Альпінізм — від спорту, узыходжанне на цяжкадаступныя горныя вяршыні ў спартыўных ці іншых мэтах. Афіцыйная гісторыя альпінізму пачынаецца з 1786 года (узыходжанне швейцарцаў Ж. Бальмы і М. Пакара на Манблан у Альпах). З 2-й паловы XIX стагоддзя ўзнікаюць альпінісцкія клубы ў Англіі, Аўстрыі, Італіі, Швейцарыі. Да канца XIX стагоддзя ў Альпах былі адолены многія вяршыні, пракладзены складаныя маршруты. Па меры вывучэння і даследавання іншых горных сістэм, удасканалення сродкаў зносін пашыралася геаграфія альпінізму, які актыўна развіваецца з 1950-х гадоў пасля пакарэння найвышэйшых вяршыняў свету.

Альпінізм патрабуе добрай фізічнай і спецыяльнай падрыхтоўкі, спецыяльнага адзення, абутку, харчавання для жыццезабеспячэння ва ўмовах высакагор’я і адпаведнага рыштунку (вяроўкі, ледарубы, скальныя і лёдавыя кручкі, карабіны і інш.) для страхоўкі спартсменаў. Пры ўзыходжанні на вяршыні вышынёй больш за 8000 м часта выкарыстоўваюць кіслародныя апараты. У альпінізме прынята класіфікацыя маршрутаў паводле іх складанасці (усяго 6 катэгорый). Альпінісцкую падрыхтоўку атрымліваюць у спецыяльных альплагерах і школах. Узыходжанне робяць, як правіла, у складзе групы, з інструктарам або гідам-правадніком (на пачатковым этапе) ці самастойна. У горных раёнах дзейнічае спецыяльная горнавыратавальная служба. Нацыянальныя федэрацыі і альпінісцкія саюзы розных краін аб’яднаны (з 1932) у Міжнародны саюз альпінісцкіх асацыяцый. Праводзяцца .
На Беларусі альпінізм развіваецца з 1950-х гадоў. Дзейнічае з 1955 года федэрацыя альпінізму і скалалажання. З 1973 года праводзіцца першынство краіны па альпінізме.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 281-282. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Alpinizm vid sportu uzyhodzhanne na cyazhkadastupnyya gornyya vyarshyni y spartyynyh ci inshyh metah Aficyjnaya gistoryya alpinizmu pachynaecca z 1786 goda uzyhodzhanne shvejcarcay Zh Balmy i M Pakara na Manblan u Alpah Z 2 j palovy XIX stagoddzya yznikayuc alpinisckiya kluby y Anglii Aystryi Italii Shvejcaryi Da kanca XIX stagoddzya y Alpah byli adoleny mnogiya vyarshyni prakladzeny skladanyya marshruty Pa mery vyvuchennya i dasledavannya inshyh gornyh sistem udaskanalennya srodkay znosin pashyralasya geagrafiya alpinizmu yaki aktyyna razvivaecca z 1950 h gadoy paslya pakarennya najvyshejshyh vyarshynyay svetu Alpinizm patrabue dobraj fizichnaj i specyyalnaj padryhtoyki specyyalnaga adzennya abutku harchavannya dlya zhyccezabespyachennya va ymovah vysakagor ya i adpavednaga ryshtunku vyaroyki ledaruby skalnyya i lyodavyya kruchki karabiny i insh dlya strahoyki spartsmenay Pry yzyhodzhanni na vyarshyni vyshynyoj bolsh za 8000 m chasta vykarystoyvayuc kislarodnyya aparaty U alpinizme prynyata klasifikacyya marshrutay pavodle ih skladanasci usyago 6 kategoryj Alpinisckuyu padryhtoyku atrymlivayuc u specyyalnyh alplagerah i shkolah Uzyhodzhanne robyac yak pravila u skladze grupy z instruktaram abo gidam pravadnikom na pachatkovym etape ci samastojna U gornyh rayonah dzejnichae specyyalnaya gornavyratavalnaya sluzhba Nacyyanalnyya federacyi i alpinisckiya sayuzy roznyh krain ab yadnany z 1932 u Mizhnarodny sayuz alpinisckih asacyyacyj Pravodzyacca Na Belarusi alpinizm razvivaecca z 1950 h gadoy Dzejnichae z 1955 goda federacyya alpinizmu i skalalazhannya Z 1973 goda pravodzicca pershynstvo krainy pa alpinizme LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 1 A Arshyn Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 1 S 281 282 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0036 6 t 1