Саюз беларускай моладзі, таксама вядома як Саюз беларускае моладзі (СБМ) — маладзёжная арганізацыя на акупіраванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі і ў Германіі.
Саюз беларускай моладзі | |
---|---|
Саюз беларускае моладзі | |
![]() Афіцыйная эмблема Саюза беларускай моладзі (1943). | |
Дэвіз | «Жыве Беларусь!» |
Краіна | ![]() |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Кіраўнікі | |
Шэф-праваднік (мужчыны) | Міхась Ганько |
Шэф-праваднік (жанчыны) | Надзея Абрамава |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 22 чэрвеня 1943 |
![]() |

Мэты і задачы
Мэты, задачы, функцыі і межы дзейнасці СБМ выкладзены ў статуце і праграме. Галоўнай мэтай саюза была падрыхтоўка новай генерацыі беларусаў у духу германскага нацыянал-сацыялізму. СБМ павінен быў аб’ядноўваць беларускую моладзь ва ўзросце 10—20 гадоў, яго дзейнасць будавалася на жорсткім прынцыпе фюрэрства. Каб падкрэсліць паўваенны характар арганізацыі, былі ўведзены ўніформа, званні, знакі адрознення, а таксама афіцыйная сімволіка (эмблема і сцяг). Кожны, хто ўступаў у арганізацыю, падаваў індывідуальна заяву ў 2 экз. на імя шэфа штаба, пасля праходжання кандыдацкага стажу даваў клятву і на працягу 1—6 месяцаў залічваўся ў члены саюза.
Гісторыя
Створаны 22 чэрвеня 1943 г. на ўзор германскага саюза нацысцкай моладзі (Гітлерюгенд) паводле загаду генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Дзейнічаў пад кантролем аддзела моладзі Генеральнага камісарыята Беларусь (кіраўнікі В. Шульц, В. Гроземан) і спецслужбаў. З самага пачатку СБМ планаваўся як беларуская маладзёжная самастойная арганізацыя, падначаленая нямецкім акупацыйным уладам. Таму яе галоўнай мэтай была падрыхтоўка новай генерацыі беларусаў у духу германскага нацыянал-сацыялізму. Ствараючы СБМ, нямецкія акупацыйныя ўлады свядома разглядалі яго як адну з крыніц вярбоўкі працоўнай сілы для Трэцяга Рэйха. Стварэнне СБМ суправаджалася шырокай прапагандысцкай кампаніяй, скіраванай на тое, каб паказаць змену адносін Германіі да Беларусі. Ствараючы СБМ, акупацыйныя ўлады спадзяваліся шляхам розных абмежаванняў, пільнага нагляду цвёрда трымаць яго ў сваіх руках, імкнуліся заваяваць моладзь на свой бок для папаўнення працоўнай сілы, ваенна-дапаможных і паліцэйскіх фарміраванняў.
СБМ фінансаваўся за кошт узносаў яго членаў, прыбыткаў ад правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, ахвяраванняў грамадзян і арганізацый, бюджэтных сродкаў нямецкіх акупацыйных улад, адлічэнняў германскіх прадпрыемстаў, што выкарыстоўвалі працоўную сілу яго членаў. Пярвічным звяном была дружына, у якую ўваходзілі 15—20 членаў аднаго ўзросту і полу; 3—5 дружын складалі грамаду (для юнакоў) і гурток (для дзяўчат). На чале дружыны стаяў дружыновы (дружыновая), грамады — грамадовы, гуртка — гуртовая, якіх прызначаў акруговы кіраўнік. У кожным павеце ўтвараліся «звязы» (для юнакоў) і кругі (для дзяўчат), іх узначальвалі звязовы і важатая, што прызначаліся Кіруючым штабам СБМ. Для падрыхтоўкі кіруючых кадраў саюза былі адкрыты школы ў Альбярціне (Слонімскі раён), Драздах (пад Мінскам), Фларыянаве (Ляхавіцкі раён) і Мінску (пры кіруючым штабе).

За чэрвень 1943—ліпень 1944 гг. на акупіраванай тэрыторыі Беларусі падрыхтавана каля 1500 функцыянераў малодшага, сярэдняга і вышэйшага звяна СБМ. На 1 ліпеня 1944 г. адзінкі СБМ былі створаны ў 16 акругах і больш як 60 паветах, у іх налічвалася больш за 12,6 тыс. чал., з якіх 3,5 тыс. былі аб’яднаны ў рабочую групу СБМ «Германія» і працавалі на ваенных прадпрыемствах Германіі. Члены Саюза прыцягваліся да ваенна-будаўнічых і гаспадарчых работ на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 3 вясны 1944 г. пачалася вярбоўка ў ваенна-дапаможныя фарміраванні вермахта і люфтвафэ, Беларускую краёвую абарону, беларускія паліцэйскія батальёны.
Савецкае падполле правяло вялікую працу па разлажэнні і дыскрэдытацыі СБМ. Важную ролю адыграла пісьмо ЦК ЛКСМБ "Аб рабоце камсамола Беларусі па выкрыцці і разлажэнні гітлераўскай маладзёжнай арганізацыі «Саюз беларускай моладзі», у якім адзначалася, што «не трэба недаацэньваць небяспекі, якая зыходзіць ад правакацыйнай работы немцаў па стварэнні СБМ. Ад камсамольскіх арганізацый патрабуецца неадкладны і рашучы разварот працы па выкрыцці, дыскрэдытацыі СБМ, папярэджанні моладзі аб небяспецы, а таксама па разлажэнні ўжо створаных арганізацый і знішчэнні яго верхаводаў». Пад уплывам перамог Чырвонай Арміі, прапагандысцкай і арганізацыйнай дзейнасці савецкага падполля многія радавыя члены і некаторыя кіраўнікі СБМ пераходзілі на бок савецкіх партызан.
Частка актыўных членаў (каля 3 тыс. чал.) пакінула Беларусь разам з адступаючымі часцямі германскай арміі. Дзейнасць СБМ працягвалася на тэрыторыі Германіі да вясны 1945 г. Частка гадаванцаў арганізацыі пасля ўцёкаў нямецкіх войскаў пры наступе Чырвонай арміі перайшла ў антысавецкае падполле.
Галоўным друкаваным органам арганізацыі быў часопіс «Жыве Беларусь!» і газета «Юнацкі покліч». СБМ выдавала вучэбна-метадычныя выданні: «Дзённік загадаў», «Вучэбны лісток», «Служба юначак».
Кіраўніцтва
Вышэйшы орган СБМ — Кіруючы штаб на чале з шэфам-правадніком М. Ганько (мужчыны) і Н. Абрамавай (жанчыны). Штаб знаходзіўся ў Мінску, з ліпеня 1944 г. у Берліне. У эміграцыі падпарадкоўваўся Беларускай цэнтральнай радзе.
Пры штабе было 5 аддзелаў, у т. л. рабочая група СБМ «Германія». На месцах арганізоўваліся акруговыя і павятовыя штабы саюза.
Гл. таксама
- Беларуская Служба Бацькаўшчыне
- Юнацкі спеўнік
Зноскі
- Жыве Беларусь! — архіў афіцыйнага часапісу арганізацыі. Архівавана 10 сакавіка 2016 года.
- Каваленя А. А. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Літаратура
- Каваленя, А. А. Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі. 1941—1944. Вытокі. Структура. Дзейнасць / А. А. Каваленя. — Мн.: БДПУ, 1999. — 260 с.
- Каваленя, А., Літвін, А. Саюз беларускай моладзі / Аляксандр Каваленя, Аляксей Літвін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 248—249. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Клыкоўская, Ц. Саюз беларускай моладзi — вяртаньне з забыцьця — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2004.
- Романько, О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941—1945 / О. В. Романько. — М.: Вече, 2008. — 432 с.
- Рудак, А. Вайна пасля вайны // Наша гісторыя, № 2, 2018. — ISBN 2617 2305,-- с. 32-35.
- Саюз Беларускай Моладзі // Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. — Менск: Голас Краю, 2001. — 46 с.
- Туронак, Ю. Саюз беларускай моладзі ў Нямеччыне // Беларускі Гістарычны Агляд. — 2004. Том 11. Сшытак 1 — 2 (20 — 21). — Сьнежань. — С. 198—219.
- Юрэвіч, Л. Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі / Лявон Юрэвіч. —Мн., 2001.
Спасылкі
- Кур’яновіч А. Брудная хлусня «Советской Белоруссии»: як «„гітлерюгенд“ па-беларуску» мучыў дзяцей пад бел-чырвона-белым сцягам Архівавана 28 кастрычніка 2020. // Arche Пачатак: электронная газэта. 3 кастрычніка 2020.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Sayuz belaruskaj moladzi taksama vyadoma yak Sayuz belaruskae moladzi SBM maladzyozhnaya arganizacyya na akupiravanaj nyameckimi vojskami terytoryi Belarusi i y Germanii Sayuz belaruskaj moladziSayuz belaruskae moladziAficyjnaya emblema Sayuza belaruskaj moladzi 1943 Deviz Zhyve Belarus Kraina Treci rejh akupavanyya terytoryi BSSR Typ arganizacyi gramadskaya arganizacyyaKiraynikiShef pravadnik muzhchyny Mihas GankoShef pravadnik zhanchyny Nadzeya AbramavaZasnavanneData zasnavannya 22 chervenya 1943 Medyyafajly na VikishovishchyPrapagandyscki plakatMety i zadachyMety zadachy funkcyi i mezhy dzejnasci SBM vykladzeny y statuce i pragrame Galoynaj metaj sayuza byla padryhtoyka novaj generacyi belarusay u duhu germanskaga nacyyanal sacyyalizmu SBM pavinen byy ab yadnoyvac belaruskuyu moladz va yzrosce 10 20 gadoy yago dzejnasc budavalasya na zhorstkim pryncype fyurerstva Kab padkreslic payvaenny haraktar arganizacyi byli yvedzeny yniforma zvanni znaki adroznennya a taksama aficyjnaya simvolika emblema i scyag Kozhny hto ystupay u arganizacyyu padavay indyvidualna zayavu y 2 ekz na imya shefa shtaba paslya prahodzhannya kandydackaga stazhu davay klyatvu i na pracyagu 1 6 mesyacay zalichvaysya y chleny sayuza GistoryyaStvorany 22 chervenya 1943 g na yzor germanskaga sayuza nacysckaj moladzi Gitleryugend pavodle zagadu generalnaga kamisara Belarusi Vilgelma Kube Dzejnichay pad kantrolem addzela moladzi Generalnaga kamisaryyata Belarus kirayniki V Shulc V Grozeman i specsluzhbay Z samaga pachatku SBM planavaysya yak belaruskaya maladzyozhnaya samastojnaya arganizacyya padnachalenaya nyameckim akupacyjnym uladam Tamu yae galoynaj metaj byla padryhtoyka novaj generacyi belarusay u duhu germanskaga nacyyanal sacyyalizmu Stvarayuchy SBM nyameckiya akupacyjnyya ylady svyadoma razglyadali yago yak adnu z krynic vyarboyki pracoynaj sily dlya Trecyaga Rejha Stvarenne SBM supravadzhalasya shyrokaj prapagandysckaj kampaniyaj skiravanaj na toe kab pakazac zmenu adnosin Germanii da Belarusi Stvarayuchy SBM akupacyjnyya ylady spadzyavalisya shlyaham roznyh abmezhavannyay pilnaga naglyadu cvyorda trymac yago y svaih rukah imknulisya zavayavac moladz na svoj bok dlya papaynennya pracoynaj sily vaenna dapamozhnyh i palicejskih farmiravannyay SBM finansavaysya za kosht uznosay yago chlenay prybytkay ad pravyadzennya kulturna masavyh merapryemstvay ahvyaravannyay gramadzyan i arganizacyj byudzhetnyh srodkay nyameckih akupacyjnyh ulad adlichennyay germanskih pradpryemstay shto vykarystoyvali pracoynuyu silu yago chlenay Pyarvichnym zvyanom byla druzhyna u yakuyu yvahodzili 15 20 chlenay adnago yzrostu i polu 3 5 druzhyn skladali gramadu dlya yunakoy i gurtok dlya dzyaychat Na chale druzhyny stayay druzhynovy druzhynovaya gramady gramadovy gurtka gurtovaya yakih pryznachay akrugovy kiraynik U kozhnym pavece ytvaralisya zvyazy dlya yunakoy i krugi dlya dzyaychat ih uznachalvali zvyazovy i vazhataya shto pryznachalisya Kiruyuchym shtabam SBM Dlya padryhtoyki kiruyuchyh kadray sayuza byli adkryty shkoly y Albyarcine Slonimski rayon Drazdah pad Minskam Flaryyanave Lyahavicki rayon i Minsku pry kiruyuchym shtabe Pa daroze na chygunachny vakzal u Minsku lya cyaperashnyaga cyaperashnyaga domu yrada moladz z Belarusi marshyrue mima starshyni Belaruskaj centralnaj rady prafesara Astroyskaga Yany pavinny prajsci navuchanne y Germanii dlya vaennyh dzeyannyay cherven 1944 Za cherven 1943 lipen 1944 gg na akupiravanaj terytoryi Belarusi padryhtavana kalya 