Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні гл Саарэмаа значэнні Са арэмаа эст Saaremaa былая назва Э зель паходзіць ад дацк Øsel са

Саарэмаа

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Саарэмаа
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Саарэмаа (значэнні).

Са́арэмаа (эст.: Saaremaa, былая назва Э́зель паходзіць ад дацк.: Øsel) — самы вялікі востраў Маанзундскага архіпелага ў Эстоніі. Плошча — 2673 км². Трэці па велічыні востраў Балтыйскага мора пасля астравоў Зеландыя і Готланд, паўночная мяжа Рыжскага заліва. Злучаны дамбай з востравам Муху. Ірбенскі праліў аддзяляе востраў ад тэрыторыі Латвіі. Насельніцтва (2014 г.) — 31 756 чал. Найбуйнейшы горад — Курэссаарэ.

Саарэмаа
эст. Saaremaa
image
Панарама Саарэмаа
Характарыстыкі
Плошча2 673 км²
Насельніцтва31 756 чал.
Шчыльнасць насельніцтва11,88 чал./км²
Размяшчэнне
58°25′18,65″ пн. ш. 22°30′16,46″ у. д.HGЯO
АрхіпелагМаанзундскі архіпелаг
Краіна
  • image Эстонія
image
image
Саарэмаа
Map
image Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Востраў Саарэмаа размешчаны ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора за 139 км на паўднёвы захад ад Таліна, сталіцы Эстоніі. Бліжэйшыя буйныя астравы — Хіюмаа, Муху і Абрука. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 94 км. Найбольшая шырыня — 58,2 км.

Востраў складзены галоўным чынам з вапнякоў. Месцамі ўкрыты ледавіковымі адкладамі. Паверхня вострава нізінная, месцамі забалочаная. Унікальныя метэарытным паходжаннем катлавіны возера Каалі.

На паўночным узбярэжжы Саарэмаа ўзвышаюцца стромкія ўступы. Яно парэзана нешматлікімі, але глыбокімі і добра абароненымі залівамі. Нізіннае паўднёвае ўзбярэжжа моцна зрэзана маленькімі бухтамі, з вялікай колькасцю астравоў і паўвостраваў. Найбольш доўгі паўвостраў — Сарме (каля 36 км). На ўзбярэжжы вострава месцамі распаўсюджаны лясістыя пясчаныя раўніны з дзюнавымі градамі. Самае высокае месца — Заходне-Саарэмааскае ўзвышша (да 54 м).

Тут вялікая колькасць валуноў, распаўсюджаны агароджы, складзеныя з валуноў і кавалкаў вапняковага плітняку.

Прырода

На вапняках пераважна распаўсюджаны нізкарослыя, рэдкастойныя лясы (галоўным чынам хвойнікі і ельнікі), а таксама парослыя хмызнякамі лугі. Лясістасць на Саарэмаа — каля 25%. Хоць землі тут бедныя, флора даволі разнастайная. Асабліва распаўсюджаны вапналюбівыя расліны. Уяўляюць цікавасць лесалугі са шматлікімі відамі лісцевых дрэў. Сустракаюцца некаторыя віды раслін (ціс, плюшч і інш.) мінулых кліматычных перыядаў. Вялікія плошчы пакрыты ядлоўцам. Возера Каруярв.

Фаўна прадстаўлена больш за 250 відаў птушак, сустракаюцца лісы, зайцы, грызуны, паўзуны і амфібіі. На заходнім узбярэжжы ўлетку спыняюцца балтыйскія цюлені.

У заходняй частцы вострава створаны запаведнік Війдумяэ.

Гісторыя

image
Замак у Курэссаарэ

Згодна археалагічным дадзеным, першыя людзі з'явіліся на Саарэмаа ў 5 тысячагоддзі да н.э. У скандынаўскіх сагах востраў узгадваўся як Eysýsla. У іх апавядалася аб сутычках паміж вікінгамі і мясцовымі жыхарамі. У 1206 годзе дацкі кароль Вальдэмар II Пераможца заснаваў на востраве крэпасць, аднак не здолеў знайсці людзей для далейшай каланізацыі, таму яна была зруйнавана самімі датчанамі.

У 1227 годзе Саарэмаа быў захоплены рыцарамі-мечнікамі. Пасля аб'яднання мечнікаў з Тэўтонскім ордэнам у 1237 годзе востраў увайшоў у склад Лівонскага аддзела Тэўтонскай дзяржавы, аднак большую частку кантралявала Эзель-Вікскага біскупства. У XIV ст. быў узведзены замак у Курэссаарэ. У 1559 годзе біскупства і ўсе землі Саарэмаа былі прададзены Даніі. У 1645 годзе Данія перадала кіраванне востравам Швецыі. У выніку Вялікай Паўночнай вайны Саарэмаа адышоў да Расійскай імперыі.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе ў складзе гэтай дзяржавы.

Асаблівасці культуры

Галоўнымі традыцыйнымі заняткамі жыхароў вострава здаўна з'яўляюцца рыбалоўства і мараплаўства. Дзякуючы адноснай ізаляванасці яны захавалі многія старадаўнія рысы эстонскай культуры, але разам з гэтым зведалі іншаземны ўплыў. Так, мясцовыя песні на эстонскай мове спяваюцца са шведскай інтанацыяй. У вёсках усё яшчэ можна сустрэць хаціны з саламянымі дахамі і вапняковымі мурамі. Сімваламі Саарэмаа лічацца ветраны млын, даламіт і . Астраўная кухня славіцца кісла-салодкім жытнім хлебам.

Галерэя

  • image
    Герб Саарэмаа
  • image
    Мужчына з Саарэмаа (другая палова XIX ст.)
  • image
    Жанчына з Саарэмаа (другая палова XIX ст.)
  • image
    Фальклорнае свята

Вядомыя асобы

  • Арнольд Руутэль

Зноскі

  1. Паводле БСЭ Архівавана 5 жніўня 2014. — 2714 км²

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 44—45. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі

  • Saaremaa - nii põnev meretagune paik!
  • Estonica - Saaremaa Архівавана 7 мая 2021.
  • Saaremaa Island Culture Архівавана 7 кастрычніка 2014.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 16:07

U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Saaremaa znachenni Sa aremaa est Saaremaa bylaya nazva E zel pahodzic ad dack Osel samy vyaliki vostray Maanzundskaga arhipelaga y Estonii Ploshcha 2673 km Treci pa velichyni vostray Baltyjskaga mora paslya astravoy Zelandyya i Gotland paynochnaya myazha Ryzhskaga zaliva Zluchany dambaj z vostravam Muhu Irbenski praliy addzyalyae vostray ad terytoryi Latvii Naselnictva 2014 g 31 756 chal Najbujnejshy gorad Kuressaare Saaremaaest SaaremaaPanarama SaaremaaHaraktarystykiPloshcha2 673 km Naselnictva31 756 chal Shchylnasc naselnictva11 88 chal km Razmyashchenne58 25 18 65 pn sh 22 30 16 46 u d H G Ya OArhipelagMaanzundski arhipelagKraina EstoniyaSaaremaa Medyyafajly na VikishovishchyGeagrafiyaVostray Saaremaa razmeshchany va yshodnyaj chastcy Baltyjskaga mora za 139 km na paydnyovy zahad ad Talina stalicy Estonii Blizhejshyya bujnyya astravy Hiyumaa Muhu i Abruka Dayzhynya z paynochnaga yshodu na paydnyovy zahad 94 km Najbolshaya shyrynya 58 2 km Vostray skladzeny galoynym chynam z vapnyakoy Mescami ykryty ledavikovymi adkladami Paverhnya vostrava nizinnaya mescami zabalochanaya Unikalnyya metearytnym pahodzhannem katlaviny vozera Kaali Na paynochnym uzbyarezhzhy Saaremaa yzvyshayucca stromkiya ystupy Yano parezana neshmatlikimi ale glybokimi i dobra abaronenymi zalivami Nizinnae paydnyovae yzbyarezhzha mocna zrezana malenkimi buhtami z vyalikaj kolkascyu astravoy i payvostravay Najbolsh doygi payvostray Sarme kalya 36 km Na yzbyarezhzhy vostrava mescami raspaysyudzhany lyasistyya pyaschanyya rayniny z dzyunavymi gradami Samae vysokae mesca Zahodne Saaremaaskae yzvyshsha da 54 m Tut vyalikaya kolkasc valunoy raspaysyudzhany agarodzhy skladzenyya z valunoy i kavalkay vapnyakovaga plitnyaku PryrodaNa vapnyakah peravazhna raspaysyudzhany nizkaroslyya redkastojnyya lyasy galoynym chynam hvojniki i elniki a taksama paroslyya hmyznyakami lugi Lyasistasc na Saaremaa kalya 25 Hoc zemli tut bednyya flora davoli raznastajnaya Asabliva raspaysyudzhany vapnalyubivyya rasliny Uyaylyayuc cikavasc lesalugi sa shmatlikimi vidami liscevyh drey Sustrakayucca nekatoryya vidy raslin cis plyushch i insh minulyh klimatychnyh peryyaday Vyalikiya ploshchy pakryty yadloycam Vozera Karuyarv Fayna pradstaylena bolsh za 250 viday ptushak sustrakayucca lisy zajcy gryzuny payzuny i amfibii Na zahodnim uzbyarezhzhy yletku spynyayucca baltyjskiya cyuleni U zahodnyaj chastcy vostrava stvorany zapavednik Vijdumyae GistoryyaZamak u Kuressaare Zgodna arhealagichnym dadzenym pershyya lyudzi z yavilisya na Saaremaa y 5 tysyachagoddzi da n e U skandynayskih sagah vostray uzgadvaysya yak Eysysla U ih apavyadalasya ab sutychkah pamizh vikingami i myascovymi zhyharami U 1206 godze dacki karol Valdemar II Peramozhca zasnavay na vostrave krepasc adnak ne zdoley znajsci lyudzej dlya dalejshaj kalanizacyi tamu yana byla zrujnavana samimi datchanami U 1227 godze Saaremaa byy zahopleny rycarami mechnikami Paslya ab yadnannya mechnikay z Teytonskim ordenam u 1237 godze vostray uvajshoy u sklad Livonskaga addzela Teytonskaj dzyarzhavy adnak bolshuyu chastku kantralyavala Ezel Vikskaga biskupstva U XIV st byy uzvedzeny zamak u Kuressaare U 1559 godze biskupstva i yse zemli Saaremaa byli pradadzeny Danii U 1645 godze Daniya peradala kiravanne vostravam Shvecyi U vyniku Vyalikaj Paynochnaj vajny Saaremaa adyshoy da Rasijskaj imperyi Paslya abvyashchennya nezalezhnasci Estonii y 1918 godze y skladze getaj dzyarzhavy Asablivasci kulturyGaloynymi tradycyjnymi zanyatkami zhyharoy vostrava zdayna z yaylyayucca rybaloystva i maraplaystva Dzyakuyuchy adnosnaj izalyavanasci yany zahavali mnogiya staradayniya rysy estonskaj kultury ale razam z getym zvedali inshazemny yplyy Tak myascovyya pesni na estonskaj move spyavayucca sa shvedskaj intanacyyaj U vyoskah usyo yashche mozhna sustrec haciny z salamyanymi dahami i vapnyakovymi murami Simvalami Saaremaa lichacca vetrany mlyn dalamit i Astraynaya kuhnya slavicca kisla salodkim zhytnim hlebam GalereyaGerb Saaremaa Muzhchyna z Saaremaa drugaya palova XIX st Zhanchyna z Saaremaa drugaya palova XIX st Falklornae svyataVyadomyya asobyArnold RuutelZnoskiPavodle BSE Arhivavana 5 zhniynya 2014 2714 km LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 14 Rele Slayavina Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 14 S 44 45 512 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0238 5 T 14 SpasylkiSaaremaa nii ponev meretagune paik Estonica Saaremaa Arhivavana 7 maya 2021 Saaremaa Island Culture Arhivavana 7 kastrychnika 2014

Апошнія артыкулы
  • Май 20, 2025

    13 жніўня

  • Май 20, 2025

    1390-я

  • Май 20, 2025

    12 лістапада

  • Май 20, 2025

    12 лютага

  • Май 20, 2025

    12 красавіка

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка