Лівонская вайна, Інфлянцкая вайна (1558—1583) — вайна, якая вялася паміж Маскоўскай дзяржавай з аднаго боку, і Лівонскім ордэнам, Вялікім Княствам Літоўскім (потым Рэччу Паспалітай), Швецыяй з другога боку за кантроль над Лівоніяй.
Лівонская вайна | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Дата | 1558—1583 | ||
Месца | Паўночная Еўропа, Эстонія, Лівонія, Вялікае Княства Літоўскае, Маскоўскае Царства | ||
Вынік | Перамога Рэчы Паспалітай, Швецыі, Даніі-Нарвегіі | ||
Змены | Адыход:
| ||
Праціўнікі | |||
| |||
![]() |
Перад падзеямі
Да сярэдзіны XVI ст. Лівонскі ордэн ператварыўся ў Лівонскую канфедэрацыю. Тэрыторыі Лівонскай канфедэрацыі складаліся з зямель уласна Лівонскага ордэна, Дэрпцкага біскупства, Эзэль-Вікскага біскупства, Рыжскага арцыбіскупства разам з Рыгай, а таксама Курляндыі. Рыга, Дэрпт, Рэвель дзейнічалі амаль незалежна. Гэта была дэцэнтралізаваная дзяржава, таксама падзеленая рэлігійна. Адзінай інстытуцыяй, якая аб’ядноўвала ўсіх, быў рэгулярна скліканы Ландтаг. Таксама арцыбіскуп Рыжскі і магістр Лівонскага ордэна трывала сапернічалі за першынство ў канфедэрацыі. З 1520-х гадоў на тэрыторыях канфедэрацыі паступова распаўсюджваецца Рэфармацыя, яна сутыкалася з супрацівам прадстаўнікоў ордэна, якія ў рознай ступені трымаліся каталіцызму. Лівонскі ордэн быў значна аслаблены феадальнымі міжусобіцамі і імкнуўся знайсці саюзнікаў супраць ваеннай пагрозы Маскоўскай дзяржавы. Маскоўскае царства захапіла Ноўгарад (1478) і Пскоў (1510) і выйшла да мяжы з Лівонскай канфедэрацыяй. Масква набыла яшчэ больш моцы пасля захопу Казанскага (1552) і Астраханскага (1556) ханстваў. Масква, у сваю чаргу, імкнулася атрымаць выхад да Балтыйскага мора і, т.ч., на гандлёвыя шляхі ў Еўропу. Пабудаваны ў 1550 г. па загадзе цара Івана новы порт у Івангорадзе, на ўсходнім беразе ракі Нарвы, не задавальняў патрэбы царства праз мелкаводдзе. Іван падкрэсліваў, што існаванне Лівонскай канфедэрацыі немагчыма без пасіўнай падтрымкі Масквы і ў выпадку неабходнасці пагражаў вайной.
У 1557 годзе быў заключаны ваенны саюз Лівонскага ордэна і ВКЛ супраць Маскоўскай дзяржавы.
Адсутнасць дастатковай колькасці круглагодна незамярзаючых партоў моцна абмяжоўвалі доступ Швецыі да балтыйскага гандлю. Але Швецыя хутка багацела дзякуючы гандлю лесам, жалезам, меддзю, росту флоту і блізкасці да партоў Лівоніі праз вузкі Фінскі заліў. Швецыя імкнулася да экспансіі ў Лівонію, але ўмяшанне рускага цара часова прыпыніла гэтыя намаганні праз руска-шведскую вайну 1554—1557 гг., якая скончылася Наўгародскім перамір’ем.
Ваенныя дзеянні
Вайна ў Лівоніі
У студзені 1558 г. маскоўскія войскі пачалі вайну супраць Лівонскага ордэна і хутка занялі шэраг гарадоў і замкаў (Нарва, Дэрпт, , Тарту і інш.) ва ўсходняй частцы Лівоніі, наблізіліся да Рэвеля і Рыгі, дзе ў 1559 г. адбылося спаленне расійскімі войскамі рыжскага флоту. Кіраўніцтва ордэна заключыла перамір’е (1559 г.) з Масквой і звярнулася па дапамогу да еўрапейскіх манархаў, але згоду на ваенную дапамогу даў толькі вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст, разумеючы небяспеку маскоўскага заваявання Лівоніі. Летам 1559 г. у Вільні быў скліканы вальны сойм, які разглядаў гэту просьбу вялікага магістра Готарда Кетлера. Узамен за пераход усяго Ордэну пад пратэктарат ВКЛ Жыгімонт абавязаўся (31 жніўня 1559 г.) скіраваць пасольства да Івана IV з патрабаваннем спыніць вайну, а ў выпадку адмовы пачаць вайну з Масквой.
У лістападзе 1559 г., пасля адмоўнага адказу Івана IV, войска ВКЛ на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым (некалькі тысяч наймітаў) пачало баявыя дзеянні на тэрыторыі Інфлянтаў. Тры разы ў Інфлянты хадзіла паспалітае рушэнне. У 1560 г. рускія войскі занялі Марыенбург, , Фелін. У ліпені 1561 г. войска ВКЛ на чале з Радзівілам Рудым уступіла ў Лівонію, але было разбіта пад Пярну.
У выніку новых ваенных няўдач Лівонскі ордэн фактычна распаўся. Апошні магістр Готард Кетлер перадаў у сакавіку 1562 г. Мікалаю Радзівілу Чорнаму (стрыечны брат Мікалая Радзівіла Рудога) пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі. Часткі ордэнскай тэрыторыі перайшлі да Даніі (востраў Эзель у 1560) і Швецыі (паўночная Эстонія і востраў Дага ў 1561 г.). Нарэшце, у лістападзе 1561 г. у Вільні было падпісана пагадненне, згодна з якім вялікі магістр ордэна Готард Кетлер аб’яўляўся свецкім князем у Курляндыі і губернатарам у астатняй частцы Лівоніі, якая станавілася правінцыяй пад уладай Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 г. — Рэчы Паспалітай). Так перастала існаваць ваенна-царкоўная дзяржава — Лівонскі ордэн.
Тым часам Маскоўская дзяржава заключыла перамір’е з Швецыяй (1561) і пачала вайну супраць ВКЛ.
Вайна ў ВКЛ
У 1562 г. маскоўскія войскі, карыстаючыся тым, што войска ВКЛ было ў Інфлянтах, здзейснілі шэраг нападаў на ўсходнія землі ВКЛ (Дуброўна, Копысь, Шклоў, Орша, Віцебск). Быў узяты Невель, каля якога ў жніўні 1562 г. 4-тысячнае войска ВКЛ білася з 15-тысячным войскам Масквы на чале з Андрэем Курбскім.
Увесь гэты час афіцыйнага стану вайны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай не было. Аднак у 1562 г. Іван IV распаўсюдзіў свае планы на землі ВКЛ, называючы сваёй вотчынай ужо «ўсю Літоўскую зямлю».
У 1563 г. вялікае маскоўскае войска на чале з самім Іванам IV выйшла з Вялікіх Лукаў і абклала Полацк, які здаўся пасля двутыднёвай аблогі (31 студзеня — 15 лютага), адкрываючы шлях углыб ВКЛ, да Вільні (200 км). Войска ВКЛ, высланае на дапамогу Полацку, было разбіта пад Глыбокім. Военачальнікі ВКЛ у перамовах (люты 1563 г.) здолелі дамагчыся перамір’я да лістападу 1563 г. Паводле ўмоў перамір’я войскі ВКЛ не маглі падступаць да Полацкай зямлі, яшчэ не цалкам занятай маскоўскім войскам, што дало Івану IV свабоду дзеянняў у гэтых землях (разбурэнне Лукомля 8 жніўня 1563 г., спаленні і разбурэнні іншых паселішчаў Полаччыны).
Вялікае пасольства Жыгімонта ў Маскве (Ю. Хадкевіч, Р. Валовіч) спрабавала дасягнуць міру з Іванам IV, але перамовы (канец 1563 — 9 студзеня 1564) сарваліся, бо абодва бакі не жадалі саступаць, нават часова, правы на Полацкі павет і Інфлянты.
Ваенныя дзеянні ўзнавіліся ў 1564 наступам на ВКЛ вялікіх войскаў (корпусаў) Шуйскага і братоў Сярэбраных. Аднак перамогі войска ВКЛ над Улай і над Дуброўнай сарвалі маскоўскі паход. Драбнейшыя ваенныя дзеянні (набегі) працягваліся ўвесь 1564 год. Моцна пацярпелі ўсходнія землі Беларусі, войскі ВКЛ хадзілі на маскоўскую частку Інфлянтаў і Вялікія Лукі.
Паражэнні 1564 абвастрылі барацьбу рускага баярства супраць Івана IV. У красавіку 1564 у ВКЛ збег Андрэй Курбскі.
У 1565 тактычныя дзеянні працягваліся, войскі ВКЛ пустошылі Пскоўшчыну, перамаглі пад Красным Гарадком, хадзілі на Севершчыну, панеслі паразу пад Чарнігавам (пад кам. гетмана П. Сапегі). Саюзнік Жыгімонта хан хадзіў на Разаншчыну.
Зацягнутая вайна схіліла Івана IV да ўзнаўлення мірных перамоў. У жніўні 1565 года ваенныя дзеянні былі спыненыя, аднак вялікае пасольства Жыгімонта Аўгуста (Ю. Хадкевіч, Ю. Тышкевіч, М. Галабурда і інш.) прыехала ў Маскву толькі ў маі 1566 года. Па-ранейшаму несумяшчальныя патрабаванні абодвух бакоў прывялі да адкладу далейшых перамоў у ліпені 1566 года.
Земскі сабор (1566) ухваліў вайну Івана IV за Лівонію, таму падрыхтоўка да ваенных дзеянняў працягвалася. Маскоўская дзяржава ў 1566—1569 ставіла на Полацкай зямлі свае замкі (Усвяты ў ліпені 1566, Сокал на Дрысе, Ула на Дзвірне ўвосень 1566, таксама Суша, Сітна, Красны, Казьян, Усвят, Туроўля). Падчас узвядзення чарговага замка Кап’е на возеры Суша летам 1567 войска ВКЛ напала і разбіла маскоўскі 8-тысячны ахоўны корпус, не зважаючы на перамір’е. У тыя самыя дні лета 1567 маскоўскае пасольства прыбыло ў Гродна, проста на сойм, але выставіла такія непрымальныя патрабаванні, што перамовы практычна не адбыліся.
У жніўні 1567 года ізноў пачаліся актыўныя ваенныя дзеянні. Вялікае войска Масквы сабралася каля Вялікіх Лукаў і пайшло на Інфлянты, але вярнулася да Вялікіх Лукаў і Тарапца, даведаўшыся пра збор паспалітага рушэння ВКЛ. Ваенныя дзеянні ізноў перайші ў дробныя пагранічныя сутычкі (напрыклад, войска ВКЛ узяло Сітна зімой 1567, хадзіла ў паходы на Веліж і Усвяты, потым на Белае на Смаленшчыне ў студзені 1568, перамагло пад Веліжам у студзені 1568).
Сабранае глыбокай восенню 1567 года паміж Маладзечнам і Лебедзевым войска земскай службы ВКЛ (да 50 тыс. чал.) паспрабавала перанесці ваенныя дзеянні на тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы, але дзейнічала нерашуча, і ў выніку пад вясну 1568 года рушэнне разыйшлося, нічога не дасягнуўшы. Пасля няўдалага паходу на Маскву ў 1568 годзе працягваліся малазначныя тактычныя дзеянні (перамога ВКЛ у баі пад Лепелем, узяцце Улы ў верасні; спаленне пасадаў Віцебска маскоўскім войскам). Новае перамір’е было парушана маскоўскімі нападамі на замкі ў Інфлянтах.
Перамір’е ВКЛ і Масквы
Польскія феадалы нічым не дапамагалі свайму саюзніку, а толькі чакалі зручнага моманту для атрымання карысці з цяжкага становішча ВКЛ, і такі момант наступіў, калі пачаліся перамовы ў Любліне. Аднак пасля падпісання Люблінскай уніі Маскоўскай дзяржаве давялося мець справу ўжо з сіламі дзвюх дзяржаў. Таксама ў 1569 татарска-турэцкае войска зрабіла паход на Астрахань. На гэты час абодва бакі ўжо моцна стаміліся ад вайны, і ў канцы 1569 года ў Маскву выехала новае вялікае пасольства, гэтым разам ад Рэчы Паспалітай. Ізноў абодва бакі не адступалі ад свайго жадання мець Полацк і Рыгу. У выніку, згодна з умовамі 3-гадовага трактату аб прымірэнні (1570), Полацкая зямля была падзеленая. Да Масквы часова адыйшлі Полацк, Сітна, Азярышча, Усвяты і замкі Туроўля, Сокал, Крэчэт, Красны, Суша. У 1572 перагаворы ўзнавіліся, Жыгімонт Аўгуст жадаў вярнуць Полацк, але Іван IV не згаджаўся. Неўзабаве ў 1572 г. Жыгімонт памёр, і Полацк застаўся пад маскоўскай уладай.
Узнаўленне вайны ў Лівоніі
У 1571 годзе крымскі хан Даўлет-Гірэй спаліў Маскву. Карыстаючыся безуладдзем у Рэчы Паспалітай (1572—1575), Іван IV узнавіў вайну супраць Швецыі (1572), заняў у Лівоніі Вейсенштэйн (1572) і Пернаў (1575), да 1577 года — амаль усё ўзбярэжжа, узяў у аблогу Рэвель.
Узнаўленне вайны ў ВКЛ

Новаабраны кароль Стэфан Баторый ажыццявіў у 1577—1579 гадах энергічную падрыхтоўку да ўзнаўлення вайны за Полаччыну. Сканцэнтраванае каля Свіры 41-тысячнае войска выйшла сушай праз Глыбокае да Дзісны і вадой праз пратокі Нарач-Паставы ў Дзісну да Дзвіны. У Дзісне войска пераправілася і з поўначы падышло да Полацка ў ліпені 1579 года і аблажыла горад 11 жніўня 1579. Дажджлівы год не дазваляў ужываць запальныя ядры, маскоўскія ўмацаванні падпалілі ўручную і 30 жніўня горад здаўся. Пры ўступленні ў горад войскаў Рэчы Паспалітай была разрабавана і часткова спалена бібліятэка Сафійскага сабора.
На працягу ліпеня—жніўня быў заняты шэраг меншых маскоўскіх замкаў, 4 верасня ўзятая Туроўля, 11 верасня штурмам узятая і спалена крэпасць Сокал разам з гарнізонам і часткай штурмаваўшых, 16 кастрычніка без бою занятая крэпасць Суша. У снежні 1579 года была ўзятая Няшчарда.
На працягу 1580 у час паходу войска Рэчы Паспалітай на Маскву былі вернуты і тыя землі Полаччыны, якія пасля 1579 заставаліся пад уладай Масквы (Себеж, Завалачча, замкі Азярышча, Усвяты). Былі занятыя Вялікія Лукі, атакаваныя Холм і Старая Руса. Шведскае войска заняло (1580), Нарву, Івангорад, Ям, (усё — 1581), абклалі Арэшак (1581).
У 1581 годзе Баторый з раёна Дзісны рушыў да Вострава (узяты 21 жніўня 1581) і Пскова. Атрад Радзівіла Рудога 5 жніўня 1581 выйшаў з Віцебска на Веліж, Таропец, Старую Русу і злучыўся пад Псковам з галоўнай арміяй. 26 жніўня 1581 войска РП пачало 5-месячную няўдалую аблогу Пскова.
Канец вайны
Незадаволенасць вайной у Рэчы Паспалітай і няўдача аблогі Пскова вымусілі Баторыя пачаць перамовы, і 15 студзеня 1582 года быў заключаны Ям-Запольскі 10-гадовы мір. Лівонія, Веліж і Полацк вярнуліся ў ВКЛ. Паводле Плюскага міру (1583) за Швецыяй засталіся Паўночная Эстонія, Нарва, Ям, Капор’е, Івангорад.
Зноскі
- У польскай і частцы сучаснай беларускай гістарыяграфіі асобна выдзяляецца Інфлянцкая вайна (1558—1570).
- Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. Дапам. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 270с.…
Літаратура
- Генадзь Сагановіч. Полацкая вайна: 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Вып. 1 / Склад. і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 259 с.: іл. ISBN 985-09-0088-1. С.63—82.
- А. А. Яноўскі. Лівонская вайна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 624 с.: іл., карты.. С.361.
- Янушкевіч А. Ваенныя дзеянні паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай у 60-я гады XVI стагоддзя // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 14. Беласток, 2000. — Эл.рэсурс kamunikat.org
- Dybaś, Bogusław (2009), «Zwischen Warschau und Dünaburg. Die adligen Würdenträger in den livländischen Gebieten der Polnisch-Litauischen Republik», in North, Michael (ed.), Kultureller Austausch: Bilanz und Perspektiven der Frühneuzeitforschung (in German), Köln/Weimar: Böhlau, ISBN 978-3-412-20333-7
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Livonskaya vajna Inflyanckaya vajna 1558 1583 vajna yakaya vyalasya pamizh Maskoyskaj dzyarzhavaj z adnago boku i Livonskim ordenam Vyalikim Knyastvam Litoyskim potym Rechchu Paspalitaj Shvecyyaj z drugoga boku za kantrol nad Livoniyaj Livonskaya vajnaData 1558 1583Mesca Paynochnaya Eyropa Estoniya Livoniya Vyalikae Knyastva Litoyskae Maskoyskae CarstvaVynik Peramoga Rechy Paspalitaj Shvecyi Danii NarvegiiZmeny Adyhod Estonii da Shvecyi Livonii Kurlyandyi i Zemgalii da Rechy Paspalitaj Saaremaa da Danii NarvegiiPraciynikiLivonskaya kanfederacyya Vyalikae Knyastva Litoyskae da 1569 Rech Paspalitaya paslya 1569 Shvecyya Daniya Narvegiya zaparozhskiya kazaki Transilvaniya Maskoyskaya dzyarzhava Livonskae karaleystva Medyyafajly na VikishovishchyPerad padzeyamiDa syaredziny XVI st Livonski orden peratvaryysya y Livonskuyu kanfederacyyu Terytoryi Livonskaj kanfederacyi skladalisya z zyamel ulasna Livonskaga ordena Derpckaga biskupstva Ezel Vikskaga biskupstva Ryzhskaga arcybiskupstva razam z Rygaj a taksama Kurlyandyi Ryga Derpt Revel dzejnichali amal nezalezhna Geta byla decentralizavanaya dzyarzhava taksama padzelenaya religijna Adzinaj instytucyyaj yakaya ab yadnoyvala ysih byy regulyarna sklikany Landtag Taksama arcybiskup Ryzhski i magistr Livonskaga ordena tryvala sapernichali za pershynstvo y kanfederacyi Z 1520 h gadoy na terytoryyah kanfederacyi pastupova raspaysyudzhvaecca Refarmacyya yana sutykalasya z supracivam pradstaynikoy ordena yakiya y roznaj stupeni trymalisya katalicyzmu Livonski orden byy znachna aslableny feadalnymi mizhusobicami i imknuysya znajsci sayuznikay suprac vaennaj pagrozy Maskoyskaj dzyarzhavy Maskoyskae carstva zahapila Noygarad 1478 i Pskoy 1510 i vyjshla da myazhy z Livonskaj kanfederacyyaj Maskva nabyla yashche bolsh mocy paslya zahopu Kazanskaga 1552 i Astrahanskaga 1556 hanstvay Maskva u svayu chargu imknulasya atrymac vyhad da Baltyjskaga mora i t ch na gandlyovyya shlyahi y Eyropu Pabudavany y 1550 g pa zagadze cara Ivana novy port u Ivangoradze na yshodnim beraze raki Narvy ne zadavalnyay patreby carstva praz melkavoddze Ivan padkreslivay shto isnavanne Livonskaj kanfederacyi nemagchyma bez pasiynaj padtrymki Maskvy i y vypadku neabhodnasci pagrazhay vajnoj U 1557 godze byy zaklyuchany vaenny sayuz Livonskaga ordena i VKL suprac Maskoyskaj dzyarzhavy Adsutnasc dastatkovaj kolkasci kruglagodna nezamyarzayuchyh partoy mocna abmyazhoyvali dostup Shvecyi da baltyjskaga gandlyu Ale Shvecyya hutka bagacela dzyakuyuchy gandlyu lesam zhalezam meddzyu rostu flotu i blizkasci da partoy Livonii praz vuzki Finski zaliy Shvecyya imknulasya da ekspansii y Livoniyu ale ymyashanne ruskaga cara chasova prypynila getyya namaganni praz ruska shvedskuyu vajnu 1554 1557 gg yakaya skonchylasya Naygarodskim peramir em Vaennyya dzeyanniVajna y Livonii U studzeni 1558 g maskoyskiya vojski pachali vajnu suprac Livonskaga ordena i hutka zanyali sherag garadoy i zamkay Narva Derpt Tartu i insh va yshodnyaj chastcy Livonii nablizilisya da Revelya i Rygi dze y 1559 g adbylosya spalenne rasijskimi vojskami ryzhskaga flotu Kiraynictva ordena zaklyuchyla peramir e 1559 g z Maskvoj i zvyarnulasya pa dapamogu da eyrapejskih manarhay ale zgodu na vaennuyu dapamogu day tolki vyaliki knyaz litoyski Zhygimont Aygust razumeyuchy nebyaspeku maskoyskaga zavayavannya Livonii Letam 1559 g u Vilni byy sklikany valny sojm yaki razglyaday getu prosbu vyalikaga magistra Gotarda Ketlera Uzamen za perahod usyago Ordenu pad pratektarat VKL Zhygimont abavyazaysya 31 zhniynya 1559 g skiravac pasolstva da Ivana IV z patrabavannem spynic vajnu a y vypadku admovy pachac vajnu z Maskvoj U listapadze 1559 g paslya admoynaga adkazu Ivana IV vojska VKL na chale z getmanam Mikalaem Radzivilam Rudym nekalki tysyach najmitay pachalo bayavyya dzeyanni na terytoryi Inflyantay Try razy y Inflyanty hadzila paspalitae rushenne U 1560 g ruskiya vojski zanyali Maryenburg Felin U lipeni 1561 g vojska VKL na chale z Radzivilam Rudym ustupila y Livoniyu ale bylo razbita pad Pyarnu U vyniku novyh vaennyh nyaydach Livonski orden faktychna raspaysya Aposhni magistr Gotard Ketler peraday u sakaviku 1562 g Mikalayu Radzivilu Chornamu stryechny brat Mikalaya Radzivila Rudoga pyachatku Ordena i klyuchy ad Rygi Chastki ordenskaj terytoryi perajshli da Danii vostray Ezel u 1560 i Shvecyi paynochnaya Estoniya i vostray Daga y 1561 g Nareshce u listapadze 1561 g u Vilni bylo padpisana pagadnenne zgodna z yakim vyaliki magistr ordena Gotard Ketler ab yaylyaysya sveckim knyazem u Kurlyandyi i gubernataram u astatnyaj chastcy Livonii yakaya stanavilasya pravincyyaj pad uladaj Vyalikaga Knyastva Litoyskaga z 1569 g Rechy Paspalitaj Tak perastala isnavac vaenna carkoynaya dzyarzhava Livonski orden Tym chasam Maskoyskaya dzyarzhava zaklyuchyla peramir e z Shvecyyaj 1561 i pachala vajnu suprac VKL Vajna y VKL U 1562 g maskoyskiya vojski karystayuchysya tym shto vojska VKL bylo y Inflyantah zdzejsnili sherag napaday na yshodniya zemli VKL Dubroyna Kopys Shkloy Orsha Vicebsk Byy uzyaty Nevel kalya yakoga y zhniyni 1562 g 4 tysyachnae vojska VKL bilasya z 15 tysyachnym vojskam Maskvy na chale z Andreem Kurbskim Uves gety chas aficyjnaga stanu vajny pamizh VKL i Maskoyskaj dzyarzhavaj ne bylo Adnak u 1562 g Ivan IV raspaysyudziy svae plany na zemli VKL nazyvayuchy svayoj votchynaj uzho ysyu Litoyskuyu zyamlyu U 1563 g vyalikae maskoyskae vojska na chale z samim Ivanam IV vyjshla z Vyalikih Lukay i abklala Polack yaki zdaysya paslya dvutydnyovaj ablogi 31 studzenya 15 lyutaga adkryvayuchy shlyah uglyb VKL da Vilni 200 km Vojska VKL vyslanae na dapamogu Polacku bylo razbita pad Glybokim Voenachalniki VKL u peramovah lyuty 1563 g zdoleli damagchysya peramir ya da listapadu 1563 g Pavodle ymoy peramir ya vojski VKL ne magli padstupac da Polackaj zyamli yashche ne calkam zanyataj maskoyskim vojskam shto dalo Ivanu IV svabodu dzeyannyay u getyh zemlyah razburenne Lukomlya 8 zhniynya 1563 g spalenni i razburenni inshyh paselishchay Polachchyny Vyalikae pasolstva Zhygimonta y Maskve Yu Hadkevich R Valovich sprabavala dasyagnuc miru z Ivanam IV ale peramovy kanec 1563 9 studzenya 1564 sarvalisya bo abodva baki ne zhadali sastupac navat chasova pravy na Polacki pavet i Inflyanty Vaennyya dzeyanni yznavilisya y 1564 nastupam na VKL vyalikih vojskay korpusay Shujskaga i bratoy Syarebranyh Adnak peramogi vojska VKL nad Ulaj i nad Dubroynaj sarvali maskoyski pahod Drabnejshyya vaennyya dzeyanni nabegi pracyagvalisya yves 1564 god Mocna pacyarpeli yshodniya zemli Belarusi vojski VKL hadzili na maskoyskuyu chastku Inflyantay i Vyalikiya Luki Parazhenni 1564 abvastryli baracbu ruskaga bayarstva suprac Ivana IV U krasaviku 1564 u VKL zbeg Andrej Kurbski U 1565 taktychnyya dzeyanni pracyagvalisya vojski VKL pustoshyli Pskoyshchynu peramagli pad Krasnym Garadkom hadzili na Severshchynu panesli parazu pad Charnigavam pad kam getmana P Sapegi Sayuznik Zhygimonta han hadziy na Razanshchynu Zacyagnutaya vajna shilila Ivana IV da yznaylennya mirnyh peramoy U zhniyni 1565 goda vaennyya dzeyanni byli spynenyya adnak vyalikae pasolstva Zhygimonta Aygusta Yu Hadkevich Yu Tyshkevich M Galaburda i insh pryehala y Maskvu tolki y mai 1566 goda Pa ranejshamu nesumyashchalnyya patrabavanni abodvuh bakoy pryvyali da adkladu dalejshyh peramoy u lipeni 1566 goda Zemski sabor 1566 uhvaliy vajnu Ivana IV za Livoniyu tamu padryhtoyka da vaennyh dzeyannyay pracyagvalasya Maskoyskaya dzyarzhava y 1566 1569 stavila na Polackaj zyamli svae zamki Usvyaty y lipeni 1566 Sokal na Dryse Ula na Dzvirne yvosen 1566 taksama Susha Sitna Krasny Kazyan Usvyat Turoylya Padchas uzvyadzennya chargovaga zamka Kap e na vozery Susha letam 1567 vojska VKL napala i razbila maskoyski 8 tysyachny ahoyny korpus ne zvazhayuchy na peramir e U tyya samyya dni leta 1567 maskoyskae pasolstva prybylo y Grodna prosta na sojm ale vystavila takiya neprymalnyya patrabavanni shto peramovy praktychna ne adbylisya U zhniyni 1567 goda iznoy pachalisya aktyynyya vaennyya dzeyanni Vyalikae vojska Maskvy sabralasya kalya Vyalikih Lukay i pajshlo na Inflyanty ale vyarnulasya da Vyalikih Lukay i Tarapca davedayshysya pra zbor paspalitaga rushennya VKL Vaennyya dzeyanni iznoy perajshi y drobnyya pagranichnyya sutychki napryklad vojska VKL uzyalo Sitna zimoj 1567 hadzila y pahody na Velizh i Usvyaty potym na Belae na Smalenshchyne y studzeni 1568 peramaglo pad Velizham u studzeni 1568 Sabranae glybokaj vosennyu 1567 goda pamizh Maladzechnam i Lebedzevym vojska zemskaj sluzhby VKL da 50 tys chal pasprabavala peranesci vaennyya dzeyanni na terytoryyu Maskoyskaj dzyarzhavy ale dzejnichala nerashucha i y vyniku pad vyasnu 1568 goda rushenne razyjshlosya nichoga ne dasyagnuyshy Paslya nyaydalaga pahodu na Maskvu y 1568 godze pracyagvalisya malaznachnyya taktychnyya dzeyanni peramoga VKL u bai pad Lepelem uzyacce Uly y verasni spalenne pasaday Vicebska maskoyskim vojskam Novae peramir e bylo parushana maskoyskimi napadami na zamki y Inflyantah Peramir e VKL i Maskvy Polskiya feadaly nichym ne dapamagali svajmu sayuzniku a tolki chakali zruchnaga momantu dlya atrymannya karysci z cyazhkaga stanovishcha VKL i taki momant nastupiy kali pachalisya peramovy y Lyubline Adnak paslya padpisannya Lyublinskaj unii Maskoyskaj dzyarzhave davyalosya mec spravu yzho z silami dzvyuh dzyarzhay Taksama y 1569 tatarska tureckae vojska zrabila pahod na Astrahan Na gety chas abodva baki yzho mocna stamilisya ad vajny i y kancy 1569 goda y Maskvu vyehala novae vyalikae pasolstva getym razam ad Rechy Paspalitaj Iznoy abodva baki ne adstupali ad svajgo zhadannya mec Polack i Rygu U vyniku zgodna z umovami 3 gadovaga traktatu ab prymirenni 1570 Polackaya zyamlya byla padzelenaya Da Maskvy chasova adyjshli Polack Sitna Azyaryshcha Usvyaty i zamki Turoylya Sokal Krechet Krasny Susha U 1572 peragavory yznavilisya Zhygimont Aygust zhaday vyarnuc Polack ale Ivan IV ne zgadzhaysya Neyzabave y 1572 g Zhygimont pamyor i Polack zastaysya pad maskoyskaj uladaj Uznaylenne vajny y Livonii U 1571 godze krymski han Daylet Girej spaliy Maskvu Karystayuchysya bezuladdzem u Rechy Paspalitaj 1572 1575 Ivan IV uznaviy vajnu suprac Shvecyi 1572 zanyay u Livonii Vejsenshtejn 1572 i Pernay 1575 da 1577 goda amal usyo yzbyarezhzha uzyay u ablogu Revel Uznaylenne vajny y VKL Yan Matejka Stefan Batoryj pad Pskovam Novaabrany karol Stefan Batoryj azhyccyaviy u 1577 1579 gadah energichnuyu padryhtoyku da yznaylennya vajny za Polachchynu Skancentravanae kalya Sviry 41 tysyachnae vojska vyjshla sushaj praz Glybokae da Dzisny i vadoj praz pratoki Narach Pastavy y Dzisnu da Dzviny U Dzisne vojska perapravilasya i z poynachy padyshlo da Polacka y lipeni 1579 goda i ablazhyla gorad 11 zhniynya 1579 Dazhdzhlivy god ne dazvalyay uzhyvac zapalnyya yadry maskoyskiya ymacavanni padpalili yruchnuyu i 30 zhniynya gorad zdaysya Pry ystuplenni y gorad vojskay Rechy Paspalitaj byla razrabavana i chastkova spalena bibliyateka Safijskaga sabora Na pracyagu lipenya zhniynya byy zanyaty sherag menshyh maskoyskih zamkay 4 verasnya yzyataya Turoylya 11 verasnya shturmam uzyataya i spalena krepasc Sokal razam z garnizonam i chastkaj shturmavayshyh 16 kastrychnika bez boyu zanyataya krepasc Susha U snezhni 1579 goda byla yzyataya Nyashcharda Na pracyagu 1580 u chas pahodu vojska Rechy Paspalitaj na Maskvu byli vernuty i tyya zemli Polachchyny yakiya paslya 1579 zastavalisya pad uladaj Maskvy Sebezh Zavalachcha zamki Azyaryshcha Usvyaty Byli zanyatyya Vyalikiya Luki atakavanyya Holm i Staraya Rusa Shvedskae vojska zanyalo 1580 Narvu Ivangorad Yam usyo 1581 abklali Areshak 1581 U 1581 godze Batoryj z rayona Dzisny rushyy da Vostrava uzyaty 21 zhniynya 1581 i Pskova Atrad Radzivila Rudoga 5 zhniynya 1581 vyjshay z Vicebska na Velizh Taropec Staruyu Rusu i zluchyysya pad Pskovam z galoynaj armiyaj 26 zhniynya 1581 vojska RP pachalo 5 mesyachnuyu nyaydaluyu ablogu Pskova Kanec vajnyNezadavolenasc vajnoj u Rechy Paspalitaj i nyaydacha ablogi Pskova vymusili Batoryya pachac peramovy i 15 studzenya 1582 goda byy zaklyuchany Yam Zapolski 10 gadovy mir Livoniya Velizh i Polack vyarnulisya y VKL Pavodle Plyuskaga miru 1583 za Shvecyyaj zastalisya Paynochnaya Estoniya Narva Yam Kapor e Ivangorad ZnoskiU polskaj i chastcy suchasnaj belaruskaj gistaryyagrafii asobna vydzyalyaecca Inflyanckaya vajna 1558 1570 Yuho Ya A Karotki narys gistoryi dzyarzhavy i prava Belarusi Vucheb Dapam Mn Universiteckae 1992 270s LitaraturaGenadz Saganovich Polackaya vajna 1563 1579 gg Adradzhenne Gist almanah Vyp 1 Sklad i navuk red A P Gryckevich Mn Universiteckae 1995 259 s il ISBN 985 09 0088 1 S 63 82 A A Yanoyski Livonskaya vajna Belaruskaya Saveckaya Encyklapedyya U 12 t T 6 Kishynyoy Mancevichy Redkal P U Broyka gal red i insh Mn BelSE 1972 624 s il karty S 361 Yanushkevich A Vaennyya dzeyanni pamizh Vyalikim Knyastvam Litoyskim i Maskoyskaj dzyarzhavaj u 60 ya gady XVI stagoddzya Belaruski Gistarychny Zbornik Bialoruskie Zeszyty Historyczne nr 14 Belastok 2000 El resurs kamunikat org Dybas Boguslaw 2009 Zwischen Warschau und Dunaburg Die adligen Wurdentrager in den livlandischen Gebieten der Polnisch Litauischen Republik in North Michael ed Kultureller Austausch Bilanz und Perspektiven der Fruhneuzeitforschung in German Koln Weimar Bohlau ISBN 978 3 412 20333 7