 6 ст. да н.э. Апошняя версія адвяргаецца сучаснай навукай. Больш верагоднай з’яўляецца думка пра зліццё караімаў-сектантаў з цюркамі-хазарамі, якія вызнавалі іўдаізм і пасля разгрому Хазарскага каганата кіеўскім князем Святаславам (10 ст.) былі выцеснены ў Крым. Тут караімы аформіліся як народнасць з уласнай караімскай мовай, што належыць да кыпчакскай групы цюркскіх моў. Іх галоўным горадам доўгі час была горная крэпасць Чуфут-Кале, караімы называлі яе «Яўрэйская скала» і звязвалі з ёй шмат легенд.
Паводле караімскага падання, у 1392 вялікі князь ВКЛ Вітаўт разбіў крымскіх татараў і захапіў шматлікі палон, у т.л. і караімаў. Палонныя былі паселены ў Троках (па-літоўску Тракай), Луцку, Галічы, каля Львова; пазней караімы сталі рассяляцца па іншых гарадах Літвы, Валыні, Падолля. Караімская мова падзялілася на 3 дыялекгы: трокскі (паўночны), галіцкі (паўднёвы) і крымскі.
Вялікае Княства Літоўскае станавілася важным культурным цэнтрам караімаў. На караімскую мову была пераведзена літургія. Першы караімскі багаслоў у ВКЛ Іцхак бен Аўрахам Трокі (Троцкі) вядомы як аўтар палемічных антыхрысціянскіх трактатаў «Умацаванне веры», перакладзеных у 1681 на латынь. У сярэднявеччы караімы ўспрымаліся ўладамі і мясцовым насельніцтвам як яўрэі; у 1495 пры выгнанні яўрэяў з ВКЛ караімы таксама падлягалі высяленню, у час войнаў і бунтаў, як і яўрэі падвяргаліся пагромам.
3 уваходжаннем Крыма і ВКЛ у склад Расійскай імперыі караімы атрымалі шэраг ільгот, якіх не мелі яўрэі: магчымасць набываць зямельную ўласнасць, палёгку ад падаткаў, з 1827—1828 — і вызваленне ад воінскай павіннасці. Гэта адбывалася дзякуючы намаганням лідараў караімскіх абшчын (прадпрымальнікаў і землеўласнікаў), якія ў хадайніцтвах да ўрада падкрэслівалі сваё прынцыповае адрозненне ад артадаксальных іўдаістаў. У адрозненне ад яўрэяў Крыма, у асноўным дробных гандляроў і рамеснікаў, караімы былі земляробамі, валодалі тытунёвымі плантацыямі, садамі, салянымі капальнямі. У 1835 караімы дамагліся высялення яўрэяў з Трокаў і змены афіцыйнай назвы супольнасці: замест «яўрэі-караімы» яны сталі называцца «рускія караімы старазапаветнага веравызнання», а пазней — проста караімы У 1837 караімы атрымалі права рэлігійнага самакіравання: у Таўрычаскай губерні (уключала таксама Крым) выбіраўся галава духавенства — хахам (гахам) з рэзідэнцыяй у Еўпаторыі, яму падначальваліся газаны — кіраўнікі кінас (караімскіх сінагог). Хахам і газаны еўпатарыйскай кінасы складалі Таўрычаскае караімскае духоўнае ўпраўленне, якому ў 1850 былі падначалены і караімы заходніх губерняў. У 1863 караімы поўнасцю ўраўнаваны ў правах з карэнным насельніцтвам Расійскай імперыі. У 1897 агульная колькасць караімаў у Расіі складала 12,9 тыс. чалавек.
У 18-19 ст. вылучыўся шэраг караімскіх багасловаў і гісторыкаў. Сярод апошніх найбольш значнымі былі С. бен М.Луцкі, які ў 1750 пасяліўся ў Чуфут-Кале і выдаў працу «Шлях праведных», дзе выкладзена гісторыя караімаў са спісам усіх караімскіх твораў, і А. Фірковіч (п. у 1874), творы якога былі даволі тэндэнцыйныя. Значны ўклад у распрацоўку гісторыі караімаў зрабіў вядомы семітолаг Аўрам Гаркаві.
Пасля 1917 частка крымскіх караімаў эмігравала з Расіі ў Польшчу, Францыю, Германію, Турцыю. Колькасць крымскіх і польска-літоўскіх караімаў паменшылася ў выніку асіміляцыі. У 1926 у СССР (пераважна ў Крыме) пражывала каля 9 тыс. караімаў, а за яго межамі — 5 тыс. Караімы жылі ў Польшчы і Літве, на пачатку 1930-х г. іх невялікія групы былі ў Турцыі (Стамбул), Егіпце (Каір), Іраку.
У 1920-1930-я г. цэнтрам культурнага жыцця караімаў была Вільня, дзе выдаваліся часопіс «Myśl Karaimska» («Караімская думка», 1924), і «Наша думка» (на караімскай мове), літаратурныя творы. Троцкі хахам С. Шапшал сабраў унікальную калекцыю караімскіх старажытнасцей (у 1940 створаны музей караімскай культуры).
У 2-ю сусветную вайну тэарэтыкі германскага расізму не прызналі ў караімах этнічнага сваяцтва з яўрэямі, таму караімы пазбеглі генацыду ў час акупацыі і толькі ў асобных гарадах (напр., Кіеве) падзялілі лёс яўрэяў. Сярод караімаў, якія ў вайну ваявалі ў Чырвонай Арміі, быў генерал Уладзімір Калпакчы.
Пасля вайны караімы ў СССР значна асіміляваліся, іх колькасць скарацілася да некалькіх тысяч чалавек. Паводле перапісу насельніцтва 1989 налічвалася 2,6 тыс. караімаў (з іх 1,4 тыс. у Крыме).
Вядзецца праца па нацыянальна-культурным адраджэнні, развіцці караімскай мовы, якую караімы часткова захавалі да нашага часу. Спецыяльная экспазіцыя па гісторыі і культуры караімаў аформлена ў музеі Тракайскага замка.
Зноскі
- http://2001.ukrcensus.gov.ua/rus/results/nationality_population/nationality_popul1/
- http://www.stat.gov.pl/cps/rde/xbcr/gus/LUD_ludnosc_stan_str_dem_spo_NSP2011.pdf
Літаратура
- Бажэнаў Ю., Басін Я. Караімы // ЭГБ, т.4. — Мн., 1997.
- Тюркские народы Крыма: Караимы. Крымские татары. Крымчаки — Москва, 2003. — 459 стр. ISBN 5-02-008853-6
![]() | Караімы на Вікісховішчы |
---|
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Karai my samanazva karajlar narod yaki zhyve va Ukraine peravazhna y Respublicy Krym Litve Trakaj Troki Vilnyus Vilnya Rasii Polshchy Ih agulnaya kolkasc u getyh krainah pavodle aposhnih perapisay naselnictva skladae kalya 2 tys chal KaraimyKaraimy malyunak XIX st Kolkasc kalya 2 000 chal Rassyalenne Rasiya Ukraina Polshcha Litva Kazahstan Belarus Etnichnyya movy karaimskaya movaTradycyjnyya religii kanfesii karaimizm d Geagrafichna moynaya grupa cyurkiHram karaimay kinasa u TrakaiKinasa y Vilni Byli pashyrany u Kryme a z XIV st u VKL Krymskiya karaimy z yaylyayucca nashchadkami cyurkskih plyamyonay shto yvahodzili y VIII X st u sklad Hazarskaga kaganata Chastku krymskih karaimay zahapiy u palon Vitayt i rassyaliy pa absharoh Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Pahodzhanne karaimay dakladna ne vysvetlena Pershapachatkova karaimami litar na iyryce yakiya chytayuc u 8 st u Bagdadze nazyvalasya yayrejskaya sekta stvoranaya Ananam ben Davidam Veravuchenne sekty bylo zasnavana na pryznanni adzinaj krynicaj very Biblii Stary zapavet i admaylenni rabinska talmudysckaj tradycyi U 9 st ih daktrynu raspracavay Benyamin Nahavendzi karaimskae sektanctva pashyrylasya y Gruzii Palescine Egipce Ispanii i insh U 12 st centr duhoynaga zhyccya karaimay peramyasciysya y Vizantyyu dze y 12 16 st stvorany pracy na iyryce Gronka skrypenyu Iehudy Hadasi zbor bagasloyya karaimay Kniga adboru Aharona ha Rofe kamentaryj da Biblii i insh U 12 st karaimy z yavilisya y Kryme u 13 st u g Salhat suchasny Stary Krym isnavala ih shmatlikaya abshchyna Na dumku nekatoryh dasledchykay karaimy prybyli syudy z Vizantyi karaimski zh gistoryk 19 st Abram Firkovich prapanavay versiyu shto karaimy nashchadki starazhytnyh izrailcyan yakiya aseli y Kryme yashche y 6 st da n e Aposhnyaya versiya advyargaecca suchasnaj navukaj Bolsh veragodnaj z yaylyaecca dumka pra zliccyo karaimay sektantay z cyurkami hazarami yakiya vyznavali iydaizm i paslya razgromu Hazarskaga kaganata kieyskim knyazem Svyataslavam 10 st byli vycesneny y Krym Tut karaimy aformilisya yak narodnasc z ulasnaj karaimskaj movaj shto nalezhyc da kypchakskaj grupy cyurkskih moy Ih galoynym goradam doygi chas byla gornaya krepasc Chufut Kale karaimy nazyvali yae Yayrejskaya skala i zvyazvali z yoj shmat legend Pavodle karaimskaga padannya u 1392 vyaliki knyaz VKL Vitayt razbiy krymskih tataray i zahapiy shmatliki palon u t l i karaimay Palonnyya byli paseleny y Trokah pa litoysku Trakaj Lucku Galichy kalya Lvova paznej karaimy stali rassyalyacca pa inshyh garadah Litvy Valyni Padollya Karaimskaya mova padzyalilasya na 3 dyyalekgy trokski paynochny galicki paydnyovy i krymski Vyalikae Knyastva Litoyskae stanavilasya vazhnym kulturnym centram karaimay Na karaimskuyu movu byla peravedzena liturgiya Pershy karaimski bagasloy u VKL Ichak ben Ayraham Troki Trocki vyadomy yak aytar palemichnyh antyhrysciyanskih traktatay Umacavanne very perakladzenyh u 1681 na latyn U syarednyavechchy karaimy ysprymalisya yladami i myascovym naselnictvam yak yayrei u 1495 pry vygnanni yayreyay z VKL karaimy taksama padlyagali vysyalennyu u chas vojnay i buntay yak i yayrei padvyargalisya pagromam 3 uvahodzhannem Kryma i VKL u sklad Rasijskaj imperyi karaimy atrymali sherag ilgot yakih ne meli yayrei magchymasc nabyvac zyamelnuyu ylasnasc palyogku ad padatkay z 1827 1828 i vyzvalenne ad voinskaj pavinnasci Geta adbyvalasya dzyakuyuchy namagannyam lidaray karaimskih abshchyn pradprymalnikay i zemleylasnikay yakiya y hadajnictvah da yrada padkreslivali svayo pryncypovae adroznenne ad artadaksalnyh iydaistay U adroznenne ad yayreyay Kryma u asnoynym drobnyh gandlyaroy i ramesnikay karaimy byli zemlyarobami valodali tytunyovymi plantacyyami sadami salyanymi kapalnyami U 1835 karaimy damaglisya vysyalennya yayreyay z Trokay i zmeny aficyjnaj nazvy supolnasci zamest yayrei karaimy yany stali nazyvacca ruskiya karaimy starazapavetnaga veravyznannya a paznej prosta karaimy U 1837 karaimy atrymali prava religijnaga samakiravannya u Tayrychaskaj guberni uklyuchala taksama Krym vybiraysya galava duhavenstva haham gaham z rezidencyyaj u Eypatoryi yamu padnachalvalisya gazany kirayniki kinas karaimskih sinagog Haham i gazany eypataryjskaj kinasy skladali Tayrychaskae karaimskae duhoynae ypraylenne yakomu y 1850 byli padnachaleny i karaimy zahodnih gubernyay U 1863 karaimy poynascyu yraynavany y pravah z karennym naselnictvam Rasijskaj imperyi U 1897 agulnaya kolkasc karaimay u Rasii skladala 12 9 tys chalavek U 18 19 st vyluchyysya sherag karaimskih bagaslovay i gistorykay Syarod aposhnih najbolsh znachnymi byli S ben M Lucki yaki y 1750 pasyaliysya y Chufut Kale i vyday pracu Shlyah pravednyh dze vykladzena gistoryya karaimay sa spisam usih karaimskih tvoray i A Firkovich p u 1874 tvory yakoga byli davoli tendencyjnyya Znachny yklad u raspracoyku gistoryi karaimay zrabiy vyadomy semitolag Ayram Garkavi Paslya 1917 chastka krymskih karaimay emigravala z Rasii y Polshchu Francyyu Germaniyu Turcyyu Kolkasc krymskih i polska litoyskih karaimay pamenshylasya y vyniku asimilyacyi U 1926 u SSSR peravazhna y Kryme prazhyvala kalya 9 tys karaimay a za yago mezhami 5 tys Karaimy zhyli y Polshchy i Litve na pachatku 1930 h g ih nevyalikiya grupy byli y Turcyi Stambul Egipce Kair Iraku U 1920 1930 ya g centram kulturnaga zhyccya karaimay byla Vilnya dze vydavalisya chasopis Mysl Karaimska Karaimskaya dumka 1924 i Nasha dumka na karaimskaj move litaraturnyya tvory Trocki haham S Shapshal sabray unikalnuyu kalekcyyu karaimskih starazhytnascej u 1940 stvorany muzej karaimskaj kultury U 2 yu susvetnuyu vajnu tearetyki germanskaga rasizmu ne pryznali y karaimah etnichnaga svayactva z yayreyami tamu karaimy pazbegli genacydu y chas akupacyi i tolki y asobnyh garadah napr Kieve padzyalili lyos yayreyay Syarod karaimay yakiya y vajnu vayavali y Chyrvonaj Armii byy general Uladzimir Kalpakchy Paslya vajny karaimy y SSSR znachna asimilyavalisya ih kolkasc skaracilasya da nekalkih tysyach chalavek Pavodle perapisu naselnictva 1989 nalichvalasya 2 6 tys karaimay z ih 1 4 tys u Kryme Vyadzecca praca pa nacyyanalna kulturnym adradzhenni razvicci karaimskaj movy yakuyu karaimy chastkova zahavali da nashaga chasu Specyyalnaya ekspazicyya pa gistoryi i kultury karaimay aformlena y muzei Trakajskaga zamka Znoskihttp 2001 ukrcensus gov ua rus results nationality population nationality popul1 http www stat gov pl cps rde xbcr gus LUD ludnosc stan str dem spo NSP2011 pdfLitaraturaBazhenay Yu Basin Ya Karaimy EGB t 4 Mn 1997 Tyurkskie narody Kryma Karaimy Krymskie tatary Krymchaki Moskva 2003 459 str ISBN 5 02 008853 6 Karaimy na Vikishovishchy