Azərbaycanca  Azərbaycanca  Türkçe  Türkçe
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Калі нкавічы трансліт Kalinkavičy горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі адміністрацыйны цэнтр Ка

Калінкавічы

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Калінкавічы

Калі́нкавічы (трансліт.: Kalinkavičy) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Калінкавіцкага раёна. Размешчаны за 122 км ад Гомеля, за 275 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч (Украіна) і аўтамабільных дарог на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч. Насельніцтва 40 315 чал. (2017).

Горад
Калінкавічы
image
Царква Казанскай Іконы Божай Маці
image image
Герб Сцяг
Краіна
Беларусь
Вобласць
Гомельская
Раён
Калінкавіцкі
Каардынаты
52°08′ пн. ш. 29°20′ у. д.HGЯO
Першая згадка
1552
Ранейшыя назвы
Калениковичи, Каленкавічы
Вышыня цэнтра
172 ± 1 м і 122 м
Насельніцтва
  • ▼36 656 чал. (1 студзеня 2025)
Часавы пояс
UTC+3
Тэлефонны код
+375 2345
Паштовы індэкс
247691 (247692, 247693, 247694, 247695)
Аўтамабільны код
3
СААТА
3223501000
Афіцыйны сайт
kalinkovichi.gov.by
Калінкавічы на карце Беларусі ±
image
image
image
image
Калінкавічы на Вікісховішчы
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Калінкавічы (значэнні).

Гісторыя

Старажытнасць

Выяўленыя археолагамі гарадзішчы бронзавага і ранняга жалезнага вякоў, а таксама эпохі Кіеўскай Русі сведчаць пра засяленне мясцовасці ў далёкай старажытнасці.

Вялікае Княства Літоўскае

image
Фрагмент апісання воласці Мазырскага замка 1552 г.
image
Каленкавічы ў межах усходняга анклава Багрымавіцкага староства ў канцы XVIII ст.

Першы пісьмовы ўпамін пра паселішча сустрэты ў апісанні Мазырскага замка 1552 года. Прычым Каленікавічы ў гэтай крыніцы разам з Гулевічамі і Пуцілавічамі, відавочна, з-за малалюднасці, названыя як адно сяло Айцючыцкай (Аўцюцевіцкай) нядзелі Мазырскай воласці. У рэвізіі Мазырскага староства, выкананай каралеўскімі камісарамі панамі Рыгорам Валовічам і Мікалаем Нарушэвічам да 8 кастрычніка 1560 года, тэкст якой вядомы з актавай кнігі 1777 года, былі вызначаны межы і працягласць уздоўж і ўпоперак грунтоў сяла Гулевічы і Каленкавічы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Каленкавічы — у складзе Мазырскага павета Кіеўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, пасля падпісання акта Люблінскай уніі ўлетку 1569 года — у тым жа павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. 30 чэрвеня і 22 жніўня 1582 года вёска згаданая ў справе размежавання ўгоддзяў Мазырскага староства і добраў Гарбавічы, падараваных на вечнасць каралём Стэфанам Баторыем пану Стэфану Лавейку, суддзі земскаму мазырскаму. 18 мая 1657 года кароль Ян Казімір, па смерці ўдавы Крыстыны з Швыкоўскіх Тышкевічавай, перадаў у трыманне вёскі Гулевічы (Hulewicze) і Каленкавічы (Kolekiewicze) паручніку Канстанціну Катоўскаму, але ўжо 22 жніўня тыя добры (Kalenkiewicze i Ole[je]wicze) атрымаў Уладзіслаў Шмелінг.

Прынамсі, у XVIII ст. існавала нягродавае староства, вылучанае з Мазырскага, Багрымавіцкае староства. У 1789 годзе ў складзе яго, прыналежнага панам Аскеркам, названыя вёскі Багрымавічы, Рог, Хусна (Хуснае), Каленкавічы, Гулевічы, Буда і Бабровічы. 16 мая 1774 г. складзены акт размежавання вёсак Гулевічы і Каленкавічы. У 1778 г. цэнтр Каленкавіцкага прыхода; у сяле 25 хат.

У складзе Расійскай імперыі

З 1793 года, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Рэчыцкага павета, да 1805 года належала князю Шахоўскаму. У 1795 годзе мястэчка Старыя Каленкавічы (35 двароў) і вёска Новыя Каленкавічы, на паштовым тракце Бабруйск — Мазыр. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах Каленкавіцкага казённага маёнтка была ўтворана воласць з управай, згаданая ў 1848 годзе. Насельніцтва — 1 333 дзяржаўных селяніна, 2 аднадворцы, 215 яўрэяў, 14 пасяленцаў «разного звания». У 1856 годзе ўзведзены будынак Мікалаеўскай царквы (у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1827 года). У 1864 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1866 годзе налічвалася 100 двароў. Памешчык Галалобаў у 1876 годзе меў у наваколлях 71 дзесяціну зямлі, крупарушку. Са здачай у эксплуатацыю ў 1886 годзе чыгункі Лунінец — Гомель пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. Паводле перапісу 1897 года мястэчка ў Дудзіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Былі 2 майстэрні па апрацоўцы скураў, завод колавай мазі, 27 лавак, 3 карчмы, 3 пастаялыя двары. У сяле Каленкавічы ў гэты час былі царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка. У 1916 годзе, калі закончылася будаўніцтва чыгункі Жлобін — Оўруч, Каленкавічы сталі важным транспартным вузлом.

Найноўшая гісторыя

У красавіку 1917 года створаны валасны Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У пачатку 1918 года Калінкавічы заняты польскім корпусам Ю. Доўбар-Мусніцкага. 24 лютага 1918 года ў Калінкавічы ўступілі германскія войскі, яны адышлі ў снежні 1918 года. 1 студзеня 1919 года Калінкавічы ўвайшлі ў склад абвешчанай ССРБ. З красавіка 1919 года ў Рэчыцкім павеце Гомельскай губерні РСФСР. З сакавіка да пачатку ліпеня 1920 года заняты польскімі войскамі, у лістападзе — атрадамі С. Булак-Балаховіча. З мая 1923 года да красавіка 1924 года цэнтр воласці, у склад якой увайшлі тэрыторыі скасаваных Аўцюцевіцкай і Дудзіцкай валасцей.

З ліпеня 1924 года Калінкавічы ў складзе БССР. З 1925 года горад. У 1924—1930 гадах цэнтр раёна. У 1920—1930 гадах дзейнічала рамеснае таварыства, працавалі паравы млын з лесапільняй, бачарня, кузня, электрастанцыя, цагельня, ткацкая, шавецкая, кравецкая майстэрні, тэлефонная станцыя. З лютага 1938 года ў Палескай вобласці. З 1939 года — цэнтр раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны горад акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі. Найменне «Калінкавіцкіх» прысвоена 21-й часці і злучэнню. Адна з вуліц горада носіць імя генерала-палкоўніка П. А. Бялова, кавалерыйскі корпус якога ўдзельнічаў у вызваленні Калінкавічаў. Усталяваныя помнікі на брацкіх магілах, помнік-танк у гонар вызвалення горада, мемарыяльны знак на могілках ахвяр фашызму. З студзеня 1954 года ў Гомельскай вобласці. У 1961 годзе на тэрыторыі знойдзены Калінкавіцкі скарб. З сакавіка 1963 года горад абласнога падпарадкавання. Працуюць мясакамбінат, хлебазавод, фабрыкі мэблевая і побытавай хіміі, Палескі хімлясгас, камбінат хлебапрадуктаў, іншыя прадпрыемствы і ўстановы. У канцы 1993 года ў горадзе адкрытая царква ў імя Казанскай Багародзіцы. З 1994 года працуе Калінкавіцкі краязнаўчы музей.

1 снежня 1998 года Калінкавіцкі раён і горад Калінкавічы аб’яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Калінкавіцкі раён з адміністрацыйным цэнтрам горад Калінкавічы.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 1,3 тыс. чал.
  • XX стагоддзе: 1939 год — 9,8 тыс. чал.; 1959 год — 14,9 тыс. чал.; 1970 год — 23,9 тыс. чал.; 1995 год — 42,2 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 37,9 тыс. чал.; 2006 год — 37,7 тыс. чал.; 2008 год — 38,1 тыс. чал.; 2016 год — 39 890 чал.; 2017 год — 40 315 чал.; 2023 год — 37 050 чал.

Рэлігія

image
Касцёл
  • Троіцкі касцёл (1997—2001)
  • Сабор у гонар Казанскага абраза Маці Божай (1993)
  • Свята-Успенская царква (1964)

Эканоміка

Прадпрыемствы хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Дружба».

Транспарт

Адзіны грамадскі транспарт Калінкавіч — калінкавіцкі аўтобус.

Культура

image
.

Калінкавіцкі дзяржаўны краязнаўчы музей.

Спорт

  • ФК Вертыкаль Калінкавічы

Вядомыя асобы

  • Марыя Софія Ануфровіч-Плоская (1862—1922) — польская рэвалюцыянерка.
  • Віталь Міхайлавіч Воўк — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь у 2014—2018 гг.
  • Андрэй Іванавіч Горват (нар. 1983), беларускі пісьменнік, журналіст, прадпрымальнік у сферы турызму
  • [he]
  • (нар. 1931) — савецкі графік.
  • Пётр Альбінавіч Красачка (нар. у 1958) — вучоны ў галіне ветэрынарыі і жывёлагадоўлі.
  • [he]
  • [uk].
  • Сямён Абрамавіч Ляльчук (1918—1941) — яўрэйскі паэт.
  • Раман Іванавіч Петрушэнка — беларускі спартсмен.
  • Барыс Ісаевіч Пурыс (нар. 1937) — вучоны ў галіне гідрадынамікі.
  • Аркадзь Ліцмінавіч Пярцоўскі — беларускі хімік-аналітык.
  • Вячаслаў Аляксеевіч Савянкоў (нар. 1955) — беларускі архітэктар.
  • Дзмітрый Іванавіч Сергіевіч — беларускі пісьменнік.
  • Уладзімір Ільіч Сямашка — беларускі дзяржаўны дзеяч.
  • Ігар Паўлавіч Таўтын (нар. 1971) — беларускі палітык.
  • (1907—1966) — яўрэйскі паэт.

Каментарыі

  1. Гэтая, найбольш ранняя форма назвы, Калениковичи, пераконвае, што яна паходзіць ад імя Каленік. У наступнай польскамоўнай згадцы 1560 г. літара і ўжо адсутнічае — Kalenkowicze.
  2. Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялілася воласці, як даводзілася несці замкавую службу, выконваць работы на карысць замку. Па нядзелях размяркоўваліся і плацёжныя павіннасці.
  3. Укладальнікі калінкавіцкай кнігі «Памяць», змясціўшы ўрывак з адказу сужэнства Рафала і Марыі Аскеркаў, зусім недарэчна датавалі яго 1582 годам. Сёння тое можна прачытаць і ў энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае». На самой жа справе стражнік польны літоўскі Рафал Міхал, сын Яна Мікалая, Аскерка, жанаты з Марыяй, дачкой яго дзядзькі старосты багрымавіцкага Антонія Яўхіма Аскеркі, нарадзіўся каля 1761, а спачыў у 1818 годзе; па бацьку валодаў, акрамя іншага, і Гарбавічамі. Пра Багрымавіцкае староства на 1560 год запісана ў «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі», але яго ў XVI ст., а магчыма, у адрозненне ад Загальскага, і на працягу большай часткі XVII ст. яшчэ не было. У дакуменце Аскеркаў староства адвольна названа таксама Каленкавіцкім, бо менавіта Каленкавічы мелі агульную мяжу і адпаведныя праблемы з Гарбавічамі ды непасрэдную сувязь з большасцю паселішчаў староства. Аднак, відавочна, на думку тагачасных урадоўцаў, Багрымавічы, якія здаўна атачалі шляхецкія маёнткі, мусілі і надалей заставацца намінальным цэнтрам каралеўшчыны, што складалася з двух анклаваў.
  4. На карце Вялікага гістарычнага атласа Беларусі пазначаныя яшчэ Рудзенкі, а таксама ўдакладнена, што Буда тая — Смольгаўская (Смаглаўская?).
  5. Не варта блытаць з валасцямі — адміністрацыйнымі адзінкамі ў складзе павета — парэформеннага часу.

Заўвагі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106"></a>
  2. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2025.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q6520738"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q133574508"></a>
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П.Г. Клепатский — Т. 1: Литовский период. — Одесса, 1912. С. 185, 189—190
  6. Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. VII. T. I. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 635—636
  7. Архив ЮЗР. Ч. 8. Т. 5. Акты об украинской администрации XVI—XVII вв. — Киев, 1907. С. 477, 481—482
  8. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. — Poznań, 1882. Rocznik IV. S. 204, 205; Рыбчонак С., Свяжынскі У. Аскеркі гербу Мурдэліо зменены. // Спадчына. 4/1999. С. 206, 208; Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1. А. / Т. Капіца, А. Леўчык, С.Рыбчонак і інш. – Мінск, 2002. С. 329, 330, 332
  9. Памяць. Калінкавіцкі раён. — Мінск: Ураджай, 1999. С. 53
  10. Metryka Litewska. Księga wpisów. Nr. 131. Opracował Andrzej Rachuba. — Warszawa, 2001. S. 102
  11. Насевіч, Вячаслаў. Мазырскае стараства. // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: К — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. С. 259—260
  12. Сьпіс паселішчаў Мазырскага павету на 1789 год. Inwentarz pow. mozyrskiego 1789
  13. Военно-статистическое обозрение Российской империи. Т. 9. Ч. 4. Минская губерния. — С.-Петербург: Тип. Деп. Ген. штаба, 1848. — С. 5, 6.
  14. Указ Президента Республики Беларусь от 1 декабря 1998 года № 563 "Об объединении районов и городов областного подчинения, имеющих общий административный центр, в одну административно-территориальную единицу" (нявызн.).
  15. Беларусь 1995.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. http://vcisch1.narod.ru/TELESIN/Telesin.htm

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Калінкавічы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 358. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калінкавічы
  • image Геаграфічныя звесткі па тэме Калінкавічы на OpenStreetMap

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 21:53

Kali nkavichy translit Kalinkavicy gorad rayonnaga padparadkavannya y Gomelskaj voblasci Belarusi administracyjny centr Kalinkavickaga rayona Razmeshchany za 122 km ad Gomelya za 275 km ad Minska Vuzel chygunak na Gomel Zhlobin Brest Oyruch Ukraina i aytamabilnyh darog na Gomel Parychy Zhytkavichy Oyruch Naselnictva 40 315 chal 2017 Gorad KalinkavichyCarkva Kazanskaj Ikony Bozhaj Maci Gerb ScyagKraina BelarusVoblasc GomelskayaRayon KalinkavickiKaardynaty 52 08 pn sh 29 20 u d H G Ya OPershaya zgadka 1552Ranejshyya nazvy Kalenikovichi KalenkavichyVyshynya centra 172 1 m i 122 mNaselnictva 36 656 chal 1 studzenya 2025 Chasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 2345Pashtovy indeks 247691 247692 247693 247694 247695 Aytamabilny kod 3SAATA 3223501000Aficyjny sajt kalinkovichi gov byKalinkavichy na karce Belarusi Kalinkavichy na VikishovishchyU panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Kalinkavichy znachenni GistoryyaStarazhytnasc Vyyaylenyya arheolagami garadzishchy bronzavaga i rannyaga zhaleznaga vyakoy a taksama epohi Kieyskaj Rusi svedchac pra zasyalenne myascovasci y dalyokaj starazhytnasci Vyalikae Knyastva Litoyskae Fragment apisannya volasci Mazyrskaga zamka 1552 g Kalenkavichy y mezhah ushodnyaga anklava Bagrymavickaga starostva y kancy XVIII st Pershy pismovy ypamin pra paselishcha sustrety y apisanni Mazyrskaga zamka 1552 goda Prychym Kalenikavichy y getaj krynicy razam z Gulevichami i Pucilavichami vidavochna z za malalyudnasci nazvanyya yak adno syalo Ajcyuchyckaj Aycyucevickaj nyadzeli Mazyrskaj volasci U revizii Mazyrskaga starostva vykananaj karaleyskimi kamisarami panami Rygoram Valovicham i Mikalaem Narushevicham da 8 kastrychnika 1560 goda tekst yakoj vyadomy z aktavaj knigi 1777 goda byli vyznachany mezhy i pracyaglasc uzdoyzh i ypoperak gruntoy syala Gulevichy i Kalenkavichy Zgodna z administracyjna terytaryyalnaj reformaj 1565 1566 gadoy Kalenkavichy u skladze Mazyrskaga paveta Kieyskaga vayavodstva Vyalikaga Knyastva Litoyskaga paslya padpisannya akta Lyublinskaj unii yletku 1569 goda u tym zha pavece Menskaga vayavodstva Vyalikaga Knyastva Litoyskaga 30 chervenya i 22 zhniynya 1582 goda vyoska zgadanaya y sprave razmezhavannya ygoddzyay Mazyrskaga starostva i dobray Garbavichy padaravanyh na vechnasc karalyom Stefanam Batoryem panu Stefanu Lavejku suddzi zemskamu mazyrskamu 18 maya 1657 goda karol Yan Kazimir pa smerci ydavy Krystyny z Shvykoyskih Tyshkevichavaj peraday u trymanne vyoski Gulevichy Hulewicze i Kalenkavichy Kolekiewicze paruchniku Kanstancinu Katoyskamu ale yzho 22 zhniynya tyya dobry Kalenkiewicze i Ole je wicze atrymay Uladzislay Shmeling Prynamsi u XVIII st isnavala nyagrodavae starostva vyluchanae z Mazyrskaga Bagrymavickae starostva U 1789 godze y skladze yago prynalezhnaga panam Askerkam nazvanyya vyoski Bagrymavichy Rog Husna Husnae Kalenkavichy Gulevichy Buda i Babrovichy 16 maya 1774 g skladzeny akt razmezhavannya vyosak Gulevichy i Kalenkavichy U 1778 g centr Kalenkavickaga pryhoda u syale 25 hat U skladze Rasijskaj imperyi Z 1793 goda paslya drugoga padzelu Rechy Paspalitaj u skladze Rasijskaj imperyi myastechka Rechyckaga paveta da 1805 goda nalezhala knyazyu Shahoyskamu U 1795 godze myastechka Staryya Kalenkavichy 35 dvaroy i vyoska Novyya Kalenkavichy na pashtovym trakce Babrujsk Mazyr U hodze reformy P D Kisyalyova y mezhah Kalenkavickaga kazyonnaga mayontka byla ytvorana volasc z upravaj zgadanaya y 1848 godze Naselnictva 1 333 dzyarzhaynyh selyanina 2 adnadvorcy 215 yayreyay 14 pasyalencay raznogo zvaniya U 1856 godze yzvedzeny budynak Mikalaeyskaj carkvy u yoj zahoyvalisya metrychnyya knigi z 1827 goda U 1864 godze adkryta narodnae vuchylishcha U 1866 godze nalichvalasya 100 dvaroy Pameshchyk Galalobay u 1876 godze mey u navakollyah 71 dzesyacinu zyamli kruparushku Sa zdachaj u ekspluatacyyu y 1886 godze chygunki Luninec Gomel pachala dzejnichac chygunachnaya stancyya Pavodle perapisu 1897 goda myastechka y Dudzickaj volasci Rechyckaga paveta Minskaj guberni Byli 2 majsterni pa apracoycy skuray zavod kolavaj mazi 27 lavak 3 karchmy 3 pastayalyya dvary U syale Kalenkavichy y gety chas byli carkva carkoyna pryhodskaya shkola hlebazapasny magazin pashtova telegrafnaya kantora apteka U 1916 godze kali zakonchylasya budaynictva chygunki Zhlobin Oyruch Kalenkavichy stali vazhnym transpartnym vuzlom Najnoyshaya gistoryya U krasaviku 1917 goda stvorany valasny Savet syalyanskih rabochyh i saldackih deputatay U pachatku 1918 goda Kalinkavichy zanyaty polskim korpusam Yu Doybar Musnickaga 24 lyutaga 1918 goda y Kalinkavichy ystupili germanskiya vojski yany adyshli y snezhni 1918 goda 1 studzenya 1919 goda Kalinkavichy yvajshli y sklad abveshchanaj SSRB Z krasavika 1919 goda y Rechyckim pavece Gomelskaj guberni RSFSR Z sakavika da pachatku lipenya 1920 goda zanyaty polskimi vojskami u listapadze atradami S Bulak Balahovicha Z maya 1923 goda da krasavika 1924 goda centr volasci u sklad yakoj uvajshli terytoryi skasavanyh Aycyucevickaj i Dudzickaj valascej Z lipenya 1924 goda Kalinkavichy y skladze BSSR Z 1925 goda gorad U 1924 1930 gadah centr rayona U 1920 1930 gadah dzejnichala ramesnae tavarystva pracavali paravy mlyn z lesapilnyaj bacharnya kuznya elektrastancyya cagelnya tkackaya shaveckaya kraveckaya majsterni telefonnaya stancyya Z lyutaga 1938 goda y Paleskaj voblasci Z 1939 goda centr rayona Padchas Vyalikaj Ajchynnaj vajny gorad akupavany nyamecka fashysckimi vojskami Najmenne Kalinkavickih prysvoena 21 j chasci i zluchennyu Adna z vulic gorada nosic imya generala palkoynika P A Byalova kavaleryjski korpus yakoga ydzelnichay u vyzvalenni Kalinkavichay Ustalyavanyya pomniki na brackih magilah pomnik tank u gonar vyzvalennya gorada memaryyalny znak na mogilkah ahvyar fashyzmu Z studzenya 1954 goda y Gomelskaj voblasci U 1961 godze na terytoryi znojdzeny Kalinkavicki skarb Z sakavika 1963 goda gorad ablasnoga padparadkavannya Pracuyuc myasakambinat hlebazavod fabryki meblevaya i pobytavaj himii Paleski himlyasgas kambinat hlebapraduktay inshyya pradpryemstvy i ystanovy U kancy 1993 goda y goradze adkrytaya carkva y imya Kazanskaj Bagarodzicy Z 1994 goda pracue Kalinkavicki krayaznaychy muzej 1 snezhnya 1998 goda Kalinkavicki rayon i gorad Kalinkavichy ab yadnany y adnu administracyjna terytaryyalnuyu adzinku Kalinkavicki rayon z administracyjnym centram gorad Kalinkavichy NaselnictvaXIX stagoddze 1897 god 1 3 tys chal XX stagoddze 1939 god 9 8 tys chal 1959 god 14 9 tys chal 1970 god 23 9 tys chal 1995 god 42 2 tys chal XXI stagoddze 2004 god 37 9 tys chal 2006 god 37 7 tys chal 2008 god 38 1 tys chal 2016 god 39 890 chal 2017 god 40 315 chal 2023 god 37 050 chal Religiya KascyolTroicki kascyol 1997 2001 Sabor u gonar Kazanskaga abraza Maci Bozhaj 1993 Svyata Uspenskaya carkva 1964 EkanomikaPradpryemstvy himichnaj budaynichyh materyyalay drevaapracoychaj harchovaj pramyslovasci Gascinica Druzhba TranspartAdziny gramadski transpart Kalinkavich kalinkavicki aytobus Kultura Kalinkavicki dzyarzhayny krayaznaychy muzej SportFK Vertykal KalinkavichyVyadomyya asobyMaryya Sofiya Anufrovich Ploskaya 1862 1922 polskaya revalyucyyanerka Vital Mihajlavich Voyk belaruski dzyarzhayny dzeyach ministr pramyslovasci Respubliki Belarus u 2014 2018 gg Andrej Ivanavich Gorvat nar 1983 belaruski pismennik zhurnalist pradprymalnik u sfery turyzmu he nar 1931 savecki grafik Pyotr Albinavich Krasachka nar u 1958 vuchony y galine veterynaryi i zhyvyolagadoyli he uk Syamyon Abramavich Lyalchuk 1918 1941 yayrejski paet Raman Ivanavich Petrushenka belaruski spartsmen Barys Isaevich Purys nar 1937 vuchony y galine gidradynamiki Arkadz Licminavich Pyarcoyski belaruski himik analityk Vyachaslay Alyakseevich Savyankoy nar 1955 belaruski arhitektar Dzmitryj Ivanavich Sergievich belaruski pismennik Uladzimir Ilich Syamashka belaruski dzyarzhayny dzeyach Igar Paylavich Taytyn nar 1971 belaruski palityk 1907 1966 yayrejski paet KamentaryiGetaya najbolsh rannyaya forma nazvy Kalenikovichi perakonvae shto yana pahodzic ad imya Kalenik U nastupnaj polskamoynaj zgadcy 1560 g litara i yzho adsutnichae Kalenkowicze Nyadzeli albo chergi u skladze kozhnaj nekalki paselishchay na yakiya padzyalilasya volasci yak davodzilasya nesci zamkavuyu sluzhbu vykonvac raboty na karysc zamku Pa nyadzelyah razmyarkoyvalisya i placyozhnyya pavinnasci Ukladalniki kalinkavickaj knigi Pamyac zmyasciyshy yryvak z adkazu suzhenstva Rafala i Maryi Askerkay zusim nedarechna datavali yago 1582 godam Syonnya toe mozhna prachytac i y encyklapedyi Vyalikae Knyastva Litoyskae Na samoj zha sprave strazhnik polny litoyski Rafal Mihal syn Yana Mikalaya Askerka zhanaty z Maryyaj dachkoj yago dzyadzki starosty bagrymavickaga Antoniya Yayhima Askerki naradziysya kalya 1761 a spachyy u 1818 godze pa backu valoday akramya inshaga i Garbavichami Pra Bagrymavickae starostva na 1560 god zapisana y Encyklyapedyi gistoryi Belarusi ale yago y XVI st a magchyma u adroznenne ad Zagalskaga i na pracyagu bolshaj chastki XVII st yashche ne bylo U dakumence Askerkay starostva advolna nazvana taksama Kalenkavickim bo menavita Kalenkavichy meli agulnuyu myazhu i adpavednyya prablemy z Garbavichami dy nepasrednuyu suvyaz z bolshascyu paselishchay starostva Adnak vidavochna na dumku tagachasnyh uradoycay Bagrymavichy yakiya zdayna atachali shlyaheckiya mayontki musili i nadalej zastavacca naminalnym centram karaleyshchyny shto skladalasya z dvuh anklavay Na karce Vyalikaga gistarychnaga atlasa Belarusi paznachanyya yashche Rudzenki a taksama ydakladnena shto Buda taya Smolgayskaya Smaglayskaya Ne varta blytac z valascyami administracyjnymi adzinkami y skladze paveta pareformennaga chasu ZayvagiGeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Chislennost naseleniya na 1 yanvarya 2025 g i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2024 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Belstat 2025 lt a href https wikidata org wiki Track Q6520738 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q133574508 gt lt a gt Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus Gomelskaya voblasc narmatyyny davednik N A Bagamolnikava i insh pad red V P Lemcyugovaj Mn Tehnalogiya 2006 382 s ISBN 985 458 131 4 DJVU Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2017 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2016 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 29 sakavika 2017 Praverana 3 krasavika 2017 Klepatskij P G Ocherki po istorii Kievskoj zemli P G Klepatskij T 1 Litovskij period Odessa 1912 S 185 189 190 Arhiv Yugo Zapadnoj Rossii Arhiv YuZR Ch VII T I Akty o zaselenii Yugo Zapadnoj Rossii Kiev 1886 S 635 636 Arhiv YuZR Ch 8 T 5 Akty ob ukrainskoj administracii XVI XVII vv Kiev 1907 S 477 481 482 Zychlinski T Zlota ksiega szlachty polskiej Poznan 1882 Rocznik IV S 204 205 Rybchonak S Svyazhynski U Askerki gerbu Murdelio zmeneny Spadchyna 4 1999 S 206 208 Gerboynik belaruskaj shlyahty T 1 A T Kapica A Leychyk S Rybchonak i insh Minsk 2002 S 329 330 332 Pamyac Kalinkavicki rayon Minsk Uradzhaj 1999 S 53 Metryka Litewska Ksiega wpisow Nr 131 Opracowal Andrzej Rachuba Warszawa 2001 S 102 Nasevich Vyachaslay Mazyrskae starastva Vyalikae Knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 2 t red G P Pashkoy i insh T 2 K Ya Minsk Belaruskaya Encyklapedyya 2006 S 259 260 Spis paselishchay Mazyrskaga pavetu na 1789 god Inwentarz pow mozyrskiego 1789 Voenno statisticheskoe obozrenie Rossijskoj imperii T 9 Ch 4 Minskaya guberniya S Peterburg Tip Dep Gen shtaba 1848 S 5 6 Ukaz Prezidenta Respubliki Belarus ot 1 dekabrya 1998 goda 563 Ob obedinenii rajonov i gorodov oblastnogo podchineniya imeyushih obshij administrativnyj centr v odnu administrativno territorialnuyu edinicu nyavyzn Belarus 1995 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2016 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2015 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 30 sakavika 2016 Praverana 3 krasavika 2017 http vcisch1 narod ru TELESIN Telesin htmLitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 7 Zastayka Kantata Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1998 T 7 604 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0130 3 t 7 Kalinkavichy Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 358 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme KalinkavichyGeagrafichnyya zvestki pa teme Kalinkavichy na OpenStreetMap

Апошнія артыкулы
  • Май 23, 2025

    Герб Ватыкана

  • Май 24, 2025

    Герб Бабруйска

  • Май 23, 2025

    Герб Нарвегіі

  • Май 23, 2025

    Герб Пінска

  • Май 24, 2025

    Герб Ірландыі

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка