Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні гл Полацк значэнні По лацк трансліт Polack горад у Віцебскай вобласці Беларусі адміністр

Полацк

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Полацк
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Полацк (значэнні).

По́лацк (трансліт.: Polack) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Полацкага раёна, на рацэ Дзвіна пры ўпадзенні ў яе ракі Палата. Знаходзіцца непадалёк ад Наваполацка, за 100 км ад Віцебска. Вузел чыгунак, лініі на Маладзечна, Віцебск, Невель (Расія), Даўгаўпілс (Латвія) і аўтамабільных дарог. Насельніцтва 85 012 чал. (2017).

Горад
Полацк
image
image image
Герб Сцяг
Краіна
Беларусь
Вобласць
Віцебская
Раён
Полацкі
Каардынаты
55°29′09″ пн. ш. 28°46′35″ у. д.HGЯO
Заснаваны
780
Першая згадка
862
Плошча
40,77 км²
Вышыня цэнтра
111 ± 1 м і 126 м
Водныя аб’екты
Дзвіна
Насельніцтва
  • ▼79 285 чал. (1 студзеня 2025)
Шчыльнасць
2 085 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 80,03 %,
рускія — 14,75 %,
украінцы — 1,86 %,
іншыя — 3,36 %
Часавы пояс
UTC+3
Тэлефонны код
+375 214
Паштовыя індэксы
211291, 211400–211402, 211404–211415 і 211422
Аўтамабільны код
2
СААТА
2238501000
Афіцыйны сайт
polotsk.vitebsk-region.gov.by
Полацк на карце Беларусі ±
image
image
image
image
Полацк на Вікісховішчы

Назва

Назва Полацка — ад назвы ракі Палата. Палата (балцк. *Palatà) — назва балцкага паходжання, звязаная з латышскім pali «паводка», palas «забалочаны бераг возера», літоўскім palios «балаціна на месцы зарослага возера». Значэнне назвы можна перадаць як «Рака, што разлілася», гэтая семантыка можа сягаць часоў пасляледавікоўя.

Назва ўтвораная з дапамогай утваральніка -ск-. Зусім рэльефная гэтая словабудова ў раннім летапісным запісе "Полотескъ". Засведчаныя таксама формы Полоцк, Полоцъкъ, Полотскъ, Полтескъ, Плтескъ, Полческъ, у нямецкіх хроніках Плоцэке, у скандынаўскіх сагах і іншай літаратуры Pallteskiuborg, Palteskia (Pal(l)teskja, Paltisca).

Тып назваў з утваральнікам -ск- характэрны для больш позняга перыяду ў этнасаўтварэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з якім звязана пранікненне славянскага этнічнага элементу. Да гэтай групы назваў адносяцца Віцебск, Слуцк, Друцк, Бабруйск і інш. (утвораныя ад назваў рэк Віцьба, Случ, Друць, Бабруя). У папярэдні, балцкі перыяд назвы надрэчных паселішчаў утвараліся пераважна бяссуфіксным спосабам: Ліда, Орша, Дзісна, Карма і інш. (ад адпаведных рачных назваў).

Варыянт Полацак не тлумачыцца праз фанетычныя законы беларускай мовы і на працягу стагоддзяў практычна не выходзіў за межы вуснага ўжытку. Пачатак яго пісьмовага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст. Форма Полацак даволі актыўна выкарыстоўвалася пазней, у 1920-х гадах, у БССР (гл., напрыклад, Кайгарадаў А. І. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР.

У наш час па-ранейшым дамінуе форма на -цк, хоць у асобных выданнях і цяпер ужываецца варыянт Полацак.

Гісторыя

Асноўны артыкул:

Заснаванне

Упершыню Полацк згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862—865 гг. Але гэтая дата, відаць, не вельмі дакладная, бо летапіс пісаўся праз 200—250 гадоў пасля падзей. Звычайна першую згадку Полацка звязваюць з паведамленнем «В лето 6370 [862] и прия власть Рюрик, и раздал мужем своим грады, овому Полотеск, овому Ростов, другому Белоозеро…», але гэта, відаць, устаўка пазнейшага летапісца, бо ў IX ст. яшчэ не існавала Растова (з’явіўся ў канцы X ст.), які тут згадваецца разам з Полацкам. Іпацьеўскі летапіс паказвае Рурыка і яго «мужоў» у якасці заснавальнікаў гарадоў:

image И прия Рюрикъ власть всю одинъ... и роздая мужемъ своимъ волости и городы рубити овому Полътескъ, овому Ростовъ... image

Верагоднае ўпамінанне Полацка датычыць паходу на палачан, паводле «Аповесці мінулых гадоў», кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра, які адбыўся ў тыя ж 862—865 гады «Того же лета воеваша Асколд и Дир Полочан и много зла сътвориша».

Але дзе знаходзіўся Полацк у IX ст., летапісы не паведамляюць. Адказ на гэта пытанне паспрабаваў даць беларускі археолаг А. М. Ляўданскі, які ў 1928 заклаў некалькі шурфоў на гарадзішчы. У выніку раскопак ім былі знойдзены археалагічныя матэрыялы, у першую чаргу ляпная кераміка IX—X стст. Гэта дазволіла яму зрабіць выснову, што старажытны Полацк знаходзіўся на гарадзішчы. З высновай А. М. Ляўданскага пагадзіліся вядомыя беларускія археолагі Г. В. Штыхаў і С. В. Тарасаў. Яны лічылі, што Полацк развіваўся як цэнтр племяннога аб’яднання крывічоў у IX ст. знаходзіўся на гарадзішчы.

Развіццё

image
Фрагмент прывілея Полацку на магдэбургскае права

У IX ст. Полацк размяшчаўся на гарадзішчы (плошча часткі, якая захавалася каля 1 га) на правым беразе Палаты (адсюль назва). Хуткаму развіццю Полацка спрыяла яго выгаднае размяшчэнне на гандлёвым шляху з Рыжскага заліва да Кіева і Чорнага мора, праз вярхоўі Дзвіны і Волгі да краін Усходу (частка шляхоў з вараг у грэкі і з вараг у арабы). У X—XIII ст. цэнтр Полацкага княства. У XI ст. на тэрыторыі сённяшняга Верхняга замка пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор. У XII ст. сфарміравалася самабытная школа дойлідства, пабудаваныя Полацкі княжацкі храм і княжацкі палац, Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр, заснаваны Полацкія Спаскі і Багародзіцкі манастыры і інш. У XII ст. тут працавалі майстар-ювелір Лазар Богша (стварыў крыж Еўфрасінні Полацкай) і дойлід Іаан, які пабудаваў Полацкую Спаскую царкву. З сярэдзіны XIII ст. Полацк у складзе Вялікага Княства Літоўскага, самы вялікі яго горад у XIV—XVI стст., меў адмысловыя правы («Полацкія прывілеі»). Тут былі створаныя Полацкія Евангеллі XII—XIV ст., у горадзе пры Сафійскім саборы з XI ст. была бібліятэка. Каля 1490 года ў Полацку нарадзіўся дзеяч культуры эпохі Адраджэння Францыск Скарына. У 1498 годзе Полацк атрымаў магдэбургскае права. З 1504 года цэнтр Полацкага ваяводства. З XVI ст. горад меў свой герб. Падчас вайны 1654—1667 гадоў заняты рускімі войскамі, паводле Андрусаўскага перамір’я (1667) вернуты Рэчы Паспалітай. У другой палове XVII — першай палрве XVIII стст. прыйшоў у заняпад.

У ліпені 1705 года расійскі цар Пётр І па дарозе ў Прыбалтыку спыніўся лагерам са шматтысячным маскоўскім войскам пад Полацкам. 11 ліпеня (30 чэрвеня па старым стылі) цар наведаў Сафійскі сабор, у якім у раз’юшаным стане разам са світай закатаваў 5 манахаў-базыльянаў. Архімандрыта Якуба Кізікоўскага царскія служкі катавалі ўсю ноч, каб дазнацца месца схову манастырскіх скарбаў. Целы ахвяраў спалілі, а Сафійскі сабор і базыльянскі манастыр разрабавалі. Частка маёмасці перайшла цару, а частка — у маскоўскую казну. З самога сабора зрабілі вайсковы склад. А Еўропу абляцела вестка: «Жорсткае забойства на Белай Русі! Ахвяры — безабаронныя служкі Бога, манахі ордэну Васіля Вялікага. З імі расправіліся ў хрысціянскай святыні — Сафійскім саборы ў Полацку. Учыніў расправу каранаваны забойца — цар Пётр I». 1 мая 1710 года па загаду князя Меньшыкава Сафійскі сабор узарвалі. 22 лістапада 1710 года Апостальская Сталіца публічна асудзіла Петра І за пераслед Уніяцкай Царквы.

У складзе Расійскай імперыі

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе правабярэжная частка Полацка увайшла у склад Расійскай імперыі. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе — левабярэжная частка горада.

Пасля падпісання папай рымскім Кліментам XIV булы 1773 года аб забароне дзейнасці «Таварыства Ісуса», Полацк становіцца цэнтрам збору езуітаў свету і паступова ператвараецца ў своеасаблівую іх сталіцу. З 1776 года цэнтр Полацкай губерніі, у 1778—1796 гадах — намесніцтва, з 1796 года цэнтр павета Беларускай, з 1802 года Віцебскай губерніі.

Савецкі перыяд

У другой палове жніўня 1919 года фронт наблізіўся да Полацка. 20 верасня 1919 года польскія войскі выйшлі да Полацка, да вечара занялі задзвінскую частку горада. Аднак, спроба захапіць увесь горад правалілася і пачалася пазіцыйная вайна, якая працягвалася 8 месяцаў. У сярэдзіне жніўня 1920 г. Полацкі рэўкам паведамляў, што «горад разбураны, маёмасць раскрадалі, павялічыліся павальныя разбоі і забойствы». У справаздачах павятовай міліцыі паведамлялася, што ў горадзе, напоўненны ваеннымі, з’явілася шмат жанчын, якія ў сілу пэўных жыццёвых абставінаў, займаліся прастытуцыяй. Згодна справаздач міліцыі ў горадзе летам 1919 г. было 9 дамоў цярпімасці.

З 1924 года Полацк — цэнтр раёна, у 1924—1930 і 1935—1938 гадах цэнтр акругі. З 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1944—1954 цэнтр Полацкай вобласці. 22 снежня 1959 года ў гарадскую мяжу горада ўключана вёска Кароўнікі Экіманскага сельсавета, 2 лістапада 1972 года — вёскі , Салоніцкага сельсавета і Баравухскага сельсавета.

У 1989 годзе Полацк стаў першым у Беларусі гісторыка-культурным горадам-запаведнікам.

Сучасная гісторыя

14 студзеня 2013 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за нумарам 27 «Аб аб’яднанні раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр» Полацк быў пазбаўлены статусу горада абласнога падпарадкавання.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1805 год — 2991 чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 82,4 тыс. чал.; 2007 год — 81,7 тыс. чал.; 2009 год — 83,7 тыс. чал.; 2009 год — 82 547 чал. (перапіс); 2016 год — 85 078 чал.; 2017 год — 85 012 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы хімічнай (ААТ Полацк-Шкловалакно), машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, лёгкай, харчовай, паліграфічнай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Полацкая ЦЭЦ. Полацк — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцінічны комплекс «Славянскі», гасцініца «Дзвіна».

Культура

У горадзе створаны Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, які ўключае пастаянна дзеючыя музеі: Полацкі краязнаўчы музей, Музей беларускага кнігадрукавання, Полацкі музей-бібліятэку Сімеона Полацкага, Полацкі музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, Полацкі музей баявой славы, Полацкі музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, Полацкі дзіцячы музей, музей Тусналобавай-Марчанка, Полацкую стацыянарную выстаўку «Прагулка па Ніжнепакроўскай», прыродна-экалагічны музей Мастацкую галерэю.

З 2003 года працуе філіял Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа.

Адукацыя

У Полацку размяшчаецца гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (астатнія — у Наваполацку). Працуюць:

  • Полацкі дзяржаўны лясны каледж,
  • Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж,
  • Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж,
  • Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка,
  • Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж,
  • Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны,
  • Полацкае кадэцкае вучылішча (на базе ўстановы адукацыі «Полацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 4») .
  • Дзяржаўная ДЮСШ Полацкага раёна

Спорт

ФК Полацк, жаночы баскетбольны клуб «Полацк»

Славутасці

image
Сафійскі сабор
  • Курган Бессмяротнасці (1966)
  • гарадзішча і паселішча IX—X стст.
  • Барысаў камень (помнік эпіграфікі XII ст.)
  • руіны Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра (XII ст.)
  • Полацкі Сафійскі сабор
  • Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр (і Крыжаўзвіжанскі сабор)
  • Ніжні замак (вядомы як «Вал Івана Грознага»)
  • Полацкая кірха
  • Езуіцкі калегіум (XVIII—XIX ст.)
  • Полацкі дом Пятра I
  • Богаяўленскі мужчынскі манастыр (і Богаяўленскі сабор)
  • Полацкі «Чырвоны мост»
  • фрагменты жылой забудовы (XVII—XIX ст.)
  • Помнік «Полацк – геаграфічны цэнтр Еўропы», памятны знак у гонар Геаграфічнага цэнтра Еўропы.
  • Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года
  • Памятны знак «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці»
  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў
  • Касцёл Святога Андрэя Баболі
  • Свята-Успенская царква (стараабрадніцкая, 1998 года)

Галерэя

  • image
    «Сафія» з боку апсіды
  • image
    Барысаў камень
  • image
    Царква Яўлення Гасподняга
  • image
    Царква Св. Спаса
  • image
    Лютаранская кірха
  • image
    Манастыр Спаса-Ефрасіннеўскі
  • image
    Царква Уздзвіжання Св. Крыжа
  • image
    Касцёл Св. Андрэя Баболі
  • image
    Царква Пакрова Прасв. Багародзіцы
  • image
    Помнік Францыску Скарыну
  • image
    «Дом Пятра І»
  • image
    Прыродна-экалагічны музей

Вядомыя асобы

Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Полацка і Ганаровыя грамадзяне Полацка
  • Ісак Міронавіч Гамус — вучоны ў галіне гідраэнэргетыкі. Ганаровы энергетык СССР.
  • Віктар Іванавіч Чуяшоў — беларускі навуковец.
  • Аляксандр Васільевіч Тузікаў — беларускі навуковец у галіне матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі.
  •  — генерал-маёр артылерыі.
  • Каэтан Андрэевіч Касовіч — санскрытолаг, філолаг, перакладчык, педагог.
  • Георгій Аляксандравіч Аксянёнак — юрыст і прафесар.
  • Абрам Давыдавіч Абкін — фізікахімік.
  • Анатоль Сяргеевіч Ізаітка — беларускі мастак.
  • Галіна Сцяпанаўна Васільева — беларуская мастачка.
  • Мікалай Леанідавіч Генаў — заслужаны трэнер.
  • Аркадзь Сцяпанавіч Казлоў — ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (2008).
  • Іван Епіфанавіч Аляксееў — Герой Савецкага Саюза.
  • Вольга Антропава — Міс Беларусь-2004.
  • Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец.
  • Уладзімір Арлоў — беларускі пісьменнік.
  • Валянцін Вячаслававіч Базыльчык (1935—1993) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук. Заслужаны дзеяч навукі Чувашыі.
  • Лявон Пятровіч Баршчэўскі — беларускі філолаг, перакладчык.
  • Юлій Саламонавіч Берзін — савецкі пісьменнік.
  • Максім Андрэевіч Вавілаў — савецкі ваенны дзеяч.
  • Пятро Васючэнка — беларускі пісьменнік.
  • Барыс Галёркін — інжынер, спецыяліст у галіне тэорыі пругкасці, матэматык, акадэмік АН СССР.
  • Навум Гальпяровіч — беларускі паэт і журналіст.
  •  — беларускі гісторык, галоўны рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса».
  • Дзмітрый Кайгародаў — біёлаг, фенолаг, арнітолаг, папулярызатар прыродазнаўства, педагог.
  • Аркадзь Цімафеевіч Караткоў — беларускі архітэктар.
  • Валянцін Антонавіч Лукша — беларускі паэт.
  • Вінцэсь Мудроў — беларускі пісьменнік.
  • Ксенія Максімаўна Пагарэлая — беларуская арганістка.
  • Еўфрасіння Полацкая (XII ст.) — беларуская асветніца, заступніца Беларусі. Прылічана да ліку праваслаўных святых.
  • Параскева Полацкая — полацкая князёўна.
  • Сімяон Полацкі (1629—1680) — выдатны беларускі і рускі паэт, асветнік, энцыклапедыст.
  • Рагнеда Рагвалодаўна (966—1000) — княжна полацкая.
  • Віктар Антонавіч Рыбчынскі — беларускі акцёр тэатра і кіно
  • Алесь Савіцкі — беларускі пісьменнік
  • Сяргей Пятровіч Сахараў — беларускі фалькларыст
  • Францыск Скарына (каля 1490 — каля 1551) — усходнеславянскі першадрукар, асветнік, перакладчык.
  • Лера Сом — беларускі паэт, празаік, бард.
  • Усяслаў Брачыславіч (~1029 — 14.4.1101) — князь полацкі.
  • Хаджы Хасроў (да 1563 — пасля 1595) — персідскі дыпламат.
  • Міхаіл Львовіч Хейфец — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання
  • Мэры Энцін — амерыканская пісьменніца.
  • Ігар Мікалаевіч Шаруха (нар. 1968) — географ, краязнаўца.
  • Нінэль Шчасная — беларускі жывапісец і графік.
  • Віктар Іванавіч Яронька — Герой Савецкага Саюза (1944). Ганаровы грамадзянін Наваполацка.
  • Якаў Палачанін — удзельнік Неўскай бітвы  (руск.) ( супраць шведаў, якія напалі на Наўгародскую зямлю.
  • Сяргей Юльянавіч Шлапак (нар. 1952) — беларускі палітык.
  • (нар. 1916) — савецкі жывапісец.

Гарады-пабрацімы

  • image Алаверды, Арменія
  • image Мінгечаур, Азербайджан
  • image Фрыдрыхсгафен, Германія

У літаратуры

Полацк (Палтэск’я або Палтэск’юборг) згадваецца ў старажытнаскандынаўскай літаратуры XII—XIV стагоддзяў як адзін з галоўных гарадоў Гардарыкі. Сага пра [en] 2-й паловы XIII стагоддзя сцвярджае, што Полацкам уладарыў конунг Палтэс, які плаціў даніну конунгу Квіланусу.

Сярэднявечны дацкі гісторык Саксон Граматык у хроніцы «Дзеі данаў» расказвае пра паход легендарнага дацкага караля Фродзі на Полацк. Фродзі распаўсюдзіў вестку пра ўласную смерць каб усыпіць пільнасць абаронцаў, што дазволіла яго войску ўвайсці ў горад і забіць Веспасія, полацкага караля.

У [en] апісваецца аблога Полацка Ацілам у часе вайны гунаў і русіманаў. Паводле сагі, Полацк меў вялікі замак з каменнай сцяной і глыбокім ровам, і вялікае войска для абароны. Горад быў настолькі ўмацаваны, што яго давялося браць трыццацітысячным войскам, падзеленым на тры роўныя часткі. Пасля больш як трох месяцаў аблогі Аціла здолеў узяць горад і нарабаваў там шмат багаццяў.

Полацку прысвечана апавяданне «Полацак» са зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. Аўтар апісвае горад у пачатку XIX стагоддзя, калі ён навучаўся там у Полацкай езуіцкай акадэміі. Апрача акадэміі, у апавяданні згадваюцца царква святой Сафіі і Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, касцёл святога Стафана, і (ні адзін са згаданых касцёлаў не захаваўся), царква Барыса і Глеба (не захавалася), маёнтак Экіманія, Валовае возера. У Полацку адбываюцца падзеі апавядання «Твардоўскі і вучань», горад ускосна згадваецца ў шэрагу іншых апавяданняў са зборніка.

У філатэліі

  • image
    Паштовая марка Беларусі, прысвечаная Полацку (1992 год).
  • image
    Паштовая марка Беларусі, прысвечаная Полацку (2017 год).
  • image
    Беларусі, прысвечаны Полацку (2017 год).
  • image
    Спецыяльны паштовы штэмпель Беларусі, прысвечаны Полацку (2017 год).
  • image
    Канверт першага дня Беларусі, прысвечаны Полацку (2017 год).

Гл. таксама

  • Полацкае Евангелле
  • Полацкае княства
  • Франкскі меч з Полацка
  • Спіс вуліц Полацка
  • Полацкі веснік
  • Трудовая смена

Зноскі

  1. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106"></a>
  3. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2025.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q6520738"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q133574508"></a>
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 241.
  7. В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 301.
  8. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163.
  9. Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 11 верасня 2015.
  10. Папакуль, Яўген (2024). "Полоцк-Палтескья в древнескандинавской литературе" (PDF). Северный ветер (47): 90–94.
  11. Георгій Штыхаў, Тамара Джумантаева, . Полацк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 518.
  12. Полное собрание русских летописей (далей — ПСРЛ). Т. 1. Лаврентьевская летопись. — 2-е изд. — М., 2001. — С. 20.
  13. ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. — 2-е изд. — М., 2001. — С. 14.
  14. Ляўданскі, А. М. Археолёгічныя досьледы ў Полацкай акрузе // Запіскі аддзелу гуманітарных навук БАН. Кн. 2. Працы археолёгічнай камісіі. Т. 2. — Мн., 1930. — С. 165—166.
  15. Штыхов, Г. В. Древний Полоцк. — Мн., 1975. — С. 24—25; Штыхов, Г. В. Средневековые города Беларуси и их предшественники (к проблеме восточнославянского протогорода) // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия: Гуманитарные науки. — 2008. — № 1. — С. 2; Тарасаў, С. В. Полацк IX—XVII стст.: гісторыя і тапаграфія. — Мн., 1998. — С. 36.
  16. Марозаў С. Полацкая трагедыя 1705 году // Царква : газета. — 8 ліпеня 2014. — № 4. — С. 10—11. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020.
  17. Полоцк: исторический очерк / АН БССР, Ин-т истории; [Ред. П. Т. Петриков]. — 2-е изд., перераб. и доп. — Минск: Наука и техника, 1987. — 319 с. — С. 154.
  18. Сумко, Е. В. Формирование Полоцкой уездной рабоче-крестьянской милиции (1918—1921) / Е. В. Сумко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: зборнік навуковых артыкулаў II міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый ПДУ, Полацк, 17-18 красавіка 2014 г.): у 2 ч. / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»; [Пад агульнай рэдакцыяй Д. У. Дука, У. А. Лобача, С. А. Шыдлоўскага]. Ч. 2. — Наваполацк: ПДУ, 2014. — 221 с.: іл., табл., карта. — С. 140. — ISBN 978-985-531-463-0.
  19. Занальны дзяржаўны архіў г. Полацка. — Ф. 220. — Воп. 1. — Спр. 43. — Л. 91.
  20. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 снежня 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка вёскі Кароўнікі Экіманскага сельскага Савета Полацкага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  21. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка некаторых населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 2 лістапада 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  22. Географический словарь Российского государства, описывающий азбучным порядком географически, топографически, идрографически. Ч. 4. Отд. 1: М — П. — М. — СПб.: Тип. ун-та у Любия, Гария и Попова, 1801. — 2, 1366 стлб. — С. 1238.
  23. Перепись населения — 2009. Витебская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  24. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  25. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Літаратура

  • Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: , 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 301.

Спасылкі

image Полацк у Вікіцытатніку
image Полацк на Вікісховішчы
  • Раздзел «Полацак — крывіцкая сталіца» на сайце «Весткі» Архівавана 5 сакавіка 2008.
  • Полацк Архівавана 22 сакавіка 2013. на афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь Архівавана 25 жніўня 2010.
  • Раздзел «Полацк» на сайце «Радзіма майго духу»
  • Навіны Полацка на сайце Westki.info Архівавана 27 кастрычніка 2010.
  • Надвор’е ў Полацку
  • ePOLOTSK.com — гісторыя і краязнаўства Полацка
  • Полацак. Сталіца першай дзяржавы / Загадкі беларускай гісторыі на YouTube
  • Проект «Война народная» (6 серия): Цель особенной операции «Звездочка». Партизаны Беларуси (видео) (руск.). www.tvr.by -- государственный телеканал «Беларусь 1». (7 жніўня 2023). Праверана 10 лютага 2024.
  • Цель особенной операции «Звездочка». Партизаны Беларуси. Проект телеканала «Беларусь 1» «Война народная» (руск.). дублікат сюжэта tvr.by на youtube.com (7 жніўня 2023). Праверана 10 лютага 2024.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 01:40

U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Polack znachenni Po lack translit Polack gorad u Vicebskaj voblasci Belarusi administracyjny centr Polackaga rayona na race Dzvina pry ypadzenni y yae raki Palata Znahodzicca nepadalyok ad Navapolacka za 100 km ad Vicebska Vuzel chygunak linii na Maladzechna Vicebsk Nevel Rasiya Daygaypils Latviya i aytamabilnyh darog Naselnictva 85 012 chal 2017 Gorad Polack Gerb ScyagKraina BelarusVoblasc VicebskayaRayon PolackiKaardynaty 55 29 09 pn sh 28 46 35 u d H G Ya OZasnavany 780Pershaya zgadka 862Ploshcha 40 77 km Vyshynya centra 111 1 m i 126 mVodnyya ab ekty DzvinaNaselnictva 79 285 chal 1 studzenya 2025 Shchylnasc 2 085 chal km Nacyyanalny sklad belarusy 80 03 ruskiya 14 75 ukraincy 1 86 inshyya 3 36 Chasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 214Pashtovyya indeksy 211291 211400 211402 211404 211415 i 211422Aytamabilny kod 2SAATA 2238501000Aficyjny sajt polotsk vitebsk region gov byPolack na karce Belarusi Polack na VikishovishchyNazvaNazva Polacka ad nazvy raki Palata Palata balck Palata nazva balckaga pahodzhannya zvyazanaya z latyshskim pali pavodka palas zabalochany berag vozera litoyskim palios balacina na mescy zaroslaga vozera Znachenne nazvy mozhna peradac yak Raka shto razlilasya getaya semantyka mozha syagac chasoy paslyaledavikoyya Nazva ytvoranaya z dapamogaj utvaralnika sk Zusim relefnaya getaya slovabudova y rannim letapisnym zapise Polotesk Zasvedchanyya taksama formy Polock Polock Polotsk Poltesk Pltesk Polchesk u nyameckih hronikah Ploceke u skandynayskih sagah i inshaj litaratury Pallteskiuborg Palteskia Pal l teskja Paltisca Typ nazvay z utvaralnikam sk harakterny dlya bolsh poznyaga peryyadu y etnasaytvarenni na terytoryi suchasnaj Belarusi z yakim zvyazana praniknenne slavyanskaga etnichnaga elementu Da getaj grupy nazvay adnosyacca Vicebsk Sluck Druck Babrujsk i insh utvoranyya ad nazvay rek Vicba Sluch Druc Babruya U papyaredni balcki peryyad nazvy nadrechnyh paselishchay utvaralisya peravazhna byassufiksnym sposabam Lida Orsha Dzisna Karma i insh ad adpavednyh rachnyh nazvay Varyyant Polacak ne tlumachycca praz fanetychnyya zakony belaruskaj movy i na pracyagu stagoddzyay praktychna ne vyhodziy za mezhy vusnaga yzhytku Pachatak yago pismovaga vykarystannya adnosicca da kanca XIX st Forma Polacak davoli aktyyna vykarystoyvalasya paznej u 1920 h gadah u BSSR gl napryklad Kajgaraday A I Klimatychny atlyas Belarusi Mensk 1927 a taksama y Zahodnyaj Belarusi da chasu yae yvahodzhannya y sklad BSSR U nash chas pa ranejshym daminue forma na ck hoc u asobnyh vydannyah i cyaper uzhyvaecca varyyant Polacak GistoryyaAsnoyny artykul Zasnavanne Upershynyu Polack zgadvaecca y Apovesci minulyh gadoy pad 862 865 gg Ale getaya data vidac ne velmi dakladnaya bo letapis pisaysya praz 200 250 gadoy paslya padzej Zvychajna pershuyu zgadku Polacka zvyazvayuc z pavedamlennem V leto 6370 862 i priya vlast Ryurik i razdal muzhem svoim grady ovomu Polotesk ovomu Rostov drugomu Beloozero ale geta vidac ustayka paznejshaga letapisca bo y IX st yashche ne isnavala Rastova z yaviysya y kancy X st yaki tut zgadvaecca razam z Polackam Ipaceyski letapis pakazvae Ruryka i yago muzhoy u yakasci zasnavalnikay garadoy I priya Ryurik vlast vsyu odin i rozdaya muzhem svoim volosti i gorody rubiti ovomu Poltesk ovomu Rostov Veragodnae ypaminanne Polacka datychyc pahodu na palachan pavodle Apovesci minulyh gadoy kieyskih knyazyoy Askolda i Dzira yaki adbyysya y tyya zh 862 865 gady Togo zhe leta voevasha Askold i Dir Polochan i mnogo zla stvorisha Ale dze znahodziysya Polack u IX st letapisy ne pavedamlyayuc Adkaz na geta pytanne pasprabavay dac belaruski arheolag A M Lyaydanski yaki y 1928 zaklay nekalki shurfoy na garadzishchy U vyniku raskopak im byli znojdzeny arhealagichnyya materyyaly u pershuyu chargu lyapnaya keramika IX X stst Geta dazvolila yamu zrabic vysnovu shto starazhytny Polack znahodziysya na garadzishchy Z vysnovaj A M Lyaydanskaga pagadzilisya vyadomyya belaruskiya arheolagi G V Shtyhay i S V Tarasay Yany lichyli shto Polack razvivaysya yak centr plemyannoga ab yadnannya kryvichoy u IX st znahodziysya na garadzishchy Razviccyo Fragment pryvileya Polacku na magdeburgskae prava U IX st Polack razmyashchaysya na garadzishchy ploshcha chastki yakaya zahavalasya kalya 1 ga na pravym beraze Palaty adsyul nazva Hutkamu razviccyu Polacka spryyala yago vygadnae razmyashchenne na gandlyovym shlyahu z Ryzhskaga zaliva da Kieva i Chornaga mora praz vyarhoyi Dzviny i Volgi da krain Ushodu chastka shlyahoy z varag u greki i z varag u araby U X XIII st centr Polackaga knyastva U XI st na terytoryi syonnyashnyaga Verhnyaga zamka pabudavany Polacki Safijski sabor U XII st sfarmiravalasya samabytnaya shkola dojlidstva pabudavanyya Polacki knyazhacki hram i knyazhacki palac Belchycki Barysaglebski manastyr zasnavany Polackiya Spaski i Bagarodzicki manastyry i insh U XII st tut pracavali majstar yuvelir Lazar Bogsha stvaryy kryzh Eyfrasinni Polackaj i dojlid Iaan yaki pabudavay Polackuyu Spaskuyu carkvu Z syaredziny XIII st Polack u skladze Vyalikaga Knyastva Litoyskaga samy vyaliki yago gorad u XIV XVI stst mey admyslovyya pravy Polackiya pryvilei Tut byli stvoranyya Polackiya Evangelli XII XIV st u goradze pry Safijskim sabory z XI st byla bibliyateka Kalya 1490 goda y Polacku naradziysya dzeyach kultury epohi Adradzhennya Francysk Skaryna U 1498 godze Polack atrymay magdeburgskae prava Z 1504 goda centr Polackaga vayavodstva Z XVI st gorad mey svoj gerb Padchas vajny 1654 1667 gadoy zanyaty ruskimi vojskami pavodle Andrusayskaga peramir ya 1667 vernuty Rechy Paspalitaj U drugoj palove XVII pershaj palrve XVIII stst pryjshoy u zanyapad U lipeni 1705 goda rasijski car Pyotr I pa daroze y Prybaltyku spyniysya lageram sa shmattysyachnym maskoyskim vojskam pad Polackam 11 lipenya 30 chervenya pa starym styli car naveday Safijski sabor u yakim u raz yushanym stane razam sa svitaj zakatavay 5 manahay bazylyanay Arhimandryta Yakuba Kizikoyskaga carskiya sluzhki katavali ysyu noch kab daznacca mesca shovu manastyrskih skarbay Cely ahvyaray spalili a Safijski sabor i bazylyanski manastyr razrabavali Chastka mayomasci perajshla caru a chastka u maskoyskuyu kaznu Z samoga sabora zrabili vajskovy sklad A Eyropu ablyacela vestka Zhorstkae zabojstva na Belaj Rusi Ahvyary bezabaronnyya sluzhki Boga manahi ordenu Vasilya Vyalikaga Z imi raspravilisya y hrysciyanskaj svyatyni Safijskim sabory y Polacku Uchyniy raspravu karanavany zabojca car Pyotr I 1 maya 1710 goda pa zagadu knyazya Menshykava Safijski sabor uzarvali 22 listapada 1710 goda Apostalskaya Stalica publichna asudzila Petra I za perasled Uniyackaj Carkvy U skladze Rasijskaj imperyi Paslya pershaga padzelu Rechy Paspalitaj u 1772 godze pravabyarezhnaya chastka Polacka uvajshla u sklad Rasijskaj imperyi Paslya drugoga padzelu Rechy Paspalitaj u 1793 godze levabyarezhnaya chastka gorada Paslya padpisannya papaj rymskim Klimentam XIV buly 1773 goda ab zabarone dzejnasci Tavarystva Isusa Polack stanovicca centram zboru ezuitay svetu i pastupova peratvaraecca y svoeasablivuyu ih stalicu Z 1776 goda centr Polackaj gubernii u 1778 1796 gadah namesnictva z 1796 goda centr paveta Belaruskaj z 1802 goda Vicebskaj gubernii Savecki peryyad U drugoj palove zhniynya 1919 goda front nabliziysya da Polacka 20 verasnya 1919 goda polskiya vojski vyjshli da Polacka da vechara zanyali zadzvinskuyu chastku gorada Adnak sproba zahapic uves gorad pravalilasya i pachalasya pazicyjnaya vajna yakaya pracyagvalasya 8 mesyacay U syaredzine zhniynya 1920 g Polacki reykam pavedamlyay shto gorad razburany mayomasc raskradali pavyalichylisya pavalnyya razboi i zabojstvy U spravazdachah pavyatovaj milicyi pavedamlyalasya shto y goradze napoynenny vaennymi z yavilasya shmat zhanchyn yakiya y silu peynyh zhyccyovyh abstavinay zajmalisya prastytucyyaj Zgodna spravazdach milicyi y goradze letam 1919 g bylo 9 damoy cyarpimasci Z 1924 goda Polack centr rayona u 1924 1930 i 1935 1938 gadah centr akrugi Z 1938 goda y Vicebskaj voblasci U 1944 1954 centr Polackaj voblasci 22 snezhnya 1959 goda y garadskuyu myazhu gorada yklyuchana vyoska Karoyniki Ekimanskaga selsaveta 2 listapada 1972 goda vyoski Salonickaga selsaveta i Baravuhskaga selsaveta U 1989 godze Polack stay pershym u Belarusi gistoryka kulturnym goradam zapavednikam Suchasnaya gistoryya 14 studzenya 2013 goda ykazam Prezidenta Respubliki Belarus za numaram 27 Ab ab yadnanni rayonay i garadoy ablasnoga padparadkavannya Respubliki Belarus yakiya mayuc agulny administracyjny centr Polack byy pazbayleny statusu gorada ablasnoga padparadkavannya NaselnictvaXIX stagoddze 1805 god 2991 chal XXI stagoddze 2006 god 82 4 tys chal 2007 god 81 7 tys chal 2009 god 83 7 tys chal 2009 god 82 547 chal perapis 2016 god 85 078 chal 2017 god 85 012 chal EkanomikaPradpryemstvy himichnaj AAT Polack Shklovalakno mashynabudaynichaj i metalaapracoychaj lyogkaj harchovaj paligrafichnaj pramyslovasci vytvorchasci budaynichyh materyyalay Polackaya CEC Polack perspektyyny centr turyzmu Belarusi mizhnarodnaga znachennya Gascinichny kompleks Slavyanski gascinica Dzvina KulturaU goradze stvorany Nacyyanalny Polacki gistoryka kulturny muzej zapavednik yaki yklyuchae pastayanna dzeyuchyya muzei Polacki krayaznaychy muzej Muzej belaruskaga knigadrukavannya Polacki muzej bibliyateku Simeona Polackaga Polacki muzej tradycyjnaga ruchnoga tkactva Paazer ya Polacki muzej bayavoj slavy Polacki muzej gistoryi arhitektury Safijskaga sabora Polacki dzicyachy muzej muzej Tusnalobavaj Marchanka Polackuyu stacyyanarnuyu vystayku Pragulka pa Nizhnepakroyskaj pryrodna ekalagichny muzej Mastackuyu galereyu Z 2003 goda pracue filiyal Nacyyanalnaga akademichnaga dramatychnaga teatra imya Ya Kolasa AdukacyyaU Polacku razmyashchaecca gistoryka filalagichny fakultet Polackaga dzyarzhaynaga yniversiteta astatniya u Navapolacku Pracuyuc Polacki dzyarzhayny lyasny kaledzh Polacki dzyarzhayny agrarna ekanamichny kaledzh Polacki gandlyova tehnalagichny kaledzh Polacki dzyarzhayny medycynski kaledzh imya Geroya Saveckaga Sayuza Z M Tusnalobavaj Marchanka Polacki dzyarzhayny himika tehnalagichny kaledzh Polackaya dzyarzhaynaya gimnaziya 1 imya Francyska Skaryny Polackae kadeckae vuchylishcha na baze ystanovy adukacyi Polackaya dzyarzhaynaya agulnaadukacyjnaya syarednyaya shkola 4 Dzyarzhaynaya DYuSSh Polackaga rayonaSportFK Polack zhanochy basketbolny klub Polack SlavutasciSafijski saborKurgan Bessmyarotnasci 1966 garadzishcha i paselishcha IX X stst Barysay kamen pomnik epigrafiki XII st ruiny Belchyckaga Barysaglebskaga manastyra XII st Polacki Safijski sabor Spasa Efrasinneyski manastyr i Kryzhayzvizhanski sabor Nizhni zamak vyadomy yak Val Ivana Groznaga Polackaya kirha Ezuicki kalegium XVIII XIX st Polacki dom Pyatra I Bogayaylenski muzhchynski manastyr i Bogayaylenski sabor Polacki Chyrvony most fragmenty zhyloj zabudovy XVII XIX st Pomnik Polack geagrafichny centr Eyropy pamyatny znak u gonar Geagrafichnaga centra Eyropy Pomnik geroyam Ajchynnaj vajny 1812 goda Pamyatny znak Polack kalyska belaruskaj dzyarzhaynasci Kascyol Najsvyacejshaj Dzevy Maryi i klyashtar bernardzincay Kascyol Svyatoga Andreya Baboli Svyata Uspenskaya carkva staraabradnickaya 1998 goda Galereya Safiya z boku apsidy Barysay kamen Carkva Yaylennya Gaspodnyaga Carkva Sv Spasa Lyutaranskaya kirha Manastyr Spasa Efrasinneyski Carkva Uzdzvizhannya Sv Kryzha Kascyol Sv Andreya Baboli Carkva Pakrova Prasv Bagarodzicy Pomnik Francysku Skarynu Dom Pyatra I Pryrodna ekalagichny muzejVyadomyya asobyAsnoynyya artykuly Vyadomyya asoby Polacka i Ganarovyya gramadzyane Polacka Isak Mironavich Gamus vuchony y galine gidraenergetyki Ganarovy energetyk SSSR Viktar Ivanavich Chuyashoy belaruski navukovec Alyaksandr Vasilevich Tuzikay belaruski navukovec u galine matematychnaj kibernetyki i infarmatyki general mayor artyleryi Kaetan Andreevich Kasovich sanskrytolag filolag perakladchyk pedagog Georgij Alyaksandravich Aksyanyonak yuryst i prafesar Abram Davydavich Abkin fizikahimik Anatol Syargeevich Izaitka belaruski mastak Galina Scyapanayna Vasileva belaruskaya mastachka Mikalaj Leanidavich Genay zasluzhany trener Arkadz Scyapanavich Kazloy ganarovy gramadzyanin g Navapolacka 2008 Ivan Epifanavich Alyakseey Geroj Saveckaga Sayuza Volga Antropava Mis Belarus 2004 Ales Arkush belaruski paet eseist vydavec Uladzimir Arloy belaruski pismennik Valyancin Vyachaslavavich Bazylchyk 1935 1993 vuchony y galine arganichnaj himii doktar himichnyh navuk Zasluzhany dzeyach navuki Chuvashyi Lyavon Pyatrovich Barshcheyski belaruski filolag perakladchyk Yulij Salamonavich Berzin savecki pismennik Maksim Andreevich Vavilay savecki vaenny dzeyach Pyatro Vasyuchenka belaruski pismennik Barys Galyorkin inzhyner specyyalist u galine teoryi prugkasci matematyk akademik AN SSSR Navum Galpyarovich belaruski paet i zhurnalist belaruski gistoryk galoyny redaktar Belaruskaga gistarychnaga chasopisa Dzmitryj Kajgaroday biyolag fenolag arnitolag papulyaryzatar pryrodaznaystva pedagog Arkadz Cimafeevich Karatkoy belaruski arhitektar Valyancin Antonavich Luksha belaruski paet Vinces Mudroy belaruski pismennik Kseniya Maksimayna Pagarelaya belaruskaya arganistka Eyfrasinnya Polackaya XII st belaruskaya asvetnica zastupnica Belarusi Prylichana da liku pravaslaynyh svyatyh Paraskeva Polackaya polackaya knyazyoyna Simyaon Polacki 1629 1680 vydatny belaruski i ruski paet asvetnik encyklapedyst Ragneda Ragvalodayna 966 1000 knyazhna polackaya Viktar Antonavich Rybchynski belaruski akcyor teatra i kino Ales Savicki belaruski pismennik Syargej Pyatrovich Saharay belaruski falklaryst Francysk Skaryna kalya 1490 kalya 1551 ushodneslavyanski pershadrukar asvetnik perakladchyk Lera Som belaruski paet prazaik bard Usyaslay Brachyslavich 1029 14 4 1101 knyaz polacki Hadzhy Hasroy da 1563 paslya 1595 persidski dyplamat Mihail Lvovich Hejfec belaruski vuchony y galine tehnalogii mashynabudavannya Mery Encin amerykanskaya pismennica Igar Mikalaevich Sharuha nar 1968 geograf krayaznayca Ninel Shchasnaya belaruski zhyvapisec i grafik Viktar Ivanavich Yaronka Geroj Saveckaga Sayuza 1944 Ganarovy gramadzyanin Navapolacka Yakay Palachanin udzelnik Neyskaj bitvy rusk suprac shveday yakiya napali na Naygarodskuyu zyamlyu Syargej Yulyanavich Shlapak nar 1952 belaruski palityk nar 1916 savecki zhyvapisec Garady pabracimyAlaverdy Armeniya Mingechaur Azerbajdzhan Frydryhsgafen GermaniyaU litaraturyPolack Paltesk ya abo Paltesk yuborg zgadvaecca y starazhytnaskandynayskaj litaratury XII XIV stagoddzyay yak adzin z galoynyh garadoy Gardaryki Saga pra en 2 j palovy XIII stagoddzya scvyardzhae shto Polackam uladaryy konung Paltes yaki placiy daninu konungu Kvilanusu Syarednyavechny dacki gistoryk Sakson Gramatyk u hronicy Dzei danay raskazvae pra pahod legendarnaga dackaga karalya Frodzi na Polack Frodzi raspaysyudziy vestku pra ylasnuyu smerc kab usypic pilnasc abaroncay shto dazvolila yago vojsku yvajsci y gorad i zabic Vespasiya polackaga karalya U en apisvaecca abloga Polacka Acilam u chase vajny gunay i rusimanay Pavodle sagi Polack mey vyaliki zamak z kamennaj scyanoj i glybokim rovam i vyalikae vojska dlya abarony Gorad byy nastolki ymacavany shto yago davyalosya brac tryccacitysyachnym vojskam padzelenym na try roynyya chastki Paslya bolsh yak troh mesyacay ablogi Acila zdoley uzyac gorad i narabavay tam shmat bagaccyay Polacku prysvechana apavyadanne Polacak sa zbornika Shlyahcic Zavalnya abo Belarus u fantastychnyh apavyadannyah Yana Barshcheyskaga Aytar apisvae gorad u pachatku XIX stagoddzya kali yon navuchaysya tam u Polackaj ezuickaj akademii Apracha akademii u apavyadanni zgadvayucca carkva svyatoj Safii i Spasa Efrasinneyski manastyr kascyol svyatoga Stafana i ni adzin sa zgadanyh kascyolay ne zahavaysya carkva Barysa i Gleba ne zahavalasya mayontak Ekimaniya Valovae vozera U Polacku adbyvayucca padzei apavyadannya Tvardoyski i vuchan gorad uskosna zgadvaecca y sheragu inshyh apavyadannyay sa zbornika U filateliiPashtovaya marka Belarusi prysvechanaya Polacku 1992 god Pashtovaya marka Belarusi prysvechanaya Polacku 2017 god Belarusi prysvechany Polacku 2017 god Specyyalny pashtovy shtempel Belarusi prysvechany Polacku 2017 god Kanvert pershaga dnya Belarusi prysvechany Polacku 2017 god Gl taksamaPolackae Evangelle Polackae knyastva Frankski mech z Polacka Spis vulic Polacka Polacki vesnik Trudovaya smenaZnoski Dzyarzhayny zyamelny kadastr Respubliki Belarus Arhivavana 4 sakavika 2016 pa stane na 1 studzenya 2011 g GeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Chislennost naseleniya na 1 yanvarya 2025 g i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2024 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Belstat 2025 lt a href https wikidata org wiki Track Q6520738 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q133574508 gt lt a gt Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus Vicebskaya voblasc narmatyyny davednik U M Genkin I L Kapyloy V P Lemcyugova pad red V P Lemcyugovaj Mn Tehnalogiya 2009 668 s ISBN 978 985 458 192 7 DJVU Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2017 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2016 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 29 sakavika 2017 Praverana 3 krasavika 2017 A Vanagas Lietuviu hidronimu etimologinis zodynas Vilnius 1981 S 241 V Zhuchkevich Kratkij toponimicheskij slovar Belorussii Minsk 1974 S 301 V N Toporov Baltijskij element v gidronimii Poochya I Balto slavyanskie issledovaniya 1986 Moskva 1988 S 163 Lemcyugova V P Pradmova da davednika Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 30 listapada 2016 Praverana 11 verasnya 2015 Papakul Yaygen 2024 Polock Palteskya v drevneskandinavskoj literature PDF Severnyj veter 47 90 94 Georgij Shtyhay Tamara Dzhumantaeva Polack Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 5 M Pud Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1999 592 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0141 9 S 518 Polnoe sobranie russkih letopisej dalej PSRL T 1 Lavrentevskaya letopis 2 e izd M 2001 S 20 PSRL T 2 Ipatevskaya letopis 2 e izd M 2001 S 14 Lyaydanski A M Arheolyogichnyya dosledy y Polackaj akruze Zapiski addzelu gumanitarnyh navuk BAN Kn 2 Pracy arheolyogichnaj kamisii T 2 Mn 1930 S 165 166 Shtyhov G V Drevnij Polock Mn 1975 S 24 25 Shtyhov G V Srednevekovye goroda Belarusi i ih predshestvenniki k probleme vostochnoslavyanskogo protogoroda Vestnik Polockogo gosudarstvennogo universiteta Seriya Gumanitarnye nauki 2008 1 S 2 Tarasay S V Polack IX XVII stst gistoryya i tapagrafiya Mn 1998 S 36 Marozay S Polackaya tragedyya 1705 godu Carkva gazeta 8 lipenya 2014 4 S 10 11 Arhivavana z pershakrynicy 18 verasnya 2020 Polock istoricheskij ocherk AN BSSR In t istorii Red P T Petrikov 2 e izd pererab i dop Minsk Nauka i tehnika 1987 319 s S 154 Sumko E V Formirovanie Polockoj uezdnoj raboche krestyanskoj milicii 1918 1921 E V Sumko Belaruskae Padzvinne vopyt metodyka i vyniki palyavyh i mizhdyscyplinarnyh dasledavannyay zbornik navukovyh artykulay II mizhnarodnaj navukovaj kanferencyi da 20 goddzya arhealagichnyh i etnagrafichnyh ekspedycyj PDU Polack 17 18 krasavika 2014 g u 2 ch Ministerstva adukacyi Respubliki Belarus Ustanova adukacyi Polacki dzyarzhayny yniversitet Pad agulnaj redakcyyaj D U Duka U A Lobacha S A Shydloyskaga Ch 2 Navapolack PDU 2014 221 s il tabl karta S 140 ISBN 978 985 531 463 0 Zanalny dzyarzhayny arhiy g Polacka F 220 Vop 1 Spr 43 L 91 Ukaz Prezidyuma Vyarhoynaga Saveta BSSR ad 22 snezhnya 1959 g Ab uklyuchenni y garadskuyu myazhu gorada Polacka vyoski Karoyniki Ekimanskaga selskaga Saveta Polackaga rayona Zbor zakonay ukazay Prezidyuma Vyarhoynaga Saveta Belaruskaj SSR pastanoy i rasparadzhennyay Saveta Ministray Belaruskaj SSR 1959 18 Ukaz Prezidyuma Vyarhoynaga Saveta Belaruskaj SSR Ab uklyuchenni y garadskuyu myazhu gorada Polacka nekatoryh naselenyh punktay Polackaga rayona Vicebskaj voblasci ad 2 listapada 1972 g Zbor zakonay ukazay Prezidyuma Vyarhoynaga Saveta Belaruskaj SSR pastanoy i rasparadzhennyay Saveta Ministray Belaruskaj SSR 1972 31 1369 Geograficheskij slovar Rossijskogo gosudarstva opisyvayushij azbuchnym poryadkom geograficheski topograficheski idrograficheski Ch 4 Otd 1 M P M SPb Tip un ta u Lyubiya Gariya i Popova 1801 2 1366 stlb S 1238 Perepis naseleniya 2009 Vitebskaya oblast rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2016 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2015 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 30 sakavika 2016 Praverana 3 krasavika 2017 Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 2 Arshyca Belaruscy Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 2 480 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0061 7 t 2 LitaraturaKratkij toponimicheskij slovar Belorussii V A Zhuchkevich Minsk 1974 447 s 12 700 ekz S 301 SpasylkiPolack u VikicytatnikuPolack na VikishovishchyRazdzel Polacak kryvickaya stalica na sajce Vestki Arhivavana 5 sakavika 2008 Polack Arhivavana 22 sakavika 2013 na aficyjnym sajce Respubliki Belarus Arhivavana 25 zhniynya 2010 Razdzel Polack na sajce Radzima majgo duhu Naviny Polacka na sajce Westki info Arhivavana 27 kastrychnika 2010 Nadvor e y Polacku ePOLOTSK com gistoryya i krayaznaystva Polacka Polacak Stalica pershaj dzyarzhavy Zagadki belaruskaj gistoryi na YouTube Proekt Vojna narodnaya 6 seriya Cel osobennoj operacii Zvezdochka Partizany Belarusi video rusk www tvr by gosudarstvennyj telekanal Belarus 1 7 zhniynya 2023 Praverana 10 lyutaga 2024 Cel osobennoj operacii Zvezdochka Partizany Belarusi Proekt telekanala Belarus 1 Vojna narodnaya rusk dublikat syuzheta tvr by na youtube com 7 zhniynya 2023 Praverana 10 lyutaga 2024

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Дзяржава

  • Май 19, 2025

    Дзень

  • Май 19, 2025

    Гідрасфера

  • Май 19, 2025

    Грэчаская мова

  • Май 19, 2025

    Грэцыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка