Харэагра́фія (ад стар.-грэч.: χορεία — танец, карагод + γράφω — запісваць, пісаць) можа азначаць:
- запіс танца з дапамогай пэўнай сістэмы ўмоўных знакаў. Запіс танца як сістэмы пачаты ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў. Тэрмін «харэаграфія» ўпершыню выкарыстаў P. А. Фёе ў кнізе «Харэаграфія, ці Мастацтва запісу танца …» (1700). У Расіі створаны сістэмы А. Цорна (1889) і У. Сцяпанава (1891), у савецкі час — сістэма С. Лісіцыян. У наш час найбольш пашыраны дзве сістэмы — нямецкая Р. фон Лабана і англійская Р. і Дж. Бенешаў. У балеце СССР быў прыняты апісальны, слоўна-графічны запіс танца;
- мастацтва стварэння танцаў і балетаў (з сярэдзіны XIX стагоддзя); сінонім балетмайстарскага мастацтва;
- мастацтва танца (з канца XIX — пачатку XX стагоддзяў).
Аснову харэаграфіі складаюць арганізаваныя ў часе і прасторы вобразныя, умоўныя рухі чалавечага цела. Выразныя сродкі харэаграфіі фарміраваліся на працягу стагоддзяў шляхам адбору і абагульнення экспрэсіўнай пластыкі чалавека. Асноўныя з іх — лексіка (рухі, жэсты, позы), малюнак (размяшчэнне ў прасторы), кампазіцыя (драматургія, архітэктоніка). Харэаграфія цесна звязана з музыкай, якая вызначае яе рытміку і эмацыянальны настрой. Вялікую ролю ў харэаграфіі адыгрываюць касцюм і дэкаратыўнае афармленне.
Гісторыя
Харэаграфія ўзнікла ў першабытнаабшчынным грамадстве, дзе танец выконваў шмат функцый у жыцці людзей, выяўляў эмацыянальныя пачуцці; быў цесна звязаны з абрадамі, меў магічнае, рытуальнае значэнне, служыў сродкам зносін і перадачы вопыту. Працэсы працы, рухі жывёл і птушак, падзеі рэчаіснасці, паводзіны чалавека перадаваліся з вялікім падабенствам. Паступова пластыка набывала ўмоўны характар, станавілася спецыфічным выяўленнем эстэтычных ідэалаў людзей. У харэаграфіі знаходзілі адлюстраванне пачуцці і думкі народа, асаблівасці нацыянальнага характару, гістарычныя, геаграфічныя, эканамічныя ўмовы яго існавання. З цягам часу адбылася дыферэнцыяцыя харэаграфіі на народную, бытавую і сцэнічную, у якіх, у сваю чаргу, сфарміраваліся розныя танцавальныя формы і жанры. Найвышэйшая форма харэаграфіі — балет, які зарадзіўся ў XVI стагоддзі ў нетрах сінтэтычных музычна-тэатральных паказаў і ў XVIII стагоддзі стаў самастойным відам мастацтва.
Вытокі беларускай харэаграфіі — у старадаўніх абрадах, ігрышчах, карагодах, дзе танец быў цесна звязаны з песняй і драматычным дзеяннем. Яна займала вялікае месца ў творчасці , вядомых на Беларусі з XII стагоддзя. Пазней яе элементы ўваходзілі ў розныя формы тэатральнага мастацтва. Вялікую ролю адыгрывала харэаграфія ў дзейнасці буйных магнатаў, дзе ставіліся цэлыя балетныя спектаклі.
У наш час харэаграфія — адзін з найбольш папулярных відаў мастацтва, аснова для творчай дзейнасці шматлікіх аматарскіх і прафесійных танцавальных калектываў і балетнага тэатра.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Харэаграфія // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Hareagra fiya ad star grech xoreia tanec karagod grafw zapisvac pisac mozha aznachac zapis tanca z dapamogaj peynaj sistemy ymoynyh znakay Zapis tanca yak sistemy pachaty y kancy XVII pachatku XVIII stagoddzyay Termin hareagrafiya ypershynyu vykarystay P A Fyoe angl y knize Hareagrafiya ci Mastactva zapisu tanca 1700 U Rasii stvorany sistemy A Corna rusk 1889 i U Scyapanava rusk 1891 u savecki chas sistema S Lisicyyan U nash chas najbolsh pashyrany dzve sistemy nyameckaya R fon Labana rusk i anglijskaya R i Dzh Beneshay U balece SSSR byy prynyaty apisalny sloyna grafichny zapis tanca mastactva stvarennya tancay i baletay z syaredziny XIX stagoddzya sinonim baletmajstarskaga mastactva mastactva tanca z kanca XIX pachatku XX stagoddzyay Asnovu hareagrafii skladayuc arganizavanyya y chase i prastory vobraznyya umoynyya ruhi chalavechaga cela Vyraznyya srodki hareagrafii farmiravalisya na pracyagu stagoddzyay shlyaham adboru i abagulnennya ekspresiynaj plastyki chalaveka Asnoynyya z ih leksika ruhi zhesty pozy malyunak razmyashchenne y prastory kampazicyya dramaturgiya arhitektonika Hareagrafiya cesna zvyazana z muzykaj yakaya vyznachae yae rytmiku i emacyyanalny nastroj Vyalikuyu rolyu y hareagrafii adygryvayuc kascyum i dekaratyynae afarmlenne GistoryyaHareagrafiya yznikla y pershabytnaabshchynnym gramadstve dze tanec vykonvay shmat funkcyj u zhycci lyudzej vyyaylyay emacyyanalnyya pachucci byy cesna zvyazany z abradami mey magichnae rytualnae znachenne sluzhyy srodkam znosin i peradachy vopytu Pracesy pracy ruhi zhyvyol i ptushak padzei rechaisnasci pavodziny chalaveka peradavalisya z vyalikim padabenstvam Pastupova plastyka nabyvala ymoyny haraktar stanavilasya specyfichnym vyyaylennem estetychnyh idealay lyudzej U hareagrafii znahodzili adlyustravanne pachucci i dumki naroda asablivasci nacyyanalnaga haraktaru gistarychnyya geagrafichnyya ekanamichnyya ymovy yago isnavannya Z cyagam chasu adbylasya dyferencyyacyya hareagrafii na narodnuyu bytavuyu i scenichnuyu u yakih u svayu chargu sfarmiravalisya roznyya tancavalnyya formy i zhanry Najvyshejshaya forma hareagrafii balet yaki zaradziysya y XVI stagoddzi y netrah sintetychnyh muzychna teatralnyh pakazay i y XVIII stagoddzi stay samastojnym vidam mastactva Vytoki belaruskaj hareagrafii u staradaynih abradah igryshchah karagodah dze tanec byy cesna zvyazany z pesnyaj i dramatychnym dzeyannem Yana zajmala vyalikae mesca y tvorchasci vyadomyh na Belarusi z XII stagoddzya Paznej yae elementy yvahodzili y roznyya formy teatralnaga mastactva Vyalikuyu rolyu adygryvala hareagrafiya y dzejnasci bujnyh magnatay dze stavilisya celyya baletnyya spektakli U nash chas hareagrafiya adzin z najbolsh papulyarnyh viday mastactva asnova dlya tvorchaj dzejnasci shmatlikih amatarskih i prafesijnyh tancavalnyh kalektyvay i baletnaga teatra LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 16 Trypali Hvilina Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2003 T 16 576 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0263 6 t 16 Hareagrafiya Teatralnaya Belarus encyklapedyya u 2 t redkal G P Pashkoy i insh Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2003 T 2 571 s 4 000 ekz ISBN 985 11 0259 8