Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Шклоў трансліт Škloŭ руск Шклов горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі адміністрацыйны цэнтр Шкл

Шклоў

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Шклоў

Шклоў (трансліт.: Škloŭ; руск.: Шклов) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна, на правым беразе Дняпра. За 30 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Орша — Магілёў. Насельніцтва 16 310 чал. (2017).

Горад
Шклоў
image
Гарадская ратуша
image image
Герб Сцяг
Краіна
Беларусь
Вобласць
Магілёўская
Раён
Шклоўскі
Каардынаты
54°12′30″ пн. ш. 30°17′13″ у. д.HGЯO
Заснаваны
1535
Першая згадка
1520
Горад з
10 красавіка 1762
Плошча
10,7 км²
Вышыня цэнтра
158 м
Водныя аб’екты
Дняпро
Насельніцтва
  • ▼14 738 чал. (1 студзеня 2025)
Часавы пояс
UTC+3
Тэлефонны код
+375 2239
Паштовы індэкс
213010
Аўтамабільны код
6
СААТА
7258501000
Афіцыйны сайт
shklov.gov.by
Шклоў на карце Беларусі ±
image
image
image
image
Шклоў на Вікісховішчы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Узнік на месцы Старашклоўскага гарадзішча каля сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка не пазней за IX ст.

Упершыню ўскосна згадваецца ў 1466 годзе ў лісце наваградскага намесніка Марціна Гаштольда да свайго шклоўскага намесніка Комара, арыгінал дакумента захоўваецца ў ва Уроцлаве. У тастаменце ад 1518 года згадваецца шклоўскі намеснік Гаштольда пан Фёдар Дурасовіч. У 1526 годзе праз Шклоў у Маскву праехаў імператарскі пасол Сігізмунд Герберштэйн.

Падчас маскоўска-вялікалітоўскай вайны (1534—1537) спалены ў 1535 годзе. З другой паловы XVI стагоддзя цэнтр Шклоўскага графства. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) двойчы спалены маскоўскімі войскамі. У канцы XVI стагоддзя перанесены на сучаснае месца. У XVI—XVII стагоддзях у горадзе існаваў вялікі Шклоўскі замак і Шклоўскія гарадскія ўмацаванні. У 1654 годзе, пасля кароткай аблогі, магістрат здаў горад рускім войскам. Улетку 1655 года ў Шклове размяшчалася часовая стаўка рускага цара Аляксея Міхайлавіча. У 1660 годзе горад вызвалены, у 1666 годзе зноўку захоплены рускімі войскамі. У 1667 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. Шклоў быў цэнтрам . У 1708 годзе (падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў) разбураны рускімі войскамі за дапамогу шведам. У 1762 годзе атрымаў магдэбургскае права, пячатку і герб.

У складзе Расійскай імперыі

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1773—1777 гадах цэнтр павета Магілёўскай правінцыі і губерні. З 1777 года мястэчка, цэнтр воласці Магілёўскага павета. З 1778 года валоданне С. Г. Зорыча. У перыяд уладання Сямёна Зорыча ў Шклове працавалі разнастайныя мануфактуры, якія працавалі пераважна на мясцовай сыравіне, абслугоўвалі патрэбы вотчыннага двара і выраблялі прадукцыю на продаж. Канатная мануфактура (1790—1799) вырабляла канаты і пражу з ільняной кудзелі і пянькі. У 1797 годзе працавала звыш 50 чалавек, выпушчана канатаў агульнай даўжынёй 10 тысяч сажаняў. Парусінавая мануфактура (1794—1845) вырабляла тонкае і паруснае палатно з ільняных і пяньковых нітак. Працавалі таксама шаўкаткацкая (1781—1799), гарбарная (1794—1798) і суконная (1781—1809) мануфактуры.

У пачатку XIX стагоддзя — важны гандлёвы цэнтр Беларусі, прыстань на Дняпры. У пачатку XX стагоддзя праз Шклоў пракладзеная чыгунка Орша — Магілёў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шклоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Савецкай Беларусі.

Са снежня 1919 года ў складзе РСФСР. З 1924 года, пасля першага ўзбуйнення БССР — цэнтр Шклоўскага раёна БССР.

