Арнамент (лац.: ornemantum — упрыгожванне) — , заснаваны на і элементаў, што складаюць яго; прызначаецца для ўпрыгожвання розных прадметаў (, зброя, тэкстыльныя вырабы, мэбля, кнігі і г. д.), архітэктурных збудаванняў (як звонку, так і ў інтэр'еры), твораў пластычных мастацтваў (галоўным чынам ), у першабытных народаў таксама ўласна чалавечага цела (, татуіроўка).

Характар матываў

У залежнасці ад характару матываў вызначаюць наступныя віды арнаментаў: геаметрычны, раслінны, зоамарфічны, антрапамарфічны і камбінаваны.
Геаметрычны арнамент можа складацца з кропак, ліній (прамых, ламаных, зігзагападобных, сетчатааперакрыжаваных), многавугольнікаў, кругоў, ромбаў, зорак, крыжоў і інш. Геаметрычны арнамент з’яўляецца адным з найстаражытнейшых. З яго дапамогай першабытны чалавек выказваў свае адносіны да навакольнага свету. Спачатку гэта былі простыя, лёгка запамінальныя знакі і сімвалы: круг азначаў сонца, прамая гарызантальная лінія — зямлю, квадрат ці ромб — поле, — ваду. Асаблівай разнастайнасцю вызначаецца геаметрычны арнамент у мусульманскім мастацтве.
Раслінны арнамент складаецца са стылізаваных лістоў, кветак, пладоў, галінак і г. д. Вельмі часта ва ўсіх народаў сустракаецца матыў «» — раслінны дэкаратыўна спрошчаны квітнеючы куст.
Зоамарфічны арнамент складаецца са стылізаваных фігур ці частак фігур рэальных і фантастычных жывёлін. Часам такія арнаменты называюць «звярыным стылем». Дэкаратыўныя выявы птушак і рыб таксама адносяцца да гэтага віду арнамента.
Антрапамарфічны арнамент у якасці матываў выкарыстоўвае мужчынскія і жаночыя стылізаваныя фігуры ці часткі твару і цела чалавека. Сюды ж можна аднесці розных фантастычных істот (дзевааптушка, чалавек-конь і інш.).
Часта ўзоры складаюцца з самых розных матываў: геаметрычных і раслінных, зоамарфічных і антрапамарфічных. Такі арнамент можна назваць камбінаваным.
Кампазіцыя
Па характары кампазіцыйных схем можна вызначыць наступныя тыпы арнамента: лентачны, ці ўзор у паласе (фрыз, бардзюр, дарожка), сеткаваты і замкнуты (у крузе, квадраце, прамавугольніку, трохвугольніку і інш.). Арнамент, у якім узор распаўсюджваецца ва ўсе бакі без абмежаванняў, напрыклад узор на тканіне, называецца рапортам. Арнамент, створаны ў крузе дзяленнем яго на роўныя часткі дыяметрамі, называецца разетай, ці . Разетка, пабудаваная на аснове люстэркавай сіметрыі, стварае ўражанне нерухомасці. А тыя, у якіх адсутнічае сіметрыя, выклікаюць адчуванне руху.

Выяўленчы бок арнаментаў вельмі разнастайны, але ў кожным арнаменце можна вылучыць асноўныя элементы графікі: кропку, лінію і пляму. У арнаментах беларускага народа галоўную ролю выконвае лінія (паласа), астатнія элементы падпарадкаваны ѐй.
Кампазіцыя арнаменту ствараецца на аснове сродкаў упарадкавання асноўных элементаў графікі на паверхні вырабу, пры гэтым улічваецца характар як элементаў, так і паверхні. Выкарыстоўваюцца прынцыпы іерархічнасці і дэкампазіцыі. Традыцыйна вылучаемыя асноўныя атрыбуты кампазіцыі — цэльнасць, сіметрыя, асіметрыя, рытм і пластыка. Гэтыя атрыбуты адносяцца як да самой рэчы з арнаментам, так і да самога арнаменту, нават яго матыву, яны ж прымяняюцца ў тэхнічным канструяванні.
Цэльнасць — адна з асноўных якасцей любой арнаментальнай кампазіцыі, звычайна яна разумеецца як неразрыўнасць, бесперапыннасць, адзінства. Вялікія формы, якія лѐгка чытаюцца, распрацоўваюцца звычайна дробным арнаментам, а той, у сваю чаргу, мае фактурнае запаўненне. Успрыманне адбываецца ад галоўнага да другараднага, што пры правільных суадносінах узроўняў забяспечвае цэльнасць.
Сіметрыя ўяўляе сабой строгае матэматычнае паняцце. Існуе некалькі відаў сіметрыі: восевая, цэнтральная і інш. Сіметрыя ў шырокім значэнні — гэта суразмернасць, яна арганізуе кампазіцыю, устанаўлівае супадпарадкаванне ў сістэме і з’яўляецца важным фактарам у дасягненні цэльнасці твора, у прыватнасці арнаменту.
Асіметрыя — гэта адхіленне ад сіметрыі або яе адсутнасць. Калі сіметрыю звязваюць з раўнавагай, спакоем, то асіметрыя азначае адсутнасць раўнавагі, парушэнне спакою.
Рытм — універсальны структурны прынцып, які характарызуюць паўторнасць, рэгулярнасць, мернасць чаргавання элементаў, парадак спалучэння ліній, плоскасцей, аб’ѐмаў. Прасцейшае праяўленне рытму — паўтарэнне ў кампазіцыі аднолькавых формаў пры роўных інтэрвалах. Рытмічная пабудова можа выражацца таксама ў паступовых колькасных змяненнях у радзе элементаў, якія чаргуюцца: у нарастанні або памяншэнні чаргаванняў аб’ѐму, плошчы, у згушчэнні або разрэджванні структуры, у чаргаванні светлага і цѐмнага і г.д.
Пластыкай у арнаментальных кампазіцыях прынята называць плаўныя пераходы адных элементаў узору ў іншыя.
Кампазіцыя арнаментаў беларускага народа звычайна характарызуецца простай сіметрыяй і складанай геаметрыяй элементаў і фігур. Элементы ўзораў размешчаны па арнаментальнай паверхні побач ці на адлегласці адзін ад аднаго, з дакладна заданым рытмам. Пры цэнтрычнай кампазіцыі асноўны акцэнт прыпадае на цэнтр прамавугольніка або круга; вуглы, або перыферыя, прапрацоўваюцца больш дробнымі, менш вылучанымі дэталямі. Форма і памер арнаментуемай паверхні часцей за ўсѐ вядомыя, таму ўзор павінен быць «упісаны» ў зададзеныя межы. Пры гэтым усе элементы арнаменту трэба размясціць гарманічна і суразмерна.
Літаратура
- Ганчарова С. Геаметрыя беларускага арнаменту / С. А. Ганчарова // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры. — 2003. — № 2. — С. 57-63. — (Тэорыя і гісторыя мастацтва)
- Касабуцкі М. Выяўленчае мастацтва: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання: для работы ў класе / М. І. Касабуцкі, В. М. Касабуцкі. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. — 96 с.: іл. ISBN 978-985-465-593-2
Спасылкі
![]() | Арнамент на Вікісховішчы |
---|
- Арнамент кельцкі, індыйскі, японскі, каўказскі, славянскі
- Арнаменты старажытнай Амерыкі, складальнік і аўтар прадмовы В. І. Іванаўская
- Арнаменты розных народаў і эпох у вектарным фармаце Архівавана 30 мая 2013., Калекцыя, якая рэгулярна абнаўляецца для некамерцыйнага выкарыстання
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Arnament lac ornemantum uprygozhvanne zasnavany na i elementay shto skladayuc yago pryznachaecca dlya yprygozhvannya roznyh pradmetay zbroya tekstylnyya vyraby meblya knigi i g d arhitekturnyh zbudavannyay yak zvonku tak i y inter ery tvoray plastychnyh mastactvay galoynym chynam u pershabytnyh naroday taksama ylasna chalavechaga cela tatuiroyka Pryklad arnamentaHaraktar matyvayPryklady raslinyh arnamentay u knize F S Meera 1898 U zalezhnasci ad haraktaru matyvay vyznachayuc nastupnyya vidy arnamentay geametrychny raslinny zoamarfichny antrapamarfichny i kambinavany Geametrychny arnament mozha skladacca z kropak linij pramyh lamanyh zigzagapadobnyh setchataaperakryzhavanyh mnogavugolnikay krugoy rombay zorak kryzhoy i insh Geametrychny arnament z yaylyaecca adnym z najstarazhytnejshyh Z yago dapamogaj pershabytny chalavek vykazvay svae adnosiny da navakolnaga svetu Spachatku geta byli prostyya lyogka zapaminalnyya znaki i simvaly krug aznachay sonca pramaya garyzantalnaya liniya zyamlyu kvadrat ci romb pole vadu Asablivaj raznastajnascyu vyznachaecca geametrychny arnament u musulmanskim mastactve Raslinny arnament skladaecca sa stylizavanyh listoy kvetak pladoy galinak i g d Velmi chasta va ysih naroday sustrakaecca matyy raslinny dekaratyyna sproshchany kvitneyuchy kust Zoamarfichny arnament skladaecca sa stylizavanyh figur ci chastak figur realnyh i fantastychnyh zhyvyolin Chasam takiya arnamenty nazyvayuc zvyarynym stylem Dekaratyynyya vyyavy ptushak i ryb taksama adnosyacca da getaga vidu arnamenta Antrapamarfichny arnament u yakasci matyvay vykarystoyvae muzhchynskiya i zhanochyya stylizavanyya figury ci chastki tvaru i cela chalaveka Syudy zh mozhna adnesci roznyh fantastychnyh istot dzevaaptushka chalavek kon i insh Chasta yzory skladayucca z samyh roznyh matyvay geametrychnyh i raslinnyh zoamarfichnyh i antrapamarfichnyh Taki arnament mozhna nazvac kambinavanym KampazicyyaPa haraktary kampazicyjnyh shem mozhna vyznachyc nastupnyya typy arnamenta lentachny ci yzor u palase fryz bardzyur darozhka setkavaty i zamknuty u kruze kvadrace pramavugolniku trohvugolniku i insh Arnament u yakim uzor raspaysyudzhvaecca va yse baki bez abmezhavannyay napryklad uzor na tkanine nazyvaecca raportam Arnament stvorany y kruze dzyalennem yago na roynyya chastki dyyametrami nazyvaecca razetaj ci Razetka pabudavanaya na asnove lyusterkavaj simetryi stvarae yrazhanne neruhomasci A tyya u yakih adsutnichae simetryya vyklikayuc adchuvanne ruhu Arnament na dzyarzhaynym scyagu Belarusi Vyyaylenchy bok arnamentay velmi raznastajny ale y kozhnym arnamence mozhna vyluchyc asnoynyya elementy grafiki kropku liniyu i plyamu U arnamentah belaruskaga naroda galoynuyu rolyu vykonvae liniya palasa astatniya elementy padparadkavany ѐj Kampazicyya arnamentu stvaraecca na asnove srodkay uparadkavannya asnoynyh elementay grafiki na paverhni vyrabu pry getym ulichvaecca haraktar yak elementay tak i paverhni Vykarystoyvayucca pryncypy ierarhichnasci i dekampazicyi Tradycyjna vyluchaemyya asnoynyya atrybuty kampazicyi celnasc simetryya asimetryya rytm i plastyka Getyya atrybuty adnosyacca yak da samoj rechy z arnamentam tak i da samoga arnamentu navat yago matyvu yany zh prymyanyayucca y tehnichnym kanstruyavanni Celnasc adna z asnoynyh yakascej lyuboj arnamentalnaj kampazicyi zvychajna yana razumeecca yak nerazryynasc besperapynnasc adzinstva Vyalikiya formy yakiya lѐgka chytayucca raspracoyvayucca zvychajna drobnym arnamentam a toj u svayu chargu mae fakturnae zapaynenne Usprymanne adbyvaecca ad galoynaga da drugaradnaga shto pry pravilnyh suadnosinah uzroynyay zabyaspechvae celnasc Simetryya yyaylyae saboj strogae matematychnae panyacce Isnue nekalki viday simetryi vosevaya centralnaya i insh Simetryya y shyrokim znachenni geta surazmernasc yana arganizue kampazicyyu ustanaylivae supadparadkavanne y sisteme i z yaylyaecca vazhnym faktaram u dasyagnenni celnasci tvora u pryvatnasci arnamentu Asimetryya geta adhilenne ad simetryi abo yae adsutnasc Kali simetryyu zvyazvayuc z raynavagaj spakoem to asimetryya aznachae adsutnasc raynavagi parushenne spakoyu Rytm universalny strukturny pryncyp yaki haraktaryzuyuc paytornasc regulyarnasc mernasc chargavannya elementay paradak spaluchennya linij ploskascej ab ѐmay Prascejshae prayaylenne rytmu paytarenne y kampazicyi adnolkavyh formay pry roynyh intervalah Rytmichnaya pabudova mozha vyrazhacca taksama y pastupovyh kolkasnyh zmyanennyah u radze elementay yakiya charguyucca u narastanni abo pamyanshenni chargavannyay ab ѐmu ploshchy u zgushchenni abo razredzhvanni struktury u chargavanni svetlaga i cѐmnaga i g d Plastykaj u arnamentalnyh kampazicyyah prynyata nazyvac playnyya perahody adnyh elementay uzoru y inshyya Kampazicyya arnamentay belaruskaga naroda zvychajna haraktaryzuecca prostaj simetryyaj i skladanaj geametryyaj elementay i figur Elementy yzoray razmeshchany pa arnamentalnaj paverhni pobach ci na adleglasci adzin ad adnago z dakladna zadanym rytmam Pry centrychnaj kampazicyi asnoyny akcent prypadae na centr pramavugolnika abo kruga vugly abo peryferyya prapracoyvayucca bolsh drobnymi mensh vyluchanymi detalyami Forma i pamer arnamentuemaj paverhni chascej za ysѐ vyadomyya tamu yzor pavinen byc upisany y zadadzenyya mezhy Pry getym use elementy arnamentu treba razmyascic garmanichna i surazmerna LitaraturaGancharova S Geametryya belaruskaga arnamentu S A Gancharova Vesnik Belaruskaga dzyarzhaynaga universiteta kultury 2003 2 S 57 63 Teoryya i gistoryya mastactva Kasabucki M Vyyaylenchae mastactva vucheb dapam dlya 5 ga kl agulnaadukac ustanoy z belarus i rus movami navuchannya dlya raboty y klase M I Kasabucki V M Kasabucki Minsk Nac in t adukacyi 2009 96 s il ISBN 978 985 465 593 2SpasylkiArnament na VikishovishchyArnament kelcki indyjski yaponski kaykazski slavyanski Arnamenty starazhytnaj Ameryki skladalnik i aytar pradmovy V I Ivanayskaya Arnamenty roznyh naroday i epoh u vektarnym farmace Arhivavana 30 maya 2013 Kalekcyya yakaya regulyarna abnaylyaecca dlya nekamercyjnaga vykarystannya