Го́рад, ме́ста — населены пункт, жыхары якога занятыя пераважна па-за сельскай гаспадаркай.




Аднясенне населенага пункту да катэгорыі гарадоў афармляецца ў заканадаўчым парадку; пры гэтым мера колькасці насельніцтва горада бывае рознай, і вагаецца, напрыклад, ад 250 чалавек у Даніі да 30.000 чалавек у Японіі.
Этымалогія
Слова «горад» паходзіць ад дзеяслова «гарадзіць» (адпаведную этымалогію маюць англійскае слова «town», венгерскае «város» і інш.), і ў часы Полацкага і Тураўскага княстваў пазначала агароджанае пасяленне з сядзібай палітычнай і духоўнай адміністрацыі. Цывілізацыйна старадаўнія гарады мала чым адрозніваліся ад вёсак.
У часы Вялікага Княства Літоўскага беларускія гарады праз распаўсюджванне Магдэбургскага права далучаюцца да еўрапейскай гарадской супольнасці. Набыццё правоў і прывілеяў разам з узрастаннем у жыцці жыхароў ролі гандлю, рамёстваў і промыслаў спрыялі цывілізацыйнай трансфармацыі гарадскога пасялення. Гэтая перамена адлюстравалася і ў тэрміналогіі: пачынаючы з 13 стагоддзя назва «горад» у літоўскіх (беларускіх) пісьмовых помніках замацоўваецца за старажытнымі замкавымі ўмацаваннямі, новая частка пасялення, сэрцам якой робіцца рынак, атрымлівае назву «места» (у сэнсе: «горад без агароджы»). Гэты тэрмін ужываўся на працягу некалькіх стагоддзяў, у тым ліку па прычыне адпаведнасці польскаму слову «място» (польск.: miasto), ва ўмовах дамінавання польскай культуры ў Рэчы Паспалітай.
Гісторыя
Першыя пасяленні, аддалена падобныя на гарады (такія як Іерыхон у Палесціне), узніклі больш за 9 тысяч гадоў таму. У —6 тысячагоддзях да н.э. у Заходняй Азіі з'яўляецца ўжо цэлы шэраг пасяленняў (Айн-Газал, Чатал-Хююк) з верагоднай колькасцю насельніцтва ў раёне 2 тысяч чалавек. Аднак першыя ўжо бясспрэчныя гарады з'яўляюцца толькі з 4 тысячагоддзі да н.э. Першы перыяд дастаткова хуткага росту гарадоў адносіцца да другой паловы 4 — першай паловы 3 тысячагоддзя да н.э.
На працягу амаль усёй гісторыі канцэнтрацыя гарадскога насельніцтва была вельмі нізкай (за выключэннем адносна невялікіх дзяржаў, гарадоў-дзяржаў. У тэрытарыяльна вялікіх дзяржавах доля гарадскога насельніцтва не перавышала 10% (напрыклад, у Расіі яшчэ ў канцы 18 стагоддзя гараджане складалі 4-5%). Але нават пры такім узроўні урбанізацыі ступень развітасці грамадскіх і дзяржаўных інстытутаў, здольных падтрымліваць сацыяльны парадак, была дастаткова высокай.
Карэнным чынам сітуацыя стала мяняцца ў 19 стагоддзі ў сувязі з індустрыяльнай рэвалюцыяй. Сапраўдным векам урбанізацыі стала 20 стагоддзе: доля гараджан у сусветнай папуляцыі вырасла з 14% у 1900 да 47% у 2000. У 1950 у свеце налічвалася 83 горада з насельніцтвам звыш 1 млн. чалавек, у 2000 іх стала 411. У цяперашні час усе гарады свету займаюць не больш 1% плошчы сушы.
Геаграфія
У сучасным горадабудаўніцтве існуюць разнастайныя падыходы да планіравання гарадской забудовы. Найбольш распаўсюджанай схемай на сённяшні дзень з'яўляецца рэгулярная забудова з перакрыжаваннем большасці вуліц пад прамым вуглом. Такая планіроўка ўжывалася на працягу тысячагоддзяў у Кітаі, была агульнапрынятай у Старажытным Рыме і з 19 стагоддзя атрымала шырокую папулярнасць сярод праекціроўшчыкаў ва ўсім свеце. Так забудавана большасць гарадоў у ЗША.
Другая распаўсюджаная схема забудовы горада — радыяльная, пры якой асноўныя вуліцы сходзяцца да цэнтра горада. Часцей за ўсё яна атрымліваецца ў выніку доўгага развіцця горада вакол цытадэлі, з канцэнтрацыяй шляхоў у гарадскіх сценах. У апошні час гэта дапаўняецца пабудовай кольцавых магістраляў унутры і вакол горада (напрыклад, першае і другое гарадскія кольцы і МКАД у Мінску).
Структураванне гарадской прасторы большасці гарадоў адбываецца ў адпаведнасці з пэўнымі зонамі, населенымі прадстаўнікамі адной сацыяльнай страты. Цэнтрам горада з'яўляецца цэнтральны дзелавы раён, акружаны зонай пераходу, забудаванай прамысловымі аб'ектамі і жыллём пралетарыяту; далей ідзе зона рэзідэнцый высокага класу і прыгарадная зона, населеная людзьмі, якія прыязджаюць у горад на працу.
Геаграфічны абрыс горада ў значнай ступені вызначаюць працэсы агламеравання (зліцця некалькіх гарадоў ва ўстойлівы прасторавы комплекс) і субурбанізацыі (развіцця прыгарадаў (англ.: suburbs) — кольцаў урбанізаванай тэрыторыі па-за межамі цэнтральнага горада).
Клімат
Гарады валодаюць уласным мікракліматам па прычыне наяўнасці вялікай колькасці паверхняў, што абсарбіруюць цяпло ад сонечнага святла, і сеткі каналаў вываду дажджавой вады ў сістэму падземнай сцёкавай каналізацыі. Прамысловасць, транспарт, камунальная гаспадарка ўносяць заўважны ўклад у падагрэў гарадскога паветра. Канструкцыя горада спрыяе захаванню пэўнай тэмпературы, больш высокай у параўнанні з навакольнымі прасторамі.
Засмечванне і рознага роду забруджванне з'яўляюцца дзвюма асноўнымі гарадскімі экалагічнымі праблемамі.
Значэнне
Гарады — гэта своеасаблівыя вузлы ў прасторавай структуры грамадства: чым іх больш і чым яны буйнейшыя, тым больш мяняецца логіка арганізацыі прасторы і транспартныя плыні, тым складаней жыццё ў грамадстве і само грамадства. Фізічная шчыльнасць пражывання паляпшае абмен інфармацыяй і ведамі, спрыяе вытворчасці новых ідэй, інтэлектуальна абагачае краіну.
З'яўленне буйных гарадоў патрабуе новых сістэм іх забеспячэння і тавараабароту паміж горадам і вёскай. Гэта моцна мяняе ўвесь уклад грамадства (і ў горадзе, і ў сяле). Рост новых сектараў эканомікі (дзякуючы гарадам) вядзе да ўзрастання ўзроўню пісьменнасці, што ў сваю чаргу паляпшае засваенне новых ідэй, а гэта можа прывесці да перабудовы ідэалогіі грамадства.
Набыццё асобнымі гарадамі надзвычайнага ўплыву ў гандлёвай, фінансавай, банкаўскай і інш. сферах прывяло да фарміравання канцэпцыі глабальных ці . Па разліках яе аўтараў такія гарады маюць больш агульнага паміж сабой, чем з гарадамі сваіх краін. Да глабальных гарадоў адносяць, у прыватнасці, Лондан, Нью-Ёрк, Токіа, Парыж, Лос-Анджэлес, Сінгапур, Таронта, Чыкага. Пры гэтым гарады ўплывовыя ці магутныя ў рэлігійным ці гістарычным аспекце (Рым, Дэлі, Мумбаі, Стамбул, Мекка і г.д.) да катэгорыі глабальных гарадоў не адносяцца.
Тэндэнцыі развіцця
Дыферэнцыяцыя развіцця гарадоў прывяла да складвання трох асноўных тыпаў гарадскіх сістэм.
- Прыматная гарадская сістэма характарызуецца наяўнасцю аднаго буйнога гарадскога пасялення (звычайна, сталічнай агламерацыі), якое дамінуе ў нацыянальнай гарадской сістэме. Гэта асаблівасць Лацінскай Амерыкі, большай часткі Азіі і часткі Афрыкі.
- Збалансаваная гарадская сістэма, у якой адзін горад не мае яўнага дамінавання над іншымі, характэрная перш за ўсё для Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Працэс еўрапейскай інтэграцыі прывёў да стварэння еўрапейскіх субрэгіянальных гарадскіх сістэм (у прыватнасці, паласа ад Бенілюкса да Паўночнай Італіі ўздоўж франка-германскай граніцы). Шэраг калісьці малых еўрапейскіх гарадоў (Ахен, Льеж, Страсбург) апынуліся ў стратэгічна важных для ЕС месцах і атрымалі магчымасць развівацца не толькі ў межах сваёй краіны, але і Еўропы ўвогуле.
- Транснацыянальная гарадская сістэма з'явілася ў выніку фарміравання новых тыпаў эканамічных сувязей паміж вытворчымі прадпрыемствамі і сервіснымі кампаніямі. Працягваецца развіццё сеткі сусветных гарадоў.
Новым тыпам гарадоў постіндустрыяльнай эпохі сталі тэхнаполісы, прызначаныя для стварэння ў адной канцэнтраванай зоне інавацыйнай прадукцыі. Такія гарады мэтанакіравана будуюцца нацыянальнымі ці рэгіянальнымі ўладамі з удзелам дзелавых і акадэмічных колаў.
Гарады Беларусі
Асноўны артыкул: Гарады Беларусі
На тэрыторыі Беларусі гарады з'яўляюцца ў 9—10 стагоддзях з рассяленнем славян. Першыя гарады — Полацк, Тураў, Віцебск.
Беларускае заканадаўства адносіць да катэгорыі гарадоў:
- горад Мінск — сталіцу Рэспублікі Беларусь;
- гарады абласнога падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек, якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай (у асобных выпадках да іх могуць быць аднесены населеныя пункты з меншай колькасцю насельніцтва, якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі, маюць важнае прамысловае, гістарычнае значэнне, перспектывы далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва);
- гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя арганізацыі, сетку арганізацый сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.
На пачатак 2009 г. 112 населеных пунктаў мелі статус горада.
Гл. таксама
- Юрыдыкі
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Go rad me sta naseleny punkt zhyhary yakoga zanyatyya peravazhna pa za selskaj gaspadarkaj Panarama gorada Sidneya AystraliyaPanarama gorada Los Andzhelesa ZShAPanarama gorada Londana VyalikabrytaniyaPanarama gorada Kuska Peru Adnyasenne naselenaga punktu da kategoryi garadoy afarmlyaecca y zakanadaychym paradku pry getym mera kolkasci naselnictva gorada byvae roznaj i vagaecca napryklad ad 250 chalavek u Danii da 30 000 chalavek u Yaponii EtymalogiyaSlova gorad pahodzic ad dzeyaslova garadzic adpavednuyu etymalogiyu mayuc anglijskae slova town vengerskae varos i insh i y chasy Polackaga i Turayskaga knyastvay paznachala agarodzhanae pasyalenne z syadzibaj palitychnaj i duhoynaj administracyi Cyvilizacyjna staradayniya garady mala chym adroznivalisya ad vyosak U chasy Vyalikaga Knyastva Litoyskaga belaruskiya garady praz raspaysyudzhvanne Magdeburgskaga prava daluchayucca da eyrapejskaj garadskoj supolnasci Nabyccyo pravoy i pryvileyay razam z uzrastannem u zhycci zhyharoy roli gandlyu ramyostvay i promyslay spryyali cyvilizacyjnaj transfarmacyi garadskoga pasyalennya Getaya peramena adlyustravalasya i y terminalogii pachynayuchy z 13 stagoddzya nazva gorad u litoyskih belaruskih pismovyh pomnikah zamacoyvaecca za starazhytnymi zamkavymi ymacavannyami novaya chastka pasyalennya sercam yakoj robicca rynak atrymlivae nazvu mesta u sense gorad bez agarodzhy Gety termin uzhyvaysya na pracyagu nekalkih stagoddzyay u tym liku pa prychyne adpavednasci polskamu slovu myasto polsk miasto va ymovah daminavannya polskaj kultury y Rechy Paspalitaj GistoryyaPershyya pasyalenni addalena padobnyya na garady takiya yak Ieryhon u Palescine uznikli bolsh za 9 tysyach gadoy tamu U 6 tysyachagoddzyah da n e u Zahodnyaj Azii z yaylyaecca yzho cely sherag pasyalennyay Ajn Gazal Chatal Hyuyuk z veragodnaj kolkascyu naselnictva y rayone 2 tysyach chalavek Adnak pershyya yzho byassprechnyya garady z yaylyayucca tolki z 4 tysyachagoddzi da n e Pershy peryyad dastatkova hutkaga rostu garadoy adnosicca da drugoj palovy 4 pershaj palovy 3 tysyachagoddzya da n e Na pracyagu amal usyoj gistoryi kancentracyya garadskoga naselnictva byla velmi nizkaj za vyklyuchennem adnosna nevyalikih dzyarzhay garadoy dzyarzhay U terytaryyalna vyalikih dzyarzhavah dolya garadskoga naselnictva ne peravyshala 10 napryklad u Rasii yashche y kancy 18 stagoddzya garadzhane skladali 4 5 Ale navat pry takim uzroyni urbanizacyi stupen razvitasci gramadskih i dzyarzhaynyh instytutay zdolnyh padtrymlivac sacyyalny paradak byla dastatkova vysokaj Karennym chynam situacyya stala myanyacca y 19 stagoddzi y suvyazi z industryyalnaj revalyucyyaj Sapraydnym vekam urbanizacyi stala 20 stagoddze dolya garadzhan u susvetnaj papulyacyi vyrasla z 14 u 1900 da 47 u 2000 U 1950 u svece nalichvalasya 83 gorada z naselnictvam zvysh 1 mln chalavek u 2000 ih stala 411 U cyaperashni chas use garady svetu zajmayuc ne bolsh 1 ploshchy sushy GeagrafiyaU suchasnym goradabudaynictve isnuyuc raznastajnyya padyhody da planiravannya garadskoj zabudovy Najbolsh raspaysyudzhanaj shemaj na syonnyashni dzen z yaylyaecca regulyarnaya zabudova z perakryzhavannem bolshasci vulic pad pramym vuglom Takaya planiroyka yzhyvalasya na pracyagu tysyachagoddzyay u Kitai byla agulnaprynyataj u Starazhytnym Ryme i z 19 stagoddzya atrymala shyrokuyu papulyarnasc syarod praekciroyshchykay va ysim svece Tak zabudavana bolshasc garadoy u ZShA Drugaya raspaysyudzhanaya shema zabudovy gorada radyyalnaya pry yakoj asnoynyya vulicy shodzyacca da centra gorada Chascej za ysyo yana atrymlivaecca y vyniku doygaga razviccya gorada vakol cytadeli z kancentracyyaj shlyahoy u garadskih scenah U aposhni chas geta dapaynyaecca pabudovaj kolcavyh magistralyay unutry i vakol gorada napryklad pershae i drugoe garadskiya kolcy i MKAD u Minsku Strukturavanne garadskoj prastory bolshasci garadoy adbyvaecca y adpavednasci z peynymi zonami naselenymi pradstaynikami adnoj sacyyalnaj straty Centram gorada z yaylyaecca centralny dzelavy rayon akruzhany zonaj perahodu zabudavanaj pramyslovymi ab ektami i zhyllyom praletaryyatu dalej idze zona rezidencyj vysokaga klasu i prygaradnaya zona naselenaya lyudzmi yakiya pryyazdzhayuc u gorad na pracu Geagrafichny abrys gorada y znachnaj stupeni vyznachayuc pracesy aglameravannya zliccya nekalkih garadoy va ystojlivy prastoravy kompleks i suburbanizacyi razviccya prygaraday angl suburbs kolcay urbanizavanaj terytoryi pa za mezhami centralnaga gorada KlimatGarady valodayuc ulasnym mikraklimatam pa prychyne nayaynasci vyalikaj kolkasci paverhnyay shto absarbiruyuc cyaplo ad sonechnaga svyatla i setki kanalay vyvadu dazhdzhavoj vady y sistemu padzemnaj scyokavaj kanalizacyi Pramyslovasc transpart kamunalnaya gaspadarka ynosyac zayvazhny yklad u padagrey garadskoga pavetra Kanstrukcyya gorada spryyae zahavannyu peynaj temperatury bolsh vysokaj u paraynanni z navakolnymi prastorami Zasmechvanne i roznaga rodu zabrudzhvanne z yaylyayucca dzvyuma asnoynymi garadskimi ekalagichnymi prablemami ZnachenneGarady geta svoeasablivyya vuzly y prastoravaj struktury gramadstva chym ih bolsh i chym yany bujnejshyya tym bolsh myanyaecca logika arganizacyi prastory i transpartnyya plyni tym skladanej zhyccyo y gramadstve i samo gramadstva Fizichnaya shchylnasc prazhyvannya palyapshae abmen infarmacyyaj i vedami spryyae vytvorchasci novyh idej intelektualna abagachae krainu Z yaylenne bujnyh garadoy patrabue novyh sistem ih zabespyachennya i tavaraabarotu pamizh goradam i vyoskaj Geta mocna myanyae yves uklad gramadstva i y goradze i y syale Rost novyh sektaray ekanomiki dzyakuyuchy garadam vyadze da yzrastannya yzroynyu pismennasci shto y svayu chargu palyapshae zasvaenne novyh idej a geta mozha pryvesci da perabudovy idealogii gramadstva Nabyccyo asobnymi garadami nadzvychajnaga yplyvu y gandlyovaj finansavaj bankayskaj i insh sferah pryvyalo da farmiravannya kancepcyi glabalnyh ci Pa razlikah yae aytaray takiya garady mayuc bolsh agulnaga pamizh saboj chem z garadami svaih krain Da glabalnyh garadoy adnosyac u pryvatnasci Londan Nyu York Tokia Paryzh Los Andzheles Singapur Taronta Chykaga Pry getym garady yplyvovyya ci magutnyya y religijnym ci gistarychnym aspekce Rym Deli Mumbai Stambul Mekka i g d da kategoryi glabalnyh garadoy ne adnosyacca Tendencyi razviccyaDyferencyyacyya razviccya garadoy pryvyala da skladvannya troh asnoynyh typay garadskih sistem Prymatnaya garadskaya sistema haraktaryzuecca nayaynascyu adnago bujnoga garadskoga pasyalennya zvychajna stalichnaj aglameracyi yakoe daminue y nacyyanalnaj garadskoj sisteme Geta asablivasc Lacinskaj Ameryki bolshaj chastki Azii i chastki Afryki Zbalansavanaya garadskaya sistema u yakoj adzin gorad ne mae yaynaga daminavannya nad inshymi harakternaya persh za ysyo dlya Eyropy i Paynochnaj Ameryki Praces eyrapejskaj integracyi pryvyoy da stvarennya eyrapejskih subregiyanalnyh garadskih sistem u pryvatnasci palasa ad Benilyuksa da Paynochnaj Italii yzdoyzh franka germanskaj granicy Sherag kalisci malyh eyrapejskih garadoy Ahen Lezh Strasburg apynulisya y strategichna vazhnyh dlya ES mescah i atrymali magchymasc razvivacca ne tolki y mezhah svayoj krainy ale i Eyropy yvogule Transnacyyanalnaya garadskaya sistema z yavilasya y vyniku farmiravannya novyh typay ekanamichnyh suvyazej pamizh vytvorchymi pradpryemstvami i servisnymi kampaniyami Pracyagvaecca razviccyo setki susvetnyh garadoy Novym typam garadoy postindustryyalnaj epohi stali tehnapolisy pryznachanyya dlya stvarennya y adnoj kancentravanaj zone inavacyjnaj pradukcyi Takiya garady metanakiravana buduyucca nacyyanalnymi ci regiyanalnymi yladami z udzelam dzelavyh i akademichnyh kolay Garady BelarusiAsnoyny artykul Garady Belarusi Na terytoryi Belarusi garady z yaylyayucca y 9 10 stagoddzyah z rassyalennem slavyan Pershyya garady Polack Turay Vicebsk Belaruskae zakanadaystva adnosic da kategoryi garadoy gorad Minsk stalicu Respubliki Belarus garady ablasnoga padparadkavannya naselenyya punkty z kolkascyu naselnictva ne mensh za 50 tysyach chalavek yakiya z yaylyayucca administracyjnymi i bujnymi ekanamichnymi i kulturnymi centrami z razvitoj vytvorchaj i sacyyalnaj infrastrukturaj u asobnyh vypadkah da ih moguc byc adneseny naselenyya punkty z menshaj kolkascyu naselnictva yakiya z yaylyayucca administracyjnymi i bujnymi ekanamichnymi i kulturnymi centrami mayuc vazhnae pramyslovae gistarychnae znachenne perspektyvy dalejshaga razviccya i rostu kolkasci naselnictva garady rayonnaga padparadkavannya naselenyya punkty z kolkascyu naselnictva ne mensh 6 tysyach chalavek yakiya mayuc pramyslovyya arganizacyi setku arganizacyj sacyyalna kulturnaga i bytavoga pryznachennya z perspektyvami dalejshaga razviccya i rostu kolkasci naselnictva Na pachatak 2009 g 112 naselenyh punktay meli status gorada Gl taksamaYurydyki