1500 funkcyyaneray malodshaga syarednyaga i vyshejshaga zvyana SBM Na 1 lipenya 1944 g adzinki SBM byli stvorany y 16 akrugah i bolsh yak 60 pavetah u ih nalichvalasya bolsh za 12 6 tys chal z yakih 3 5 tys byli ab yadnany y rabochuyu grupu SBM Germaniya i pracavali na vaennyh pradpryemstvah Germanii Chleny Sayuza prycyagvalisya da vaenna budaynichyh i gaspadarchyh rabot na akupiravanaj terytoryi Belarusi 3 vyasny 1944 g pachalasya vyarboyka y vaenna dapamozhnyya farmiravanni vermahta i lyuftvafe Belaruskuyu krayovuyu abaronu belaruskiya palicejskiya batalyony Saveckae padpolle pravyalo vyalikuyu pracu pa razlazhenni i dyskredytacyi SBM Vazhnuyu rolyu adygrala pismo CK LKSMB Ab raboce kamsamola Belarusi pa vykrycci i razlazhenni gitlerayskaj maladzyozhnaj arganizacyi Sayuz belaruskaj moladzi u yakim adznachalasya shto ne treba nedaacenvac nebyaspeki yakaya zyhodzic ad pravakacyjnaj raboty nemcay pa stvarenni SBM Ad kamsamolskih arganizacyj patrabuecca neadkladny i rashuchy razvarot pracy pa vykrycci dyskredytacyi SBM papyaredzhanni moladzi ab nebyaspecy a taksama pa razlazhenni yzho stvoranyh arganizacyj i znishchenni yago verhavoday Pad uplyvam peramog Chyrvonaj Armii prapagandysckaj i arganizacyjnaj dzejnasci saveckaga padpollya mnogiya radavyya chleny i nekatoryya kirayniki SBM perahodzili na bok saveckih partyzan Chastka aktyynyh chlenay kalya 3 tys chal pakinula Belarus razam z adstupayuchymi chascyami germanskaj armii Dzejnasc SBM pracyagvalasya na terytoryi Germanii da vyasny 1945 g Chastka gadavancay arganizacyi paslya ycyokay nyameckih vojskay pry nastupe Chyrvonaj armii perajshla y antysaveckae padpolle Galoynym drukavanym organam arganizacyi byy chasopis Zhyve Belarus i gazeta Yunacki poklich SBM vydavala vuchebna metadychnyya vydanni Dzyonnik zagaday Vuchebny listok Sluzhba yunachak KiraynictvaVyshejshy organ SBM Kiruyuchy shtab na chale z shefam pravadnikom M Ganko muzhchyny i N Abramavaj zhanchyny Shtab znahodziysya y Minsku z lipenya 1944 g u Berline U emigracyi padparadkoyvaysya Belaruskaj centralnaj radze Pry shtabe bylo 5 addzelay u t l rabochaya grupa SBM Germaniya Na mescah arganizoyvalisya akrugovyya i pavyatovyya shtaby sayuza Gl taksamaBelaruskaya Sluzhba Backayshchyne Yunacki speynikZnoskiZhyve Belarus arhiy aficyjnaga chasapisu arganizacyi Arhivavana 10 sakavika 2016 goda Kavalenya A A Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 14 Rele Slayavina Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 14 512 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0238 5 t 14 LitaraturaKavalenya A A Pragermanskiya sayuzy moladzi na Belarusi 1941 1944 Vytoki Struktura Dzejnasc A A Kavalenya Mn BDPU 1999 260 s Kavalenya A Litvin A Sayuz belaruskaj moladzi Alyaksandr Kavalenya Alyaksej Litvin Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 6 Kn 1 Puzyny Usaya Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 2001 S 248 249 10 000 ekz ISBN 985 11 0214 8 Klykoyskaya C Sayuz belaruskaj moladzi vyartanne z zabyccya Belastok Belaruskae gistarychnae tavarystva 2004 Romanko O V Korichnevye teni v Polese Belorussiya 1941 1945 O V Romanko M Veche 2008 432 s Rudak A Vajna paslya vajny Nasha gistoryya 2 2018 ISBN 2617 2305 s 32 35 Sayuz Belaruskaj Moladzi Belaruski nacyyanalizm Davednik Ukladalnik Pyatro Kazak Mensk Golas Krayu 2001 46 s Turonak Yu Sayuz belaruskaj moladzi y Nyamechchyne Belaruski Gistarychny Aglyad 2004 Tom 11 Sshytak 1 2 20 21 Snezhan S 198 219 Yurevich L Vyrvanyya bachyny Da gistoryi Sayuzu Belaruskaj Moladzi Lyavon Yurevich Mn 2001 SpasylkiKur yanovich A Brudnaya hlusnya Sovetskoj Belorussii yak gitleryugend pa belarusku muchyy dzyacej pad bel chyrvona belym scyagam Arhivavana 28 kastrychnika 2020 Arche Pachatak elektronnaya gazeta 3 kastrychnika 2020