Лес — прыродны комплекс згуртаванняў лясных раслін і жывёл з пэўным геаграфічным асяроддзем; адзін з асноўных тыпаў расліннага покрыва Зямлі.

Складаецца з сукупнасці дрэвавых, кустовых і травяністых раслін, дзе галоўная роля належыць дрэвам. Пашыраны на ўсіх кантынентах (акрамя Антарктыды). Займае больш за 27 % сушы. Палова гэтай плошчы належыць трапічным лясам. Біямаса лясоў — 90 % наземнай біямасы.
Структура лясоў залежыць ад фізіка-геаграфічных умоў асяроддзя, відавога складу і біялагічных асаблівасцей раслін (гл. біягеацэноз). Для лесу характэрна ярусная будова. Звычайна вылучаюць дрэвавыя ярусы (дрэвастой), ярус кустовага падлеску, кусцікавае, паўкусцікавае і травяністае покрыва, ярус імхоў і лішайнікаў, пазаярусныя расліны (ліяны, эпіфітныя расліны на ствалах і ў кронах дрэў). У залежнасці ад складу, умоў і асаблівасцей развіцця вылучаюць вечназялёныя (вільготныя трапічныя лясы, мангравыя лясы, хвойныя лясы), лістападныя (дробна- і шыракалістыя лясы, мусонныя, саванныя і інш.). Паводле тыпу аднаўлення адрозніваюць насенныя і парасткавыя, паводле паходжання — натуральныя і штучна створаныя, паводле гісторыі фарміравання — карэнныя і другасныя, па складзе парод — чыстыя і мяшаныя.
Лес уздзейнічае на працэсы глебаўтварэння, клімат, кругаварот вільгаці, з’яўляецца адным з планетарных акумулятараў жывога рэчыва ў біясферы; актыўна ўзаемадзейнічае з трапасферай і вызначае ўзровень кіслароднага і вугляроднага абмену. Выконвае водаахоўную, глебаахоўную, рэкрэацыйную і іншыя функцыі. Выключная роля лесу ў экалагічнай раўнавазе біясферы, захаванні генетычнай разнастайнасці раслін і жывёл, як крыніц рэсурсаў для розных галін прамысловасці, сельскай гаспадаркі і інш. робяць неабходнымі мерапрыемствы па ахове лясоў, аднаўленні лясоў, лесаразвядзенні.
Лес — узнаўляльны прыродны рэсурс, які забяспечвае ўстойлівасць біясферы. Важны кампанент геаграфічных ландшафтаў. Яго вывучае лесазнаўства, лесаводства і іншыя дысцыпліны.
Структура лесу
У залежнасці ад біялагічных асаблівасцяў найважнейшых раслін, іх узросту і вызначаных фізіка-геаграфічных умоў у лесе развіваецца некалькі ярусаў раслін. Ярусы — досыць выразна адмежаваныя гарызонты канцэнтрацыі дзейных органаў раслін. Ярусы могуць быць утвораны адным ці двума і больш відамі. У лясах адрозніваюць ярусы:
- Дрэвастой. Полаг лесу — сукупнасць крон дрэў, якія стуліліся. У лясах умеранага пояса можа быць да двух лясных полагаў, у трапічных лясах — да пяці ярусаў дрэвастою. У вільготных трапічных лясах ёсць ярус вельмі высокіх дрэў, што ўзвышаюцца над полагам лесу.
- Падлесак. Складаецца з хмызнякоў і нізкіх дрэў.
- Травяны ці травяна-кусцікавы.
- Мохавы ці імхова-лішайнікавы.
- — «пласт арганічных рэшткаў на паверхні глебы ў лесе»(БСЭ).
Ён складаецца з апалага лісця, галінак, кветак, пладоў, кары і іншых рэшткаў раслін, фекалій і трупаў жывёл, абалонак кукалак і лічынак. Бывае, што ў лясным подсціле знаходзіцца некалькі мільёнаў насельнікаў на кожным квадратным метры, ад найпрасцейшых і бактэрый да мышэй і іншых дробных сысуноў. Таму звычайна подсціл і ёсць самы густанаселены ярус. Пласт рэшткаў адмерлых раслін уяўляе сабою . Роля ляснога подсцілу вельмі вялікая, ён выконвае наступныя функцыі:
- Месца ўтварэння перагною.
- Абарона глебы ад размыву і механічнага ўшчыльнення.
- Рэгулятар водна-паветранага рэжыму глеб.
- Рэгулятар лесараслінных уласцівасцей глеб.
- Месца канцэнтрацыі элементаў сілкавання раслін.
- Падземны ярус лесу складаецца з каранёвай сістэмы раслін, лясных глеб і іх шматлікіх насельнікаў, уключаючы , грыбы і мікраарганізмы.
Сустракаецца пазаярусная расліннасць з павойных раслін і эпіфітаў.
Асноўным кампанентам з’яўляецца дрэвастой. Падлесак і падрост, а ў лясах з густым шчыльным полагам і жывое наглебавае покрыва, могуць адсутнічаць. Жывое наглебавае покрыва складаюць імхі, лішайнікі, травяністыя расліны і хмызнячкі.
Узлесак лесу
лесу — паласа пераходу да сумежнага тыпу расліннасці. Звычайна на ўзлеску дрэвы пакрыты лісцем на ўсю вышыню, тут больш хмызнякоў, ліян і . Узлесак адрозніваецца ад суседніх тыпаў расліннасці відавым складам раслін і жывёл. Многія віды сустракаюцца выключна на ўзлеску.
Ламачча

— паваленыя на зямлю ствалы дрэў ці іх часткі: сучча, галіны, сухія і гнілыя.
Свежае ламачча можа выкарыстоўвацца ў якасці паліва.
Свежае ламачча, у выпадку ўзнікнення ляснога пажару, спрыяе яго хуткаму распаўсюджванню. Апроч таго, ламачча дазваляе размнажацца казуркам, асабліва караедам, і развівацца грыбным хваробам, якія могуць перакінуцца на жывыя дрэвы. Таму свежае ламачча па магчымасці ў патрэбных колькасцях выдаляюць з лесу. Згнілае ламачча робіцца бясшкодным, і тады яго выдаленне з лесу прыносіць ужо не карысць, а шкоду, дарма пазбаўляючы лясную глебу прыроднага ўгнаення.
Ламачча з’яўляецца сталым ці часовым жыллём для шматлікіх насельнікаў: мікраарганізмаў, грыбоў, членістаногіх, малюскаў, земнаводных і паўзуноў, птушак і нават дробных сысуноў. Для паспяховага развіцця раслін некаторых відаў трэба, каб іх насенне прарасло ў ламаччы.
Ламачча грае значную ролю як даўгачасны рэзервуар вугляроду. Прыкладам, у хваёвых лясах у ламаччы разам з глебай можа змяшчацца да 25—30 % назапашанага ў лесе вугляроду.
Лес як экасістэма
Лес — гэта не проста сукупнасць дрэў і хмызнякоў, лес з’яўляецца экасістэмай — складанай супольнасцю з цесна злучаных паміж сабой элементаў, сюды ўваходзяць як жывыя арганізмы (біёта), так і нежывы, — паветра, глеба і вада. Лясная біёта складаецца з расліннасці, жывёл і мікраарганізмаў. Лясная расліннасць — гэта не толькі драўняная расліннасць, а яшчэ і травы, імхі, грыбы, багавінне і лішайнікі. Струмені энергіі і рэчываў (прыкладам, кіслароду) цыркулююць у экасістэме, утвараючы колазварот і злучаючы ў адно цэлае ўсе элементы жывой і нежывой прыроды.
Прыкладам з’яўляюцца працэсы, звязаныя з фотасінтэзам — працэсам утварэння пажыўных рэчываў з вады і вуглякіслага газу з выкарыстаннем энергіі сонечнага святла. Здольнасцю да фотасінтэзу валодаюць толькі зялёныя расліны, таму ўсе астатнія змушаны сілкавацца або гэтымі раслінамі, або іншымі арганізмамі, якія выкарыстоўваюць у ежу расліны, і такім чынам расліны, прама ці ўскосна, з’яўляюцца крыніцай для ўсіх арганізмаў. Вельмі важная роля бактэрый і іншых арганізмаў, што раскладаюць адыходы абмену рэчываў і рэшткі раслін і жывёл, утвараючы прасцейшыя рэчывы, якія могуць быць выкарыстаны надалей у абмене рэчываў.
Насаджэнні

Насаджэнне (лясны фітацэноз) — аднастайная пляцоўка лесу, адрозная ад суседніх па характары расліннасці, галоўным кампанентам з’яўляецца дрэвастой. Насаджэнні могуць адрознівацца паходжаннем, складам, узростам, ступенню стуленасці ці формай.
Найбольшае значэнне мае адрозненне паміж выносістымі і нізкастволымі насаджэннямі. Выносістыя ўтвораны дрэвамі, што выраслі з насення, а нізкастволыя — што паходзяць з парасніку. У адным і тым жа насаджэнні могуць быць дрэвы рознага паходжання.
Хваёвыя насаджэнні звычайна насеннага паходжання, а натуральныя насаджэнні лісцяных парод — змяшанага паходжання.
Па складзе адрозніваюць насаджэнні чыстыя, з дрэў адной драўнянай пароды, і змяшаныя — з дрэў дзвюх ці больш розных парод. Насаджэнні натуральнага паходжання, як правіла, з’яўляюцца змяшанымі. Чыстыя насаджэнні сустракаюцца толькі на глебах, прыдатных для росту якой-небудзь адной драўнянай пароды, прыкладам, чыстыя хваёвыя насаджэнні на сухіх пясчаных глебах, насаджэнні чорнай алешыны на багнах.
Суадносіны ўзроставых груп (маладнякі, сярэднеўзроставыя, саспелыя, перастойныя) вызначае ўзроставую структуру ляснога фітацэнозу. Класы ўзросту адрозніваюць у залежнасці ад асобных парод (бук, , таполя), груп парод (хвойныя, цвёрдаліставыя, мяккалістыя), а таксама і ад таго, насенным ці парасткавым з’яўляецца насаджэнне. Узрост усіх дрэў, якія ўтвараюць насаджэнне, можа быць аднолькавы (аднаўзроставае насаджэнне) ці розны (рознаўзроставае насаджэнне). У натуральных лясах аднаўзроставыя насаджэнні ўзнікаюць рэдка (прыкладам, пасля моцнага пажару); зазвычай іх узнікненне выклікана гаспадарчай дзейнасцю чалавека.
Калі насаджэнні доўга растуць на адным месцы, не змяняючы складу драўняных парод, то яны з’яўляюцца карэннымі. Вытворныя, ці другасныя, вырастаюць на месцы карэнных лясоў, якія загінулі з-за стыхійных бедстваў — пажараў, ураганаў, экстрэмальных марозаў, працяглых засух, інфекцыйных хвароб дрэў ці нашэсцяў казурак, а таксама на месцы лясоў, высечаных чалавекам.
Па паходжанні насаджэнні могуць быць натуральнымі ці штучнымі. Асаблівае месца сярод штучных насаджэнняў займаюць — штучныя насаджэнні для абароны ад неспрыяльных прыродных фактараў, у тым ліку для змагання з засухай, воднай і ветравой эрозіяй. Апроч іншага, ахоўныя лясныя насаджэнні спрыяльна ўплываюць на , снегаразмеркаванне, гідралагічны рэжым глебы. Іх ствараюць шляхам пасадкі ці пасеву, галоўным чынам, у стэпавых, лесастэпавых і паўпустынных раёнах. Яны могуць служыць для абароны многіх аб’ектаў, у тым ліку сельскагаспадарчых угоддзяў, глеб, вадаёмаў, дарог, населеных пунктаў.
- Ступень стуленасці

Ступень стуленасці насаджэння (ступень зацянення змешчанай пад ім глебы) — акалічнасць, якая мае велічэзнае значэнне: на зацененай полагам насаджэння глебе адбываецца назапашанне ляснога подсцілу, дзякуючы якому падтрымліваецца ўрадлівасць глебы. З парушэннем стуленасці сонечныя прамені пракрадаюцца да глебы, з-за чаго подсціл хутчэй раскладаецца, з’яўляецца травяністая расліннасць, глеба ўшчыльняецца, і ўсё гэта неспрыяльна адлюстроўваецца на ўзросце дрэў. Да вызначанага веку аднавекавыя насаджэнні застаюцца стуленымі, потым пачынаецца натуральнае вырэджванне. З маладога веку паміж дрэвамі, што ўтвараюць насаджэнне, ідзе змаганне з-за абшару, патрэбнага для іх вяршынь, якія паступова разрастаюцца; многія дрэвы ў гэтым змаганні адстаюць і ў выніку гінуць. Такім чынам, змаганне паміж дрэвамі абумоўлівае натуральнае змяншэнне колькасці ствалоў у насаджэнні, што асабліва рэзка заўважна ў насаджэннях маладога і сярэдняга веку. Дрэвы, што адміраюць у маладым веку, маюць невялікія вяршынькі, адміранне якіх выклікае ўтварэнне малых прасветаў, якія хутка зачыняюцца дзякуючы разрастанню вяршынь астатніх дрэў. У пазнейшым веку адміраюць буйныя дрэвы, вяршыні якіх займалі так шмат месца, што прасветы не могуць ужо зачыняцца вяршынямі астатніх дрэў, якія да таго ж растуць, з прычыны старэчага веку, даволі павольна. Такім чынам, у пэўным веку, больш познім для ценетрывалых парод, прыкладам, елкі, піхты, бука, граба, і маладзейшым для святлалюбных, прыкладам, хвоі, дуба, бярозы, у насаджэннях пачынаюць з’яўляцца прасветы, што не могуць зачыніцца і парушаюць стуленасць.
Гаспадарчая ацэнка
Вызначэннем колькасных параметраў лясоў, у тым ліку запасаў драўніны, вышыні і якасці дрэў і дрэвастояў, займаецца дэндраметрыя, ці лясная таксацыя. Гэта трэба як для камерцыйнай ацэнкі лясоў, так і для вывучэння іх развіцця і ацэнкі эфектыўнасці іх выкарыстання і гадоўлі.
- — паказнік прадукцыйнасці насаджэння (хуткасці прыросту драўніны). Хуткасць росту дрэў залежыць ад глебава-грунтовых, кліматычных умоў і ўплыву чалавека на лес. Банітэт залежыць ад сярэдняй вышыні дрэў асноўнай пароды з улікам іх узросту. Для ўсіх драўняных парод выкарыстоўваецца баніціровачная шкала, складзеная ў 1911 годзе прафесарам . Насенныя і парасткавыя насаджэнні маюць асаблівыя шкалы.
Гісторыя лясоў
Старажытная гісторыя
Самыя першыя наземныя расліны выяўлены ў Аўстраліі. Іх узрост прыкладна 395 млн гадоў. Каля 370 млн гадоў таму (пачатак дэвонскага перыяду) на сушы шырока распаўсюдзілася расліннасць з нізкіх хмызняковых формаў.
Першымі лясамі былі нізкарослыя лясы з гіганцкіх хвашчоў і плаўнаў, якія мелі вышыню больш за 7,5 м, з падлескам з прымітыўных папарацей і іншых дробных раслін.
Каля 345 млн гадоў таму пачаўся каменнавугальны перыяд, цягам якога на сушы пашырыліся густыя, шырокія лясы з гіганцкіх хвашчоў, дзеразы і дравяністых папарацей, якія мелі вышыню каля 30 м. У гэты ж час з’явіліся першыя прымітыўныя голанасенныя расліны — і . У каменным вугалі, утвораным у той перыяд, часта прысутнічаюць шматлікія выкапнёвыя рэшткі раслін.
На пачатку пермскага перыяду (280 млн гадоў таму) адбываліся працэсы , магутнага зледзянення Паўднёвага паўшар’я і глабальнага пераразмеркавання сушы і мора, клімат рабіўся ўсё сушэйшым. У гэты час шырыліся прымітыўныя сагаўнікавыя і хвойныя, выцясняючы гіганцкія хвашчы, дзеразу і дравяністыя папараці.
Эра дыназаўраў
Каля 225 млн гадоў таму пачалася эпоха дыназаўраў — мезазойская эра. У трыясавым і юрскім перыядах асноўны дрэвастой утваралі сагаўнікавыя і хваёвыя (шмат секвой), пашырылася вялікая колькасць гінкгавых. Ва Усходнім Кітаі дагэтуль расце гінкга двухлопасцевы, адзіны захаваны дагэтуль прадстаўнік класа гінкгавых. Найболей пашыранымі былі хваёвыя лясы з дрэў, падобных на сучасныя араўкарыі.
У трыясавым перыядзе з’явіліся першыя пакрытанасенныя (кветкавыя) расліны. Цягам юрскага перыяду паступова павялічвалася разнастайнасць кветкавых, а хваёвых парод і іншых голанасенных рабілася ўсё менш. Кветкавыя расліны сталі дамінаваць у дрэвастоі падчас мелавога перыяду (135—65 млн гадоў таму), сярод іх былі продкі сучасных фікусаў, магнолій, падубаў, дубоў, , вербаў і клёнаў. Метасеквоя — дрэва з ігліцай, якая ападае, — пашырылася па ўсім Паўночным паўшар’і цягам мелавога і палеагенавага перыяду.
Нядаўні час
На пачатку палеагенавага перыяду, у эпоху палеацэну, клімат працягваў заставацца цёплым і вільготным, што спрыяла разнастайнасці флоры і багаццю расліннасці, у тым ліку пакрытанасенных драўняных раслін. Лясы Паўночнага паўшар’я былі падобныя на сучасныя лясы трапічнага і ўмеранага паясоў.
- Арктатрацічны тып флоры быў самым паўночным з усіх, што існавалі ў той час. Лістападныя дрэвы і іншыя расліны гэтага тыпу былі вельмі падобныя на сучасныя расліны ўсходу Паўночнай Амерыкі і Азіі, мала адрозніваліся на ўсёй тэрыторыі распаўсюджання. Дамінантнымі шырокалісцевымі пародамі былі вяз, каштан, клён, важную ролю гралі алешына і метасеквоя.
- Трацічны неатрапічны тып флоры быў пашыраны бліжэй да экватара, адрозніваўся вечназялёнымі шырокалісцевымі пародамі, роднаснымі сучасным трапічным і субтрапічным відам. У неагенавым перыядзе, у сувязі са зменамі кліматычных умоў, тыпы флоры перасунуліся ў кірунку да экватара. Тэрыторыі лясоў скарачаліся, саступаючы месца травяным супольнасцям.
- Мадратрацічны тып флоры сфарміраваўся на захадзе Паўночнай Амерыкі па меры шырання сухога клімату, для яго характэрныя драбналістыя дрэвы і хмызнякі, падобныя на сучасныя мексіканскія і паўднёвага захаду ЗША.
У канцы кайназойскага перыяду на захадзе Паўночнай Амерыкі адбываліся працэсы гораўтварэння і змен клімату. Дзякуючы гэтаму сталі дамінаваць хваёвыя пароды, раней малапрыкметныя ў арктатрацічнай флоры.
Чацвярцічны перыяд, якім завяршылася кайназойская эра, пачаўся прыкладна 1,8 млн гадоў таму і працягваецца цяпер. Яго асаблівасць — чаргаванне эпох шырокіх мацерыковых абледзяненняў () і цёплых міжледавіковых эпох (). З-за гэтага вымерлі многія віды дрэў і іншых раслін, заўважна і паўсюдна зменшылася плошча лясоў.
Ахова лесу
На жаль, сёння аб’ём высечкі лесу нярэдка ў некалькі разоў перавышае аб’ём яго натуральнага аднаўлення. У сувязі з гэтым у цывілізаваных краінах надаецца шмат увагі ўзнаўленню лесу, як шляхам лесапасадак, так і поўнай забароны гаспадарчай дзейнасці ў некаторых лясах. Дзякуючы гэтаму ў гэтых раёнах забяспечваецца натуральнае ўзнаўленне лясоў, а ў некаторых краінах існуюць у невялікай колькасці лясныя пляцоўкі, дзе ніколі не мела месца ўмяшанне чалавека ў жыццё лесу. Ахова лесу з’яўляецца адным з кірункаў дзейнасці па і і ажыццяўляецца:
- на ўзроўні , прыкладам, Канвенцыя, прынятая Канферэнцыяй ААН па навакольным асяроддзі і развіцці , Рыа-дэ-Жанэйра, 3-14 чэрвеня 1992 года;
- на дзяржаўным узроўні;
- на ўзроўні грамадскіх арганізацый, аж да радыкальных метадаў .
Мерапрыемствы, звязаныя з аховай лесу, можна падзяліць на наступныя групы:
- навукова-даследчыя;
- арганізацыйна-тэхнічныя — стварэнне запаведнікаў і іншых ахаваных тэрыторый, ;
- эканамічныя;
- адміністрацыйна-праўныя.
Зноскі
- Лес — артыкул з БСЭ (3-е выданне)
- Лесная подстилка — артыкул з БСЭ (3-е выданне)
- Лес . Энциклопедия Кольера. Праверана 18 кастрычніка 2013.
- Мёртвый покров — артыкул з БСЭ (3-е выданне)
- Энциклопедия лесного хозяйства. — М.: ВНИИЛМ, 2006. — Т. 2. — С. 38. — 416 с. — ISBN 5-94737-023-9.
- Лес — артыкул з БСЭ (3-е выданне)
- Энциклопедия лесного хозяйства. — М.: ВНИИЛМ, 2006. — Т. 2. — С. 38, 45. — 416 с. — ISBN 5-94737-023-9.
- Опушка леса // И. И. Дедю. Экологический энциклопедический словарь. — Главная редакция Молдавской советской энциклопедии. Кишинев, 1989. (руск.)
- Валежник // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ВАЛЕЖНИК. Лесная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — Т. 1. — 563 с.
- Victoria Stevens. The Ecological Role of Coarse Woody Debris (англ.) (1997).
- Энциклопедия лесного хозяйства. — М.: ВНИИЛМ, 2006. — Т. 2. — С. 359-361. — 416 с. — ISBN 5-94737-023-9.
- Насаждения // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Защитные лесные насаждения — артыкул з БСЭ (3-е выданне)
- Бонитет леса — артыкул з БСЭ (3-е выданне)
- БОНИТЕТ ЛЕСА . // Словарь ботанических терминов. Под ред. д. б. н. И. А. Дудки. — Киев: Наукова Думка, 1984.
- Глава 2. Международное сотрудничество в целях ускорения устойчивого развития в развивающихся странах и соответствующая национальная политика — Раздел I. Социальные и экономиче … . Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 14 сакавіка 2013.
- Создание и/или укрепление потенциала в области планирования, оценки и систематического обзора соответствующих программ, прогресса, мероприятий, включая коммерческую торговлю, … . Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2013. Праверана 3 красавіка 2013.
Літаратура
- Лес // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 212. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Атлас лесов СССР. — М., 1973.
- Леса. — М.: Мысль, 1981. — 316 с. — (Природа мира).
- Сокольский И. Целебный красный лес // Наука и жизнь : журнал. — 2008. — № 2. — С. 156—160.
- Второв И. Лесная кладовая планеты. — Наука и жизнь. — № 10, 2013 г.
- Ковязин В. Ф., Мартынов А. Н., Мельников Е. С. Основы лесного хозяйства и таксация леса. — СПб.: Лань, 2008. — С. 384. — ISBN 978-5-8114-0776-7.
Спасылкі
- Федеральное агентство лесного хозяйства РФ Архівавана 7 красавіка 2014.
- Словарь лесных терминов Архівавана 12 кастрычніка 2007.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Les pryrodny kompleks zgurtavannyay lyasnyh raslin i zhyvyol z peynym geagrafichnym asyaroddzem adzin z asnoynyh typay raslinnaga pokryva Zyamli Belavezhskaya pushcha Skladaecca z sukupnasci drevavyh kustovyh i travyanistyh raslin dze galoynaya rolya nalezhyc drevam Pashyrany na ysih kantynentah akramya Antarktydy Zajmae bolsh za 27 sushy Palova getaj ploshchy nalezhyc trapichnym lyasam Biyamasa lyasoy 90 nazemnaj biyamasy Struktura lyasoy zalezhyc ad fizika geagrafichnyh umoy asyaroddzya vidavoga skladu i biyalagichnyh asablivascej raslin gl biyageacenoz Dlya lesu harakterna yarusnaya budova Zvychajna vyluchayuc drevavyya yarusy drevastoj yarus kustovaga padlesku kuscikavae paykuscikavae i travyanistae pokryva yarus imhoy i lishajnikay pazayarusnyya rasliny liyany epifitnyya rasliny na stvalah i y kronah drey U zalezhnasci ad skladu umoy i asablivascej razviccya vyluchayuc vechnazyalyonyya vilgotnyya trapichnyya lyasy mangravyya lyasy hvojnyya lyasy listapadnyya drobna i shyrakalistyya lyasy musonnyya savannyya i insh Pavodle typu adnaylennya adroznivayuc nasennyya i parastkavyya pavodle pahodzhannya naturalnyya i shtuchna stvoranyya pavodle gistoryi farmiravannya karennyya i drugasnyya pa skladze parod chystyya i myashanyya Les uzdzejnichae na pracesy glebaytvarennya klimat krugavarot vilgaci z yaylyaecca adnym z planetarnyh akumulyataray zhyvoga rechyva y biyasfery aktyyna yzaemadzejnichae z trapasferaj i vyznachae yzroven kislarodnaga i vuglyarodnaga abmenu Vykonvae vodaahoynuyu glebaahoynuyu rekreacyjnuyu i inshyya funkcyi Vyklyuchnaya rolya lesu y ekalagichnaj raynavaze biyasfery zahavanni genetychnaj raznastajnasci raslin i zhyvyol yak krynic resursay dlya roznyh galin pramyslovasci selskaj gaspadarki i insh robyac neabhodnymi merapryemstvy pa ahove lyasoy adnaylenni lyasoy lesarazvyadzenni Les uznaylyalny pryrodny resurs yaki zabyaspechvae ystojlivasc biyasfery Vazhny kampanent geagrafichnyh landshaftay Yago vyvuchae lesaznaystva lesavodstva i inshyya dyscypliny Struktura lesuU zalezhnasci ad biyalagichnyh asablivascyay najvazhnejshyh raslin ih uzrostu i vyznachanyh fizika geagrafichnyh umoy u lese razvivaecca nekalki yarusay raslin Yarusy dosyc vyrazna admezhavanyya garyzonty kancentracyi dzejnyh organay raslin Yarusy moguc byc utvorany adnym ci dvuma i bolsh vidami U lyasah adroznivayuc yarusy Drevastoj Polag lesu sukupnasc kron drey yakiya stulilisya U lyasah umeranaga poyasa mozha byc da dvuh lyasnyh polagay u trapichnyh lyasah da pyaci yarusay drevastoyu U vilgotnyh trapichnyh lyasah yosc yarus velmi vysokih drey shto yzvyshayucca nad polagam lesu Padlesak Skladaecca z hmyznyakoy i nizkih drey Travyany ci travyana kuscikavy Mohavy ci imhova lishajnikavy plast arganichnyh reshtkay na paverhni gleby y lese BSE Yon skladaecca z apalaga liscya galinak kvetak pladoy kary i inshyh reshtkay raslin fekalij i trupay zhyvyol abalonak kukalak i lichynak Byvae shto y lyasnym podscile znahodzicca nekalki milyonay naselnikay na kozhnym kvadratnym metry ad najprascejshyh i bakteryj da myshej i inshyh drobnyh sysunoy Tamu zvychajna podscil i yosc samy gustanaseleny yarus Plast reshtkay admerlyh raslin uyaylyae saboyu Rolya lyasnoga podscilu velmi vyalikaya yon vykonvae nastupnyya funkcyi Mesca ytvarennya peragnoyu Abarona gleby ad razmyvu i mehanichnaga yshchylnennya Regulyatar vodna pavetranaga rezhymu gleb Regulyatar lesaraslinnyh ulascivascej gleb Mesca kancentracyi elementay silkavannya raslin Padzemny yarus lesu skladaecca z karanyovaj sistemy raslin lyasnyh gleb i ih shmatlikih naselnikay uklyuchayuchy gryby i mikraarganizmy Sustrakaecca pazayarusnaya raslinnasc z pavojnyh raslin i epifitay Asnoynym kampanentam z yaylyaecca drevastoj Padlesak i padrost a y lyasah z gustym shchylnym polagam i zhyvoe naglebavae pokryva moguc adsutnichac Zhyvoe naglebavae pokryva skladayuc imhi lishajniki travyanistyya rasliny i hmyznyachki Uzlesak lesu lesu palasa perahodu da sumezhnaga typu raslinnasci Zvychajna na yzlesku drevy pakryty liscem na ysyu vyshynyu tut bolsh hmyznyakoy liyan i Uzlesak adroznivaecca ad susednih typay raslinnasci vidavym skladam raslin i zhyvyol Mnogiya vidy sustrakayucca vyklyuchna na yzlesku Lamachcha Lamachcha y Belavezhskaj pushchy pavalenyya na zyamlyu stvaly drey ci ih chastki suchcha galiny suhiya i gnilyya Svezhae lamachcha mozha vykarystoyvacca y yakasci paliva Svezhae lamachcha u vypadku yzniknennya lyasnoga pazharu spryyae yago hutkamu raspaysyudzhvannyu Aproch tago lamachcha dazvalyae razmnazhacca kazurkam asabliva karaedam i razvivacca grybnym hvarobam yakiya moguc perakinucca na zhyvyya drevy Tamu svezhae lamachcha pa magchymasci y patrebnyh kolkascyah vydalyayuc z lesu Zgnilae lamachcha robicca byasshkodnym i tady yago vydalenne z lesu prynosic uzho ne karysc a shkodu darma pazbaylyayuchy lyasnuyu glebu pryrodnaga ygnaennya Lamachcha z yaylyaecca stalym ci chasovym zhyllyom dlya shmatlikih naselnikay mikraarganizmay gryboy chlenistanogih malyuskay zemnavodnyh i payzunoy ptushak i navat drobnyh sysunoy Dlya paspyahovaga razviccya raslin nekatoryh viday treba kab ih nasenne praraslo y lamachchy Lamachcha grae znachnuyu rolyu yak daygachasny rezervuar vuglyarodu Prykladam u hvayovyh lyasah u lamachchy razam z glebaj mozha zmyashchacca da 25 30 nazapashanaga y lese vuglyarodu Les yak ekasistemaLes geta ne prosta sukupnasc drey i hmyznyakoy les z yaylyaecca ekasistemaj skladanaj supolnascyu z cesna zluchanyh pamizh saboj elementay syudy yvahodzyac yak zhyvyya arganizmy biyota tak i nezhyvy pavetra gleba i vada Lyasnaya biyota skladaecca z raslinnasci zhyvyol i mikraarganizmay Lyasnaya raslinnasc geta ne tolki draynyanaya raslinnasc a yashche i travy imhi gryby bagavinne i lishajniki Strumeni energii i rechyvay prykladam kislarodu cyrkulyuyuc u ekasisteme utvarayuchy kolazvarot i zluchayuchy y adno celae yse elementy zhyvoj i nezhyvoj pryrody Prykladam z yaylyayucca pracesy zvyazanyya z fotasintezam pracesam utvarennya pazhyynyh rechyvay z vady i vuglyakislaga gazu z vykarystannem energii sonechnaga svyatla Zdolnascyu da fotasintezu valodayuc tolki zyalyonyya rasliny tamu yse astatniya zmushany silkavacca abo getymi raslinami abo inshymi arganizmami yakiya vykarystoyvayuc u ezhu rasliny i takim chynam rasliny prama ci yskosna z yaylyayucca krynicaj dlya ysih arganizmay Velmi vazhnaya rolya bakteryj i inshyh arganizmay shto raskladayuc adyhody abmenu rechyvay i reshtki raslin i zhyvyol utvarayuchy prascejshyya rechyvy yakiya moguc byc vykarystany nadalej u abmene rechyvay NasadzhenniAsnoyny artykul Lesapasadki roznyh uzrostay z vyshyni ptushynaga palyotu Nasadzhenne lyasny fitacenoz adnastajnaya plyacoyka lesu adroznaya ad susednih pa haraktary raslinnasci galoynym kampanentam z yaylyaecca drevastoj Nasadzhenni moguc adroznivacca pahodzhannem skladam uzrostam stupennyu stulenasci ci formaj Najbolshae znachenne mae adroznenne pamizh vynosistymi i nizkastvolymi nasadzhennyami Vynosistyya ytvorany drevami shto vyrasli z nasennya a nizkastvolyya shto pahodzyac z parasniku U adnym i tym zha nasadzhenni moguc byc drevy roznaga pahodzhannya Hvayovyya nasadzhenni zvychajna nasennaga pahodzhannya a naturalnyya nasadzhenni liscyanyh parod zmyashanaga pahodzhannya Pa skladze adroznivayuc nasadzhenni chystyya z drey adnoj draynyanaj parody i zmyashanyya z drey dzvyuh ci bolsh roznyh parod Nasadzhenni naturalnaga pahodzhannya yak pravila z yaylyayucca zmyashanymi Chystyya nasadzhenni sustrakayucca tolki na glebah prydatnyh dlya rostu yakoj nebudz adnoj draynyanaj parody prykladam chystyya hvayovyya nasadzhenni na suhih pyaschanyh glebah nasadzhenni chornaj aleshyny na bagnah Suadnosiny yzrostavyh grup maladnyaki syaredneyzrostavyya saspelyya perastojnyya vyznachae yzrostavuyu strukturu lyasnoga fitacenozu Klasy yzrostu adroznivayuc u zalezhnasci ad asobnyh parod buk tapolya grup parod hvojnyya cvyordalistavyya myakkalistyya a taksama i ad tago nasennym ci parastkavym z yaylyaecca nasadzhenne Uzrost usih drey yakiya ytvarayuc nasadzhenne mozha byc adnolkavy adnayzrostavae nasadzhenne ci rozny roznayzrostavae nasadzhenne U naturalnyh lyasah adnayzrostavyya nasadzhenni yznikayuc redka prykladam paslya mocnaga pazharu zazvychaj ih uzniknenne vyklikana gaspadarchaj dzejnascyu chalaveka Kali nasadzhenni doyga rastuc na adnym mescy ne zmyanyayuchy skladu draynyanyh parod to yany z yaylyayucca karennymi Vytvornyya ci drugasnyya vyrastayuc na mescy karennyh lyasoy yakiya zaginuli z za styhijnyh bedstvay pazharay uraganay ekstremalnyh marozay pracyaglyh zasuh infekcyjnyh hvarob drey ci nashescyay kazurak a taksama na mescy lyasoy vysechanyh chalavekam Pa pahodzhanni nasadzhenni moguc byc naturalnymi ci shtuchnymi Asablivae mesca syarod shtuchnyh nasadzhennyay zajmayuc shtuchnyya nasadzhenni dlya abarony ad nespryyalnyh pryrodnyh faktaray u tym liku dlya zmagannya z zasuhaj vodnaj i vetravoj eroziyaj Aproch inshaga ahoynyya lyasnyya nasadzhenni spryyalna yplyvayuc na snegarazmerkavanne gidralagichny rezhym gleby Ih stvarayuc shlyaham pasadki ci pasevu galoynym chynam u stepavyh lesastepavyh i paypustynnyh rayonah Yany moguc sluzhyc dlya abarony mnogih ab ektay u tym liku selskagaspadarchyh ugoddzyay gleb vadayomay darog naselenyh punktay Stupen stulenasciAdnayzrostavae chystae nasadzhenne elka zvychajnaya U mescah z parushanaj stulenascyu polaga na podscile zayvazhnaya travyanistaya raslinnasc Stupen stulenasci nasadzhennya stupen zacyanennya zmeshchanaj pad im gleby akalichnasc yakaya mae velicheznae znachenne na zacenenaj polagam nasadzhennya glebe adbyvaecca nazapashanne lyasnoga podscilu dzyakuyuchy yakomu padtrymlivaecca yradlivasc gleby Z parushennem stulenasci sonechnyya prameni prakradayucca da gleby z za chago podscil hutchej raskladaecca z yaylyaecca travyanistaya raslinnasc gleba yshchylnyaecca i ysyo geta nespryyalna adlyustroyvaecca na yzrosce drey Da vyznachanaga veku adnavekavyya nasadzhenni zastayucca stulenymi potym pachynaecca naturalnae vyredzhvanne Z maladoga veku pamizh drevami shto ytvarayuc nasadzhenne idze zmaganne z za absharu patrebnaga dlya ih vyarshyn yakiya pastupova razrastayucca mnogiya drevy y getym zmaganni adstayuc i y vyniku ginuc Takim chynam zmaganne pamizh drevami abumoylivae naturalnae zmyanshenne kolkasci stvaloy u nasadzhenni shto asabliva rezka zayvazhna y nasadzhennyah maladoga i syarednyaga veku Drevy shto admirayuc u maladym veku mayuc nevyalikiya vyarshynki admiranne yakih vyklikae ytvarenne malyh prasvetay yakiya hutka zachynyayucca dzyakuyuchy razrastannyu vyarshyn astatnih drey U paznejshym veku admirayuc bujnyya drevy vyarshyni yakih zajmali tak shmat mesca shto prasvety ne moguc uzho zachynyacca vyarshynyami astatnih drey yakiya da tago zh rastuc z prychyny starechaga veku davoli pavolna Takim chynam u peynym veku bolsh poznim dlya cenetryvalyh parod prykladam elki pihty buka graba i maladzejshym dlya svyatlalyubnyh prykladam hvoi duba byarozy u nasadzhennyah pachynayuc z yaylyacca prasvety shto ne moguc zachynicca i parushayuc stulenasc Gaspadarchaya acenka Vyznachennem kolkasnyh parametray lyasoy u tym liku zapasay drayniny vyshyni i yakasci drey i drevastoyay zajmaecca dendrametryya ci lyasnaya taksacyya Geta treba yak dlya kamercyjnaj acenki lyasoy tak i dlya vyvuchennya ih razviccya i acenki efektyynasci ih vykarystannya i gadoyli pakaznik pradukcyjnasci nasadzhennya hutkasci pryrostu drayniny Hutkasc rostu drey zalezhyc ad glebava gruntovyh klimatychnyh umoy i yplyvu chalaveka na les Banitet zalezhyc ad syarednyaj vyshyni drey asnoynaj parody z ulikam ih uzrostu Dlya ysih draynyanyh parod vykarystoyvaecca banicirovachnaya shkala skladzenaya y 1911 godze prafesaram Nasennyya i parastkavyya nasadzhenni mayuc asablivyya shkaly Gistoryya lyasoyStarazhytnaya gistoryya Samyya pershyya nazemnyya rasliny vyyayleny y Aystralii Ih uzrost prykladna 395 mln gadoy Kalya 370 mln gadoy tamu pachatak devonskaga peryyadu na sushy shyroka raspaysyudzilasya raslinnasc z nizkih hmyznyakovyh formay Pershymi lyasami byli nizkaroslyya lyasy z giganckih hvashchoy i playnay yakiya meli vyshynyu bolsh za 7 5 m z padleskam z prymityynyh paparacej i inshyh drobnyh raslin Kalya 345 mln gadoy tamu pachaysya kamennavugalny peryyad cyagam yakoga na sushy pashyrylisya gustyya shyrokiya lyasy z giganckih hvashchoy dzerazy i dravyanistyh paparacej yakiya meli vyshynyu kalya 30 m U gety zh chas z yavilisya pershyya prymityynyya golanasennyya rasliny i U kamennym vugali utvoranym u toj peryyad chasta prysutnichayuc shmatlikiya vykapnyovyya reshtki raslin Na pachatku permskaga peryyadu 280 mln gadoy tamu adbyvalisya pracesy magutnaga zledzyanennya Paydnyovaga payshar ya i glabalnaga perarazmerkavannya sushy i mora klimat rabiysya ysyo sushejshym U gety chas shyrylisya prymityynyya sagaynikavyya i hvojnyya vycyasnyayuchy giganckiya hvashchy dzerazu i dravyanistyya paparaci Era dynazayray Kalya 225 mln gadoy tamu pachalasya epoha dynazayray mezazojskaya era U tryyasavym i yurskim peryyadah asnoyny drevastoj utvarali sagaynikavyya i hvayovyya shmat sekvoj pashyrylasya vyalikaya kolkasc ginkgavyh Va Ushodnim Kitai dagetul rasce ginkga dvuhlopascevy adziny zahavany dagetul pradstaynik klasa ginkgavyh Najbolej pashyranymi byli hvayovyya lyasy z drey padobnyh na suchasnyya araykaryi U tryyasavym peryyadze z yavilisya pershyya pakrytanasennyya kvetkavyya rasliny Cyagam yurskaga peryyadu pastupova pavyalichvalasya raznastajnasc kvetkavyh a hvayovyh parod i inshyh golanasennyh rabilasya ysyo mensh Kvetkavyya rasliny stali daminavac u drevastoi padchas melavoga peryyadu 135 65 mln gadoy tamu syarod ih byli prodki suchasnyh fikusay magnolij padubay duboy verbay i klyonay Metasekvoya dreva z iglicaj yakaya apadae pashyrylasya pa ysim Paynochnym payshar i cyagam melavoga i paleagenavaga peryyadu Nyadayni chas Na pachatku paleagenavaga peryyadu u epohu paleacenu klimat pracyagvay zastavacca cyoplym i vilgotnym shto spryyala raznastajnasci flory i bagaccyu raslinnasci u tym liku pakrytanasennyh draynyanyh raslin Lyasy Paynochnaga payshar ya byli padobnyya na suchasnyya lyasy trapichnaga i ymeranaga payasoy Arktatracichny typ flory byy samym paynochnym z usih shto isnavali y toj chas Listapadnyya drevy i inshyya rasliny getaga typu byli velmi padobnyya na suchasnyya rasliny yshodu Paynochnaj Ameryki i Azii mala adroznivalisya na ysyoj terytoryi raspaysyudzhannya Daminantnymi shyrokaliscevymi parodami byli vyaz kashtan klyon vazhnuyu rolyu grali aleshyna i metasekvoya Tracichny neatrapichny typ flory byy pashyrany blizhej da ekvatara adroznivaysya vechnazyalyonymi shyrokaliscevymi parodami rodnasnymi suchasnym trapichnym i subtrapichnym vidam U neagenavym peryyadze u suvyazi sa zmenami klimatychnyh umoy typy flory perasunulisya y kirunku da ekvatara Terytoryi lyasoy skarachalisya sastupayuchy mesca travyanym supolnascyam Madratracichny typ flory sfarmiravaysya na zahadze Paynochnaj Ameryki pa mery shyrannya suhoga klimatu dlya yago harakternyya drabnalistyya drevy i hmyznyaki padobnyya na suchasnyya meksikanskiya i paydnyovaga zahadu ZShA U kancy kajnazojskaga peryyadu na zahadze Paynochnaj Ameryki adbyvalisya pracesy goraytvarennya i zmen klimatu Dzyakuyuchy getamu stali daminavac hvayovyya parody ranej malaprykmetnyya y arktatracichnaj flory Chacvyarcichny peryyad yakim zavyarshylasya kajnazojskaya era pachaysya prykladna 1 8 mln gadoy tamu i pracyagvaecca cyaper Yago asablivasc chargavanne epoh shyrokih macerykovyh abledzyanennyay i cyoplyh mizhledavikovyh epoh Z za getaga vymerli mnogiya vidy drey i inshyh raslin zayvazhna i paysyudna zmenshylasya ploshcha lyasoy Ahova lesuNa zhal syonnya ab yom vysechki lesu nyaredka y nekalki razoy peravyshae ab yom yago naturalnaga adnaylennya U suvyazi z getym u cyvilizavanyh krainah nadaecca shmat uvagi yznaylennyu lesu yak shlyaham lesapasadak tak i poynaj zabarony gaspadarchaj dzejnasci y nekatoryh lyasah Dzyakuyuchy getamu y getyh rayonah zabyaspechvaecca naturalnae yznaylenne lyasoy a y nekatoryh krainah isnuyuc u nevyalikaj kolkasci lyasnyya plyacoyki dze nikoli ne mela mesca ymyashanne chalaveka y zhyccyo lesu Ahova lesu z yaylyaecca adnym z kirunkay dzejnasci pa i i azhyccyaylyaecca na yzroyni prykladam Kanvencyya prynyataya Kanferencyyaj AAN pa navakolnym asyaroddzi i razvicci angl Rya de Zhanejra 3 14 chervenya 1992 goda na dzyarzhaynym uzroyni na yzroyni gramadskih arganizacyj azh da radykalnyh metaday Merapryemstvy zvyazanyya z ahovaj lesu mozhna padzyalic na nastupnyya grupy navukova dasledchyya arganizacyjna tehnichnyya stvarenne zapavednikay i inshyh ahavanyh terytoryj ekanamichnyya administracyjna praynyya ZnoskiLes artykul z BSE 3 e vydanne Lesnaya podstilka artykul z BSE 3 e vydanne Les nyavyzn Enciklopediya Kolera Praverana 18 kastrychnika 2013 Myortvyj pokrov artykul z BSE 3 e vydanne Enciklopediya lesnogo hozyajstva M VNIILM 2006 T 2 S 38 416 s ISBN 5 94737 023 9 Les artykul z BSE 3 e vydanne Enciklopediya lesnogo hozyajstva M VNIILM 2006 T 2 S 38 45 416 s ISBN 5 94737 023 9 Opushka lesa I I Dedyu Ekologicheskij enciklopedicheskij slovar Glavnaya redakciya Moldavskoj sovetskoj enciklopedii Kishinev 1989 rusk Valezhnik Enciklopedicheskij slovar Brokgauza i Efrona V 86 tomah 82 t i 4 dop rusk SPb 1890 1907 VALEZhNIK Lesnaya enciklopediya M Sovetskaya enciklopediya 1986 T 1 563 s Victoria Stevens The Ecological Role of Coarse Woody Debris angl 1997 Enciklopediya lesnogo hozyajstva M VNIILM 2006 T 2 S 359 361 416 s ISBN 5 94737 023 9 Nasazhdeniya Enciklopedicheskij slovar Brokgauza i Efrona V 86 tomah 82 t i 4 dop rusk SPb 1890 1907 Zashitnye lesnye nasazhdeniya artykul z BSE 3 e vydanne Bonitet lesa artykul z BSE 3 e vydanne BONITET LESA nyavyzn Slovar botanicheskih terminov Pod red d b n I A Dudki Kiev Naukova Dumka 1984 Glava 2 Mezhdunarodnoe sotrudnichestvo v celyah uskoreniya ustojchivogo razvitiya v razvivayushihsya stranah i sootvetstvuyushaya nacionalnaya politika Razdel I Socialnye i ekonomiche nyavyzn Arhivavana z pershakrynicy 16 sakavika 2013 Praverana 14 sakavika 2013 Sozdanie i ili ukreplenie potenciala v oblasti planirovaniya ocenki i sistematicheskogo obzora sootvetstvuyushih programm progressa meropriyatij vklyuchaya kommercheskuyu torgovlyu nyavyzn Arhivavana z pershakrynicy 5 krasavika 2013 Praverana 3 krasavika 2013 LitaraturaLes Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 9 Kulibin Malaita Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1999 T 9 S 212 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0155 9 t 9 Atlas lesov SSSR M 1973 Lesa M Mysl 1981 316 s Priroda mira Sokolskij I Celebnyj krasnyj les Nauka i zhizn zhurnal 2008 2 S 156 160 Vtorov I Lesnaya kladovaya planety Nauka i zhizn 10 2013 g Kovyazin V F Martynov A N Melnikov E S Osnovy lesnogo hozyajstva i taksaciya lesa SPb Lan 2008 S 384 ISBN 978 5 8114 0776 7 SpasylkiFederalnoe agentstvo lesnogo hozyajstva RF Arhivavana 7 krasavika 2014 Slovar lesnyh terminov Arhivavana 12 kastrychnika 2007