Тэлескоп лорда Роса, тэлескоп «Левіяфан» — , збудаваны ірландскім арыстакратам Вільямам Парсансам — лордам Росам у лютым 1845 года. Аптычная канструкцыя — сістэмы Ньютана, дыяметр галоўнага люстэрка 183 см.

Самы вялікі тэлескоп свайго часу, тэлескоп Роса быў знакам тэхналогіі сярэдзіны 19 ст.; згадваўся ў фантастычным рамане Жуля Верна «З гарматы на Месяц».
Будова тэлескопа, які павінен быў перасягнуць памерамі найбольшы тады ў свеце , узяла надзвычай вялікую на тыя часы суму 20 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Лорд Рос не меў кваліфікаваных памочнікаў і не валодаў тэхналогіямі вырабу якасных рэфлектараў, і павінен быў ствараць ад пачатку і вытворчую, і тэхналагічную базу. У сваім двары лорд Рос збудаваў оптыка-механічныя майстэрні, і навучыў оптыцы і механіцы сваіх сялян. Майстэрні былі высокамеханізаванымі; так, шліфавальныя станкі прыводзіліся ў рух паравымі машынамі; тэхнічны ўзровень быў высокім для свайго часу.
Для галоўнага люстэрка быў выбраны бронзавы сплаў з 80 % медзі і 20 % волава, які быў надзвычай цяжкім у апрацоўванні — цвярдзейшым за сталь і крохкім як шкло, але пасля паліравання адбіваў нашмат больш святла, чым іншыя сучасныя яму металы (тэхналогій вырабу шкляных дэталяў буйнога памеру тады не існавала). Дыяметр люстэрка складаў 183 см, таўшчыня 15 см, фокусная адлегласць 14 м, маса 3 тоны. Люстэрка было адлітае вясной 1842, і пасля амаль 3-гадовай апрацоўкі было ўстаноўленае ў адмысловай сістэме платформ, падпорак і рычагоў, якая забяспечвала люстэрка ад выгінання пад уласнай вагой. Труба-футарал даўжынёй 18 м была зробленая з прыбалтыйскай елкі і змацаваная жалезнымі абадамі.
Тэлескоп быў устаноўлены паміж дзвюх высокіх каменных сценаў, якія засцерагалі яго ад ветру і служылі апорай. Ніжні канец тэлескопа, масай 15 т, абапіраўся на ўніверсальны чыгунны шарнір, а верх паварочваўся ў вертыкальнай плоскасці двума рабочымі з дапамогай сістэмы тросаў і блокаў. Магчымы зрух па азімуце не перавышаў 12 градусаў у адзін бок. Пляцоўка для назіральніка была збоку ад інструмента (гл. сістэма Ньютана). Часам назіранні рабіліся па сістэме Ламаносава.
Аднак клімат Ірландыі мала падыходзіць для назіранняў: за год бывае ўсяго 60—80 ясных начэй, пераважна ўзімку. Паднімаючыся да акуляра зімняй ноччу па даволі хісткай драўлянай лесвіцы, астраном мог зваліцца і зламаць сабе шыю. Трубу было вельмі складана навесці на аб’ект, яна ў асноўным магла толькі паднімацца і апускацца, а з боку ў бок паварочвалася нязначна. Лорд Рос вывучаў і замалёўваў новыя туманнасці, яшчэ не разумеючы, што гэта цэлыя зорныя міры — галактыкі. Праўда, ён запісаў, што некаторыя з іх «падаюцца ўсеянымі зоркамі». Лорд Рос першым убачыў, што шмат якія туманнасці маюць спіральную форму.
Пасля смерці лорда ў 1867 годзе назірання працягнуў яго сын, але ён звычайна аддаваў перавагу зручнейшым у працы тэлескопам з люстэркам дыяметрам 91 сантыметр. Унук першага ўладальніка тэлескопа не цікавіўся астраноміяй (ён быў інжынерам, вынайшаў ), і гігант, які заставаўся каля 75 гадоў самым буйным тэлескопам у свеце, паступова пад дзеяннем вільготнага ірландскага клімату прыйшоў у заняпад. Люстэрка пацямнела, цагляныя апорныя сцены сталі бурыцца, труба павалілася. Спадчынай лорда Роса ўжо ніхто не цікавіўся.
Аб гіганце ўспомнілі толькі ў 1970-х гадах і правялі касметычны рамонт. Нарэшце, у 1996 годзе цяперашні ўладальнік маёнтка вырашыў аднавіць гэты помнік навукі і тэхнікі. Ён здолеў дамагчыся субсідыі ад дзяржавы і ад некаторых фондаў.
Аднавіць тэлескоп дапамаглі старыя малюнкі і асабліва фатаграфіі, зробленыя жонкай лорда Роса (яна была першым фотааматарам у Англіі). Малюнкі і здымкі захаваліся ў архівах замка. Усё жа без асучаснівання не абышлося: цяжкае бронзавае люстэрка, якое цалкам пацямнела, замянілі лягчэйшым, з алюмініевага сплаву. Сістэма трасоў і паліспастаў засталася, але зараз яе прыводзіць у дзеянне гідраўліка.
Урачыстае адкрыццё адноўленага тэлескопа адбылося ў верасні 2001 года, але ён усё яшчэ не працуе поўнасцю. Ініцыятары аднаўлення гавораць, што засталіся тэхнічныя праблемы. Калі іх пераадолеюць, турысты змогуць зазірнуць у акуляр тэлескопа, які не выкарыстоўваўся амаль сто гадоў — з 1908 года.
Зноскі
- У іншых крыніцах 200 см.
- Усярэдзіне яе мог свабодна прайсці чалавек з парасонам, што і зрабіў мясцовы пастар.
- У іншых крыніцах 15 градусаў.
Літаратура
- Зигель Ф. Ю. Астрономы наблюдают. — 2-е изд., испр. и доп. — М. : Наука. Гл. ред. физ.-мат. литературы, 1985. — 192 с. : ил.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Teleskop lorda Rosa teleskop Leviyafan zbudavany irlandskim arystakratam Vilyamam Parsansam lordam Rosam u lyutym 1845 goda Aptychnaya kanstrukcyya sistemy Nyutana dyyametr galoynaga lyusterka 183 sm Teleskop Leviyafan Samy vyaliki teleskop svajgo chasu teleskop Rosa byy znakam tehnalogii syaredziny 19 st zgadvaysya y fantastychnym ramane Zhulya Verna Z garmaty na Mesyac Budova teleskopa yaki pavinen byy perasyagnuc pamerami najbolshy tady y svece uzyala nadzvychaj vyalikuyu na tyya chasy sumu 20 tysyach funtay sterlingay Lord Ros ne mey kvalifikavanyh pamochnikay i ne valoday tehnalogiyami vyrabu yakasnyh reflektaray i pavinen byy stvarac ad pachatku i vytvorchuyu i tehnalagichnuyu bazu U svaim dvary lord Ros zbudavay optyka mehanichnyya majsterni i navuchyy optycy i mehanicy svaih syalyan Majsterni byli vysokamehanizavanymi tak shlifavalnyya stanki pryvodzilisya y ruh paravymi mashynami tehnichny yzroven byy vysokim dlya svajgo chasu Dlya galoynaga lyusterka byy vybrany bronzavy splay z 80 medzi i 20 volava yaki byy nadzvychaj cyazhkim u apracoyvanni cvyardzejshym za stal i krohkim yak shklo ale paslya paliravannya adbivay nashmat bolsh svyatla chym inshyya suchasnyya yamu metaly tehnalogij vyrabu shklyanyh detalyay bujnoga pameru tady ne isnavala Dyyametr lyusterka skladay 183 sm tayshchynya 15 sm fokusnaya adleglasc 14 m masa 3 tony Lyusterka bylo adlitae vyasnoj 1842 i paslya amal 3 gadovaj apracoyki bylo ystanoylenae y admyslovaj sisteme platform padporak i rychagoy yakaya zabyaspechvala lyusterka ad vyginannya pad ulasnaj vagoj Truba futaral dayzhynyoj 18 m byla zroblenaya z prybaltyjskaj elki i zmacavanaya zhaleznymi abadami Teleskop byy ustanoyleny pamizh dzvyuh vysokih kamennyh scenay yakiya zasceragali yago ad vetru i sluzhyli aporaj Nizhni kanec teleskopa masaj 15 t abapiraysya na yniversalny chygunny sharnir a verh pavarochvaysya y vertykalnaj ploskasci dvuma rabochymi z dapamogaj sistemy trosay i blokay Magchymy zruh pa azimuce ne peravyshay 12 gradusay u adzin bok Plyacoyka dlya naziralnika byla zboku ad instrumenta gl sistema Nyutana Chasam naziranni rabilisya pa sisteme Lamanosava Adnak klimat Irlandyi mala padyhodzic dlya nazirannyay za god byvae ysyago 60 80 yasnyh nachej peravazhna yzimku Padnimayuchysya da akulyara zimnyaj nochchu pa davoli histkaj draylyanaj lesvicy astranom mog zvalicca i zlamac sabe shyyu Trubu bylo velmi skladana navesci na ab ekt yana y asnoynym magla tolki padnimacca i apuskacca a z boku y bok pavarochvalasya nyaznachna Lord Ros vyvuchay i zamalyoyvay novyya tumannasci yashche ne razumeyuchy shto geta celyya zornyya miry galaktyki Prayda yon zapisay shto nekatoryya z ih padayucca yseyanymi zorkami Lord Ros pershym ubachyy shto shmat yakiya tumannasci mayuc spiralnuyu formu Paslya smerci lorda y 1867 godze nazirannya pracyagnuy yago syn ale yon zvychajna addavay peravagu zruchnejshym u pracy teleskopam z lyusterkam dyyametram 91 santymetr Unuk pershaga yladalnika teleskopa ne cikaviysya astranomiyaj yon byy inzhyneram vynajshay i gigant yaki zastavaysya kalya 75 gadoy samym bujnym teleskopam u svece pastupova pad dzeyannem vilgotnaga irlandskaga klimatu pryjshoy u zanyapad Lyusterka pacyamnela caglyanyya apornyya sceny stali burycca truba pavalilasya Spadchynaj lorda Rosa yzho nihto ne cikaviysya Ab gigance yspomnili tolki y 1970 h gadah i pravyali kasmetychny ramont Nareshce u 1996 godze cyaperashni yladalnik mayontka vyrashyy adnavic gety pomnik navuki i tehniki Yon zdoley damagchysya subsidyi ad dzyarzhavy i ad nekatoryh fonday Adnavic teleskop dapamagli staryya malyunki i asabliva fatagrafii zroblenyya zhonkaj lorda Rosa yana byla pershym fotaamataram u Anglii Malyunki i zdymki zahavalisya y arhivah zamka Usyo zha bez asuchasnivannya ne abyshlosya cyazhkae bronzavae lyusterka yakoe calkam pacyamnela zamyanili lyagchejshym z alyuminievaga splavu Sistema trasoy i palispastay zastalasya ale zaraz yae pryvodzic u dzeyanne gidraylika Urachystae adkryccyo adnoylenaga teleskopa adbylosya y verasni 2001 goda ale yon usyo yashche ne pracue poynascyu Inicyyatary adnaylennya gavorac shto zastalisya tehnichnyya prablemy Kali ih peraadoleyuc turysty zmoguc zazirnuc u akulyar teleskopa yaki ne vykarystoyvaysya amal sto gadoy z 1908 goda ZnoskiU inshyh krynicah 200 sm Usyaredzine yae mog svabodna prajsci chalavek z parasonam shto i zrabiy myascovy pastar U inshyh krynicah 15 gradusay LitaraturaZigel F Yu Astronomy nablyudayut 2 e izd ispr i dop M Nauka Gl red fiz mat literatury 1985 192 s il