Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Люблінская унія 1 ліпеня 1569 акт федэратыўнага аб яднання дзвюх дзяржаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ў Рэч Пас

Люблінская унія

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Люблінская унія

Люблінская унія (1 ліпеня 1569) — акт федэратыўнага аб’яднання дзвюх дзяржаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў, зацверджаны на Люблінскім сойме.

image
«Люблінская унія» (Ян Матэйка, 1869)

Унія была абумоўленая папярэдняй гісторыяй дзяржаўных зносін Польшчы і ВКЛ, і прыспешаная цяжкім становішчам ВКЛ у Лівонскай вайне (Гл.далей: падрыхтоўка уніі ў зносінах дзвюх дзяржаў).

Перадумовы

З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К. Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць з вынікаў перамогі вялікі князь не здолеў. У 1558—1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае архібіскупства былі вымушаны звярнуцца па дапамогу да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ. Ужо ў 1562—1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся не столькі за свае правы, колькі за свае ўплывы ў дзяржаве і высоўвалі праекты, непрымальныя для польскага боку.

Унія

image
Герб Рэчы Паспалітай 1569 года

10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ у лютым пакінула Люблін. Кароль асобнымі актамі далучыў да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі.

Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілею-дагавора, зацверджанага пастановай Люблінскага сейма 1 ліпеня 1569 г. Тэкст акта быў падрыхтаваны ў двух экзэмплярах — адзін замацаваны пячаткамі польскіх феадалаў, другі — пячаткамі феадалаў княства, пасля чаго абодва бакі памяняліся актамі. Гэткі парадак іх абмену, на думку яго арганізатараў, павінен быў прыхаваць гвалтоўны, агрэсіўны і нераўнапраўны характар уніі, надаць ёй бачнасць добраахвотнай згоды бакоў.

У акце гаварылася таксама, што «Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адно непадзельнае і неаддзельнае цэлае, а таксама не асобную, а адну агульную рэспубліку, якая злучылася і злілася ў адзін народ з дзвюх дзяржаў і народаў». Яшчэ ўказвалася, што хоць асобае ўзвядзенне на княжанне вялікага князя літоўскага павінна быць адменена, але тытул і пасады Вялікага Княства застаюцца. Уступаючы на прастол, новы кароль пад прысягаю пацвярджае ўсе правы і вольнасці падданых абедзвюх дзяржаў і народаў. Надалей збіраюцца толькі агульныя соймы і адна . Цалкам захоўваюцца правы і прывілеі, а таксама высокія пасады. Дагаворы і саюзы з іншымі краінамі заключаюцца толькі з агульнага ведама і згоды абодвух народаў. Манета павінна быць аднолькавая і раўнацэнная. Адмянялася пошліна на вываз за граніцу сельскагаспадарчых прадуктаў з маёнткаў духавенства і асоб шляхецкага саслоўя.

Гэты акт павінен быў выклікаць і змены ў заканадаўстве Вялікага Княства. «Усе, якія б яны ні былі, статуты, па якой бы прычыне яны ні былі ўведзены ці ўхвалены ў Княстве Літоўскім супроць польскага народа і якія звязаны з набыццём ці ўладаннем пазямельнай маёмасцю, што дасталася паляку ў княстве якім бы ні было спосабам… усе гэтыя статуты, як супярэчныя наогул праву, справядлівасці, узаемнай братэрскай любові і Уніі, роўна як і агульнаму злучэнню, ніякай сілы мець не павінны».

Пра гвалтоўніцтва, падман, шантаж і нядобрасумленнасць дзеянняў польскіх феадалаў, каталіцкага духавенства і самога Жыгімонта Аўгуста ў адносінах да прадстаўнікоў Вялікага княства яскрава сведчаць запісы дзённіка Люблінскага сойма, таму няма падстаў згаджацца з тымі гісторыкамі, якія лічылі, што дробная і сярэдняя шляхта жадала і дабівалася уніі з Польшчай.

Ацэнкі

3 юрыдычнага боку акты аб далучэнні беларускіх і ўкраінскіх зямель да Польшчы былі незаконныя і належала лічыць, што яны не маюць сілы. Паводле заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага, вялікі князь, уступаючы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць толькі згодна з дзяржаўнымі законамі. Адпаведна з параграфамі 12 і 15 прывілею 1492 г. і арт. 1,2, 12 раздз. 3 Статута 1566 г. вялікі князь не меў права змяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды Рады і сойма. У арт. 4 таго ж раздзела проста ўстанаўлівалася забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюць нормы Статута: «А где бы што одержано и вышло яким же кольвек обычаем против сего Статуту, то с права и суду справедливость через нас н потомки наши за радою рад наших Великого князства на сторону отложено и ни во што обернено быти маеть». Таму акты аб аддзяленні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх зямель, выдадзеныя ў Любліне, кажучы мовай Статута, належала «ни во что обернути» — прызнаць за несапраўдныя. Несапраўднасць іх устанаўлівалася і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 снежня 1568 г., дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.

Акты аб аддзяленні зямель не былі замацаваны пячаткай Вялікага княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Юрыдычную незаконнасць іх разумелі і самі творцы, таму і пасля выдання гэтых актаў стараліся прымусіць прадстаўнікоў княства згадзіцца на унію і тым самым прыхаваць незаконнае далучэнне чужых тэрыторый бачнасцю «згоды» і «братэрскай любові» абодвух бакоў. Далучэнне велізарнай тэрыторыі, адарванай ад княства, павялічыла польскую дзяржаву ў некалькі разоў, але не ўмацавала яе, а значна аслабіла, бо Польшча вымушана была ўвесь час трымаць свае сілы на захопленых землях, каб не даваць разгарацца вызваленчай барацьбе ўкраінскага і беларускага народаў, якая праяўлялася асабліва ў сярэдзіне XVII ст. Прысваенне гэтых тэрыторый узмацніла ў Польшчы і рост вялікадзяржаўных шавіністычных ілюзій, якія зусім выцяснялі цвярозую развагу. Пануючым вярхам Польшчы здавалася, што іх эгаістычным планам цяпер нішто не перашкодзіць, бо галоўныя іх апаненты ў княстве зламаны і прыгнечаны, а само княства асуджана на ліквідацыю. Яны не разумелі, што падрыў сіл саюзнай дзяржавы вёў да аслаблення Польшчы, а разгул шавінізму — да ўзмацнення нацыянальнай барацьбы, што ўрэшце і стала адной з прычын распаду польскай феадальнай дзяржавы.

Пасля страты значнай тэрыторыі Вялікае княства не магло далей самастойна весці вайну і вымушана было, каб атрымаць дапамогу ад польскіх феадалаў, капітуляваць і падпісаць ганебны акт уніі на ўмовах, прадыктаваных імі. Патрыятычныя сілы княства, якія супраціўляліся націску польскіх феадалаў, былі аслаблены наяўнасцю ўнутры дзяржавы моцнай каталіцкай агентуры, якая складалася з часткі акаталічанай шляхты і каталіцкага духавенства і дзейнічала на карысць польскіх феадалаў па ўказцы з Ватыкана і Гнезна. Значная ж частка феадалаў і шляхты была запалохана пагрозай канфіскацыі маёнткаў і дзеля асабістых інтарэсаў паступалася інтарэсамі дзяржавы. Характарызуючы паводзіны прадстаўнікоў шляхты на соймах, пісьменнік XVI ст. пісаў, што яны поўнасцю падпарадкаваліся жаданням караля, «адны баючыся што-небудзь страціць, а другія жадаючы ўбіцца ў ласку». Пры такім становішчы прадстаўнікі Вялікага княства вымушаны былі пад пагрозай канфіскацыі маёнткаў вярнуцца ў Люблін і падпісаць прапанаваны ім акт аб злучэнні дзвюх дзяржаў.

Гвалтоўнае і бяспраўнае далучэнне ўкраінскіх і часткі заходнебеларускіх зямель да Польшчы прынесла шмат шкоды не толькі насельніцтву Беларусі, Украіны і Літвы, але і самой Польшчы. Прымусовае акаталічванне і апалячванне беларускага і ўкраінскага народаў спарадзіла нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. Насаджэнне ж рэакцыйнай дагматычнай ідэалогіі каталіцкай царквы выклікала застой і заняпад навукі і культуры. Усё гэта шкодна адбілася на стане вытворчых сіл і эканомікі, што ў канчатковым выніку прывяло да пагібелі ўсёй феадальнай Рэчы Паспалітай.

Зноскі

  1. Зельверович Л. М. Литовская метрика. СПб., 1883. Т.1. С.55 — 76.
  2. Stryjkowski M. Kronika… Warszawa, 1846. T.2. S.418.

Літаратура

  • Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. Дапам. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 270с.
  • Люблінская унія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 442. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

  • «Унія пад прымусам»

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 07:24

Lyublinskaya uniya 1 lipenya 1569 akt federatyynaga ab yadnannya dzvyuh dzyarzhay Polshchy i Vyalikaga Knyastva Litoyskaga y Rech Paspalituyu Abodvuh Naroday zacverdzhany na Lyublinskim sojme Lyublinskaya uniya Yan Matejka 1869 Uniya byla abumoylenaya papyarednyaj gistoryyaj dzyarzhaynyh znosin Polshchy i VKL i pryspeshanaya cyazhkim stanovishcham VKL u Livonskaj vajne Gl dalej padryhtoyka unii y znosinah dzvyuh dzyarzhay PeradumovyZ kanca XV st VKL bylo vymushana vesci cyazhkiya vojny suprac Maskoyskaj dzyarzhavy yakaya pretendavala na yshodniya zemli VKL U vyniku vojnay 1492 1494 1500 1503 1507 1508 1512 1522 1534 1537 gg VKL stracila chastku svaih terytoryj 8 verasnya 1514 g kalya Orshy vojski VKL na chale getmana K Astrozhskaga yshchent razbili bolshyya pa kolkasci vojski Maskoyskaj dzyarzhavy ale poynascyu skarystac z vynikay peramogi vyaliki knyaz ne zdoley U 1558 1583 gg adbylasya yashche bolsh mashtabnaya Livonskaya vajna U 1558 g vojski cara Ivana IV Groznaga rushyli na Livoniyu Livonski orden i Ryzhskae arhibiskupstva byli vymushany zvyarnucca pa dapamogu da VKL i pryznac svayo paddanstva U adkaz u 1563 g Ivan IV zahapiy Polack Vojska VKL bolshaya chastka yakoga zmagalasya y Livonii apynulasya y cyazhkim stanovishchy Polshcha ne spyashalasya z dapamogaj namagayuchysya poynaj inkarparacyi VKL Uzho y 1562 1563 gg shlyaheckiya sojmy zvyartalisya z patrabavannem novaj unii z Polshchaj Adnak bujnyya magnaty spravyadliva apasalisya ne stolki za svae pravy kolki za svae yplyvy y dzyarzhave i vysoyvali praekty neprymalnyya dlya polskaga boku UniyaGerb Rechy Paspalitaj 1569 goda 10 studzenya 1569 g u Lyubline Polshcha pachay pracu agulny sojm VKL i Karony Polskaj Nezadavolenaya yago hodam delegacyya VKL u lyutym pakinula Lyublin Karol asobnymi aktami daluchyy da Polshchy Padlyashsha i amal usyu terytoryyu Ukrainy Magchymascej vesci vajnu yashche i z Polshchaj u VKL ne bylo Tamu yletku 1569 g delegacyya VKL znoy navedala Lyublin i padpisala damovu ab unii Akt Lyublinskaj unii byy aformleny y vyglyadze pryvileyu dagavora zacverdzhanaga pastanovaj Lyublinskaga sejma 1 lipenya 1569 g Tekst akta byy padryhtavany y dvuh ekzemplyarah adzin zamacavany pyachatkami polskih feadalay drugi pyachatkami feadalay knyastva paslya chago abodva baki pamyanyalisya aktami Getki paradak ih abmenu na dumku yago arganizataray pavinen byy pryhavac gvaltoyny agresiyny i neraynaprayny haraktar unii nadac yoj bachnasc dobraahvotnaj zgody bakoy U akce gavarylasya taksama shto Karaleystva Polskae i Vyalikae Knyastva Litoyskae yyaylyayuc saboyu yzho adno nepadzelnae i neaddzelnae celae a taksama ne asobnuyu a adnu agulnuyu respubliku yakaya zluchylasya i zlilasya y adzin narod z dzvyuh dzyarzhay i naroday Yashche ykazvalasya shto hoc asobae yzvyadzenne na knyazhanne vyalikaga knyazya litoyskaga pavinna byc admenena ale tytul i pasady Vyalikaga Knyastva zastayucca Ustupayuchy na prastol novy karol pad prysyagayu pacvyardzhae yse pravy i volnasci paddanyh abedzvyuh dzyarzhay i naroday Nadalej zbirayucca tolki agulnyya sojmy i adna Calkam zahoyvayucca pravy i pryvilei a taksama vysokiya pasady Dagavory i sayuzy z inshymi krainami zaklyuchayucca tolki z agulnaga vedama i zgody abodvuh naroday Maneta pavinna byc adnolkavaya i raynacennaya Admyanyalasya poshlina na vyvaz za granicu selskagaspadarchyh praduktay z mayontkay duhavenstva i asob shlyaheckaga sasloyya Gety akt pavinen byy vyklikac i zmeny y zakanadaystve Vyalikaga Knyastva Use yakiya b yany ni byli statuty pa yakoj by prychyne yany ni byli yvedzeny ci yhvaleny y Knyastve Litoyskim suproc polskaga naroda i yakiya zvyazany z nabyccyom ci yladannem pazyamelnaj mayomascyu shto dastalasya palyaku y knyastve yakim by ni bylo sposabam use getyya statuty yak supyarechnyya naogul pravu spravyadlivasci uzaemnaj braterskaj lyubovi i Unii royna yak i agulnamu zluchennyu niyakaj sily mec ne pavinny Pra gvaltoynictva padman shantazh i nyadobrasumlennasc dzeyannyay polskih feadalay katalickaga duhavenstva i samoga Zhygimonta Aygusta y adnosinah da pradstaynikoy Vyalikaga knyastva yaskrava svedchac zapisy dzyonnika Lyublinskaga sojma tamu nyama padstay zgadzhacca z tymi gistorykami yakiya lichyli shto drobnaya i syarednyaya shlyahta zhadala i dabivalasya unii z Polshchaj Acenki3 yurydychnaga boku akty ab daluchenni belaruskih i ykrainskih zyamel da Polshchy byli nezakonnyya i nalezhala lichyc shto yany ne mayuc sily Pavodle zakanadaystva Vyalikaga Knyastva Litoyskaga vyaliki knyaz ustupayuchy na prastol davay prysyagu i abyacay dzejnichac tolki zgodna z dzyarzhaynymi zakonami Adpavedna z paragrafami 12 i 15 pryvileyu 1492 g i art 1 2 12 razdz 3 Statuta 1566 g vyaliki knyaz ne mey prava zmyanshac terytoryyu dzyarzhavy i vydavac yakiya nebudz zakanadaychyya akty bez zgody Rady i sojma U art 4 tago zh razdzela prosta ystanaylivalasya zabarona vydavac pryvilei yakiya parushayuc normy Statuta A gde by shto oderzhano i vyshlo yakim zhe kolvek obychaem protiv sego Statutu to s prava i sudu spravedlivost cherez nas n potomki nashi za radoyu rad nashih Velikogo knyazstva na storonu otlozheno i ni vo shto oberneno byti maet Tamu akty ab addzyalenni ykrainskih i zahodnyaj chastki belaruskih zyamel vydadzenyya y Lyubline kazhuchy movaj Statuta nalezhala ni vo chto obernuti pryznac za nesapraydnyya Nesapraydnasc ih ustanaylivalasya i gramataj Zhygimonta Aygusta ad 21 snezhnya 1568 g dze yon klyaysya zahoyvac staryya zakony i zvychai i ne parushac terytaryyalnaj celasnasci dzyarzhavy Akty ab addzyalenni zyamel ne byli zamacavany pyachatkaj Vyalikaga knyastva shto taksama rabila ih nesapraydnymi Yurydychnuyu nezakonnasc ih razumeli i sami tvorcy tamu i paslya vydannya getyh aktay staralisya prymusic pradstaynikoy knyastva zgadzicca na uniyu i tym samym pryhavac nezakonnae daluchenne chuzhyh terytoryj bachnascyu zgody i braterskaj lyubovi abodvuh bakoy Daluchenne velizarnaj terytoryi adarvanaj ad knyastva pavyalichyla polskuyu dzyarzhavu y nekalki razoy ale ne ymacavala yae a znachna aslabila bo Polshcha vymushana byla yves chas trymac svae sily na zahoplenyh zemlyah kab ne davac razgaracca vyzvalenchaj baracbe ykrainskaga i belaruskaga naroday yakaya prayaylyalasya asabliva y syaredzine XVII st Prysvaenne getyh terytoryj uzmacnila y Polshchy i rost vyalikadzyarzhaynyh shavinistychnyh ilyuzij yakiya zusim vycyasnyali cvyarozuyu razvagu Panuyuchym vyarham Polshchy zdavalasya shto ih egaistychnym planam cyaper nishto ne perashkodzic bo galoynyya ih apanenty y knyastve zlamany i prygnechany a samo knyastva asudzhana na likvidacyyu Yany ne razumeli shto padryy sil sayuznaj dzyarzhavy vyoy da aslablennya Polshchy a razgul shavinizmu da yzmacnennya nacyyanalnaj baracby shto yreshce i stala adnoj z prychyn raspadu polskaj feadalnaj dzyarzhavy Paslya straty znachnaj terytoryi Vyalikae knyastva ne maglo dalej samastojna vesci vajnu i vymushana bylo kab atrymac dapamogu ad polskih feadalay kapitulyavac i padpisac ganebny akt unii na ymovah pradyktavanyh imi Patryyatychnyya sily knyastva yakiya supraciylyalisya nacisku polskih feadalay byli aslableny nayaynascyu ynutry dzyarzhavy mocnaj katalickaj agentury yakaya skladalasya z chastki akatalichanaj shlyahty i katalickaga duhavenstva i dzejnichala na karysc polskih feadalay pa ykazcy z Vatykana i Gnezna Znachnaya zh chastka feadalay i shlyahty byla zapalohana pagrozaj kanfiskacyi mayontkay i dzelya asabistyh intaresay pastupalasya intaresami dzyarzhavy Haraktaryzuyuchy pavodziny pradstaynikoy shlyahty na sojmah pismennik XVI st pisay shto yany poynascyu padparadkavalisya zhadannyam karalya adny bayuchysya shto nebudz stracic a drugiya zhadayuchy ybicca y lasku Pry takim stanovishchy pradstayniki Vyalikaga knyastva vymushany byli pad pagrozaj kanfiskacyi mayontkay vyarnucca y Lyublin i padpisac prapanavany im akt ab zluchenni dzvyuh dzyarzhay Gvaltoynae i byaspraynae daluchenne ykrainskih i chastki zahodnebelaruskih zyamel da Polshchy prynesla shmat shkody ne tolki naselnictvu Belarusi Ukrainy i Litvy ale i samoj Polshchy Prymusovae akatalichvanne i apalyachvanne belaruskaga i ykrainskaga naroday sparadzila nacyyanalny i religijny prygnyot Nasadzhenne zh reakcyjnaj dagmatychnaj idealogii katalickaj carkvy vyklikala zastoj i zanyapad navuki i kultury Usyo geta shkodna adbilasya na stane vytvorchyh sil i ekanomiki shto y kanchatkovym vyniku pryvyalo da pagibeli ysyoj feadalnaj Rechy Paspalitaj ZnoskiZelverovich L M Litovskaya metrika SPb 1883 T 1 S 55 76 Stryjkowski M Kronika Warszawa 1846 T 2 S 418 LitaraturaYuho Ya A Karotki narys gistoryi dzyarzhavy i prava Belarusi Vucheb Dapam Mn Universiteckae 1992 270s Lyublinskaya uniya Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 442 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 Spasylki Uniya pad prymusam

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка