Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Верлі бр свабо дны верш дысметрычны верш у аснове рытму якога чаргаванне якіх небудзь дапаможных рытмастваральных кампан

Вольны верш

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Вольны верш

Верлі́бр (свабо́дны верш) — дысметрычны верш, у аснове рытму якога — чаргаванне якіх-небудзь дапаможных рытмастваральных кампанентаў. Надзвычай важнае значэнне набывае ў ім графічная разбіўка верша на радкі, вызначэнне месца міжрадковых паўзаў. Менавіта вершаваны радок як цэласны інтанацыйна-сінтаксічны і сэнсавы комплекс, выразна выдзелены паўзамі (а на пісьме — яшчэ і графічна), выступае ў верлібры ў якасці асноўнай рытмічнай адзінкі. Інтанацыйная аднатыпнасць асобных радкоў дасягаецца падабенствам іх унутранай лексіка-граматычнай структуры, што стварае пэўную меру паўтору па «вертыкалі».

У радках свабоднага верша паўтараюцца наступныя дапаможныя рытмастваральныя кампаненты: аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі, аднолькавыя ці крыху відазмененыя радкі, аднолькавыя словы ці іх марфалагічныя формы, гукаспалучэнні, націскі на пэўных месцах і г. д. Спарадычна можна сустрэць нават прыметы танічнага верша, падначаленыя агульнай інтанацыйнай структуры верлібра (чаргаванне моцных або апорных націскаў, і інш.). Прычым у свабодным вершы адсутнічае адзіная скразная мера паўтору, яна ўвесь час мяняецца. Так, напрыклад, першыя тры радкі твора, напісанага верлібрам, вызначаюцца аднатыпнасцю іх сінтаксічнай пабудовы, чатыры наступныя — паўторам на пачатку радкоў назоўнікаў у пэўным склоне, яшчэ тры радкі суадносяцца рытмічнымі націскамі, скажам, на трэцім і сёмым складах, і г. д. Для верлібра характэрна надзвычайнае багацце і гнуткасць паэтычнага сінтаксісу, у тым ліку розных рытарычных фігураў, сінтаксічных перыядаў, што надае інтанацыйнаму малюнку разнастайнасць (пералічэнне, далучэнне, супрацьпастаўленне і г. д.). у межах адной рытміка-інтанацыйнай структуры.

Гісторыя верлібра

Узнік верлібр у амерыканскай і еўрапейскай літаратурах у сярэдзіне XIX ст. (Уітмен, Гейнэ), сустракаўся ў класічнай рускай паэзіі (А. Фет, , М. Міхайлаў). Тэрмін «верлібр» упершыню быў уведзены ва ўжытак французскім пісьменнікам Г. Канам у 1884 г. Асаблівае распаўсюджанне гэты верш набыў у XX ст. (А. Блок, В. Брусаў, У. Маякоўскі, М. Цвятаева, , , , , ), стаў для некаторых паэтаў ледзь не адзінай вершаванай формай (Неруда, , Рыцас, Лундквіст і інш.).

Верлібр у беларускай літаратуры

Родапачынальнікам верлібра на Беларусі з'яўляецца М. Багдановіч. У 20-я гады ХХ ст. свабодным вершам шырока карыстаўся В. Ластоўскі. У беларускай паэзіі другой паловы ХХ ст. свабодны верш найчасцей сустракаецца ў П. Панчанкі, С. Дзяргая, К. Кірэенкі, А. Вярцінскага, А. Лойкі, П. Макаля, Я. Сіпакова, А. Наўроцкага, Р. Семашкевіча, Ю. Голуба, Н. Загорскай і інш. У М. Танка верлібр стаў адным з асноўных відаў верша. Ён у паэта найчасцей ужываўся ў філасофскіх і медытатыўных творах-роздумах, свабодны рытм якіх арганічна яднаецца з умоўна-асацыятыўнай вобразнасцю.

Літаратура

  • Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
  • Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
  • Майсейчык А. А. Свабодны верш, верлібр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 00:19

Verli br svabo dny versh dysmetrychny versh u asnove rytmu yakoga chargavanne yakih nebudz dapamozhnyh rytmastvaralnyh kampanentay Nadzvychaj vazhnae znachenne nabyvae y im grafichnaya razbiyka versha na radki vyznachenne mesca mizhradkovyh payzay Menavita vershavany radok yak celasny intanacyjna sintaksichny i sensavy kompleks vyrazna vydzeleny payzami a na pisme yashche i grafichna vystupae y verlibry y yakasci asnoynaj rytmichnaj adzinki Intanacyjnaya adnatypnasc asobnyh radkoy dasyagaecca padabenstvam ih unutranaj leksika gramatychnaj struktury shto stvarae peynuyu meru paytoru pa vertykali U radkah svabodnaga versha paytarayucca nastupnyya dapamozhnyya rytmastvaralnyya kampanenty adnatypnyya sintaksichnyya kanstrukcyi adnolkavyya ci kryhu vidazmenenyya radki adnolkavyya slovy ci ih marfalagichnyya formy gukaspaluchenni naciski na peynyh mescah i g d Sparadychna mozhna sustrec navat prymety tanichnaga versha padnachalenyya agulnaj intanacyjnaj struktury verlibra chargavanne mocnyh abo apornyh naciskay i insh Prychym u svabodnym vershy adsutnichae adzinaya skraznaya mera paytoru yana yves chas myanyaecca Tak napryklad pershyya try radki tvora napisanaga verlibram vyznachayucca adnatypnascyu ih sintaksichnaj pabudovy chatyry nastupnyya paytoram na pachatku radkoy nazoynikay u peynym sklone yashche try radki suadnosyacca rytmichnymi naciskami skazham na trecim i syomym skladah i g d Dlya verlibra harakterna nadzvychajnae bagacce i gnutkasc paetychnaga sintaksisu u tym liku roznyh rytarychnyh figuray sintaksichnyh peryyaday shto nadae intanacyjnamu malyunku raznastajnasc peralichenne daluchenne supracpastaylenne i g d u mezhah adnoj rytmika intanacyjnaj struktury Gistoryya verlibraUznik verlibr u amerykanskaj i eyrapejskaj litaraturah u syaredzine XIX st Uitmen Gejne sustrakaysya y klasichnaj ruskaj paezii A Fet M Mihajlay Termin verlibr upershynyu byy uvedzeny va yzhytak francuzskim pismennikam G Kanam u 1884 g Asablivae raspaysyudzhanne gety versh nabyy u XX st A Blok V Brusay U Mayakoyski M Cvyataeva stay dlya nekatoryh paetay ledz ne adzinaj vershavanaj formaj Neruda Rycas Lundkvist i insh Verlibr u belaruskaj litaraturyRodapachynalnikam verlibra na Belarusi z yaylyaecca M Bagdanovich U 20 ya gady HH st svabodnym versham shyroka karystaysya V Lastoyski U belaruskaj paezii drugoj palovy HH st svabodny versh najchascej sustrakaecca y P Panchanki S Dzyargaya K Kireenki A Vyarcinskaga A Lojki P Makalya Ya Sipakova A Nayrockaga R Semashkevicha Yu Goluba N Zagorskaj i insh U M Tanka verlibr stay adnym z asnoynyh viday versha Yon u paeta najchascej uzhyvaysya y filasofskih i medytatyynyh tvorah rozdumah svabodny rytm yakih arganichna yadnaecca z umoyna asacyyatyynaj vobraznascyu LitaraturaRagojsha V P Paetychny sloynik 3 e vyd daprac i dapoyn Minsk Belaruskaya navuka 2004 576 s 2 000 ekz ISBN 985 08 0598 6 Ragojsha V P Teoryya litaratury y terminah Minsk Belaruskaya encyklapedyya 2001 384 s 1 000 ekz ISBN 985 11 0197 4 Majsejchyk A A Svabodny versh verlibr Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 14 Rele Slayavina Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 14 S 245 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0238 5 t 14

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Наша эра

  • Май 20, 2025

    Насельніцтва

  • Май 19, 2025

    Населены пункт

  • Май 20, 2025

    Наркамаўка

  • Май 19, 2025

    Нарвегія

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка