Патавомек (сучасная саманазва: Patawomeck) — народ індзейскага паходжання ў Вірджыніі (ЗША). Ад назвы народа паходзіць найменне ракі Патомак.
Патавомек Patawomeck | |
![]() | |
Агульная колькасць | 2300 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ЗША |
Мова | вірджынская алганкінская |
Рэлігія | анімізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | секатан, паўхатан, матапоні |
Агульная колькасць (2022 г.) — 2 300 чалавек.
У пачатку XVII ст., калі на ўзбярэжжы Вірджыніі з'явіліся англійскія каланісты, патавомек насялялі ніжнюю плыню ракі Патомак, займаліся паляваннем, рыбалоўствам і земляробствам. У 1608 г. іх вёску наведаў капітан . У той час іх насельніцтва складала каля 800 чалавек. Відавочна, патавомек знаходзіліся ў шчыльным саюзе з паўхатан. Мяркуецца, што прадстаўніцай гэтага народа была маці Пакахонтас.
На першых парах патавомек імкнуліся захоўваць дабразычлівыя адносіны з англічанамі. Яны забяспечвалі іх харчам падчас голаду, у 1634 г. заключылі мірнае пагадненне. У 1642 г. частка народа прыняла хрысціянства. Аднак саюз з англічанамі мала дапамог, калі ў сярэдзіне XVII ст. пачаліся ваенныя сутычкі з саскуэханцамі. Апошнія захапілі ў палон іх «караля» і яго сыноў.
У 1658 г. паміж каланістам капітанам Джайлзам Брэнтам і правадыром Ваханганочэ ўзніклі спрэчкі з-за зямлі. Дж. Брэнт арыштаваў правадыра, але англійскі суд прыняў бок арыштаванага. Ён быў апраўданы і атрымаў срэбраны знак для бесперашкоднага вяртання праз тэрыторыю калоніі. Тым не меней, у 1662 г. Ваханганочэ памёр пры вяртанні да сваякоў. У 1665 г. улады калоніі прымусілі патавомек прадаць ім усе іх землі. У 1666 г. супраць патавомек вяліся ваенныя дзеянні, пасля чаго іх назва перастала ўжывацца ў каланіяльнай дакументацыі.
Даследчыкі XX ст. высунулі гіпотэзу, што рэшткі ацалелых пасля вайны 1666 г. мігрыравалі на поўнач, дзе з-за сваёй малалікасці былі асіміляваны суседзямі. Існуе верагоднасць таго, што яны былі знішчаны саскуэханцамі. Тоеснасць з продкамі-індзейцамі захавалі метысы, нашчадкі шлюбаў жанчын-патавомек з англійскімі каланістамі. У 2010 г. яны атрымалі прызнанне ад уладаў Вірджыніі ў якасці аўтаномнага племені.
Спасылкі
- Patawomeck Indian Tribe of Virginia
- Patawomeck Tribe - Encyclopedia Virginia
- History of the Patawomeck Indians
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Patavomek suchasnaya samanazva Patawomeck narod indzejskaga pahodzhannya y Virdzhynii ZShA Ad nazvy naroda pahodzic najmenne raki Patomak Patavomek PatawomeckAgulnaya kolkasc 2300Regiyony prazhyvannya ZShAMova virdzhynskaya algankinskayaReligiya animizm hrysciyanstvaBlizkiya etnichnyya grupy sekatan payhatan mataponi Agulnaya kolkasc 2022 g 2 300 chalavek U pachatku XVII st kali na yzbyarezhzhy Virdzhynii z yavilisya anglijskiya kalanisty patavomek nasyalyali nizhnyuyu plynyu raki Patomak zajmalisya palyavannem rybaloystvam i zemlyarobstvam U 1608 g ih vyosku naveday kapitan U toj chas ih naselnictva skladala kalya 800 chalavek Vidavochna patavomek znahodzilisya y shchylnym sayuze z payhatan Myarkuecca shto pradstaynicaj getaga naroda byla maci Pakahontas Na pershyh parah patavomek imknulisya zahoyvac dabrazychlivyya adnosiny z anglichanami Yany zabyaspechvali ih harcham padchas goladu u 1634 g zaklyuchyli mirnae pagadnenne U 1642 g chastka naroda prynyala hrysciyanstva Adnak sayuz z anglichanami mala dapamog kali y syaredzine XVII st pachalisya vaennyya sutychki z saskuehancami Aposhniya zahapili y palon ih karalya i yago synoy U 1658 g pamizh kalanistam kapitanam Dzhajlzam Brentam i pravadyrom Vahanganoche yznikli sprechki z za zyamli Dzh Brent aryshtavay pravadyra ale anglijski sud prynyay bok aryshtavanaga Yon byy apraydany i atrymay srebrany znak dlya besperashkodnaga vyartannya praz terytoryyu kalonii Tym ne menej u 1662 g Vahanganoche pamyor pry vyartanni da svayakoy U 1665 g ulady kalonii prymusili patavomek pradac im use ih zemli U 1666 g suprac patavomek vyalisya vaennyya dzeyanni paslya chago ih nazva perastala yzhyvacca y kalaniyalnaj dakumentacyi Dasledchyki XX st vysunuli gipotezu shto reshtki acalelyh paslya vajny 1666 g migryravali na poynach dze z za svayoj malalikasci byli asimilyavany susedzyami Isnue veragodnasc tago shto yany byli znishchany saskuehancami Toesnasc z prodkami indzejcami zahavali metysy nashchadki shlyubay zhanchyn patavomek z anglijskimi kalanistami U 2010 g yany atrymali pryznanne ad uladay Virdzhynii y yakasci aytanomnaga plemeni SpasylkiPatawomeck Indian Tribe of Virginia Patawomeck Tribe Encyclopedia Virginia History of the Patawomeck Indians