Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Карале ўства Шве цыя швед Шве цыя швед Sverige краіна на поўначы Еўропы Знаходзіцца на Скандынаўскім паўвостраве Гранічы

Швецыя

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Швецыя

Карале́ўства Шве́цыя (швед. ), Шве́цыя (швед. Sverige) — краіна на поўначы Еўропы. Знаходзіцца на Скандынаўскім паўвостраве. Гранічыць з Нарвегіяй на захадзе, Фінляндыяй на паўночным усходзе, мае водныя граніцы з Даніяй, Германіяй і Польшчай на поўдні, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй і Расіяй на ўсходзе. З плошчай у 450 тыс. км² Швецыя з’яўляецца трэцяй па велічыні краінай Еўрапейскага Саюза.

Каралеўства Швецыя
шведск.: Konungariket Sverige
image image
Сцяг Швецыі Герб Швецыі
image
Дэвіз: «För Sverige – I tiden»
«За Швецыю — ва ўсе часы»
Гімн: «Du gamla, Du fria»
Заснавана Каля 900 года
Афіцыйная мова шведская
Сталіца Стакгольм
Найбуйнейшыя гарады Стакгольм, Гётэбарг, Мальмё
Форма кіравання Спадчынная канстытуцыйная манархія, парламенцкая дэмакратыя
Кароль
Прэм'ер-міністр
Карл XVI Густаў
Ульф Крыстэрсан
Дзярж. рэлігія Царква Швецыі (да 2000)
Плошча
• Агулам
• % воднай паверхні
54-я ў свеце
449 964 км²
8,67
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць

9 354 426 чал. (88-я)
21,9 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$358,400 млрд.  (33-ы)
$39,600
Этнахаронім шведы
Валюта Шведская крона (SEK)
Інтэрнэт-дамены .se
Код ISO (Alpha-2) SE
Код ISO (Alpha-3) SWE
Код МАК SWE
Тэлефонны код +46
Часавыя паясы +1
  1. З 1 ліпеня 2009 года
  2. фінская, , саамская, цыганская і ідыш — афіцыйныя мовы меншасцей
  3. З 2000 года Царква Швецыі не з'яўляецца дзяржаўнай.

Насельніцтва — каля 9,5 млн чалавек. Сталіца — г. Стакгольм.

У гістарычна-культурным аспекце тэрыторыя Швецыі падзяляецца на тры рэгіёна або зямлі: Гёталанд, Свеаланд і Норланд.

Сучасная Швецыя — канстытуцыйная манархія з высокаразвітой эканомікай. Згодна падлікам ПРААН Швецыя займае 7-е месца ў свеце па ўзроўню развіцця чалавечага патанцыялу.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Швецыі

Пасля раставання ледавіку тэрыторыю Скандынаўскага паўвострава пачалі засяляць прышоўшыя з поўдню плямёны збіральнікаў і паляўнічых. Прыкладна каля 2800 года да н.э. сучасную Швецыю сталі засяляць індаеўрапейскія плямёны. У VI стагоддзі з іх вылучыліся два асноўных: свеі і гёты, пачаўся г. зв. Вендэльскі перыяд, які працягваўся да 800 года. Уладанні свеяў і гётаў падзяляліся на шэраг княстваў, якімі кіравалі конунгі (князі). Найважнейшым культурным і рэлігійным цэнтрам для ўсіх гэтых княстваў была Старая Упсала.

Як суверэнная краіна Швецыя ўзнікла ў Сярэднявеччы. У 17 стагоддзі краіна пашырыла свае ўладанні і стварыла Шведскую імперыю, якая была адной з еўрапейскіх вялікіх дзяржаў у 17 і 18 стагоддзях. Большасць па-заскандынаўскіх тэрыторый Швецыя страціла на працягу 18-19 стагоддзяў. З 1905 Швецыя — нейтральная краіна.

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Швецыі

Будова паверхні

На тэрыторыі Швецыі можна вылучыць два буйных прыродных раёны — паўночны і паўднёвы. У межах больш узвышанай Паўночнай Швецыі вылучаюцца тры вертыкальныя паясы: верхні, які ўключае ўсходнюю перыферыю Скандынаўскага нагор’я, багатую азёрамі; сярэдні, які ахоплівае плато Норланд з чахлом марэнных адкладаў і тарфянікамі; ніжні — з перавагай марскіх ападкаў на раўнінах уздоўж заходняга берага Батнічнага заліва. У межах паўднёвай часткі краіны адасабляюцца: раўніны Сярэдняй Швецыі, плато Смоланд і раўніны п-ва Сконэ.

Усходнія схілы Скандынаўскага нагор’я перасечаныя шматлікімі шырокімі глыбокімі далінамі, якія месцяць выцягнутыя вузкія азёры. На міжрэччах вялікія плошчы занятыя балотамі. У некаторых далінах маюцца значныя арэалы ўрадлівых глебаў, якія сфармаваліся на дробназярністых пясках і суглінках; яны ў асноўным выкарыстоўваюцца пад пашы. Земляробства ў далінах магчыма прыкладна да вышыні 750 м над у.м.

Плато Норланд характарызуецца згладжаным рэльефам з шырокімі нізіннымі і верхавымі балотамі, што чаргуюцца з камяністымі градамі марэн. Тут засяроджаная пераважная частка лясных рэсурсаў, якімі так славіцца Швецыя. У складзе дрэвастоеў пераважаюць хвоя і елка. Шырыня ляснога пояса вагаецца ад 160 да 240 км, а яго субмерыдыянальная працягласць перавышае 950 км. Гэты аднастайны ландшафт на схілах паўднёвай экспазіцыі перарываецца нешматлікімі фермамі. У паўднёвай частцы пояса, дзе клімат мякчэйшы, фермаў больш. Там жа размешчаныя асноўныя рудныя радовішчы Швецыі.

У перыяд назапашвання пяскоў і глін у раёнах, размешчаных да ўсходу ад плато Норланд, узровень мора размяшчаўся на 135—180 м вышэй, чым у цяперашні час. Затым тут утварыўся пояс прыбярэжных раўнін шырынёй ад 80 да 160 км. Шматлікія рэкі, бягучы са Скандынаўскага сугор’я, перасякаюць гэтыя раўніны, утвараючы глыбокія каньёны, якія славяцца сваёй маляўнічасцю.

Паўночная Швецыя выпрабавала адносна невялікі ўплыў гаспадарчай дзейнасці чалавека і даволі рэдка заселеная.

Паўднёвая Швецыя, наадварот, адрозніваецца высокай шчыльнасцю насельніцтва і высокай канцэнтрацыяй прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Раўніны Сярэдняй Швецыі, складзеныя пераважна марскімі адкладамі, характарызуюцца выраўнаваным рэльефам і ўрадлівымі глебамі. Тут пераважаюць ворныя землі, прыдатныя для машыннай апрацоўкі, і пашы, хоць месцамі захаваліся масівы высокапрадуктыўных лясоў. У гэтым жа раёне размешчаныя чатыры буйных возера — Венерн, Ветэрн, Ельмарэн і Меларэн, злучаныя рэкамі і каналамі ў адзіную водную сістэму.

Плато Смоланд, размешчанае паўднёвей ад раўнін Сярэдняй Швецыі, па асаблівасцях рэльефу і расліннасці мае падабенства з поясам марен і тарфянішчаў Паўночнай Швецыі. Аднак дзякуючы мякчэйшаму клімату Смоланд больш спрыяльны для жыццядзейнасці людзей. Паверхня ў асноўным складзеная марэнамі з перавагай грубазярністых пясчаных і галечных фракцый. Глебы тут малапрыдатныя для земляробства, але на іх растуць хваёвыя і яловыя лясы. Значныя плошчы занятыя тарфянымі балотамі.

Раўніны Сконэ, самай паўднёвай і вельмі маляўнічай часткі Швецыі, амаль цалкам разараныя. Глебы тут вельмі ўрадлівыя, лёгка паддаюцца апрацоўцы і даюць высокія ўраджаі. Раўніны перасякаюцца невысокімі скалістымі камлюкамі, выцягнутымі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. У мінулым раўніны былі пакрыты густымі лясамі з клёну, бука, дуба, ясеня і іншых шыракалістых парод, якія былі зведзеныя чалавекам.

Клімат

Паколькі тэрыторыя Швецыі мае значную працягласць у субмерыдыянальным кірунку, на поўначы краіны значна халадней і вегетацыйны перыяд карацей, чым на поўдні. Адпаведна адрозніваецца і працягласць дня і ночы. Аднак у цэлым для Швецыі характэрная большая паўтаранасць сонечнага і сухога надвор’я ў параўнанні са шматлікімі іншымі краінамі Паўночна-Заходняй Еўропы, асабліва ўзімку. Нягледзячы на тое, што 15 % краіны размешчана за Паўночным палярным кругам, а ўся яна размяшчаецца паўночней 55° з.ш., дзякуючы ўплыву вятроў, якія дзьмуць з Атлантычнага акіяна, клімат даволі мяккі. Такія кліматычныя ўмовы спрыяльныя для развіцця лясоў, камфортнага пражывання людзей і вядзення больш прадуктыўнай сельскай гаспадаркі, чым у кантынентальных раёнах, размешчаных на тых жа шыротах. На ўсёй тэрыторыі Швецыі зімы зацяжныя, а лета кароткае.

У Лундэ на поўдні Швецыі сярэдняя тэмпература студзеня 0,8 °C, ліпеня 16,4 °C, а сярэдняя гадавая тэмпература 7,2 °C. У Карэсуанда на поўначы краіны якія адпавядаюць паказчыкі −14,5 °C, 13,1 °C і −2,8 °C. На ўсёй тэрыторыі Швецыі штогод выпадае снег, аднак снежны полаг у Сконэ трымаецца ўсяго 47 дзён, тады як у Карэсуанда — 170—190 дзён. Лёдавае покрыва на азёрах у сярэднім захоўваецца 115 дзён на поўдні краіны, 150 дзён у цэнтральных раёнах і не менш 200 дзён — у паўночных. Ля берагоў Батнічнага заліва ледастаў пачынаецца прыблізна ў сярэдзіне лістапада і трымаецца да канца мая. У паўночнай частцы Балтыйскага мора і Батнічным заліве звычайныя туманы.

Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 460 мм на в. Готланд у Балтыйскім моры і крайняй поўначы краіны да 710 мм на заходнім узбярэжжы Паўднёвай Швецыі. У паўночных раёнах яна складае 460—510 мм, у цэнтральных — 560 мм, а паўднёвых — некалькі больш за 580 мм. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў канцы лета (у некаторых месцах выяўлены другі максімум у кастрычніку), найменшая — з лютага па красавік. Лік дзён з штармавымі вятрамі вагаецца ад 20 за год на заходнім узбярэжжы да 8-2 — на ўзбярэжжа Батнічнага заліва.

Водныя рэсурсы

У Швецыі густая рачная сетка. Рэкі маюць важнае гаспадарчае значэнне, вызначаюцца хуткім цячэннем, шырока выкарыстоўваюцца для вытворчасці энергіі, вядзецца сплаў лесу. Самыя буйныя азёры — Венерн (5545 км²), Ветэрн (1898 км²), Меларэн (1140 км²) і Ельмарэн (479 км²) — суднаходныя і з’яўляюцца важнай транспартнай сістэмай краіны, па іх ажыццяўляюцца грузавыя перавозкі. Шматлікія вузкія выцягнутыя азёры «пальцападобнай формы» у гарах Швецыі служаць пераважна для лесасплаву. Выключнай маляўнічасцю адрозніваецца возера Сільян, размешчанае ў гістарычным цэнтры шведскай дзяржавы.

Сярод шматлікіх каналаў Швецыі найбольшае значэнне мае Гёта-канал, які злучае буйныя азёры краіны Венерн і Ветэрн. Дзякуючы гэтаму каналу ажыццяўляецца сувязь паміж важнымі прамысловымі цэнтрамі — Стакгольмам (на ўсходзе), Гётэбаргам (на паўднёва-заходнім узбярэжжы), Ёнчэпінгам (ля паўднёвага ўскрайку воз. Ветэрн) і шматлікімі іншымі гарадамі Сярэдняй Швецыі.

Расліннасць і жывёльны свет

Паводле характару прыроднай расліннасці ў Швецыі вылучаюць пяць асноўных раёнаў, прымеркаваных да вызначаных шыротных зон: 1) альпійскі раён, аб’ядноўвае самыя паўночныя і самыя ўзнятыя мясцовасці, з перавагай маляўнічага нізкатраўя і карлікавых форм хмызнякоў; 2) раён бярозавага крывалесся, дзе растуць прысадзістыя дрэўцы з моцна скрыўленымі стваламі — пераважна бяроза, радзей асіна і рабіна; 3) паўночны раён хвойных лясоў (самы буйны ў краіне) — з перавагай хвоі і елкі; 4) паўднёвы раён хвойных лясоў (у значнай ступені зведзеных); да хвойных парод прымешваюцца дуб, ясень, вяз, ліпа, клён і іншыя шыракалістыя пароды; 5) раён букавых лясоў (амаль не захаваліся); у гэтых лясах нараўне з букам сустракаюцца дуб, алешына і месцамі хвоя. Акрамя таго, распаўсюджаная азанальная расліннасць. Вакол азёр расце пышная лугавая расліннасць, месцамі распаўсюджаныя балоты са спецыфічнай флорай. На ўзбярэжжа Батнічнага заліва і Балтыйскага мора распаўсюджаныя галафітныя супольнасці (расліны, якія растуць на засоленых грунтах).

У Швецыі сустракаюцца такія насельнікі лясоў, як лось, буры мядзведзь, расамаха, рысь, лісіца, куніца, вавёрка, заяц-бяляк. Амерыканская норка і андатра былі завезеныя з Паўночнай Амерыкі некалькі дзесяцігоддзяў назад для гадоўлі ў пушных гаспадарках, але некаторыя асобіны збеглі і ўтварылі ў прыродзе жыццяздольныя папуляцыі, хутка распаўсюдзіліся і выцеснілі шэраг мясцовых відаў жывёл з іх экалагічных ніш. На поўначы Швецыі захаваўся дзікі паўночны алень. Па берагах мораў і азёр гняздуюцца качкі, гусакі, лебедзі, гарбаткі, крачкі і іншыя птушкі. У рэках водзяцца ласось, , акунь, на поўначы — харыус.

Дзяржаўны лад і палітыка

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад Швецыі
Асноўны артыкул: Знешняя палітыка Швецыі

Насельніцтва

Насельніцтва Швецыі складае каля 9,5 млн чалавек, шчыльнасць невялікая (21 чалавек на км²), больш населены поўдзень краіны. Каля 85 % насельніцтва жыве ў гарадах. Сталіца Швецыі і найбуйнейшы горад — Стакгольм, у якім пражывае 1,3 млн чалавек (разам з прыгарадамі — да 2 млн чалавек).

Вядомыя асобы

  • Астрыд Ліндгрэн

Гл. таксама

  • Астравы Швецыі
  • Шведскі пашпарт
  • Hedningarna
  • Husqvarna
  • Рака Этран
  • H&M

Спасылкі

  • Андрэй Расінскі «Пясочны гадзіннік» Швецыі Архівавана 2 чэрвеня 2009.
  • Volvonews Архівавана 30 лістапада 2019.
  • Сайт пасольства Швецыі ў Беларусі

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 14:40

Karale ystva Shve cyya shved Shve cyya shved Sverige kraina na poynachy Eyropy Znahodzicca na Skandynayskim payvostrave Granichyc z Narvegiyaj na zahadze Finlyandyyaj na paynochnym ushodze mae vodnyya granicy z Daniyaj Germaniyaj i Polshchaj na poydni Litvoj Latviyaj Estoniyaj i Rasiyaj na yshodze Z ploshchaj u 450 tys km Shvecyya z yaylyaecca trecyaj pa velichyni krainaj Eyrapejskaga Sayuza Karaleystva Shvecyya shvedsk Konungariket Sverige Scyag Shvecyi Gerb ShvecyiDeviz For Sverige I tiden Za Shvecyyu va yse chasy Gimn Du gamla Du fria Zasnavana Kalya 900 godaAficyjnaya mova shvedskayaStalica StakgolmNajbujnejshyya garady Stakgolm Gyotebarg MalmyoForma kiravannya Spadchynnaya kanstytucyjnaya manarhiya parlamenckaya demakratyyaKarol Prem er ministr Karl XVI Gustay Ulf KrystersanDzyarzh religiya Carkva Shvecyi da 2000 Ploshcha Agulam vodnaj paverhni 54 ya y svece 449 964 km 8 67Naselnictva Acenka 2010 Shchylnasc 9 354 426 chal 88 ya 21 9 chal km VUP Razam 2008 Na dushu naselnictva 358 400 mlrd 33 y 39 600Etnaharonim shvedyValyuta Shvedskaya krona SEK Internet dameny seKod ISO Alpha 2 SEKod ISO Alpha 3 SWEKod MAK SWETelefonny kod 46Chasavyya payasy 1Z 1 lipenya 2009 goda finskaya saamskaya cyganskaya i idysh aficyjnyya movy menshascej Z 2000 goda Carkva Shvecyi ne z yaylyaecca dzyarzhaynaj Naselnictva kalya 9 5 mln chalavek Stalica g Stakgolm U gistarychna kulturnym aspekce terytoryya Shvecyi padzyalyaecca na try regiyona abo zyamli Gyotaland Svealand i Norland Suchasnaya Shvecyya kanstytucyjnaya manarhiya z vysokarazvitoj ekanomikaj Zgodna padlikam PRAAN Shvecyya zajmae 7 e mesca y svece pa yzroynyu razviccya chalavechaga patancyyalu GistoryyaAsnoyny artykul Gistoryya Shvecyi Paslya rastavannya ledaviku terytoryyu Skandynayskaga payvostrava pachali zasyalyac pryshoyshyya z poydnyu plyamyony zbiralnikay i palyaynichyh Prykladna kalya 2800 goda da n e suchasnuyu Shvecyyu stali zasyalyac indaeyrapejskiya plyamyony U VI stagoddzi z ih vyluchylisya dva asnoynyh svei i gyoty pachaysya g zv Vendelski peryyad yaki pracyagvaysya da 800 goda Uladanni sveyay i gyotay padzyalyalisya na sherag knyastvay yakimi kiravali konungi knyazi Najvazhnejshym kulturnym i religijnym centram dlya ysih getyh knyastvay byla Staraya Upsala Yak suverennaya kraina Shvecyya yznikla y Syarednyavechchy U 17 stagoddzi kraina pashyryla svae yladanni i stvaryla Shvedskuyu imperyyu yakaya byla adnoj z eyrapejskih vyalikih dzyarzhay u 17 i 18 stagoddzyah Bolshasc pa zaskandynayskih terytoryj Shvecyya stracila na pracyagu 18 19 stagoddzyay Z 1905 Shvecyya nejtralnaya kraina GeagrafiyaAsnoyny artykul Geagrafiya Shvecyi Budova paverhni Na terytoryi Shvecyi mozhna vyluchyc dva bujnyh pryrodnyh rayony paynochny i paydnyovy U mezhah bolsh uzvyshanaj Paynochnaj Shvecyi vyluchayucca try vertykalnyya payasy verhni yaki yklyuchae yshodnyuyu peryferyyu Skandynayskaga nagor ya bagatuyu azyorami syaredni yaki ahoplivae plato Norland z chahlom marennyh adkladay i tarfyanikami nizhni z peravagaj marskih apadkay na rayninah uzdoyzh zahodnyaga beraga Batnichnaga zaliva U mezhah paydnyovaj chastki krainy adasablyayucca rayniny Syarednyaj Shvecyi plato Smoland i rayniny p va Skone Ushodniya shily Skandynayskaga nagor ya perasechanyya shmatlikimi shyrokimi glybokimi dalinami yakiya mescyac vycyagnutyya vuzkiya azyory Na mizhrechchah vyalikiya ploshchy zanyatyya balotami U nekatoryh dalinah mayucca znachnyya arealy yradlivyh glebay yakiya sfarmavalisya na drobnazyarnistyh pyaskah i suglinkah yany y asnoynym vykarystoyvayucca pad pashy Zemlyarobstva y dalinah magchyma prykladna da vyshyni 750 m nad u m Plato Norland haraktaryzuecca zgladzhanym relefam z shyrokimi nizinnymi i verhavymi balotami shto charguyucca z kamyanistymi gradami maren Tut zasyarodzhanaya peravazhnaya chastka lyasnyh resursay yakimi tak slavicca Shvecyya U skladze drevastoey peravazhayuc hvoya i elka Shyrynya lyasnoga poyasa vagaecca ad 160 da 240 km a yago submerydyyanalnaya pracyaglasc peravyshae 950 km Gety adnastajny landshaft na shilah paydnyovaj ekspazicyi peraryvaecca neshmatlikimi fermami U paydnyovaj chastcy poyasa dze klimat myakchejshy fermay bolsh Tam zha razmeshchanyya asnoynyya rudnyya radovishchy Shvecyi U peryyad nazapashvannya pyaskoy i glin u rayonah razmeshchanyh da yshodu ad plato Norland uzroven mora razmyashchaysya na 135 180 m vyshej chym u cyaperashni chas Zatym tut utvaryysya poyas prybyarezhnyh raynin shyrynyoj ad 80 da 160 km Shmatlikiya reki byaguchy sa Skandynayskaga sugor ya perasyakayuc getyya rayniny utvarayuchy glybokiya kanyony yakiya slavyacca svayoj malyaynichascyu Paynochnaya Shvecyya vyprabavala adnosna nevyaliki yplyy gaspadarchaj dzejnasci chalaveka i davoli redka zaselenaya Paydnyovaya Shvecyya naadvarot adroznivaecca vysokaj shchylnascyu naselnictva i vysokaj kancentracyyaj pramyslovasci i selskaj gaspadarki Rayniny Syarednyaj Shvecyi skladzenyya peravazhna marskimi adkladami haraktaryzuyucca vyraynavanym relefam i yradlivymi glebami Tut peravazhayuc vornyya zemli prydatnyya dlya mashynnaj apracoyki i pashy hoc mescami zahavalisya masivy vysokapraduktyynyh lyasoy U getym zha rayone razmeshchanyya chatyry bujnyh vozera Venern Vetern Elmaren i Melaren zluchanyya rekami i kanalami y adzinuyu vodnuyu sistemu Plato Smoland razmeshchanae paydnyovej ad raynin Syarednyaj Shvecyi pa asablivascyah relefu i raslinnasci mae padabenstva z poyasam maren i tarfyanishchay Paynochnaj Shvecyi Adnak dzyakuyuchy myakchejshamu klimatu Smoland bolsh spryyalny dlya zhyccyadzejnasci lyudzej Paverhnya y asnoynym skladzenaya marenami z peravagaj grubazyarnistyh pyaschanyh i galechnyh frakcyj Gleby tut malaprydatnyya dlya zemlyarobstva ale na ih rastuc hvayovyya i yalovyya lyasy Znachnyya ploshchy zanyatyya tarfyanymi balotami Rayniny Skone samaj paydnyovaj i velmi malyaynichaj chastki Shvecyi amal calkam razaranyya Gleby tut velmi yradlivyya lyogka paddayucca apracoycy i dayuc vysokiya yradzhai Rayniny perasyakayucca nevysokimi skalistymi kamlyukami vycyagnutymi z paynochnaga zahadu na paydnyovy yshod U minulym rayniny byli pakryty gustymi lyasami z klyonu buka duba yasenya i inshyh shyrakalistyh parod yakiya byli zvedzenyya chalavekam Klimat Pakolki terytoryya Shvecyi mae znachnuyu pracyaglasc u submerydyyanalnym kirunku na poynachy krainy znachna haladnej i vegetacyjny peryyad karacej chym na poydni Adpavedna adroznivaecca i pracyaglasc dnya i nochy Adnak u celym dlya Shvecyi harakternaya bolshaya paytaranasc sonechnaga i suhoga nadvor ya y paraynanni sa shmatlikimi inshymi krainami Paynochna Zahodnyaj Eyropy asabliva yzimku Nyagledzyachy na toe shto 15 krainy razmeshchana za Paynochnym palyarnym krugam a ysya yana razmyashchaecca paynochnej 55 z sh dzyakuyuchy yplyvu vyatroy yakiya dzmuc z Atlantychnaga akiyana klimat davoli myakki Takiya klimatychnyya ymovy spryyalnyya dlya razviccya lyasoy kamfortnaga prazhyvannya lyudzej i vyadzennya bolsh praduktyynaj selskaj gaspadarki chym u kantynentalnyh rayonah razmeshchanyh na tyh zha shyrotah Na ysyoj terytoryi Shvecyi zimy zacyazhnyya a leta karotkae U Lunde na poydni Shvecyi syarednyaya temperatura studzenya 0 8 C lipenya 16 4 C a syarednyaya gadavaya temperatura 7 2 C U Karesuanda na poynachy krainy yakiya adpavyadayuc pakazchyki 14 5 C 13 1 C i 2 8 C Na ysyoj terytoryi Shvecyi shtogod vypadae sneg adnak snezhny polag u Skone trymaecca ysyago 47 dzyon tady yak u Karesuanda 170 190 dzyon Lyodavae pokryva na azyorah u syarednim zahoyvaecca 115 dzyon na poydni krainy 150 dzyon u centralnyh rayonah i ne mensh 200 dzyon u paynochnyh Lya beragoy Batnichnaga zaliva ledastay pachynaecca pryblizna y syaredzine listapada i trymaecca da kanca maya U paynochnaj chastcy Baltyjskaga mora i Batnichnym zalive zvychajnyya tumany Syarednyaya gadavaya kolkasc apadkay vagaecca ad 460 mm na v Gotland u Baltyjskim mory i krajnyaj poynachy krainy da 710 mm na zahodnim uzbyarezhzhy Paydnyovaj Shvecyi U paynochnyh rayonah yana skladae 460 510 mm u centralnyh 560 mm a paydnyovyh nekalki bolsh za 580 mm Najbolshaya kolkasc apadkay vypadae y kancy leta u nekatoryh mescah vyyayleny drugi maksimum u kastrychniku najmenshaya z lyutaga pa krasavik Lik dzyon z shtarmavymi vyatrami vagaecca ad 20 za god na zahodnim uzbyarezhzhy da 8 2 na yzbyarezhzha Batnichnaga zaliva Vodnyya resursy U Shvecyi gustaya rachnaya setka Reki mayuc vazhnae gaspadarchae znachenne vyznachayucca hutkim cyachennem shyroka vykarystoyvayucca dlya vytvorchasci energii vyadzecca splay lesu Samyya bujnyya azyory Venern 5545 km Vetern 1898 km Melaren 1140 km i Elmaren 479 km sudnahodnyya i z yaylyayucca vazhnaj transpartnaj sistemaj krainy pa ih azhyccyaylyayucca gruzavyya peravozki Shmatlikiya vuzkiya vycyagnutyya azyory palcapadobnaj formy u garah Shvecyi sluzhac peravazhna dlya lesasplavu Vyklyuchnaj malyaynichascyu adroznivaecca vozera Silyan razmeshchanae y gistarychnym centry shvedskaj dzyarzhavy Syarod shmatlikih kanalay Shvecyi najbolshae znachenne mae Gyota kanal yaki zluchae bujnyya azyory krainy Venern i Vetern Dzyakuyuchy getamu kanalu azhyccyaylyaecca suvyaz pamizh vazhnymi pramyslovymi centrami Stakgolmam na yshodze Gyotebargam na paydnyova zahodnim uzbyarezhzhy Yonchepingam lya paydnyovaga yskrajku voz Vetern i shmatlikimi inshymi garadami Syarednyaj Shvecyi Raslinnasc i zhyvyolny svet Pavodle haraktaru pryrodnaj raslinnasci y Shvecyi vyluchayuc pyac asnoynyh rayonay prymerkavanyh da vyznachanyh shyrotnyh zon 1 alpijski rayon ab yadnoyvae samyya paynochnyya i samyya yznyatyya myascovasci z peravagaj malyaynichaga nizkatrayya i karlikavyh form hmyznyakoy 2 rayon byarozavaga kryvalessya dze rastuc prysadzistyya dreycy z mocna skryylenymi stvalami peravazhna byaroza radzej asina i rabina 3 paynochny rayon hvojnyh lyasoy samy bujny y kraine z peravagaj hvoi i elki 4 paydnyovy rayon hvojnyh lyasoy u znachnaj stupeni zvedzenyh da hvojnyh parod prymeshvayucca dub yasen vyaz lipa klyon i inshyya shyrakalistyya parody 5 rayon bukavyh lyasoy amal ne zahavalisya u getyh lyasah narayne z bukam sustrakayucca dub aleshyna i mescami hvoya Akramya tago raspaysyudzhanaya azanalnaya raslinnasc Vakol azyor rasce pyshnaya lugavaya raslinnasc mescami raspaysyudzhanyya baloty sa specyfichnaj floraj Na yzbyarezhzha Batnichnaga zaliva i Baltyjskaga mora raspaysyudzhanyya galafitnyya supolnasci rasliny yakiya rastuc na zasolenyh gruntah U Shvecyi sustrakayucca takiya naselniki lyasoy yak los bury myadzvedz rasamaha rys lisica kunica vavyorka zayac byalyak Amerykanskaya norka i andatra byli zavezenyya z Paynochnaj Ameryki nekalki dzesyacigoddzyay nazad dlya gadoyli y pushnyh gaspadarkah ale nekatoryya asobiny zbegli i ytvaryli y pryrodze zhyccyazdolnyya papulyacyi hutka raspaysyudzilisya i vycesnili sherag myascovyh viday zhyvyol z ih ekalagichnyh nish Na poynachy Shvecyi zahavaysya dziki paynochny alen Pa beragah moray i azyor gnyazduyucca kachki gusaki lebedzi garbatki krachki i inshyya ptushki U rekah vodzyacca lasos akun na poynachy haryus Dzyarzhayny lad i palitykaAsnoyny artykul Dzyarzhayny lad ShvecyiAsnoyny artykul Zneshnyaya palityka ShvecyiNaselnictvaNaselnictva Shvecyi skladae kalya 9 5 mln chalavek shchylnasc nevyalikaya 21 chalavek na km bolsh naseleny poydzen krainy Kalya 85 naselnictva zhyve y garadah Stalica Shvecyi i najbujnejshy gorad Stakgolm u yakim prazhyvae 1 3 mln chalavek razam z prygaradami da 2 mln chalavek Vyadomyya asobyAstryd LindgrenGl taksamaAstravy Shvecyi Shvedski pashpart Hedningarna Husqvarna Raka Etran H amp MSpasylkiAndrej Rasinski Pyasochny gadzinnik Shvecyi Arhivavana 2 chervenya 2009 Volvonews Arhivavana 30 listapada 2019 Sajt pasolstva Shvecyi y Belarusi

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Грэчаская мова

  • Май 19, 2025

    Грэцыя

  • Май 19, 2025

    Грузінская мова

  • Май 19, 2025

    Грамадства

  • Май 19, 2025

    Горад

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка