Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні гл Птушкі значэнні Птушкі або птахі Aves клас апераных цеплакроўных яйкакладных хрыбетны

Птушкі

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Птушкі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Птушкі (значэнні).

Птушкі, або птахі (Aves) — клас апераных цеплакроўных яйкакладных хрыбетных жывёл.

Птушкі
image
Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Дамен: Эўкарыёты
Царства: Жывёлы
Падцарства: Эўметазоі
Без рангу: Двухбакова-сіметрычныя
Без рангу: Другаснаротыя
Тып: Хордавыя
Падтып: Пазваночныя
Інфратып: Сківічнаротыя
Надклас: Чацвераногія
Клас: Птушкі
Міжнародная навуковая назва

Aves Linnaeus, 1758

  • Paleognathae — Бескілявыя
  • Neognathae
image
Сістэматыка
на Віківідах
image
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174371
NCBI  8782
EOL  695
FW  36616

Наземныя двухногія яйцародныя амніёты, прыстасаваныя да палёту. Пярэднія канечнасці маюць форму крылаў, яшчэ адна прыкмета птушак — наяўнасць дзюбы. Падзяляюцца на 2 падкласы: яшчарахвостыя птушкі (напрыклад, археаптэрыкс) і веерахвостыя птушкі, або новыя (сапраўдныя). Адрозніваюць 34 атрады, у тым ліку 28 сучасных, больш за 9 тыс. відаў. Продкамі птушак лічаць старажытных (трыясавых) паўзуноў атрада псеўдазухій. Пашыраны ўсюды; на Беларусі 19 атрадаў, 307 відаў, з якіх гняздуюцца 226. Большасць відаў арнітафаўны належыць да атрада вераб’інападобных.

Анатомія і фізіялогія

Памеры ад 5,5 см, масай 2 г (калібры) да больш як 2,5 м, масай да 150 кг (страус); размах крылаў да 4 м (альбатрос).

Паводзіны птушак вызначаюцца вялікай разнастайнасцю і складанасцю. Яны праяўляюцца ў выбары месцаў для будавання гнёздаў, пошуку прыдатнага матэрыялу для будаўніцтва, наседжванні яец, выкормліванні птушанят і ахове іх ад ворагаў. У птушак добра развіты галасавыя зносіны — спевы.

Знешняя будова

Цела абцякальнай формы, укрытае пер’ем, пярэднія канечнасці ператвораны ў крылы.

Галава невялікая, сківіцы выцягнуты ў дзюбу і пакрыты рагавым чахлом. У дзюбе адрозніваюць верхнюю частку — наддзюбу і ніжнюю частку — паддзюбу. Каля асновы наддзюбы адкрываюцца ноздры. Па баках галавы размешчаны вялікія вочы, забяспечаныя, як і ва ўсіх наземных хордавых, верхнім і ніжнім павекамі і мігальнай перапонкай. За вачамі знаходзяцца вушныя адтуліны.

Галава размешчана на доўгай і рухомай шыі. Шыя дазваляе птушцы, не мяняючы становішча тулава, збіраць корм, аглядацца па баках, чысціць пер’е на ўсім целе.

Пярэднія канечнасці пераўтварыліся ў крылы, якія забяспечваюць палёт. Заднія канечнасці — ногі — служаць для перамяшчэння. Ніжняя частка ног (цэўка) і пальцы пакрыты рагавой луской, падобнай да лускі паўзуноў.

Хвост у птушак часцей за ўсё невялікі, на ім веерам размешчаны пёры, якія выконваюць функцыю руля.

Шкілет і перамяшчэнне

Шкілет лёгкі і трывалы (за кошт злучэння ці зрашчэння тонкіх пнеўматычных касцей).

Чэрап мае вялікі мазгавы аддзел, у якім з двух бакоў размешчаны велізарныя акруглыя ўпукленні — вачніцы. Выцягнутыя ўперад верхнія і ніжнія сківіцы ўтвараюць дзюбу. Усе косці чэрапа зрастаюцца, не пакідаючы швоў. У выніку фарміруецца трывалы і лёгкі чэрап абцякальнай формы.

Пазваночнік складаецца з пяці аддзелаў. Шыйны аддзел з 11—25 пазванкоў, вельмі рухомы.

Да грудных пазванкоў, якія зрасліся паміж сабой, прымацаваны рэбры, што складаюцца з дзвюх рухомых частак. Знізу рэбры рухома злучаюцца з грудзінай. Грудзіна спераду мае высокі падоўжны выраст — грудны кіль, які служыць месцам прымацавання развітай лятальнай мускулатуры (у некаторых відаў дасягае 50 % масы цела). У нелятаючых, бегаючых птушак (страусы) кіль адсутнічае.

Пазванкі паяснічнага, крыжавога і часткі хваставога аддзелаў зрошчаны адзін з адным і ўтвараюць характэрны толькі для птушак складаны крыж. Разам з касцямі таза ён дае трывалую апору заднім канечнасцям.

Пояс пярэдніх канечнасцей — плечавы — утвораны трыма парнымі касцямі: шаблепадобнымі лапаткамі, каракоідамі і ключыцамі, зрошчанымі паміж сабой у выглядзе відэльца.

Пояс задніх канечнасцей утвораны парнымі тазавымі касцямі. У спінной частцы яны зрастаюцца са складаным крыжам, а ў ніжняй застаюцца свабоднымі, нязрослымі. Такі таз называецца адкрытым. Ён дазваляе птушцы адкладваць яйцы буйных памераў.

Шкілет пярэдняй канечнасці пераўтварыўся ў крыло. Ён змяшчае ўсе тыповыя для наземных пазваночных аддзелы: плячо, перадплечча (складаецца з локцевай і прамянёвай касцей) і кісць, якая мае толькі тры недаразвітыя пальцы.

Шкілет задняй канечнасці складаецца з бядра, галёнкі, цэўкі і пальцаў. Цэўка ўтворана касцямі ступні, якія зрасліся. Яна значна падаўжае заднія канечнасці, павялічваючы даўжыню кроку птушкі. У большасці птушак на нагах па чатыры пальцы, тры з іх накіраваны ўперад, адзін — назад. На канцы кожнага пальца ёсць рагавы кіпцюр.

Мышцы птушак добра развітыя і шматлікія. Самымі буйнымі з’яўляюцца вялікія грудныя мышцы, маса якіх дасягае амаль 25 % ад агульнай масы цела птушкі. Скарачэнні гэтых мышцаў апускаюць крылы. Пад’ём крылаў ажыццяўляюць меншыя па масе падключычныя мышцы. Моцна развіты мышцы шыі, ног, а таксама падскурная мускулатура, якая паднімае і апускае пёры.

Птушкі робяць разнастайныя віды рухаў. Яны могуць хадзіць (галубы, пліскі, гракі, вароны), скакаць (вераб'і), бегаць са скорасцю больш за 50 км/г (страусы), лазіць вертыкальна па ствалах дрэў (попаўзні, пішчухі). Многія птушкі набылі здольнасць плаваць. Адны з іх, знаходзячыся на вадзе, кормяцца, адпачываюць (качкі, гусі). Другія навучыліся ныраць і здабываць ежу ў тоўшчы вады або на дне (пінгвіны, бакланы, зімародкі, скопы, чомгі).

image
Галубы ў палёце

Аднак найбольш тыповая форма руху птушак, якая вызначыла асноўныя рысы іх арганізацыі, — гэта палёт. Птушка, якая ляціць, знешне ў многім падобная на самалёт. У яе ёсць корпус — тулава, нясучыя плоскасці — крылы, руль — хвост, шасі, якія прыбіраюцца ў палёце, — ногі. Галоўную ролю ў час палёту выконваюць вялікія, пругкія і трывалыя махавыя пёры крыла. Яны ўтвараюць нясучую плоскасць крыла, ствараюць цягу і пад’ёмную сілу. Буйныя рулявыя пёры хваста павялічваюць нясучую паверхню цела, удзельнічаюць у кіраванні палётам, а пры пасадцы выконваюць ролю тормаза.

image
Белы бусел у палёце

У птушак адрозніваюць махаючы і лунаючы віды палёту. Пры махаючым палёце птушка рытмічна ўзнімае і апускае крылы. У большасці буйных птушак (напрыклад, у бусла, чаплі) узмахі крылаў рэдкія і спакойныя. Для дробных птушак характэрны частыя ўзмахі крылаў. Так, маленечкія калібры робяць да 100 узмахаў за секунду, што дазваляе ім завісаць на адным месцы. Пры лунаючым палёце птушка з распасцёртымі нерухомымі крыламі лунае ў вышыні, выкарыстоўваючы ўзыходзячыя патокі цёплага паветра, якое ідзе ад нагрэтай сонцам зямлі або вады (альбатросы, грыфы, буслы, пеліканы). Доўга лунаючы ў паветры, птушка адшуквае здабычу, затрачваючы менш мускульнай энергіі, чым пры махаючым палёце.

Скорасць палёту птушак розная. Дробныя лясныя вераб’іныя птушкі лятаюць са скорасцю 25—40 км/г, галубы — 30—60, ластаўкі — 40—60, стрыжы — 100—120 км/г. Пры пікіраванні з вышыні буйныя сокалы на кароткі час развіваюць скорасць каля 300—350 км/г.

Сістэма паветраных мяшкоў павялічвае газаабмен, забяспечвае тэрмарэгуляцыю, дазваляе змяняць шчыльнасць цела пры ныранні (у вадаплаўных птушак).

Покрыва цела

Скура без залоз (за выключэннем копчыкавай, якая выдзяляе сакрэт для змазкі апярэння). Пёры маюць розную будову (ніткападобныя, шчацінкі, пуховыя, контурныя) і функцыі (датыкальнага адчування, тэрмарэгуляцыі, спрыяюць абцякальнасці і ўзнікненню пад’ёмнай сілы пры палёце, ахоўваюць цела ад механічных пашкоджанняў). Дзюба (відазмененая сківіца без зубоў) пакрыта рагавым чахлом. У многіх відаў ёсць валлё.

Органы стрававання

Страўнік падзелены на залозісты і мускульны (для механічнага перацірання корму) аддзелы, кішэчнік доўгі. Задняя кішка і мачавы пузыр адсутнічаюць. Стрававальны тракт, мачаточнік і пратокі палавых залоз адкрываюцца ў клааку.

Органы дыхання

Атмасфернае паветра праз парныя ноздры трапляе ў насавую поласць, затым у гартань і доўгую трахею. У ніжняй частцы трахеі размешчаны галасавы апарат, дзякуючы якому птушкі здольныя выдаваць разнастайныя гукі і нават могуць спяваць (гл. Верхні вакальны цэнтр).

Лёгкія птушак малыя, кампактныя і нагадваюць губку. Лёгкія маюць танкасценныя эластычныя вырасты — паветраныя мяшкі, якія размяшчаюцца паміж унутранымі органамі, а іх адгалінаванні праходзяць паміж мышцамі, пад скурай і нават у трубчастых касцях.

Удых і выдых у птушкі, калі яна не ляціць, адбываюцца за кошт змены аб’ёму грудной клеткі. У палёце гэты механізм дыхання немагчымы з-за работы грудных мышцаў. Таму вентыляцыя ў лёгкіх ажыццяўляецца з удзелам паветраных мяшкоў. Пры пад’ёме крылаў мяшкі расцягваюцца, і паветра праз дыхальныя шляхі паступае ў лёгкія, дзе адбываецца газаабмен, але большая частка свежага паветра праходзіць у поласці паветраных мяшкоў. Пры апусканні крылаў паветраныя мяшкі сціскаюцца, і насычанае кіслародам паветра з іх паступае ў лёгкія, дзе зноў адбываецца газаабмен.

Абмен газамі ў лёгкіх птушак на ўдыху і выдыху атрымаў назву двайнога дыхання. Яго значэнне надзвычай вялікае: чым часцей птушка махае крыламі, тым актыўней яна дыхае. Акрамя таго, паветраныя мяшкі аблягчаюць цела птушкі і засцерагаюць яго ад перагрэву ў час хуткага палёту.

Органы выдзялення

Органы выдзялення ў птушак, як і ў паўзуноў, — тазавыя ныркі. Адрозненне заключаецца ў адсутнасці мачавога пузыра, што аблягчае масу цела. Мача разам з неператраўленымі рэшткамі ежы часта порцыямі выдаляецца вонкі праз клааку.

Сэрца 4-камернае (у дробных відаў птушак скарачаецца да 1 тыс. разоў за мінуту). Тэмпература цела пастаянная, высокая (37,5—45,5 °C), абмен рэчываў інтэнсіўны, патрэбнасці ў корме вялікія (да 28 % ад масы цела за дзень).

Нервовая сістэма

Галаўны мозг з развітымі зрокавымі долямі і мазжачком забяспечвае высокі ўзровень нервовай дзейнасці і складаны тып паводзін. Найбольш развітымі яго аддзеламі з’яўляюцца вялікія паўшар’і пярэдняга мозга і мазжачок. забяспечвае складаныя паводзіны птушак, а мазжачок каардынуе ўсе віды рухаў і палёт.

Органы пачуццяў

Птушкі маюць востры зрок. Вочы ў іх вялікія, асабліва ў начных і прыцемкавых відаў. У большасці птушак вочы размяшчаюцца па абодвух баках галавы, што ў спалучэнні з вялікай рухомасцю забяспечвае амаль кругавы агляд. Акамадацыя двайная, дзякуючы змене крывізны хрусталіка і яго перамяшчэнню адносна сятчаткі. Усе птушкі валодаюць колеравым зрокам, распазнаючы не толькі колеры, але і іх адценні.

Орган слыху складаецца з унутранага і сярэдняга вуха. У птушак развіты элемент вонкавага вуха — вонкавы слухавы праход. У некаторых начных відаў ён аблямаваны скурыстай складкай, якая ўзмацняе вастрыню слыху (вушастая сава, пугач). Востры слых і ўменне аналізаваць гукі спалучаюцца ў птушак са здольнасцю ўтвараць разнастайныя гукі.

Нюх у птушак, за выключэннем некаторых відаў, развіты слаба.

Размнажэнне

Размнажэнне цыклічнае, звязанае з сезонным развіццём палавых залоз. Апладненне ўнутранае, нясуць яйцы (ад 1 да 25).

У поласці цела самцоў птушак ёсць парныя бобападобныя семяннікі, пратокі якіх адкрываюцца ў клааку. У самак развіты толькі адзін левы яечнік і яйцавод, які ад яго адыходзіць і таксама адкрываецца ў клааку.

Яйцаклеткі развіваюцца ў яечніку, у іх у выглядзе жаўтка назапашваюцца пажыўныя рэчывы. Па меры выспявання яйцаклеткі перамяшчаюцца ў яйцавод, дзе і адбываецца апладненне. Сценкі яйцавода багатыя на залозы, якія выдзяляюць рэчывы, што фарміруюць бялок і абалонкі яйца.

Птушкі адкладваюць яйкі, пакрытыя вапняковай шкарлупінай, пад якой размяшчаецца абалонка. На тупым канцы яйка ёсць паветраная камера, якая адыгрывае ролю запасной прасторы пры змене аб’ёму бялка пад уздзеяннем тэмпературы і для першага ўдыху птушаняці. Шарападобны жаўток у цэнтры яйка падтрымліваецца шнурамі-халазамі, якія прымацоўваюцца да ўнутранай шкарлупіннай абалонкі, і складаецца з канцэнтрычных слаёў жоўтага жаўтка, паміж якімі размяшчаюцца тонкія слаі белага жаўтка. На паверхні жаўтка знаходзіцца зародак. Да жаўтка прылягае слой шчыльнага бялка, вакол якога знаходзіцца вадкі бялок.

Па характары постэмбрыянальнага развіцця адрозніваюць вывадкавых птушак, паўвывадкавых птушак і птушанятных птушак. Маса яйца птушак найбольшая ў вывадкавых птушак (у страуса да 2,5 кг), меншая ў птушанятных птушак (у калібры з гарошыну).

Значэнне ў прыродзе

Птушкі адыгрываюць важную ролю ў харчовых ланцугах біяцэнозаў, падтрымцы біялагічнай разнастайнасці. Некаторыя (арлы, сокалы, ястрабы) палююць на іншых жывёл. Жывуць асела, вандруюць або мігрыруюць. У час гнездавання могуць утвараць .

Класіфікацыя

Надатрад Бескілявыя (Paleognathae)
Атрад ()
Атрад Ківіпадобныя (Apterygiformes)
Атрад Нандупадобныя (Rheiformes)
Атрад ()
Атрад ()
Надатрад Neognathae
Атрад Буслападобныя (Ciconiiformes)
Атрад Буравеснікападобныя (Procellariiformes)
Атрад Вераб'інападобныя (Passeriformes)
Атрад Гагарападобныя (Gaviiformes)
Атрад Голубападобныя (Columbiformes)
Атрад Гусепадобныя (Anseriformes)
Атрад Даўгакрылыя (Apodiformes)
Атрад Дзятлападобныя (Piciformes)
Атрад Жураўлепадобныя (Gruiformes)
Атрад ()
Атрад Калібрыпадобныя (Trochiliformes)
Атрад Курападобныя (Galliformes)
Атрад Лялякападобныя (Caprimulgiformes)
Атрад Паганкападобныя (Podicipediformes)
Атрад Папугаепадобныя (Psittaciformes)
Атрад Пеліканападобныя (Pelecaniformes)
Атрад Пінгвінападобныя (Sphenisciformes)
Атрад Птушкі-мышы (Coliiformes)
Атрад Птушкі-насарогі ()
Атрад Ракшападобныя (Coraciiformes)
Атрад Сеўцападобныя (Charadriiformes)
Атрад Совападобныя (Strigiformes)
Атрад Сокалападобныя (Falconiformes)
Атрад ()
Атрад ()
Атрад Фламінгападобныя (Phoenicopteriformes)

Птушкі і чалавек

Птушкі маюць вялікае навуковае, гаспадарчае і зстэтычнае значэнне. Існуе шэраг відаў свойскіх і дэкаратыўных птушак, многія — аб’екты палявання.

3 пачатку XVI ст. вымерла ці знішчана каля 170 відаў птушак. Існуе Міжнародны савет аховы птушак.

Вывучае птушак арніталогія.

Гл. таксама

  • Кальцаванне птушак
  • Іхтыорнісападобныя

Зноскі

Для паляпшэння артыкула пажадана
  • Паставіць зноскі з дакладнейшым указаннем крыніцы.
  • Самусенка Э., Самусенка І. Птушкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 111-112. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 17:55

U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Ptushki znachenni Ptushki abo ptahi Aves klas aperanyh ceplakroynyh yajkakladnyh hrybetnyh zhyvyol PtushkiNavukovaya klasifikacyyapramezhnyya rangi Damen EykaryyotyCarstva ZhyvyolyPadcarstva EymetazoiBez rangu Dvuhbakova simetrychnyyaBez rangu DrugasnarotyyaTyp HordavyyaPadtyp PazvanochnyyaInfratyp SkivichnarotyyaNadklas ChacveranogiyaKlas PtushkiMizhnarodnaya navukovaya nazvaAves Linnaeus 1758Paleognathae Beskilyavyya NeognathaeSistematyka na VikividahVyyavy na VikishovishchyITIS 174371NCBI 8782EOL 695FW 36616 Nazemnyya dvuhnogiya yajcarodnyya amniyoty prystasavanyya da palyotu Pyaredniya kanechnasci mayuc formu krylay yashche adna prykmeta ptushak nayaynasc dzyuby Padzyalyayucca na 2 padklasy yashcharahvostyya ptushki napryklad arheapteryks i veerahvostyya ptushki abo novyya sapraydnyya Adroznivayuc 34 atrady u tym liku 28 suchasnyh bolsh za 9 tys viday Prodkami ptushak lichac starazhytnyh tryyasavyh payzunoy atrada pseydazuhij Pashyrany ysyudy na Belarusi 19 atraday 307 viday z yakih gnyazduyucca 226 Bolshasc viday arnitafayny nalezhyc da atrada verab inapadobnyh Anatomiya i fiziyalogiyaPamery ad 5 5 sm masaj 2 g kalibry da bolsh yak 2 5 m masaj da 150 kg straus razmah krylay da 4 m albatros Pavodziny ptushak vyznachayucca vyalikaj raznastajnascyu i skladanascyu Yany prayaylyayucca y vybary mescay dlya budavannya gnyozday poshuku prydatnaga materyyalu dlya budaynictva nasedzhvanni yaec vykormlivanni ptushanyat i ahove ih ad voragay U ptushak dobra razvity galasavyya znosiny spevy Zneshnyaya budova Cela abcyakalnaj formy ukrytae per em pyaredniya kanechnasci peratvorany y kryly Galava nevyalikaya skivicy vycyagnuty y dzyubu i pakryty ragavym chahlom U dzyube adroznivayuc verhnyuyu chastku naddzyubu i nizhnyuyu chastku paddzyubu Kalya asnovy naddzyuby adkryvayucca nozdry Pa bakah galavy razmeshchany vyalikiya vochy zabyaspechanyya yak i va ysih nazemnyh hordavyh verhnim i nizhnim pavekami i migalnaj peraponkaj Za vachami znahodzyacca vushnyya adtuliny Galava razmeshchana na doygaj i ruhomaj shyi Shyya dazvalyae ptushcy ne myanyayuchy stanovishcha tulava zbirac korm aglyadacca pa bakah chyscic per e na ysim cele Pyaredniya kanechnasci peraytvarylisya y kryly yakiya zabyaspechvayuc palyot Zadniya kanechnasci nogi sluzhac dlya peramyashchennya Nizhnyaya chastka nog ceyka i palcy pakryty ragavoj luskoj padobnaj da luski payzunoy Hvost u ptushak chascej za ysyo nevyaliki na im veeram razmeshchany pyory yakiya vykonvayuc funkcyyu rulya Shkilet i peramyashchenne Shkilet lyogki i tryvaly za kosht zluchennya ci zrashchennya tonkih pneymatychnyh kascej Cherap mae vyaliki mazgavy addzel u yakim z dvuh bakoy razmeshchany velizarnyya akruglyya ypuklenni vachnicy Vycyagnutyya yperad verhniya i nizhniya skivicy ytvarayuc dzyubu Use kosci cherapa zrastayucca ne pakidayuchy shvoy U vyniku farmiruecca tryvaly i lyogki cherap abcyakalnaj formy Pazvanochnik skladaecca z pyaci addzelay Shyjny addzel z 11 25 pazvankoy velmi ruhomy Da grudnyh pazvankoy yakiya zraslisya pamizh saboj prymacavany rebry shto skladayucca z dzvyuh ruhomyh chastak Znizu rebry ruhoma zluchayucca z grudzinaj Grudzina speradu mae vysoki padoyzhny vyrast grudny kil yaki sluzhyc mescam prymacavannya razvitaj lyatalnaj muskulatury u nekatoryh viday dasyagae 50 masy cela U nelyatayuchyh begayuchyh ptushak strausy kil adsutnichae Pazvanki payasnichnaga kryzhavoga i chastki hvastavoga addzelay zroshchany adzin z adnym i ytvarayuc harakterny tolki dlya ptushak skladany kryzh Razam z kascyami taza yon dae tryvaluyu aporu zadnim kanechnascyam Poyas pyarednih kanechnascej plechavy utvorany tryma parnymi kascyami shablepadobnymi lapatkami karakoidami i klyuchycami zroshchanymi pamizh saboj u vyglyadze videlca Poyas zadnih kanechnascej utvorany parnymi tazavymi kascyami U spinnoj chastcy yany zrastayucca sa skladanym kryzham a y nizhnyaj zastayucca svabodnymi nyazroslymi Taki taz nazyvaecca adkrytym Yon dazvalyae ptushcy adkladvac yajcy bujnyh pameray Shkilet pyarednyaj kanechnasci peraytvaryysya y krylo Yon zmyashchae yse typovyya dlya nazemnyh pazvanochnyh addzely plyacho peradplechcha skladaecca z lokcevaj i pramyanyovaj kascej i kisc yakaya mae tolki try nedarazvityya palcy Shkilet zadnyaj kanechnasci skladaecca z byadra galyonki ceyki i palcay Ceyka ytvorana kascyami stupni yakiya zraslisya Yana znachna padayzhae zadniya kanechnasci pavyalichvayuchy dayzhynyu kroku ptushki U bolshasci ptushak na nagah pa chatyry palcy try z ih nakiravany yperad adzin nazad Na kancy kozhnaga palca yosc ragavy kipcyur Myshcy ptushak dobra razvityya i shmatlikiya Samymi bujnymi z yaylyayucca vyalikiya grudnyya myshcy masa yakih dasyagae amal 25 ad agulnaj masy cela ptushki Skarachenni getyh myshcay apuskayuc kryly Pad yom krylay azhyccyaylyayuc menshyya pa mase padklyuchychnyya myshcy Mocna razvity myshcy shyi nog a taksama padskurnaya muskulatura yakaya padnimae i apuskae pyory Ptushki robyac raznastajnyya vidy ruhay Yany moguc hadzic galuby pliski graki varony skakac verab i begac sa skorascyu bolsh za 50 km g strausy lazic vertykalna pa stvalah drey popayzni pishchuhi Mnogiya ptushki nabyli zdolnasc plavac Adny z ih znahodzyachysya na vadze kormyacca adpachyvayuc kachki gusi Drugiya navuchylisya nyrac i zdabyvac ezhu y toyshchy vady abo na dne pingviny baklany zimarodki skopy chomgi Galuby y palyoce Adnak najbolsh typovaya forma ruhu ptushak yakaya vyznachyla asnoynyya rysy ih arganizacyi geta palyot Ptushka yakaya lyacic zneshne y mnogim padobnaya na samalyot U yae yosc korpus tulava nyasuchyya ploskasci kryly rul hvost shasi yakiya prybirayucca y palyoce nogi Galoynuyu rolyu y chas palyotu vykonvayuc vyalikiya prugkiya i tryvalyya mahavyya pyory kryla Yany ytvarayuc nyasuchuyu ploskasc kryla stvarayuc cyagu i pad yomnuyu silu Bujnyya rulyavyya pyory hvasta pavyalichvayuc nyasuchuyu paverhnyu cela udzelnichayuc u kiravanni palyotam a pry pasadcy vykonvayuc rolyu tormaza Bely busel u palyoce U ptushak adroznivayuc mahayuchy i lunayuchy vidy palyotu Pry mahayuchym palyoce ptushka rytmichna yznimae i apuskae kryly U bolshasci bujnyh ptushak napryklad u busla chapli uzmahi krylay redkiya i spakojnyya Dlya drobnyh ptushak harakterny chastyya yzmahi krylay Tak malenechkiya kalibry robyac da 100 uzmahay za sekundu shto dazvalyae im zavisac na adnym mescy Pry lunayuchym palyoce ptushka z raspascyortymi neruhomymi krylami lunae y vyshyni vykarystoyvayuchy yzyhodzyachyya patoki cyoplaga pavetra yakoe idze ad nagretaj soncam zyamli abo vady albatrosy gryfy busly pelikany Doyga lunayuchy y pavetry ptushka adshukvae zdabychu zatrachvayuchy mensh muskulnaj energii chym pry mahayuchym palyoce Skorasc palyotu ptushak roznaya Drobnyya lyasnyya verab inyya ptushki lyatayuc sa skorascyu 25 40 km g galuby 30 60 lastayki 40 60 stryzhy 100 120 km g Pry pikiravanni z vyshyni bujnyya sokaly na karotki chas razvivayuc skorasc kalya 300 350 km g Sistema pavetranyh myashkoy pavyalichvae gazaabmen zabyaspechvae termaregulyacyyu dazvalyae zmyanyac shchylnasc cela pry nyranni u vadaplaynyh ptushak Pokryva cela Skura bez zaloz za vyklyuchennem kopchykavaj yakaya vydzyalyae sakret dlya zmazki apyarennya Pyory mayuc roznuyu budovu nitkapadobnyya shchacinki puhovyya konturnyya i funkcyi datykalnaga adchuvannya termaregulyacyi spryyayuc abcyakalnasci i yzniknennyu pad yomnaj sily pry palyoce ahoyvayuc cela ad mehanichnyh pashkodzhannyay Dzyuba vidazmenenaya skivica bez zuboy pakryta ragavym chahlom U mnogih viday yosc vallyo Organy stravavannya Straynik padzeleny na zalozisty i muskulny dlya mehanichnaga peracirannya kormu addzely kishechnik doygi Zadnyaya kishka i machavy puzyr adsutnichayuc Stravavalny trakt machatochnik i pratoki palavyh zaloz adkryvayucca y klaaku Organy dyhannya Atmasfernae pavetra praz parnyya nozdry traplyae y nasavuyu polasc zatym u gartan i doyguyu traheyu U nizhnyaj chastcy trahei razmeshchany galasavy aparat dzyakuyuchy yakomu ptushki zdolnyya vydavac raznastajnyya guki i navat moguc spyavac gl Verhni vakalny centr Lyogkiya ptushak malyya kampaktnyya i nagadvayuc gubku Lyogkiya mayuc tankascennyya elastychnyya vyrasty pavetranyya myashki yakiya razmyashchayucca pamizh unutranymi organami a ih adgalinavanni prahodzyac pamizh myshcami pad skuraj i navat u trubchastyh kascyah Udyh i vydyh u ptushki kali yana ne lyacic adbyvayucca za kosht zmeny ab yomu grudnoj kletki U palyoce gety mehanizm dyhannya nemagchymy z za raboty grudnyh myshcay Tamu ventylyacyya y lyogkih azhyccyaylyaecca z udzelam pavetranyh myashkoy Pry pad yome krylay myashki rascyagvayucca i pavetra praz dyhalnyya shlyahi pastupae y lyogkiya dze adbyvaecca gazaabmen ale bolshaya chastka svezhaga pavetra prahodzic u polasci pavetranyh myashkoy Pry apuskanni krylay pavetranyya myashki sciskayucca i nasychanae kislarodam pavetra z ih pastupae y lyogkiya dze znoy adbyvaecca gazaabmen Abmen gazami y lyogkih ptushak na ydyhu i vydyhu atrymay nazvu dvajnoga dyhannya Yago znachenne nadzvychaj vyalikae chym chascej ptushka mahae krylami tym aktyynej yana dyhae Akramya tago pavetranyya myashki ablyagchayuc cela ptushki i zasceragayuc yago ad peragrevu y chas hutkaga palyotu Organy vydzyalennya Organy vydzyalennya y ptushak yak i y payzunoy tazavyya nyrki Adroznenne zaklyuchaecca y adsutnasci machavoga puzyra shto ablyagchae masu cela Macha razam z neperatraylenymi reshtkami ezhy chasta porcyyami vydalyaecca vonki praz klaaku Serca 4 kamernae u drobnyh viday ptushak skarachaecca da 1 tys razoy za minutu Temperatura cela pastayannaya vysokaya 37 5 45 5 C abmen rechyvay intensiyny patrebnasci y korme vyalikiya da 28 ad masy cela za dzen Nervovaya sistema Galayny mozg z razvitymi zrokavymi dolyami i mazzhachkom zabyaspechvae vysoki yzroven nervovaj dzejnasci i skladany typ pavodzin Najbolsh razvitymi yago addzelami z yaylyayucca vyalikiya payshar i pyarednyaga mozga i mazzhachok zabyaspechvae skladanyya pavodziny ptushak a mazzhachok kaardynue yse vidy ruhay i palyot Organy pachuccyay Ptushki mayuc vostry zrok Vochy y ih vyalikiya asabliva y nachnyh i prycemkavyh viday U bolshasci ptushak vochy razmyashchayucca pa abodvuh bakah galavy shto y spaluchenni z vyalikaj ruhomascyu zabyaspechvae amal krugavy aglyad Akamadacyya dvajnaya dzyakuyuchy zmene kryvizny hrustalika i yago peramyashchennyu adnosna syatchatki Use ptushki valodayuc koleravym zrokam raspaznayuchy ne tolki kolery ale i ih adcenni Organ slyhu skladaecca z unutranaga i syarednyaga vuha U ptushak razvity element vonkavaga vuha vonkavy sluhavy prahod U nekatoryh nachnyh viday yon ablyamavany skurystaj skladkaj yakaya yzmacnyae vastrynyu slyhu vushastaya sava pugach Vostry slyh i ymenne analizavac guki spaluchayucca y ptushak sa zdolnascyu ytvarac raznastajnyya guki Nyuh u ptushak za vyklyuchennem nekatoryh viday razvity slaba RazmnazhenneRazmnazhenne cyklichnae zvyazanae z sezonnym razviccyom palavyh zaloz Apladnenne ynutranae nyasuc yajcy ad 1 da 25 U polasci cela samcoy ptushak yosc parnyya bobapadobnyya semyanniki pratoki yakih adkryvayucca y klaaku U samak razvity tolki adzin levy yaechnik i yajcavod yaki ad yago adyhodzic i taksama adkryvaecca y klaaku Yajcakletki razvivayucca y yaechniku u ih u vyglyadze zhaytka nazapashvayucca pazhyynyya rechyvy Pa mery vyspyavannya yajcakletki peramyashchayucca y yajcavod dze i adbyvaecca apladnenne Scenki yajcavoda bagatyya na zalozy yakiya vydzyalyayuc rechyvy shto farmiruyuc byalok i abalonki yajca Ptushki adkladvayuc yajki pakrytyya vapnyakovaj shkarlupinaj pad yakoj razmyashchaecca abalonka Na tupym kancy yajka yosc pavetranaya kamera yakaya adygryvae rolyu zapasnoj prastory pry zmene ab yomu byalka pad uzdzeyannem temperatury i dlya pershaga ydyhu ptushanyaci Sharapadobny zhaytok u centry yajka padtrymlivaecca shnurami halazami yakiya prymacoyvayucca da ynutranaj shkarlupinnaj abalonki i skladaecca z kancentrychnyh slayoy zhoytaga zhaytka pamizh yakimi razmyashchayucca tonkiya slai belaga zhaytka Na paverhni zhaytka znahodzicca zarodak Da zhaytka prylyagae sloj shchylnaga byalka vakol yakoga znahodzicca vadki byalok Pa haraktary postembryyanalnaga razviccya adroznivayuc vyvadkavyh ptushak payvyvadkavyh ptushak i ptushanyatnyh ptushak Masa yajca ptushak najbolshaya y vyvadkavyh ptushak u strausa da 2 5 kg menshaya y ptushanyatnyh ptushak u kalibry z garoshynu Znachenne y pryrodzePtushki adygryvayuc vazhnuyu rolyu y harchovyh lancugah biyacenozay padtrymcy biyalagichnaj raznastajnasci Nekatoryya arly sokaly yastraby palyuyuc na inshyh zhyvyol Zhyvuc asela vandruyuc abo migryruyuc U chas gnezdavannya moguc utvarac KlasifikacyyaNadatrad Beskilyavyya Paleognathae Atrad Atrad Kivipadobnyya Apterygiformes Atrad Nandupadobnyya Rheiformes Atrad Atrad dd Nadatrad NeognathaeAtrad Buslapadobnyya Ciconiiformes Atrad Buravesnikapadobnyya Procellariiformes Atrad Verab inapadobnyya Passeriformes Atrad Gagarapadobnyya Gaviiformes Atrad Golubapadobnyya Columbiformes Atrad Gusepadobnyya Anseriformes Atrad Daygakrylyya Apodiformes Atrad Dzyatlapadobnyya Piciformes Atrad Zhuraylepadobnyya Gruiformes Atrad Atrad Kalibrypadobnyya Trochiliformes Atrad Kurapadobnyya Galliformes Atrad Lyalyakapadobnyya Caprimulgiformes Atrad Pagankapadobnyya Podicipediformes Atrad Papugaepadobnyya Psittaciformes Atrad Pelikanapadobnyya Pelecaniformes Atrad Pingvinapadobnyya Sphenisciformes Atrad Ptushki myshy Coliiformes Atrad Ptushki nasarogi Atrad Rakshapadobnyya Coraciiformes Atrad Seycapadobnyya Charadriiformes Atrad Sovapadobnyya Strigiformes Atrad Sokalapadobnyya Falconiformes Atrad Atrad Atrad Flamingapadobnyya Phoenicopteriformes dd Ptushki i chalavekPtushki mayuc vyalikae navukovae gaspadarchae i zstetychnae znachenne Isnue sherag viday svojskih i dekaratyynyh ptushak mnogiya ab ekty palyavannya 3 pachatku XVI st vymerla ci znishchana kalya 170 viday ptushak Isnue Mizhnarodny savet ahovy ptushak Vyvuchae ptushak arnitalogiya Gl taksamaKalcavanne ptushak IhtyornisapadobnyyaZnoskiDlya palyapshennya artykula pazhadanaPastavic znoski z dakladnejshym ukazannem krynicy Samusenka E Samusenka I Ptushki Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 13 Pramile Relaksin Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2001 T 13 S 111 112 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0216 4 t 13 Biyalogiya vucheb dapam dlya 8 ga kl agulnaadukac ustanoy z belarus movaj navuchannya L V Kamlyuk A S Shalapyonak per z rus movy G I Kulesh 3 e vyd dap Mn Nar asveta 2010 222 s il ISBN 978 985 03 1367 6 section

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка