Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Крыніца права спосаб з дапамогай якога замацоўваюцца знаходзяць знешняе выражэнне нормы права правапалажэння Паняцце кры

Крыніца права

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Крыніца права

Крыніца права — спосаб, з дапамогай якога замацоўваюцца (знаходзяць знешняе выражэнне) нормы права (правапалажэння). Паняцце крыніц права — адна з вузлавых катэгорый юрыдычнай навукі.

Прынята лічыць, што ў навуковы зварот паняцце было ўведзена рымскім гісторыкам Цітам Лівіем у 1 стагоддзі ў працы «Гісторыя ад заснавання горада». Пры апісанні распрацоўкі і прыняцця «12 табліц» у якасці асноватворнай крыніцы рымскага права Ціт Лівій згадваў, што яны, «нягледзячы на цэлую гару нагрувашчаных адзін на аднаго законаў, застаюцца вытокам усяго дзяржаўнага і грамадзянскага права».

Класіфікацыя

Класіфікацыю крыніц права можна праводзіць на розных падставах. Ажыццяўляецца класіфікацыя крыніц па асобных параметрах (крытэрыях):

  • Па сферы паходжання крыніцы права падзяляюцца на ўнутрыдзяржаўныя і міжнародна-прававыя.
  • Па юрыдычнай значнасці крыніцы права падзяляюцца на асноўныя і дадатковыя. Гэта падзел крыніц права не па юрыдычнай сіле, а менавіта па юрыдычнай значнасці.
  • Паводле прызначэння: першасныя і другасныя. Першасныя віды змяшчаюць зыходныя для парадкавання грамадскіх дачыненняў палажэнні, якіх не існавала ў прававой сям’і да іх стварэння адпаведнымі ўстановамі.
  • Па гістарычных і функцыянальных параметрах крыніцы права падзяляюцца на першасныя і другасныя. Першаснымі можна лічыць тыя віды крыніц права, якія сфармаваліся на самых ранніх этапах развіцця права, калі яно існавала ў форме «першасных» праваадносін.
  • Па юрыдычнай вазе крыніцы права падзяляюцца на галоўныя, асноўныя і дадатковыя.
  • Па спосабах фіксацыі крыніцы права падзяляюцца на пісаныя і непісаныя. Такія крыніцы права, як прававы звычай, дагавор нарматыўнага зместу могуць быць пісанымі і непісанымі, існуюць як у вуснай, так і пісьмовай форме.
  • Па спосабах надання юрыдычнай значнасці асобныя аўтары падзяляюць крыніцы права на афіцыйныя і неафіцыйныя.
  • Па распаўсюджанасці ў гістарычных і існуючых прававых сем’ях крыніцы права падзяляюцца на традыцыйныя і нетрадыцыйныя. Традыцыйныя крыніцы права — прававы звычай, прававы прэцэдэнт, дагавор нарматыўнага зместу, дактрына (навука), Свяшчэннае пісанне і нарматыўны прававы акт — сустракаюцца без выключэння ва ўсіх гістарычных і зараз існуючых прававых сем’ях.
  • У залежнасці ад тыпу і віду прававых сістэм крыніцы права падзяляюцца на тыповыя і нетыповыя. Нетыповыя крыніцы права не ўпісваюцца ў структуру крыніц права, якая характэрна для тыпу і віду прававой сістэмы. У беларускай прававой сістэме да нетыповых крыніц права адносяцца дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  • Па адпаведнасці пэўнай мадэлі крыніц права ўсе крыніцы пазітыўнага права падзяляюцца на класічныя і мадыфікаваныя.

Зноскі

  1. Сільчанка, М. У. 1.1. Праблемы азначэння паняцця крыніц права // Тэорыя крыніц беларускага права. — Гродна: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, 2012. — С. 8-18. — 253 с. — 250 экз. — ISBN 978-985-515-569-1.
  2. Сільчанка, М. У. Тэорыя крыніц беларускага права: манаграфія / М. У. Сільчанка. — Гродна: ГрДУ, 2012. — 253 с. ISBN 978-985-515-569-1

Літаратура

  • Сільчанка, М. У. Тэорыя крыніц беларускага права. — Гродна: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, 2012. — 253 с. — 250 экз. — ISBN 978-985-515-569-1.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 00:48

Krynica prava sposab z dapamogaj yakoga zamacoyvayucca znahodzyac zneshnyae vyrazhenne normy prava pravapalazhennya Panyacce krynic prava adna z vuzlavyh kategoryj yurydychnaj navuki Prynyata lichyc shto y navukovy zvarot panyacce bylo yvedzena rymskim gistorykam Citam Liviem u 1 stagoddzi y pracy Gistoryya ad zasnavannya gorada Pry apisanni raspracoyki i prynyaccya 12 tablic u yakasci asnovatvornaj krynicy rymskaga prava Cit Livij zgadvay shto yany nyagledzyachy na celuyu garu nagruvashchanyh adzin na adnago zakonay zastayucca vytokam usyago dzyarzhaynaga i gramadzyanskaga prava KlasifikacyyaKlasifikacyyu krynic prava mozhna pravodzic na roznyh padstavah Azhyccyaylyaecca klasifikacyya krynic pa asobnyh parametrah kryteryyah Pa sfery pahodzhannya krynicy prava padzyalyayucca na ynutrydzyarzhaynyya i mizhnarodna pravavyya Pa yurydychnaj znachnasci krynicy prava padzyalyayucca na asnoynyya i dadatkovyya Geta padzel krynic prava ne pa yurydychnaj sile a menavita pa yurydychnaj znachnasci Pavodle pryznachennya pershasnyya i drugasnyya Pershasnyya vidy zmyashchayuc zyhodnyya dlya paradkavannya gramadskih dachynennyay palazhenni yakih ne isnavala y pravavoj syam i da ih stvarennya adpavednymi ystanovami Pa gistarychnyh i funkcyyanalnyh parametrah krynicy prava padzyalyayucca na pershasnyya i drugasnyya Pershasnymi mozhna lichyc tyya vidy krynic prava yakiya sfarmavalisya na samyh rannih etapah razviccya prava kali yano isnavala y forme pershasnyh pravaadnosin Pa yurydychnaj vaze krynicy prava padzyalyayucca na galoynyya asnoynyya i dadatkovyya Pa sposabah fiksacyi krynicy prava padzyalyayucca na pisanyya i nepisanyya Takiya krynicy prava yak pravavy zvychaj dagavor narmatyynaga zmestu moguc byc pisanymi i nepisanymi isnuyuc yak u vusnaj tak i pismovaj forme Pa sposabah nadannya yurydychnaj znachnasci asobnyya aytary padzyalyayuc krynicy prava na aficyjnyya i neaficyjnyya Pa raspaysyudzhanasci y gistarychnyh i isnuyuchyh pravavyh sem yah krynicy prava padzyalyayucca na tradycyjnyya i netradycyjnyya Tradycyjnyya krynicy prava pravavy zvychaj pravavy precedent dagavor narmatyynaga zmestu daktryna navuka Svyashchennae pisanne i narmatyyny pravavy akt sustrakayucca bez vyklyuchennya va ysih gistarychnyh i zaraz isnuyuchyh pravavyh sem yah U zalezhnasci ad typu i vidu pravavyh sistem krynicy prava padzyalyayucca na typovyya i netypovyya Netypovyya krynicy prava ne ypisvayucca y strukturu krynic prava yakaya harakterna dlya typu i vidu pravavoj sistemy U belaruskaj pravavoj sisteme da netypovyh krynic prava adnosyacca dyrektyvy Prezidenta Respubliki Belarus Pa adpavednasci peynaj madeli krynic prava yse krynicy pazityynaga prava padzyalyayucca na klasichnyya i madyfikavanyya ZnoskiSilchanka M U 1 1 Prablemy aznachennya panyaccya krynic prava Teoryya krynic belaruskaga prava Grodna Grodzenski dzyarzhayny yniversitet 2012 S 8 18 253 s 250 ekz ISBN 978 985 515 569 1 Silchanka M U Teoryya krynic belaruskaga prava managrafiya M U Silchanka Grodna GrDU 2012 253 s ISBN 978 985 515 569 1LitaraturaSilchanka M U Teoryya krynic belaruskaga prava Grodna Grodzenski dzyarzhayny yniversitet 2012 253 s 250 ekz ISBN 978 985 515 569 1

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Наша эра

  • Май 20, 2025

    Насельніцтва

  • Май 19, 2025

    Населены пункт

  • Май 20, 2025

    Наркамаўка

  • Май 19, 2025

    Нарвегія

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка