Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Каталіцтва каталіцызм кірунак хрысціянства які ахоплівае так званае заходняе хрысціянства Рымска Каталіцкую Царкву што п

Каталіцтва

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Каталіцтва

Каталіцтва, каталіцызм — кірунак хрысціянства, які ахоплівае так званае заходняе хрысціянства (Рымска-Каталіцкую Царкву), што прызнае першынство біскупа Рыма (Папы Рымскага), які з’яўляецца кіраўніком Каталіцкага Касцёла. Каталіцтва з’яўляецца найбуйнейшай галіной хрысціянскай рэлігіі, да яго вызнаўцаў належыць прыблізна 1 мільярд 254 мільёнаў чалавек, што складае каля 17,7 % жыхароў Зямлі.

Каталіцтва
Дата заснавання / стварэння 1054
image
Кароткая назва kath.
Каталіцкі абрад Catholic liturgical rite[d]
Колькасць членаў 1,345 мільярд
image
Супрацьлегласць anti-Catholicism[d]
image Медыяфайлы на Вікісховішчы
Артыкул пра рэлігію каталікоў. Пра паняцце Касцёла і каталіцкія інстытуты гл. Рымска-Каталіцкая Царква.
image
Цяперашні Папа Рымскі Францішак

Гісторыя

Гісторыя каталіцтва з’яўляецца часткай гісторыі хрысціянства, якое да IV ст. стварала пэўнае адзінства. У пачатку V ст. тэрмін «каталіцтва» або «заходняе хрысціянства» пачалі выкарыстоўваць у дачыненні да хрысціян у заходняй частцы Рымскай імперыі. Павольна павялічвалася розніца паміж хрысціянствам на Усходзе і на Захадзе. У 1054 годзе адбыўся канчатковы падзел паміж усходнім (праваслаўным) хрысціянствам і заходнім (каталіцкім).

Навучанне

Вучэнне Каталіцкай Царквы сфармавалася ў выніку сусветных і памесных сабораў, якія праходзілі да схізмы 1054 года і пазней, якія склікаў Папа Рымскі. Кароткі змест асноўных праўдаў веры ўтрымліваецца ў Сімвале веры.

Асноўныя догмы каталіцкага вучэння:

  • Бог адзін у трох Асобах: Айцец, Сын, Святы Дух. Тры Божыя асобы роўныя паміж сабой.
  • Божы Сын стаў чалавекам Ісусам Хрыстом, нарадзіўшыся ад Дзевы Марыі дзеля збаўлення чалавецтва, застаўшыся Богам.
  • Марыя зачала Божага Сына ад Святога Духа і пасля нараджэння засталася Дзеваю.
  • Богачалавек Ісус Хрыстос прыняў смерць праз распяцце на крыжы і на трэці дзень уваскрос з мёртвых.
  • Пасля ўваскрасення Ісус Хрыстос узнёсся на Неба і спаслаў ад Айца Святога Духа, праз якога Ён кіруе супольнасцю сваіх вучняў на зямлі — Царквой.
  • Пасля смерці кожнага чалавека чакае Божы суд, пасля якога чалавек атрымлівае вечную ўзнагароду ў Небе, праходзіць часовае ачышчэнне ў Чыстцы або асуджаецца на вечную кару ў Пекле.
  • Чалавек мае свабодную волю і таму сам нясе маральную адказнасць за ўсе свае рашэнні і ўчынкі.

Крыніцы веры

Вышэйшым аўтарытэтам у справах веры з’яўляецца Свяшчэннае Пісанне (Біблія) і Святая Традыцыя. Выражэннем веры ў каталіцтве з’яўляюцца выразы, што перадаюць яе змест і падаюцца Каталіцкім Касцёлам як абавязковыя да веры (догмы, дагматы, дагматычныя дэфініцыі). Такія вызначэнні зместу веры абвяшчаюцца на сусветных саборах або Папам Рымскім. Папа Рымскі, калі навучае ўрачыста як пераемнік апостала Пятра (ex cathedra), не памыляецца ў пытаннях веры і маралі (беспамылковасць Папы, непамыльнасць Папы).

Вера і светапогляд

Каталіцкі Касцёл вучыць, што чалавек можа пазнаць Бога ўласным розумам, але гэта пазнанне датычыць больш самога факту існавання Бога. Розум жа, «асвечаны верай», з дапамогай асаблівага божага дару можа пазнаць натуру Бога. У пазнанні Бога і дагматаў веры дапамагае божае аб’яўленне. Чалавечы розум мае абмежаваныя магчымасці, таму поўнасцю пазнаць Бога немагчыма.

Як і іншыя хрысціяне, католікі вераць у аднаго Бога ў трох асобах (Найсвяцейшая Тройца): Бог Айцец, Сын Божы (Ісус Хрыстос) і Дух Святы. Бог з’яўляецца ўсемагутным стваральнікам Сусвету з нічога, усяго матэрыяльнага і нематэрыяльнага. Бог стварыў і чалавека — вяршыню ўсяго стварэння. Чалавек складаецца з цела і душы. Душа чалавека несмяротная і паклікана Богам існаваць на яго падабенства (на вобраз Бога). Разам з тым, Бог стварыў свет духаў — анёлаў. Некаторыя анёлы паўсталі супраць волі Бога і сталі дзейнічаць яму насуперак (д'ябал, сатана). Першыя людзі — Адам і Ева — пад уплывам д’ябла не паслухаліся Божых загадаў і ўчынілі першародны грэх. Вынікі гэтага ўчынку перайшлі на ўсіх людзей: пазбаўленне першаснай справядлівасці і святасці, аслабленасць чалавечай натуры («выгнанне з раю»). Пасля Адама і Евы кожны чалавек носіць на сабе знак перашароднага граху, які можа быць змыты на хросце. Сын Божы (Ісус Хрыстос) стаў чалавекам (уцелавіўся) і памёр на крыжы, каб людзям вярнуць страчаны стан неба (раю). Хрыстос быў пачаты Духам Святым і нарадзіўся ў часе з Дзевы (Панны) Марыі. Разам з тым, ён існаваў адвечна. Праз свае дабравольныя пакуты і крыжовую смерць, а таксама праз уваскрасенне з мёртвых, Хрыстос зрабіў справу адкуплення. У выніку гэтай справы людзі вызваліліся ад грахоў і іх наступстваў.

Хрыстос мае дзве натуры — боскую і чалавечую. Ён адзінасутны Богу-Айцу ў бостве і людзям у чалавецтве. Аднак, у адрозненне ад любога чалавека, Хрыстос не мае ніводнага граху. Маці Хрыста — Марыя пры сваім зачацці не мела першароднага граху. Дагмат аб беззаганным зачацці Марыі адсутнічае ў праваслаўі. Марыя захавала дзявоцтва да канца жыцця. Пасля яго заканчэння яна з целам і душой была ўзята на Неба (да Раю). Як маці Бога, Марыя займае выключнае месца сярод святых, таму яе называюць найсвяцейшая.

Каталіцкі Касцёл вучыць, што на працягу гісторыі чалавецтва адбываецца змаганне з сіламі зла. Каб заставацца добрым, кожнаму чалавеку патрэбна дапамога — божая ласка. Гэтую ласку для людзей выслужыў Хрыстос. Існуе два тыпы ласкі — дзейсная ласка і асвячальная (пастаянная) ласка. Пастаянная ласка — гэта пастаянная накіраванасць жыць і дзейнічаць так, як гэтага жадае Бог. Дзейсная ласка дапамагае пры навяртанні або асвячэнні. Грэх — гэта свядомае і дабравольнае парушэнне божых загадаў. Чалавек, які робіць цяжкі грэх, страчвае асвячальную ласку. Калі ён памрэ ў такім стане, то трапіць у Пекла, таму такія грахі яшчэ называюць смяротнымі. Вярнуць асвячальную ласку пасля цяжкага граху можна праз сакрамент споведзі. Ад няцяжкіх грахоў можна ачысціцца як на споведзі, так і праз святую камунію (прычашчэнне, гл. еўхарыстыя). Прабачэнне грахоў і вызваленне ад іх называецца апраўданнем чалавека. Каталіцкае вучэнне аб апраўданні моцна адрозніваецца ад пратэстанцкіх.

Таінствы (сакраменты)

image
Прыгатаванне дароў падчас Еўхарыстыі

Божую ласку можна атрымаць праз сакраменты (таінствы). У каталіцтве, як і ў праваслаўі, прыняты сем сакраментаў: хрышчэнне, канфірмацыя (мірапамазанне, бежмаванне), Еўхарыстыя, пакаянне (споведзь), алеепамазанне (намашчэнне хворых), святарства, сужэнства. Пры гэтым хрышчэнне з’яўляецца першым сакраментам, прыняцце якога дазваляе прымаць іншыя і робіць чалавека хрысціянінам. Асаблівае месца ў каталіцтве займае культ Еўхарыстыі (Святая Імша, Святая Камунія, Прычасце, Найсвяцейшыя Цела і Кроў Хрыста, Божае Цела, адарацыя Найсвяцейшага Сакраменту). Еўхарыстыя з’яўляецца вяршыняй і крыніцай духоўнага жыцця.

Месца людзей і іх абавязкі

Усе людзі пакліканы да святасці — поўні хрысціянскага жыцця і дасканалай любові, дзякуючы нормам паводзін, якія змешчаны ў божых запаведзях (дэкалог, дзесяць запаведзяў). Святасць — гэта прысвячэнне сябе целам і душой справе Божай славы і служэнню бліжняму, праз выконванне божай волі.

Душа чалавека пасля смерці трапляе ў Неба (Рай) або Пекла, залежнасці ад таго, як пражыў сваё жыццё кожны пэўны чалавек. Душы, якія памерлі ў стане асвячальнай ласкі, але не гатовы трапіць у рай, перш, чым там апынуцца, праходзяць ачышчэнне ў Чыстцы. Дактрыны пра Чысцец няма ў праваслаўных хрысціян. Калі Хрыстос прыйдзе другі раз на зямлю (парузія), адбудзецца апошні суд і людскія целы ўваскроснуць. Паводле гэтага суда Ісус аддасць кожнаму чалавеку паводле яго спраў і па яго прыняццю або адкіданню ласкі. Душы, што памерлі ў стане смяротнага граху, будуць вечна пакутаваць у пекле. Душы ў небе (раі) будуць вечна шчаслівыя.

Арганізацыйная структура

Католікі вызнаюць, што ўсе памесныя цэрквы (лац.: sui iuris — «свайго закона») звязаны адзінствам паміж сабою праз супрычасце з біскупам Рыма (Папам Рымскім), а кожны член Каталіцкага Касцёла праз хрышчэнне належыць да ўсяго Каталіцкага Касцёла і да канкрэтнай памеснай Царквы.

Каталіцкі Касцёл вучыць, што яго кіраўніком (галавой) з’яўляецца Хрыстос, якога бачным намеснікам і пераемнікам апостала Пятра з’яўляецца біскуп Рыма (Папа Рымскі).

Папа Рымскі выбіраецца калегіяй кардыналаў на канклаве. Папа мае найвышэйшую ўладу, з’яўляецца кіраўніком горада-дзяржавы Ватыкан.

Іншыя біскупы, якія знаходзяцца ў лучнасці з біскупам Рыма, утвараюць калегію біскупаў — другі ўзровень кіравання ў Каталіцкім Касцёле. Калегія біскупаў лічыцца спадкаемніцай групы дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста. Сваю ўладу калегія біскупаў выконвае толькі ў лучнасці пад кіраўніцтвам Папы Рымскага. Выкананне гэтай улады адбываецца: на сусветных саборах, што склікаюцца папам; праз калегіяльныя дарадчыя органы біскупа Рыма; Рымскую курыю. Найвышэйшую ўладу каталіцтва называюць яшчэ Апостальскай Сталіцай.

Каталіцкі Касцёл складаецца з мясцовых (памесных) касцёлаў (цэркваў). Прадстаўнікамі Папы Рымскага ў мясцовых касцёлах у розных краінах, тэрыторыях і арганізацыях з’яўляюцца легаты (апостальскія нунцыі, пранунцыі, інтэрнунцыі, апостальскія дэлегаты).

Мясцовыя Касцёлы (цэрквы) складаюцца з дыяцэзій або архідыяцэзій (дыяцэзій вышэйшага ўзроўню); ва ўсходніх каталіцкіх цэрквах прынята назва епархія і архіепархія адпаведна. Гэта сталыя і звычайныя адміністрацыйныя адзінкі Каталіцкага Касцёла. З дыяцэзіямі (архідыяцэзіямі) маюць роўныя правы: тэрытэрыяльная пралатура, тэрытэрыяльнае абацтва, апостальскі вікарыят і апостальская прэфектура, апостальская адміністратура, ва ўсходніх каталіцкіх цэрквах — экзархаты. Функцыю дыяцэзіі выконвае таксама ваенны ардынарыят.

Кіраўніком мясцовага Касцёла (мясцовай Царквы) з’яўляецца дыяцэзіяльны (епархіяльны) біскуп або зраўнаны з ім іерарх (пралат, тэрытэрыяльны абат, апостальскі адміністратар, ваенны ардынарый; ва ўсходніх цэрквах — экзарх). Дыяцэзіяльны біскуп можа мець так званага біскупа-каад’ютара (г. зн. біскупа, які мае права спадкаемнасці) і дапаможнага біскупа (аднаго або некалькіх).

У кіраванні мясцовымі Касцёламі біскупам дапамагаюць: святарская рада, калегія дарадцаў (кансултараў), рада эканамічных спраў, душпастырская рада, дыяцэзіяльны сінод (ва ўсходніх каталіцкіх цэрквах — епархіяльны канвент), капітулы канонікаў, дыяцэзіяльная курыя.

Мясцовыя Касцёлы складаюцца з парафій (прыходаў, парохій) — пастаянных супольнасцей вернікаў акрэсленай тэрыторыі. Кіраўніком парафіі з’яўляецца пробашч (настаяцель), якому можа дапамагаць вікарый або некалькі вікарыяў. Пробашчаў і вікарыяў прызначае дыяцэзіяльны біскуп. Яны належаць да другой (пасля біскупаў) ступені святарства — прэзбітэраў (ксяндзоў). У выкананні сваіх функцый ім дапамагаюць дыяканы — прадстаўнікі трэцяй (ніжэйшай) ступені святарства.

Некалькі суседніх парафій могуць быць аб’яднаныя ў дапаможныя структуры — дэканаты (раённыя вікарыяты). Кіраўніком такой структуры з’яўляецца дэкан (раённы вікарый, протапрэзбітэр), звычайна ім з’яўляецца заслужаны святар, пробашч адной з парафій, што ўваходзяць у дадзены дэканат.

Апрача парафій, існуць асобныя цэнтры душпастырства (арганізацыі кіравання вернікаў) і рэктараты. Таксама асобна ад парафій служаць капеланы (апека над вязнямі, хворымі, эмігрантамі, ваеннымі, спартсменамі і інш.).

Некалькі мясцовых Касцёлаў утвараюць наддыяцэзіяльныя структуры: мітраполіі (Касцельныя правінцыі), Касцельныя рэгіёны і Канферэнцыі біскупаў. На тэрыторыі Касцельных правінцый могуць склікацца правінцыяльныя сіноды. У вялікіх краінах некалькі мітраполій могуць утвараць Касцельныя рэгіёны з уласнымі рэгіянальнымі канферэнцыямі біскупаў. Біскупы адной краіны звычайна складаюць Канферэнцыю біскупаў гэтай краіны.

Кананічныя законы для ўсходніх каталіцкіх цэркваў прадугледжваюць магчымасць існавання схода біскупаў розных абрадаў.

У Каталіцкім Касцёле можна выдзеліць шэсць галоўных лацінскіх абрадавых традыцый і пяць усходніх. Абрадам называюць асаблівы спосаб выражэння каталіцкай веры супольнасцю вернікаў, якіх яднае аднолькавая літургічная спадчына, а таксама тэалагічнае, духоўнае і дысцыплінарнае фарамаванне ў канкрэтных гістарычных і культурных умовах. У рамках абрадавых традыцый у каталіцтве існуюць супольнасці хрысціян, называныя суі юрыс (лац.: sui iuris — «свайго закона»), якія прызнаюць найвышэйшую ўладу Каталіцкага Касцёла. Такіх супольнасцей на дадзены момант існуе 22. Вось спіс Касцёлаў (Цэркваў) суі юрыс:

Александрыйская традыцыя:

  1. копцкі (патрыярхат)
  2. эфіопскі (мітраполія)

Антыёхская традыцыя:

  1. маланкарскі (мітраполія)
  2. мараніцкі (патрыярхат)
  3. сірыйскі (патрыярхат)

Халдэйская традыцыя:

  1. сіра-малабарскі (вярхоўнае архібіскупства)
  2. халдэйскі (патрыярхат)

Візантыйская (канстанцінопальская) традыцыя:

  1. албанскі
  2. балгарскі
  3. беларускі (уніяты, грэка-католікі)
  4. венгерскі
  5. грэчаскі
  6. італьяна-албанскі
  7. мельхіцкі
  8. расійскі
  9. румынскі (мітраполія)
  10. русінскі (мітраполія)
  11. славацкі
  12. украінскі (вярхоўнае архібіскупства; уніяты, грэка-католікі)
  13. харвацкі

Армянская традыцыя:

  1. армянскі (патрыярхат)

Лацінская традыцыя:

  1. лацінскі (патрыярхат)

Каталіцтва ў Беларусі

Асноўны артыкул: Каталіцтва ў Беларусі

Станам на жнівень 2023 года, у Беларусі каталіцтва — другая па колькасці вернікаў канфесія краіны. У Беларусі Каталіцкая Царква прадстаўлена двума абрадамі — лацінскім (дакладней, рымскім) і візантыйскім. Рымска-Каталіцкі Касцёл прадстаўлены структурна 4 дыяцэзіямі, якія ўтвараюць Мінска-Магілёўскую мітраполію. Агульная колькасць каталікоў рымскага абраду — каля 1,4 млн асоб, у прыватнасці, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія мае 610 490 вернікаў, Пінская дыяцэзія — 50 115, Гродзенская дыяцэзія — 591 000, Віцебская дыяцэзія — 151 000 вернікаў.

Гл. таксама

  • Пантыфікальная камісія Ecclesia Dei
  • Камедулы
  • Седзевакантызм
  • Усходнія каталіцкія цэрквы
  • Новая набожнасць

Крыніцы

  1. Католікаў у свеце стала на 139 мільёнаў больш // Ватыканскае радыё, 2015-04-17.
  2. General Instruction of the Roman Missal, 321 Архівавана 20 ліпеня 2008.
  3. Пар. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, § 682 (руск.).

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каталіцтва

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 14:53

Katalictva katalicyzm kirunak hrysciyanstva yaki ahoplivae tak zvanae zahodnyae hrysciyanstva Rymska Katalickuyu Carkvu shto pryznae pershynstvo biskupa Ryma Papy Rymskaga yaki z yaylyaecca kiraynikom Katalickaga Kascyola Katalictva z yaylyaecca najbujnejshaj galinoj hrysciyanskaj religii da yago vyznaycay nalezhyc pryblizna 1 milyard 254 milyonay chalavek shto skladae kalya 17 7 zhyharoy Zyamli KatalictvaData zasnavannya stvarennya1054Karotkaya nazvakath Katalicki abradCatholic liturgical rite d Kolkasc chlenay1 345 milyardSupracleglascanti Catholicism d Medyyafajly na VikishovishchyArtykul pra religiyu katalikoy Pra panyacce Kascyola i katalickiya instytuty gl Rymska Katalickaya Carkva Cyaperashni Papa Rymski FrancishakGistoryyaGistoryya katalictva z yaylyaecca chastkaj gistoryi hrysciyanstva yakoe da IV st stvarala peynae adzinstva U pachatku V st termin katalictva abo zahodnyae hrysciyanstva pachali vykarystoyvac u dachynenni da hrysciyan u zahodnyaj chastcy Rymskaj imperyi Pavolna pavyalichvalasya roznica pamizh hrysciyanstvam na Ushodze i na Zahadze U 1054 godze adbyysya kanchatkovy padzel pamizh ushodnim pravaslaynym hrysciyanstvam i zahodnim katalickim NavuchanneVuchenne Katalickaj Carkvy sfarmavalasya y vyniku susvetnyh i pamesnyh saboray yakiya prahodzili da shizmy 1054 goda i paznej yakiya sklikay Papa Rymski Karotki zmest asnoynyh prayday very ytrymlivaecca y Simvale very Asnoynyya dogmy katalickaga vuchennya Bog adzin u troh Asobah Ajcec Syn Svyaty Duh Try Bozhyya asoby roynyya pamizh saboj Bozhy Syn stay chalavekam Isusam Hrystom naradziyshysya ad Dzevy Maryi dzelya zbaylennya chalavectva zastayshysya Bogam Maryya zachala Bozhaga Syna ad Svyatoga Duha i paslya naradzhennya zastalasya Dzevayu Bogachalavek Isus Hrystos prynyay smerc praz raspyacce na kryzhy i na treci dzen uvaskros z myortvyh Paslya yvaskrasennya Isus Hrystos uznyossya na Neba i spaslay ad Ajca Svyatoga Duha praz yakoga Yon kirue supolnascyu svaih vuchnyay na zyamli Carkvoj Paslya smerci kozhnaga chalaveka chakae Bozhy sud paslya yakoga chalavek atrymlivae vechnuyu yznagarodu y Nebe prahodzic chasovae achyshchenne y Chystcy abo asudzhaecca na vechnuyu karu y Pekle Chalavek mae svabodnuyu volyu i tamu sam nyase maralnuyu adkaznasc za yse svae rashenni i ychynki Krynicy very Vyshejshym aytarytetam u spravah very z yaylyaecca Svyashchennae Pisanne Bibliya i Svyataya Tradycyya Vyrazhennem very y katalictve z yaylyayucca vyrazy shto peradayuc yae zmest i padayucca Katalickim Kascyolam yak abavyazkovyya da very dogmy dagmaty dagmatychnyya definicyi Takiya vyznachenni zmestu very abvyashchayucca na susvetnyh saborah abo Papam Rymskim Papa Rymski kali navuchae yrachysta yak peraemnik apostala Pyatra ex cathedra ne pamylyaecca y pytannyah very i marali bespamylkovasc Papy nepamylnasc Papy Vera i svetapoglyad Katalicki Kascyol vuchyc shto chalavek mozha paznac Boga ylasnym rozumam ale geta paznanne datychyc bolsh samoga faktu isnavannya Boga Rozum zha asvechany veraj z dapamogaj asablivaga bozhaga daru mozha paznac naturu Boga U paznanni Boga i dagmatay very dapamagae bozhae ab yaylenne Chalavechy rozum mae abmezhavanyya magchymasci tamu poynascyu paznac Boga nemagchyma Yak i inshyya hrysciyane katoliki verac u adnago Boga y troh asobah Najsvyacejshaya Trojca Bog Ajcec Syn Bozhy Isus Hrystos i Duh Svyaty Bog z yaylyaecca ysemagutnym stvaralnikam Susvetu z nichoga usyago materyyalnaga i nemateryyalnaga Bog stvaryy i chalaveka vyarshynyu ysyago stvarennya Chalavek skladaecca z cela i dushy Dusha chalaveka nesmyarotnaya i paklikana Bogam isnavac na yago padabenstva na vobraz Boga Razam z tym Bog stvaryy svet duhay anyolay Nekatoryya anyoly paystali suprac voli Boga i stali dzejnichac yamu nasuperak d yabal satana Pershyya lyudzi Adam i Eva pad uplyvam d yabla ne pasluhalisya Bozhyh zagaday i ychynili persharodny greh Vyniki getaga ychynku perajshli na ysih lyudzej pazbaylenne pershasnaj spravyadlivasci i svyatasci aslablenasc chalavechaj natury vygnanne z rayu Paslya Adama i Evy kozhny chalavek nosic na sabe znak perasharodnaga grahu yaki mozha byc zmyty na hrosce Syn Bozhy Isus Hrystos stay chalavekam ucelaviysya i pamyor na kryzhy kab lyudzyam vyarnuc strachany stan neba rayu Hrystos byy pachaty Duham Svyatym i naradziysya y chase z Dzevy Panny Maryi Razam z tym yon isnavay advechna Praz svae dabravolnyya pakuty i kryzhovuyu smerc a taksama praz uvaskrasenne z myortvyh Hrystos zrabiy spravu adkuplennya U vyniku getaj spravy lyudzi vyzvalilisya ad grahoy i ih nastupstvay Hrystos mae dzve natury boskuyu i chalavechuyu Yon adzinasutny Bogu Ajcu y bostve i lyudzyam u chalavectve Adnak u adroznenne ad lyuboga chalaveka Hrystos ne mae nivodnaga grahu Maci Hrysta Maryya pry svaim zachacci ne mela persharodnaga grahu Dagmat ab bezzagannym zachacci Maryi adsutnichae y pravaslayi Maryya zahavala dzyavoctva da kanca zhyccya Paslya yago zakanchennya yana z celam i dushoj byla yzyata na Neba da Rayu Yak maci Boga Maryya zajmae vyklyuchnae mesca syarod svyatyh tamu yae nazyvayuc najsvyacejshaya Katalicki Kascyol vuchyc shto na pracyagu gistoryi chalavectva adbyvaecca zmaganne z silami zla Kab zastavacca dobrym kozhnamu chalaveku patrebna dapamoga bozhaya laska Getuyu lasku dlya lyudzej vysluzhyy Hrystos Isnue dva typy laski dzejsnaya laska i asvyachalnaya pastayannaya laska Pastayannaya laska geta pastayannaya nakiravanasc zhyc i dzejnichac tak yak getaga zhadae Bog Dzejsnaya laska dapamagae pry navyartanni abo asvyachenni Greh geta svyadomae i dabravolnae parushenne bozhyh zagaday Chalavek yaki robic cyazhki greh strachvae asvyachalnuyu lasku Kali yon pamre y takim stane to trapic u Pekla tamu takiya grahi yashche nazyvayuc smyarotnymi Vyarnuc asvyachalnuyu lasku paslya cyazhkaga grahu mozhna praz sakrament spovedzi Ad nyacyazhkih grahoy mozhna achyscicca yak na spovedzi tak i praz svyatuyu kamuniyu prychashchenne gl eyharystyya Prabachenne grahoy i vyzvalenne ad ih nazyvaecca apraydannem chalaveka Katalickae vuchenne ab apraydanni mocna adroznivaecca ad pratestanckih Tainstvy sakramenty Prygatavanne daroy padchas Eyharystyi Bozhuyu lasku mozhna atrymac praz sakramenty tainstvy U katalictve yak i y pravaslayi prynyaty sem sakramentay hryshchenne kanfirmacyya mirapamazanne bezhmavanne Eyharystyya pakayanne spovedz aleepamazanne namashchenne hvoryh svyatarstva suzhenstva Pry getym hryshchenne z yaylyaecca pershym sakramentam prynyacce yakoga dazvalyae prymac inshyya i robic chalaveka hrysciyaninam Asablivae mesca y katalictve zajmae kult Eyharystyi Svyataya Imsha Svyataya Kamuniya Prychasce Najsvyacejshyya Cela i Kroy Hrysta Bozhae Cela adaracyya Najsvyacejshaga Sakramentu Eyharystyya z yaylyaecca vyarshynyaj i krynicaj duhoynaga zhyccya Mesca lyudzej i ih abavyazki Use lyudzi paklikany da svyatasci poyni hrysciyanskaga zhyccya i daskanalaj lyubovi dzyakuyuchy normam pavodzin yakiya zmeshchany y bozhyh zapavedzyah dekalog dzesyac zapavedzyay Svyatasc geta prysvyachenne syabe celam i dushoj sprave Bozhaj slavy i sluzhennyu blizhnyamu praz vykonvanne bozhaj voli Dusha chalaveka paslya smerci traplyae y Neba Raj abo Pekla zalezhnasci ad tago yak prazhyy svayo zhyccyo kozhny peyny chalavek Dushy yakiya pamerli y stane asvyachalnaj laski ale ne gatovy trapic u raj persh chym tam apynucca prahodzyac achyshchenne y Chystcy Daktryny pra Chyscec nyama y pravaslaynyh hrysciyan Kali Hrystos pryjdze drugi raz na zyamlyu paruziya adbudzecca aposhni sud i lyudskiya cely yvaskrosnuc Pavodle getaga suda Isus addasc kozhnamu chalaveku pavodle yago spray i pa yago prynyaccyu abo adkidannyu laski Dushy shto pamerli y stane smyarotnaga grahu buduc vechna pakutavac u pekle Dushy y nebe rai buduc vechna shchaslivyya Arganizacyjnaya struktura Katoliki vyznayuc shto yse pamesnyya cerkvy lac sui iuris svajgo zakona zvyazany adzinstvam pamizh saboyu praz suprychasce z biskupam Ryma Papam Rymskim a kozhny chlen Katalickaga Kascyola praz hryshchenne nalezhyc da ysyago Katalickaga Kascyola i da kankretnaj pamesnaj Carkvy Katalicki Kascyol vuchyc shto yago kiraynikom galavoj z yaylyaecca Hrystos yakoga bachnym namesnikam i peraemnikam apostala Pyatra z yaylyaecca biskup Ryma Papa Rymski Papa Rymski vybiraecca kalegiyaj kardynalay na kanklave Papa mae najvyshejshuyu yladu z yaylyaecca kiraynikom gorada dzyarzhavy Vatykan Inshyya biskupy yakiya znahodzyacca y luchnasci z biskupam Ryma utvarayuc kalegiyu biskupay drugi yzroven kiravannya y Katalickim Kascyole Kalegiya biskupay lichycca spadkaemnicaj grupy dvanaccaci apostalay Isusa Hrysta Svayu yladu kalegiya biskupay vykonvae tolki y luchnasci pad kiraynictvam Papy Rymskaga Vykananne getaj ulady adbyvaecca na susvetnyh saborah shto sklikayucca papam praz kalegiyalnyya daradchyya organy biskupa Ryma Rymskuyu kuryyu Najvyshejshuyu yladu katalictva nazyvayuc yashche Apostalskaj Stalicaj Katalicki Kascyol skladaecca z myascovyh pamesnyh kascyolay cerkvay Pradstaynikami Papy Rymskaga y myascovyh kascyolah u roznyh krainah terytoryyah i arganizacyyah z yaylyayucca legaty apostalskiya nuncyi pranuncyi internuncyi apostalskiya delegaty Myascovyya Kascyoly cerkvy skladayucca z dyyacezij abo arhidyyacezij dyyacezij vyshejshaga yzroynyu va yshodnih katalickih cerkvah prynyata nazva eparhiya i arhieparhiya adpavedna Geta stalyya i zvychajnyya administracyjnyya adzinki Katalickaga Kascyola Z dyyaceziyami arhidyyaceziyami mayuc roynyya pravy teryteryyalnaya pralatura teryteryyalnae abactva apostalski vikaryyat i apostalskaya prefektura apostalskaya administratura va yshodnih katalickih cerkvah ekzarhaty Funkcyyu dyyacezii vykonvae taksama vaenny ardynaryyat Kiraynikom myascovaga Kascyola myascovaj Carkvy z yaylyaecca dyyaceziyalny eparhiyalny biskup abo zraynany z im ierarh pralat teryteryyalny abat apostalski administratar vaenny ardynaryj va yshodnih cerkvah ekzarh Dyyaceziyalny biskup mozha mec tak zvanaga biskupa kaad yutara g zn biskupa yaki mae prava spadkaemnasci i dapamozhnaga biskupa adnago abo nekalkih U kiravanni myascovymi Kascyolami biskupam dapamagayuc svyatarskaya rada kalegiya daradcay kansultaray rada ekanamichnyh spray dushpastyrskaya rada dyyaceziyalny sinod va yshodnih katalickih cerkvah eparhiyalny kanvent kapituly kanonikay dyyaceziyalnaya kuryya Myascovyya Kascyoly skladayucca z parafij pryhoday parohij pastayannyh supolnascej vernikay akreslenaj terytoryi Kiraynikom parafii z yaylyaecca probashch nastayacel yakomu mozha dapamagac vikaryj abo nekalki vikaryyay Probashchay i vikaryyay pryznachae dyyaceziyalny biskup Yany nalezhac da drugoj paslya biskupay stupeni svyatarstva prezbiteray ksyandzoy U vykananni svaih funkcyj im dapamagayuc dyyakany pradstayniki trecyaj nizhejshaj stupeni svyatarstva Nekalki susednih parafij moguc byc ab yadnanyya y dapamozhnyya struktury dekanaty rayonnyya vikaryyaty Kiraynikom takoj struktury z yaylyaecca dekan rayonny vikaryj protaprezbiter zvychajna im z yaylyaecca zasluzhany svyatar probashch adnoj z parafij shto yvahodzyac u dadzeny dekanat Apracha parafij isnuc asobnyya centry dushpastyrstva arganizacyi kiravannya vernikay i rektaraty Taksama asobna ad parafij sluzhac kapelany apeka nad vyaznyami hvorymi emigrantami vaennymi spartsmenami i insh Nekalki myascovyh Kascyolay utvarayuc naddyyaceziyalnyya struktury mitrapolii Kascelnyya pravincyi Kascelnyya regiyony i Kanferencyi biskupay Na terytoryi Kascelnyh pravincyj moguc sklikacca pravincyyalnyya sinody U vyalikih krainah nekalki mitrapolij moguc utvarac Kascelnyya regiyony z ulasnymi regiyanalnymi kanferencyyami biskupay Biskupy adnoj krainy zvychajna skladayuc Kanferencyyu biskupay getaj krainy Kananichnyya zakony dlya yshodnih katalickih cerkvay pradugledzhvayuc magchymasc isnavannya shoda biskupay roznyh abraday U Katalickim Kascyole mozhna vydzelic shesc galoynyh lacinskih abradavyh tradycyj i pyac ushodnih Abradam nazyvayuc asablivy sposab vyrazhennya katalickaj very supolnascyu vernikay yakih yadnae adnolkavaya liturgichnaya spadchyna a taksama tealagichnae duhoynae i dyscyplinarnae faramavanne y kankretnyh gistarychnyh i kulturnyh umovah U ramkah abradavyh tradycyj u katalictve isnuyuc supolnasci hrysciyan nazyvanyya sui yurys lac sui iuris svajgo zakona yakiya pryznayuc najvyshejshuyu yladu Katalickaga Kascyola Takih supolnascej na dadzeny momant isnue 22 Vos spis Kascyolay Cerkvay sui yurys Aleksandryjskaya tradycyya kopcki patryyarhat efiopski mitrapoliya Antyyohskaya tradycyya malankarski mitrapoliya maranicki patryyarhat siryjski patryyarhat Haldejskaya tradycyya sira malabarski vyarhoynae arhibiskupstva haldejski patryyarhat Vizantyjskaya kanstancinopalskaya tradycyya albanski balgarski belaruski uniyaty greka katoliki vengerski grechaski italyana albanski melhicki rasijski rumynski mitrapoliya rusinski mitrapoliya slavacki ukrainski vyarhoynae arhibiskupstva uniyaty greka katoliki harvacki Armyanskaya tradycyya armyanski patryyarhat Lacinskaya tradycyya lacinski patryyarhat Katalictva y BelarusiAsnoyny artykul Katalictva y Belarusi Stanam na zhniven 2023 goda u Belarusi katalictva drugaya pa kolkasci vernikay kanfesiya krainy U Belarusi Katalickaya Carkva pradstaylena dvuma abradami lacinskim dakladnej rymskim i vizantyjskim Rymska Katalicki Kascyol pradstayleny strukturna 4 dyyaceziyami yakiya ytvarayuc Minska Magilyoyskuyu mitrapoliyu Agulnaya kolkasc katalikoy rymskaga abradu kalya 1 4 mln asob u pryvatnasci Minska Magilyoyskaya arhidyyaceziya mae 610 490 vernikay Pinskaya dyyaceziya 50 115 Grodzenskaya dyyaceziya 591 000 Vicebskaya dyyaceziya 151 000 vernikay Gl taksamaPantyfikalnaya kamisiya Ecclesia Dei Kameduly Sedzevakantyzm Ushodniya katalickiya cerkvy Novaya nabozhnascKrynicyKatolikay u svece stala na 139 milyonay bolsh Vatykanskae radyyo 2015 04 17 General Instruction of the Roman Missal 321 Arhivavana 20 lipenya 2008 Par Katehizis Katalickaga Kascyola 682 rusk SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Katalictva

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Грэчаская мова

  • Май 19, 2025

    Грэцыя

  • Май 19, 2025

    Грузінская мова

  • Май 19, 2025

    Грамадства

  • Май 19, 2025

    Горад

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка