Алегорыя (ад стар.-грэч.: ἀλληγορία; стар.-грэч.: ἀλλος і стар.-грэч.: ἀγορεύω) — іншасказанне, увасабленне ў канкрэтным мастацкім вобразе абстрактнага паняцця, выраз якой-небудзь адцягненай ідэі.

У старажытных грэкаў алегорыя з’яўляецца ў Александрыйскі час, калі міфы перасталі ўтварацца натуральным чынам і зрабіўся прыкметным уплыў усходніх уяўленняў. Больш прыкметнае яе панаванне ў Рыме. Але шырэй за ўсё яна была распаўсюджана ў паэзіі і мастацтве Сярэднявечча з канца XIII ст., у той час неспакою, калі наіўнае жыццё фантазіі і вынікі мыслення схаластаў узаемна датыкаюцца і, наколькі магчыма, змешваюцца адно з адным. Так у большасці трубадураў, у Вольфрама фон Эшэнбаха, у Дантэ. Грэчаская паэма XVI ст. «Feuerdank», у якой апісваецца жыццё імператара Максіміліяна, можа служыць прыкладам алегарычна-эпічнай паэзіі.
Алегорыя паўстала на глебе міфалогіі, знайшла адлюстраванне ў фальклоры і атрымала сваё развіццё ў выяўленчым мастацтве. Асноўным спосабам выяўлення алегорыі з’яўляецца абагульненне чалавечых паняццяў; прадстаўленні раскрываюцца ў вобразах і паводзінах жывёл, раслін, міфалагічных і казачных персанажаў, у нежывых прадметах, што набываюць пераноснае значэнне.

Алегорыя, адпавядаючы багатаму на выявы спосабу прадстаўлення народаў Усходу, займае вялікае месца ў мастацтве Усходу. Наадварот, яна чужая грэкам пры цудоўнай ідэальнасці іх багоў, якія разумеюцца і ўяўляюцца ў выглядзе жывых асоб. Прыклад: алегорыя правасуддзя — Феміда (жанчына з шалямі). Алегорыя найбольш характэрная для сярэдневяковага мастацтва, эпохі Адраджэння, барока і класіцызму. Сярод майстроў, якія малявалі алегорыі, — многія майстры Італіі: С. Бацічэлі «Алегорыя сілы», алегорыя жывапісу і скульптуры (Гверчына), нават партрэт з алегорыяй малавядомага мастака-італьянца Джыралама Бедолі.
Алегорыя — мастацкае адасабленне старонніх паняццяў з дапамогай канкрэтных уяўленняў. Рэлігія, любоў, справядлівасць, разлад, слава, вайна, мір, вясна, лета, восень, зіма, смерць і г. д. адлюстроўваюцца i прадстаўляюцца як жывыя істоты (персаніфікацыя). Прыдадзеныя гэтым жывым істотам якасці і выгляд запазычаюцца ад характэрных учынкаў і следстваў таго, што адпавядае заключанаму ў гэтых паняццях адасабленню (напрыклад, адасабленне бою і вайны пазначаецца праз ваенныя прылады, сезонаў года — з дапамогай адпаведных ім кветак і пладоў, бесстароннасць — з дапамогай шаляў і павязкі на вачах, смерць — з дапамогай касы і г. д.).
Алегорыя — гэта выяўленне абстрактнай ідэі (паняцця) з дапамогай вобраза. Значэнне алегорыі, у адрозненне ад шматзначнага знака, адназначнае і аддзеленае ад выявы, сувязь паміж значэннем і вобразам усталёўваецца па падабенстве (напрыклад, леў — сіла, улада або валадаранне). Як троп алегорыя выкарыстоўваецца ў байках, прытчах, маралітэ. Алегорыя ў выяўленчых мастацтвах выяўляецца пэўным атрыбутам для перадачы іншага паняцця (вобраз, які выклікае ўражанне, схаваны сэнс, намёк, адцягненая ідэя ў мастацкім творы).
«Гаварыць алегорыямі» азначае гаварыць часам мудрагеліста, незразумела, бо разуменне залежыць ад адпаведнасці вобразаў гаворачага ў вобразна-асацыятыўным мысленні слухача, ад наяўнасці ў паняційным апараце індывіда сфарміраваных уяўленняў (на аснове жыццёвага вопыту, інтэлектуальнай сталасці). Неадпаведнасць спараджае неразуменне, канфлікт.
Зноскі
Літаратура
- Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4. — С. 59.
- Современный толковый словарь русского языка. М.: Ридерз Дайджест, 2004. ISBN 5-89355-108-7. С. 17. (руск.)
- Аллегория // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Alegoryya ad star grech ἀllhgoria star grech ἀllos i star grech ἀgoreyw inshaskazanne uvasablenne y kankretnym mastackim vobraze abstraktnaga panyaccya vyraz yakoj nebudz adcyagnenaj idei Skulptar Kladyyon alegoryya raki Rejn U starazhytnyh grekay alegoryya z yaylyaecca y Aleksandryjski chas kali mify perastali ytvaracca naturalnym chynam i zrabiysya prykmetnym uplyy ushodnih uyaylennyay Bolsh prykmetnae yae panavanne y Ryme Ale shyrej za ysyo yana byla raspaysyudzhana y paezii i mastactve Syarednyavechcha z kanca XIII st u toj chas nespakoyu kali naiynae zhyccyo fantazii i vyniki myslennya shalastay uzaemna datykayucca i nakolki magchyma zmeshvayucca adno z adnym Tak u bolshasci trubaduray u Volframa fon Eshenbaha u Dante Grechaskaya paema XVI st Feuerdank u yakoj apisvaecca zhyccyo imperatara Maksimiliyana mozha sluzhyc prykladam alegarychna epichnaj paezii Alegoryya paystala na glebe mifalogii znajshla adlyustravanne y falklory i atrymala svayo razviccyo y vyyaylenchym mastactve Asnoynym sposabam vyyaylennya alegoryi z yaylyaecca abagulnenne chalavechyh panyaccyay pradstaylenni raskryvayucca y vobrazah i pavodzinah zhyvyol raslin mifalagichnyh i kazachnyh persanazhay u nezhyvyh pradmetah shto nabyvayuc peranosnae znachenne Alegoryya Nyomana Balyaslay Rusecki Alegoryya adpavyadayuchy bagatamu na vyyavy sposabu pradstaylennya naroday Ushodu zajmae vyalikae mesca y mastactve Ushodu Naadvarot yana chuzhaya grekam pry cudoynaj idealnasci ih bagoy yakiya razumeyucca i yyaylyayucca y vyglyadze zhyvyh asob Pryklad alegoryya pravasuddzya Femida zhanchyna z shalyami Alegoryya najbolsh harakternaya dlya syarednevyakovaga mastactva epohi Adradzhennya baroka i klasicyzmu Syarod majstroy yakiya malyavali alegoryi mnogiya majstry Italii S Bacicheli Alegoryya sily alegoryya zhyvapisu i skulptury Gverchyna navat partret z alegoryyaj malavyadomaga mastaka italyanca Dzhyralama Bedoli Alegoryya mastackae adasablenne staronnih panyaccyay z dapamogaj kankretnyh uyaylennyay Religiya lyuboy spravyadlivasc razlad slava vajna mir vyasna leta vosen zima smerc i g d adlyustroyvayucca i pradstaylyayucca yak zhyvyya istoty persanifikacyya Prydadzenyya getym zhyvym istotam yakasci i vyglyad zapazychayucca ad harakternyh uchynkay i sledstvay tago shto adpavyadae zaklyuchanamu y getyh panyaccyah adasablennyu napryklad adasablenne boyu i vajny paznachaecca praz vaennyya prylady sezonay goda z dapamogaj adpavednyh im kvetak i pladoy besstaronnasc z dapamogaj shalyay i pavyazki na vachah smerc z dapamogaj kasy i g d Alegoryya geta vyyaylenne abstraktnaj idei panyaccya z dapamogaj vobraza Znachenne alegoryi u adroznenne ad shmatznachnaga znaka adnaznachnae i addzelenae ad vyyavy suvyaz pamizh znachennem i vobrazam ustalyoyvaecca pa padabenstve napryklad ley sila ulada abo valadaranne Yak trop alegoryya vykarystoyvaecca y bajkah prytchah maralite Alegoryya y vyyaylenchyh mastactvah vyyaylyaecca peynym atrybutam dlya peradachy inshaga panyaccya vobraz yaki vyklikae yrazhanne shavany sens namyok adcyagnenaya ideya y mastackim tvory Gavaryc alegoryyami aznachae gavaryc chasam mudragelista nezrazumela bo razumenne zalezhyc ad adpavednasci vobrazay gavorachaga y vobrazna asacyyatyynym myslenni sluhacha ad nayaynasci y panyacijnym aparace indyvida sfarmiravanyh uyaylennyay na asnove zhyccyovaga vopytu intelektualnaj stalasci Neadpavednasc sparadzhae nerazumenne kanflikt ZnoskiLitaraturaSloynik inshamoynyh sloy u 2 t A M Bulyka Minsk BelEn 1999 T 1 A L 1999 S 736 s ISBN 985 11 0152 4 S 59 Sovremennyj tolkovyj slovar russkogo yazyka M Riderz Dajdzhest 2004 ISBN 5 89355 108 7 S 17 rusk Allegoriya Enciklopedicheskij slovar Brokgauza i Efrona V 86 tomah 82 t i 4 dop rusk SPb 1890 1907