Шляхта — знаць, прывілеяванае саслоўе на тэрыторыі сучасных Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы, Чэхіі у XIII—XX стст.
Эканамічная аснова шляхецкага стану — феадальная уласнасць на зямлю. Узаемаадносіны ўнутры стану грунтаваліся на прынцыпах феадальнай іерархіі.
Доступ у саслоўе шляхты
- набілітацыя — наданне шляхецтва каралём, сеймам, гетманам на полі бою, у выключных выпадках за вялікія заслугі;
- — прыём у геральдычны род прадстаўнікоў іншых саслоўяў;
- індыгенат — прызнанне шляхецтва прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў іншых краін.
Маёмасная градацыя шляхты
- магнаты — латыфундысты, уладальнікі дзясяткаў вёсак, мястэчак і гарадоў
- паны, сярэдняя шляхта — уладальнікі вялікіх маёнткаў, з прынамсі адной або некалькімі вёскамі або фальваркамі;
- ваколічная, заградковая або засцянковая шляхта — мела сваю гаспадарку, часта не мелі сялян або мелі невялікую іх колькасць;
- шляхта-галота — не мела сваёй зямлі, жыла пры магнацкіх і панскіх дварах у якасці слуг).
Статус шляхцянак
У 2-й палове XVIII ст. роля жанчыны ў грамадстве Вялікага Княства Літоўскага пад уплывам Францыі павышаецца. Перадавая частка шляхты пачала трымацца думкі, што для трывалай шляхецкай сям’і і стабільнага грамадства неабходна выхаваная і адукаваная жанчына. Ад яе залежаў сямейны дабрабыт і выхаванне будучага пакалення. Пашыраецца дзейнасць манаскіх ордэнаў, якія займаліся выхаваннем шляхцянак, жаночыя пансіёны, школы. Набывае папулярнасць замежная адукацыя. Але дамінуючай заставалася дамашняя адукацыя.
Дамашняя адукацыя і выхаванне
У заможнай і сярэдняй шляхты
Доўгі час шляхцянак навучалі толькі дамашнія настаўнікі, якіх па сваім жаданні і фінансавых магчымасцях наймалі бацькі. Выбар асоб, на якіх ускладваліся абавязкі выхавацеля і настаўніка, часцей за ўсё падаў на выпускнікоў навучальных устаноў, што ўтрымліваліся каталіцкай, уніяцкай і праваслаўнай цэрквамі, або колішніх студэнтаў, слухачоў буйных універсітэтаў Еўропы. Так, Я. Пашкоўскі (1684—1757), выпускнік Віленскай акадэміі, вучыў дзяцей М.-К. Радзівіла Рыбанькі. Буйнымі філосафамі, педагогамі, пісьменнікамі і дзяржаўнымі дзеячамі былі настаўнікі дзяцей віленскага ваяводы , надворнага маршалка літоўскага Сцыпіёна дэ Кампа, падскарбія надворнага літоўскага, гродзенскага старасты А. Тызенгаўза, і з роду Замойскіх.
Сярэдняя шляхта таксама звярталася да паслуг дамашніх настаўнікаў. Аднак у яе гэта часцей былі выпускнікі калегіумаў або іншых навучальных устаноў не вельмі высокага рангу. У XVIII ст. грамадская думка Вялікага Княства Літоўскага пачала развівацца пад значным уплывам Францыі. Французскі ўплыў адчуваўся і ў адукацыі. Праявай франкаманіі было з’яўленне ў шляхецкіх дамах вялікай колькасці замежных гувернёраў і гувернантак, якія навучалі гаспадарскіх дзяцей розным навукам і суправаджалі іх ад самага дзяцінства і часам нават перадаваліся, нібы ў спадчыну, ад старэйшых дзяцей да малодшых.
У магнатэрыі (на прыкладзе Соф’і Замойскай)
Соф’я Замойская з роду Чартарыйскіх была малодшая ў сям’і, яе выхаваннем займалася гувернантка панна Petit, якая выхоўвала яшчэ яе старэйшую сястру. Панна Petit вучыла Соф’ю французскай мове, геаграфіі, гісторыі і Катэхізісу. Пра сваю адукацыю Соф’я зазначала, што яна была вельмі павярхоўная, за поспехамі і недахопамі яе ніхто з бацькоў не сачыў, а панна-выхавацелька была ўжо ў даволі сталых гадах, каб актыўна займацца навучаннем гаспадарскай дачкі. У Соф’і яшчэ было некалькі настаўнікаў: англійскай мове яе навучала жонка камердынера, быў настаўнік па ігры на фартэпіяна, таксама настаўнік танцаў.
Падарожжа як дадатак да адукацыі
Неабходным дадаткам дамашняй адукацыі шляхецкіх дзяцей сталі падарожжы па Еўропе. Традыцыя ад’язджаць за мяжу з мэтай атрымання адукацыі сфарміравалася яшчэ ў часы Адраджэння. А ў другой палове XVIII ст. яна не толькі захавалася, але і распаўсюдзілася, што было абумоўлена пашырэннем палітычных і гандлёвых сувязяў і большай адкрытасцю грамадства — з’явай, характэрнай для Новага часу. Замежныя падарожжы давалі магчымасць шляхцянкам удасканаліць валоданне мовамі, пашырыць свае веды па геаграфіі і гісторыі, пазнаёміцца з еўрапейскімі славутасцямі і адначасова паказаць свае здольнасці. Заможныя шляхцянкі з Вялікага Княства Літоўскага імкнуліся абавязкова наведаць Парыж, Вену, Берлін, Рым.
Кляштарнае выхаванне і адукацыя

Значнасць арганізацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім жаночых кляштараў для развіцця жаночай асветы была велізарнай. Большасць з манаскіх ордэнаў мелі ў статуце палажэнне аб асветніцкай дзейнасці. Менавіта таму практычна заўсёды адкрыццё ў горадзе ці мястэчку кляштара азначала з’яўленне там школы (часцей за ўсё пачатковай). Дзякуючы гэтаму ўжо ў сярэдзіне XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім сфарміравалася асобная сістэма жаночай адукацыі. А на пачатку XVIII ст. дзейнічала некалькі жаночых манаскіх ордэнаў: бернардзінкі, бенедыкцінкі, , дамініканкі, кармеліткі, марыявіткі, . Але колькасць іх была не вялікай. Жаночых кляштараў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага было значна менш, чым мужчынскіх. Адпаведна і магчымасцей аддаць сваіх дачок на выхаванне манашкам у мясцовай шляхты было значна менш. Адначасова існавалі і невялікія школы, разлічаныя на дзяцей збяднелых шляхціцаў, якія ўтрымліваліся за кошт кляштара, а часцей фундатара.
Навучанне ў кляштары праводзілі самі манашкі, якія выкладалі шэраг найбольш неабходных прадметаў — чытанне, пісьмо, лічэнне, рукадзелле, а таксама танцы і музыку. Вывучэнне Святога Пісання займала найбольш часу і лічылася самым неабходным у адукацыі. Але агульны ўзровень адукацыі быў даволі нізкім і нярэдка абмяжоўваўся толькі сярэднявечнай схаластыкай. Толькі ў сярэдзіне XVIII ст. вучэбныя праграмы большасці кляштараў былі некалькі зменены.
Мода на французскую адукацыю
Значна змянілася сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім са з’яўленнем , якія прынеслі моду на французскую адукацыю. З сярэдзіны XVIII ст. пачынаюць стварацца спецыяльныя пансіёны для шляхцянак, выкладанне ў якіх стала арыентавацца на Францыю і яе культуру, а мовай выкладання была французская. Рэлігійнае навучанне ў пансіёнах захавала свае пазіцыі, але павялічылася ўвага і да прадметаў свецкага характару. Так, для навучання мовам, спевам, танцам, маляванню, якія сталі неабходнымі для кожнай шляхетнай дзяўчыны, спецыяльна наймаліся свецкія выкладчыкі.
З пансіёнаў візітак выходзілі дзяўчаты, якія неслі ў грамадства французскую культуру і своеасаблівы касмапалітычны светапогляд. Мода на французскае пачала ахопліваць усё княства: жанчыны сталі насіць французскую вопратку, карыстацца французскай мовай, літаратурай і, галоўнае, пераймалі стыль паводзін, які прадугледжваў актыўнае свецкае жыццё жанчын вышэйшага саслоўя, валоданне мастацкімі талентамі, больш свабодныя адносіны ў шлюбе. Французская мода ліквідавала і недахоп цікавасці да музыкі і нават пэўную непрыязнасць да яе, што ўсталявалася яшчэ ў XVII ст.
На неабходнасць наладжвання адукацыі больш свецкі арыентаванага характару ў сярэдзіне XVIII ст. звярнулі ўвагу і іншыя жаночыя манаскія ордэны. Адбыліся змены ў школах бенедыкцінак і ў бернардзінскіх канквіктах. Тут вучыліся чытаць, пісаць, лічыць, спяваць, а таксама размаўляць па-французску. У падобным кірунку працавалі і сёстры-брыгіткі.
Гл. таксама
- Конная шляхта
- Ваколічная шляхта
- Панцырныя баяры
- Баяры
- Аднадворцы
- Выбранцы
- Шляхецкі рух
Літаратура
- Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. Том 1. Мн., 1978
- Гардзіенка Н. С. Кляштарнае выхаванне шляхцянак у Вялікім княстве Літоўскім у XVIII ст // Адукацыя і выхаванне. 2001. № 4.
- Лойка П. А. Шляхецка-сялянскія міжсаслоўныя адносіны на беларускіх землях другой палове XVI — першай палове XVII cт. (недаступная спасылка) // Журнал Российские и славянские исследования, Вып. 4 — 2009 г.
- «Антыразбор» шляхты: падробкі дваранскіх дакументаў і нелегальныя набілітацыі ў Беларусі ў XIX ст. Архівавана 6 красавіка 2009. // ARCHE. — 2008. — № 11. — С. 221—236.
- Разбор шляхты ў беларускіх губернях Расійскай імперыі (канец XVIII—XIX ст.) / В. Макарэвіч. — Мінск: БДУ, 2018. — 315 с.
- Мальдзіс, А. І. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. — Мінск: Лімарыус, 2001. — 383 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6300-11-8.
- Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2001
- Самусік А. Ф. Жаночая асвета на беларускіх землях у канцы XVI — першай палове XIX ст. // Адукацыя і выхаванне. 1998. № 9.
- Сліж Н. Статус жанчыны-шляхцянкі ў ВКЛ (XVI—XVIII ст.) // Беларускі гістарычны часопіс. 1996. № 4.
- Чарапанава Л. А. Гендэрныя аспекты адукацыі і выхавання // Адукацыя і выхаванне. № 4.
- Шыдлоўскі, С. А. Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі : 1795—1864 гг. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — 168 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-08-1241-4.
Спасылкі
- http://www.nobility.by/ — афіцыйны сайт Згуртавання беларускай шляхты
- Тадэвуш Пяркоўскі. Легітымацыя шляхты ў правінцыях Рэчы Паспалітай, акупаваных Расеяй(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2020. Праверана 4 чэрвеня 2020., пераклад з польскага арыгіналу: Tadeusz Perkowski. Legitymacja szlachty polskiej w prowincjach zabranych przez Rosję // Miesięcznik Heraldyczny, Nr. 5, 1938.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Shlyahta znac pryvileyavanae sasloye na terytoryi suchasnyh Belarusi Polshchy Ukrainy Litvy Chehii u XIII XX stst Ekanamichnaya asnova shlyaheckaga stanu feadalnaya ulasnasc na zyamlyu Uzaemaadnosiny ynutry stanu gruntavalisya na pryncypah feadalnaj ierarhii Dostup u sasloye shlyahtynabilitacyya nadanne shlyahectva karalyom sejmam getmanam na poli boyu u vyklyuchnyh vypadkah za vyalikiya zaslugi pryyom u geraldychny rod pradstaynikoy inshyh sasloyyay indygenat pryznanne shlyahectva pradstaynikoy pryvileyavanyh sasloyyay inshyh krain Mayomasnaya gradacyya shlyahtymagnaty latyfundysty uladalniki dzyasyatkay vyosak myastechak i garadoy pany syarednyaya shlyahta uladalniki vyalikih mayontkay z prynamsi adnoj abo nekalkimi vyoskami abo falvarkami vakolichnaya zagradkovaya abo zascyankovaya shlyahta mela svayu gaspadarku chasta ne meli syalyan abo meli nevyalikuyu ih kolkasc shlyahta galota ne mela svayoj zyamli zhyla pry magnackih i panskih dvarah u yakasci slug Status shlyahcyanakU 2 j palove XVIII st rolya zhanchyny y gramadstve Vyalikaga Knyastva Litoyskaga pad uplyvam Francyi pavyshaecca Peradavaya chastka shlyahty pachala trymacca dumki shto dlya tryvalaj shlyaheckaj syam i i stabilnaga gramadstva neabhodna vyhavanaya i adukavanaya zhanchyna Ad yae zalezhay syamejny dabrabyt i vyhavanne buduchaga pakalennya Pashyraecca dzejnasc manaskih ordenay yakiya zajmalisya vyhavannem shlyahcyanak zhanochyya pansiyony shkoly Nabyvae papulyarnasc zamezhnaya adukacyya Ale daminuyuchaj zastavalasya damashnyaya adukacyya Damashnyaya adukacyya i vyhavanne U zamozhnaj i syarednyaj shlyahty Doygi chas shlyahcyanak navuchali tolki damashniya nastayniki yakih pa svaim zhadanni i finansavyh magchymascyah najmali backi Vybar asob na yakih uskladvalisya abavyazki vyhavacelya i nastaynika chascej za ysyo paday na vypusknikoy navuchalnyh ustanoy shto ytrymlivalisya katalickaj uniyackaj i pravaslaynaj cerkvami abo kolishnih studentay sluhachoy bujnyh universitetay Eyropy Tak Ya Pashkoyski 1684 1757 vypusknik Vilenskaj akademii vuchyy dzyacej M K Radzivila Rybanki Bujnymi filosafami pedagogami pismennikami i dzyarzhaynymi dzeyachami byli nastayniki dzyacej vilenskaga vayavody nadvornaga marshalka litoyskaga Scypiyona de Kampa padskarbiya nadvornaga litoyskaga grodzenskaga starasty A Tyzengayza i z rodu Zamojskih Syarednyaya shlyahta taksama zvyartalasya da paslug damashnih nastaynikay Adnak u yae geta chascej byli vypuskniki kalegiumay abo inshyh navuchalnyh ustanoy ne velmi vysokaga rangu U XVIII st gramadskaya dumka Vyalikaga Knyastva Litoyskaga pachala razvivacca pad znachnym uplyvam Francyi Francuzski yplyy adchuvaysya i y adukacyi Prayavaj frankamanii bylo z yaylenne y shlyaheckih damah vyalikaj kolkasci zamezhnyh guvernyoray i guvernantak yakiya navuchali gaspadarskih dzyacej roznym navukam i supravadzhali ih ad samaga dzyacinstva i chasam navat peradavalisya niby y spadchynu ad starejshyh dzyacej da malodshyh U magnateryi na prykladze Sof i Zamojskaj Katehizis Sof ya Zamojskaya z rodu Chartaryjskih byla malodshaya y syam i yae vyhavannem zajmalasya guvernantka panna Petit yakaya vyhoyvala yashche yae starejshuyu syastru Panna Petit vuchyla Sof yu francuzskaj move geagrafii gistoryi i Katehizisu Pra svayu adukacyyu Sof ya zaznachala shto yana byla velmi pavyarhoynaya za pospehami i nedahopami yae nihto z backoy ne sachyy a panna vyhavacelka byla yzho y davoli stalyh gadah kab aktyyna zajmacca navuchannem gaspadarskaj dachki U Sof i yashche bylo nekalki nastaynikay anglijskaj move yae navuchala zhonka kamerdynera byy nastaynik pa igry na fartepiyana taksama nastaynik tancay Padarozhzha yak dadatak da adukacyi Neabhodnym dadatkam damashnyaj adukacyi shlyaheckih dzyacej stali padarozhzhy pa Eyrope Tradycyya ad yazdzhac za myazhu z metaj atrymannya adukacyi sfarmiravalasya yashche y chasy Adradzhennya A y drugoj palove XVIII st yana ne tolki zahavalasya ale i raspaysyudzilasya shto bylo abumoylena pashyrennem palitychnyh i gandlyovyh suvyazyay i bolshaj adkrytascyu gramadstva z yavaj harakternaj dlya Novaga chasu Zamezhnyya padarozhzhy davali magchymasc shlyahcyankam udaskanalic valodanne movami pashyryc svae vedy pa geagrafii i gistoryi paznayomicca z eyrapejskimi slavutascyami i adnachasova pakazac svae zdolnasci Zamozhnyya shlyahcyanki z Vyalikaga Knyastva Litoyskaga imknulisya abavyazkova navedac Paryzh Venu Berlin Rym Klyashtarnae vyhavanne i adukacyya Klyashtar bernardzinak u Grodna Znachnasc arganizacyi y Vyalikim Knyastve Litoyskim zhanochyh klyashtaray dlya razviccya zhanochaj asvety byla velizarnaj Bolshasc z manaskih ordenay meli y statuce palazhenne ab asvetnickaj dzejnasci Menavita tamu praktychna zaysyody adkryccyo y goradze ci myastechku klyashtara aznachala z yaylenne tam shkoly chascej za ysyo pachatkovaj Dzyakuyuchy getamu yzho y syaredzine XVII st u Vyalikim Knyastve Litoyskim sfarmiravalasya asobnaya sistema zhanochaj adukacyi A na pachatku XVIII st dzejnichala nekalki zhanochyh manaskih ordenay bernardzinki benedykcinki daminikanki karmelitki maryyavitki Ale kolkasc ih byla ne vyalikaj Zhanochyh klyashtaray na terytoryi Vyalikaga Knyastva Litoyskaga bylo znachna mensh chym muzhchynskih Adpavedna i magchymascej addac svaih dachok na vyhavanne manashkam u myascovaj shlyahty bylo znachna mensh Adnachasova isnavali i nevyalikiya shkoly razlichanyya na dzyacej zbyadnelyh shlyahcicay yakiya ytrymlivalisya za kosht klyashtara a chascej fundatara Navuchanne y klyashtary pravodzili sami manashki yakiya vykladali sherag najbolsh neabhodnyh pradmetay chytanne pismo lichenne rukadzelle a taksama tancy i muzyku Vyvuchenne Svyatoga Pisannya zajmala najbolsh chasu i lichylasya samym neabhodnym u adukacyi Ale agulny yzroven adukacyi byy davoli nizkim i nyaredka abmyazhoyvaysya tolki syarednyavechnaj shalastykaj Tolki y syaredzine XVIII st vuchebnyya pragramy bolshasci klyashtaray byli nekalki zmeneny Moda na francuzskuyu adukacyyu Znachna zmyanilasya situacyya y Vyalikim Knyastve Litoyskim sa z yaylennem yakiya prynesli modu na francuzskuyu adukacyyu Z syaredziny XVIII st pachynayuc stvaracca specyyalnyya pansiyony dlya shlyahcyanak vykladanne y yakih stala aryentavacca na Francyyu i yae kulturu a movaj vykladannya byla francuzskaya Religijnae navuchanne y pansiyonah zahavala svae pazicyi ale pavyalichylasya yvaga i da pradmetay sveckaga haraktaru Tak dlya navuchannya movam spevam tancam malyavannyu yakiya stali neabhodnymi dlya kozhnaj shlyahetnaj dzyaychyny specyyalna najmalisya sveckiya vykladchyki Z pansiyonay vizitak vyhodzili dzyaychaty yakiya nesli y gramadstva francuzskuyu kulturu i svoeasablivy kasmapalitychny svetapoglyad Moda na francuzskae pachala ahoplivac usyo knyastva zhanchyny stali nasic francuzskuyu vopratku karystacca francuzskaj movaj litaraturaj i galoynae perajmali styl pavodzin yaki pradugledzhvay aktyynae sveckae zhyccyo zhanchyn vyshejshaga sasloyya valodanne mastackimi talentami bolsh svabodnyya adnosiny y shlyube Francuzskaya moda likvidavala i nedahop cikavasci da muzyki i navat peynuyu nepryyaznasc da yae shto ystalyavalasya yashche y XVII st Na neabhodnasc naladzhvannya adukacyi bolsh svecki aryentavanaga haraktaru y syaredzine XVIII st zvyarnuli yvagu i inshyya zhanochyya manaskiya ordeny Adbylisya zmeny y shkolah benedykcinak i y bernardzinskih kankviktah Tut vuchylisya chytac pisac lichyc spyavac a taksama razmaylyac pa francuzsku U padobnym kirunku pracavali i syostry brygitki Gl taksamaKonnaya shlyahta Vakolichnaya shlyahta Pancyrnyya bayary Bayary Adnadvorcy Vybrancy Shlyahecki ruhLitaraturaBelaruskaya SSR Karotkaya encyklapedyya Tom 1 Mn 1978 Gardzienka N S Klyashtarnae vyhavanne shlyahcyanak u Vyalikim knyastve Litoyskim u XVIII st Adukacyya i vyhavanne 2001 4 Lojka P A Shlyahecka syalyanskiya mizhsasloynyya adnosiny na belaruskih zemlyah drugoj palove XVI pershaj palove XVII ct nedastupnaya spasylka Zhurnal Rossijskie i slavyanskie issledovaniya Vyp 4 2009 g Antyrazbor shlyahty padrobki dvaranskih dakumentay i nelegalnyya nabilitacyi y Belarusi y XIX st Arhivavana 6 krasavika 2009 ARCHE 2008 11 S 221 236 Razbor shlyahty y belaruskih gubernyah Rasijskaj imperyi kanec XVIII XIX st V Makarevich Minsk BDU 2018 315 s Maldzis A I Yak zhyli nashy prodki y XVIII stagoddzi Minsk Limaryus 2001 383 s 2000 ekz ISBN 985 6300 11 8 Religiya i carkva na Belarusi Encyklapedychny davednik Mn 2001 Samusik A F Zhanochaya asveta na belaruskih zemlyah u kancy XVI pershaj palove XIX st Adukacyya i vyhavanne 1998 9 Slizh N Status zhanchyny shlyahcyanki y VKL XVI XVIII st Belaruski gistarychny chasopis 1996 4 Charapanava L A Gendernyya aspekty adukacyi i vyhavannya Adukacyya i vyhavanne 4 Shydloyski S A Kultura pryvileyavanaga sasloyya Belarusi 1795 1864 gg Minsk Belaruskaya navuka 2011 168 s 200 ekz ISBN 978 985 08 1241 4 Spasylkihttp www nobility by aficyjny sajt Zgurtavannya belaruskaj shlyahty Tadevush Pyarkoyski Legitymacyya shlyahty y pravincyyah Rechy Paspalitaj akupavanyh Raseyaj nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 4 chervenya 2020 Praverana 4 chervenya 2020 peraklad z polskaga aryginalu Tadeusz Perkowski Legitymacja szlachty polskiej w prowincjach zabranych przez Rosje Miesiecznik Heraldyczny Nr 5 1938