У Другую сусветную вайну з 1941 года да 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1977 годзе ў склад горада ўключана вёска Іскра, 14 снежня 2007 года — вёскі Маладзёжная, Рыжкавічы і Малое Зарэчча, 20 лістапада 2013 года — вёска Вялікае Зарэчча.

Насельніцтва

image
  • XVII стагоддзе: 1650 — 8 540 чал.; 1661 — 4 375 чал.
  • XIX стагоддзе: 1880 — 2 393 чал., з іх праваслаўных 1 268, каталікоў 33, іўдзеяў 1 092
  • XX стагоддзе: 1923 — 6 617 чал.; 1939 — 8,1 тыс. чал.; 1959 — 7,8 тыс. чал.; 1979 — 11,8 тыс. чал.; 1991 — 15 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе 2004 — 15,9 тыс. чал.; 2006 — 15,6 тыс. чал.; 2008 — 16,6 тыс. чал.; 2009 — 17,8 тыс. чал.; 2015 — 16 359; 2016 — 16 425 чал.; 2017 — 16 310 чал.; 2025 — 14 738 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, папяровай, камбікормавай прамысловасці. Гасцініца «Крынічка». Уваходзіць у турыстычныя маршруты «Гісторыка-культурная спадчына Магілёўскага края» і «Айчыны славутыя імёны».

Культура

Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. У музея два філіялы — Дом-музей Пятра Алейнікава (вёска Крывель) і музей працоўнай і баявой славы «Сельгастэхніка» (Шклоў).

Дзейнічаюць Дом культуры, бібліятэка.

Адукацыя

У Шклове працуюць 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спецшкола, цэнтр развіцця і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.

СМІ

У горадзе выдаецца газета «».

Славутасці

image
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла
  • Шклоўская ратуша (1770—1772 гг., мураваная).
  • Спаса-Праабражэнская царква (да 1905 г., мураваная).
  • Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1849 г., мураваны).
  • Шклоўскі ідал (X ст., знойдзены каля Шклова ў 1963 г.) — скульптура паганскага бажаства.
  • Ніжнінскі роў (геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння)
  • (2-я пал. XVII ст.).
  • Шклоўская сядзіба
  • Будынак канторы папяровай фабрыкі «Спартак» (1898)
  • Жылыя дамы (XVIII—XIX стст.)
  • Помнік расійскаму генералу Сямёну Зорычу (2007)
  • Помнік агурку (2007)

Страчаная спадчына

image
Шклоў, гравюра XVIII ст.
image
Шклоўскі кадэцкі корпус, малюнак пач. XIX ст.
  • Кадэцкі корпус (XVIII ст.)
  • Сядзіба Крывашэіна (пач. XX ст.)
  • Царква Уваскрашэння Хрыстова (XVII ст.)
  • Свята-Уваскрасенская царква (XVIII ст.)

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Шклова
  • Святлана Георгіеўна Алейнікава (нар. 1942) — беларускі архітэктар.
  • Міхаіл Іосіфавіч Гузікаў (1806—1837) — беларускі музыкант.
  • Андрэй Ігнатавіч Зюзькоў (1904—1938) — беларускі гісторык.
  • Еўдакія Сцяпанаўна Лепля (1927—1976) — мікрабіёлаг, доктар медыцынскіх навук.
  • Майсей Ісакавіч Пэўзнер (1865—1955) — вучоны ў галіне тэрапіі, інфекцыйных захворванняў, доктар медыцынскіх навук.
  • Усевалад Пятровіч Радзько (1937—2021) — вучоны-фізік, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996).
  • Леанід Іванавіч Рахцеенка (1939—1998) — вучоны ў галіне дэндралогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года.
  • Эдуард Максімавіч Сарока (нар. 1940) — філосаф, доктар філасофскіх навук.
  • Святлана Віктараўна Сярова (нар. у 1986) — беларуская лёгкаатлетка.
  • Дар’я Чульцова (нар. у 1997) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная.

Гл. таксама

  • Беражаньскі гадзіннікавы завод царскага двара

Зноскі

  1. Лукашэвіч А. Шклоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 757. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106"></a>
  3. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2025.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q6520738"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q133574508"></a>
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Полехов С. В. Древнейшее упоминание Шклова — 1466: послание новогородского наместника Мартина Гаштольда // Архіварыюс. № 19. — Мінск: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2021. — С. 77-82.
  7. Лён 2009, с. 159.
  8. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня, 16 і 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  9. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района
  10. Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  11. Szkłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 922.
  12. Шклов // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. Wayback Machine (нявызн.). www.belstat.gov.by. Праверана 12 красавіка 2025.
  16. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 209.
  17. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Літаратура

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шклоў
  • image Геаграфічныя звесткі па тэме Шклоў на OpenStreetMap
  • Надвор’е ў горадзе Шклоў

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 10:03

Shkloy translit Skloŭ rusk Shklov gorad rayonnaga padparadkavannya y Magilyoyskaj voblasci Belarusi administracyjny centr Shkloyskaga rayona na pravym beraze Dnyapra Za 30 km ad Magilyova Chygunachnaya stancyya na linii Orsha Magilyoy Naselnictva 16 310 chal 2017 Gorad ShkloyGaradskaya ratusha Gerb ScyagKraina BelarusVoblasc MagilyoyskayaRayon ShkloyskiKaardynaty 54 12 30 pn sh 30 17 13 u d H G Ya OZasnavany 1535Pershaya zgadka 1520Gorad z 10 krasavika 1762Ploshcha 10 7 km Vyshynya centra 158 mVodnyya ab ekty DnyaproNaselnictva 14 738 chal 1 studzenya 2025 Chasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 2239Pashtovy indeks 213010Aytamabilny kod 6SAATA 7258501000Aficyjny sajt shklov gov byShkloy na karce Belarusi Shkloy na VikishovishchyGistoryyaVyalikae Knyastva Litoyskae Uznik na mescy Starashkloyskaga garadzishcha kalya suchasnyh vyosak Stary Shkloy i Hocimka ne paznej za IX st Upershynyu yskosna zgadvaecca y 1466 godze y lisce navagradskaga namesnika Marcina Gashtolda da svajgo shkloyskaga namesnika Komara aryginal dakumenta zahoyvaecca y va Uroclave U tastamence ad 1518 goda zgadvaecca shkloyski namesnik Gashtolda pan Fyodar Durasovich U 1526 godze praz Shkloy u Maskvu praehay imperatarski pasol Sigizmund Gerbershtejn Padchas maskoyska vyalikalitoyskaj vajny 1534 1537 spaleny y 1535 godze Z drugoj palovy XVI stagoddzya centr Shkloyskaga grafstva Padchas Livonskaj vajny 1558 1583 dvojchy spaleny maskoyskimi vojskami U kancy XVI stagoddzya peraneseny na suchasnae mesca U XVI XVII stagoddzyah u goradze isnavay vyaliki Shkloyski zamak i Shkloyskiya garadskiya ymacavanni U 1654 godze paslya karotkaj ablogi magistrat zday gorad ruskim vojskam Uletku 1655 goda y Shklove razmyashchalasya chasovaya stayka ruskaga cara Alyakseya Mihajlavicha U 1660 godze gorad vyzvaleny u 1666 godze znoyku zahopleny ruskimi vojskami U 1667 godze vernuty Rechy Paspalitaj Shkloy byy centram U 1708 godze padchas Paynochnaj vajny 1700 1721 gadoy razburany ruskimi vojskami za dapamogu shvedam U 1762 godze atrymay magdeburgskae prava pyachatku i gerb U skladze Rasijskaj imperyi Paslya 1 ga padzelu Rechy Paspalitaj 1772 u skladze Rasijskaj imperyi U 1773 1777 gadah centr paveta Magilyoyskaj pravincyi i guberni Z 1777 goda myastechka centr volasci Magilyoyskaga paveta Z 1778 goda valodanne S G Zorycha U peryyad uladannya Syamyona Zorycha y Shklove pracavali raznastajnyya manufaktury yakiya pracavali peravazhna na myascovaj syravine abslugoyvali patreby votchynnaga dvara i vyrablyali pradukcyyu na prodazh Kanatnaya manufaktura 1790 1799 vyrablyala kanaty i prazhu z ilnyanoj kudzeli i pyanki U 1797 godze pracavala zvysh 50 chalavek vypushchana kanatay agulnaj dayzhynyoj 10 tysyach sazhanyay Parusinavaya manufaktura 1794 1845 vyrablyala tonkae i parusnae palatno z ilnyanyh i pyankovyh nitak Pracavali taksama shaykatkackaya 1781 1799 garbarnaya 1794 1798 i sukonnaya 1781 1809 manufaktury U pachatku XIX stagoddzya vazhny gandlyovy centr Belarusi prystan na Dnyapry U pachatku XX stagoddzya praz Shkloy prakladzenaya chygunka Orsha Magilyoy Najnoyshy chas 25 sakavika 1918 goda zgodna z Trecyaj Ustaynoj gramataj Shkloy abvyashchaysya chastkaj Belaruskaj Narodnaj Respubliki Z 1 studzenya 1919 goda y adpavednasci z pastanovaj I z ezda KP b Belarusi yvajshoy u sklad Saveckaj Belarusi Sa snezhnya 1919 goda y skladze RSFSR Z 1924 goda paslya pershaga yzbujnennya BSSR centr Shkloyskaga rayona BSSR U Druguyu susvetnuyu vajnu z 1941 goda da 1944 goda gorad znahodziysya pad nyameckaj akupacyyaj U 1977 godze y sklad gorada yklyuchana vyoska Iskra 14 snezhnya 2007 goda vyoski Maladzyozhnaya Ryzhkavichy i Maloe Zarechcha 20 listapada 2013 goda vyoska Vyalikae Zarechcha NaselnictvaXVII stagoddze 1650 8 540 chal 1661 4 375 chal XIX stagoddze 1880 2 393 chal z ih pravaslaynyh 1 268 katalikoy 33 iydzeyay 1 092 XX stagoddze 1923 6 617 chal 1939 8 1 tys chal 1959 7 8 tys chal 1979 11 8 tys chal 1991 15 tys chal XXI stagoddze 2004 15 9 tys chal 2006 15 6 tys chal 2008 16 6 tys chal 2009 17 8 tys chal 2015 16 359 2016 16 425 chal 2017 16 310 chal 2025 14 738 chal EkanomikaPradpryemstvy harchovaj papyarovaj kambikormavaj pramyslovasci Gascinica Krynichka Uvahodzic u turystychnyya marshruty Gistoryka kulturnaya spadchyna Magilyoyskaga kraya i Ajchyny slavutyya imyony KulturaShkloyski rayonny gistoryka krayaznaychy muzej U muzeya dva filiyaly Dom muzej Pyatra Alejnikava vyoska Kryvel i muzej pracoynaj i bayavoj slavy Selgastehnika Shkloy Dzejnichayuc Dom kultury bibliyateka AdukacyyaU Shklove pracuyuc 3 syaredniya shkoly shkola mastactvay specshkola centr razviccya i reabilitacyi sacyyalny prytulak SMIU goradze vydaecca gazeta SlavutasciKascyol Svyatyh Apostalay Pyatra i PaylaShkloyskaya ratusha 1770 1772 gg muravanaya Spasa Praabrazhenskaya carkva da 1905 g muravanaya Kascyol Svyatyh Apostalay Pyatra i Payla 1849 g muravany Shkloyski idal X st znojdzeny kalya Shklova y 1963 g skulptura paganskaga bazhastva Nizhninski roy gealagichny pomnik pryrody respublikanskaga znachennya 2 ya pal XVII st Shkloyskaya syadziba Budynak kantory papyarovaj fabryki Spartak 1898 Zhylyya damy XVIII XIX stst Pomnik rasijskamu generalu Syamyonu Zorychu 2007 Pomnik agurku 2007 Strachanaya spadchyna Shkloy gravyura XVIII st Shkloyski kadecki korpus malyunak pach XIX st Kadecki korpus XVIII st Syadziba Kryvasheina pach XX st Carkva Uvaskrashennya Hrystova XVII st Svyata Uvaskrasenskaya carkva XVIII st Vyadomyya asobyAsnoyny artykul Vyadomyya asoby Shklova Svyatlana Georgieyna Alejnikava nar 1942 belaruski arhitektar Mihail Iosifavich Guzikay 1806 1837 belaruski muzykant Andrej Ignatavich Zyuzkoy 1904 1938 belaruski gistoryk Eydakiya Scyapanayna Leplya 1927 1976 mikrabiyolag doktar medycynskih navuk Majsej Isakavich Peyzner 1865 1955 vuchony y galine terapii infekcyjnyh zahvorvannyay doktar medycynskih navuk Usevalad Pyatrovich Radzko 1937 2021 vuchony fizik chlen karespandent Nacyyanalnaj akademii navuk Belarusi 1996 Leanid Ivanavich Rahceenka 1939 1998 vuchony y galine dendralogii layreat Dzyarzhaynaj premii BSSR 1976 goda Eduard Maksimavich Saroka nar 1940 filosaf doktar filasofskih navuk Svyatlana Viktarayna Syarova nar u 1986 belaruskaya lyogkaatletka Dar ya Chulcova nar u 1997 belaruskaya zhurnalistka palitychnaya znyavolenaya Gl taksamaBerazhanski gadzinnikavy zavod carskaga dvaraZnoskiLukashevich A Shkloy Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 2 Kadecki korpus Yackevich S 757 792 s ISBN 985 11 0378 0 t 2 ISBN 985 11 0315 2 GeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Chislennost naseleniya na 1 yanvarya 2025 g i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2024 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Belstat 2025 lt a href https wikidata org wiki Track Q6520738 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q133574508 gt lt a gt Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus Magilyoyskaya voblasc narmatyyny davednik I A Gaponenka i insh pad red V P Lemcyugovaj Mn Tehnalogiya 2007 406 s ISBN 978 985 458 159 0 DJVU Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2017 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2016 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 29 sakavika 2017 Praverana 3 krasavika 2017 Polehov S V Drevnejshee upominanie Shklova 1466 poslanie novogorodskogo namestnika Martina Gashtolda Arhivaryyus 19 Minsk Nacyyanalny gistarychny arhiy Belarusi 2021 S 77 82 Lyon 2009 s 159 Rashenni vykankoma Magilyoyskaga ablasnoga Saveta deputatay pracoynyh ad 4 studzenya 16 i 22 lyutaga 1977 g Zbor zakonay ukazay Prezidyuma Vyarhoynaga Saveta Belaruskaj SSR pastanoy i rasparadzhennyay Saveta Ministray Belaruskaj SSR 1977 9 1527 Reshenie Mogilevskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 14 dekabrya 2007 g 5 25 Ob izmenenii administrativno territorialnogo ustrojstva Shklovskogo rajona Reshenie Mogilyovskogo oblastnogo soveta deputatov 23 1 ot 20 noyabrya 2013 g Ob izmenenii administrativno territorialnogo ustrojstva nekotoryh administrativno territorialnyh edinic Mogilevskoj oblasti Szklow Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich Tom XI Sochaczew Szlubowska Wola polsk Warszawa 1890 S 922 Shklov Bolshoj enciklopedicheskij slovar rusk Gl red V P Shishkov M NI Bolshaya Rossijskaya enciklopediya 1998 640 s il ISBN 5 85270 262 5 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2015 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2014 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 31 sakavika 2015 Praverana 3 krasavika 2017 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2016 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2015 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 30 sakavika 2016 Praverana 3 krasavika 2017 Wayback Machine nyavyzn www belstat gov by Praverana 12 krasavika 2025 Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 9 Kulibin Malaita Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1999 T 9 560 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0155 9 t 9 S 209 Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 13 Pramile Relaksin Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2001 T 13 576 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0216 4 t 13 LitaraturaLyon rusk sost L V Lovchaya pod obsh red I A Goluba hudozh V V Kotovich Minsk Belarus Encykl imya P Broyki 2009 168 s il SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme ShkloyGeagrafichnyya zvestki pa teme Shkloy na OpenStreetMap Nadvor e y goradze Shkloy

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Рэты

  • Май 21, 2025

    Рэстаран

  • Май 19, 2025

    Рэспубліка Кіпр

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Комі

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Ірак

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка