Першы з’езд КП(б)Б, VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Адбыўся 30—31 снежня 1918 года ў Смаленску.

Перадгісторыя
Рашэнне аб правядзенні абласной канферэнцыі прынята 2 снежня 1918 г. на пасяджэнні . За скліканне выказаліся Віцебскі, Магілёўскі і Рослаўльскі, супраць — Смаленскі, Бельскі і Аршанскі раённыя камітэты РКП(б). Канферэнцыя была прызначана на 27 снежня 1918 г., зацверджаны прыкладны парадак дня, устаноўлена норма прадстаўніцтва (1 дэлегат ад 50 членаў партыі, падраённыя арганізацыі, якія не мелі 50 членаў, накіроўвалі па 1 дэлегату). Падрыхтоўка асноўных дакументаў да канферэнцыі вялася ў ЦК РКП(б) і пад кіраўніцтвам І. Сталіна. Актыўны ўдзел у гэтай рабоце прымалі супрацоўнікі Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), Беларускіх секцый РКП(б) І. Лагун, А. Р. Чарвякоў, З. Жылуновіч (Ц. Гартны) і інш.
Асноўнымі былі пытанні аб стварэнні Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўных межах. Многія кіраўнікі Віцебскай, Мінскай і іншых партыйных арганізацый не прымалі ідэі стварэння самастойнай беларускай дзяржавы. У снежні 1918 г. на старонках газеты «Известия» і «Правда» абмяркоўваліся пытанні аб саюзе Літвы і Беларусі «для барацьбы з літоўска-беларускай буржуазіяй» і барацьбы супраць Польшчы. Канчаткова пытанні для разгляду на канферэнцыі вырашаны 27 снежня 1918 г., падрыхтаваны Дырэктыва Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР, якая вызначала асноўныя прынцыпы партыйна-дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі, а таксама Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. Хаця некаторыя кіраўнікі Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха не падзялялі ідэі стварэння КП(б)Б і абвяшчэння Беларусі Сацыялістычнай Савецкай Рабоча-Сялянскай Рэспублікай, яны падпарадкаваліся указанням ЦК РКП(б). 27 снежня 1918 г. І. Сталін накіраваў у Мінск тэлеграму прадстаўніку СНК РСФСР Гопнеру, у якой адзначаў, што «пытанне не выкліча на канферэнцыі ніякіх спрэчак, бо канферэнцыя будзе мець справу з рашэннем ЦК партыі».
Прадстаўніцтва на з’ездзе
Стэнаграфічнай справаздачы аб канферэнцыі няма. Смаленскі і Мінскі варыянты «Пратакола I з’езда Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі», пазнейшыя выданні гэтага дакумента, звесткі перыядычнага друку таго часу ў шэрагу выпадкаў падаюць супярэчлівыя звесткі. Так, у афіцыйных выданнях сцвярджаецца, што 206 дэлегатаў (175 з рашаючым і 31 з дарадчым голасам) прадстаўлялі 17 771 камуніста ад партыйных арганізацый Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Смаленскай губерняў, а таксама ад беларускіх партыйных арганізацый Віленскай і Чарнігаўскай губерняў. У спісах дэлегатаў значацца 173 дэлегаты з рашаючым і 30 з дарадчым голасам ад 112 партыйных арганізацый, якія налічвалі 17 295 членаў партыі. Дакладчык ад мандатнай камісіі Арлоў абвясціў на з’ездзе аб прысутнасці 187 дэлегатаў (162 з рашаючым і 25 з дарадчым голасам). Ад Смаленскай губерні было прадстаўлена 58 партыйных арганізацый (6668 членаў партыі), Магілёўскай — адпаведна 20 (2178), Віцебскай — 12 (3555), Мінскай — 11 (2575), Віленскай — 6 (282), Чарнігаўскай — 5 (2037). Буйнейшымі партыйнымі арганізацыямі ў Магілёўскай губерні былі Мсціслаўская (350 членаў партыі), Клімавіцкая (200), Магілёўская (182), Аршанская, Быхаўская, Жлобінская (па 150), у Мінскай губерні — Слуцкая (950), Уздзенская (700), Бабруйская (400), Самахвалавіцкая Мінскага павета (150), Замір’еўская Навагрудскага павета (80), у Віцебскай губерні — Невельская (1312), Гарадоцкая павятовая (900) і гарадская (156), Віцебская гарадская (500) і павятовая (300). У большасці гарадоў і паветаў цэнтральнай і заходняй частак Беларусі партыйных арганізацый не існавала або яны былі нешматлікія.
Парадак дня
- Бягучы момант (А. Ф. Мяснікоў)
- даклад абласнога камітэта партыі (В. Г. Кнорын)
- даклад аб становішчы на месцах (А. Ф. Мяснікоў)
- даклад з месцаў ад раёнаў арганізацыйныя пытанні (Я. Ф. Пярно)
- выбары
- бягучыя справы
З’езд
У прэзідыум былі абраны А. Ф. Мяснікоў (старшыня), Р. В. Пікель, І. І. Рэйнгольд, І. Я. Алібегаў, С. В. Іваноў, Р. П. Найдзёнкаў. Па прапанове А. Мяснікова была прынята рэзалюцыя «Аб назве канферэнцыі», канферэнцыя абвясціла сябе «I з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай Рэспублікі» і накіравала ў ЦК РКП(б) тэлеграму з просьбай зацвердзіць гэта рашэнне.
З даклада А. Мяснікова аб бягучым моманце вынікала, што партыйнае кіраўніцтва ў Маскве і Смаленску разглядала стварэнне КП(б)Б і Беларускай Рэспублікі хутчэй як палітычны манёўр, а не як доўгатэрміновую перспектыўную палітыку. Адзначалася, што партыя трымае курс «на рэвалюцыю еўрапейскую, сусветную». У рэзалюцыі «Па бягучаму моманту» з гэтых пазіцый ацэньваліся падзеі ў Англіі, Францыі, Італіі. Выказвалася ўпэўненасць, што «Германія знаходзіцца напярэдадні новай рэвалюцыі». Камуністы і ўсе працоўныя заклікаліся да новых рэвалюцыйных баёў. Пры вызначэнні асноўных задач эканамічнай палітыкі ў рэзалюцыі былі падтрыманы прапановы А. Мяснікова аб стварэнні Савета народнай гаспадаркі, развіцці кааперацыі і прыстасаванні яе да рэальных умоў жыцця. Дапускалася існаванне прыватнай уласнасці ў бяднейшага і сярэдняга сялянства, аднак «селянін паступова павінен пранікнуцца ідэяй адмаўлення ад прыватнай уласнасці». Адзначалася, што прафсаюзам неабходна адкінуць старую цэхавую псіхалогію і «больш непакоіцца не аб ахове працы». У дакладзе В. Кнорына аб дзейнасці абласнога камітэта партыі адзначалася, што за 4 месяцы з часу правядзення V Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б) (2—4 верасня 1918 г.) колькасць членаў партыі павялічылася ў 3,5 раза (з 5 тыс. да амаль 18 тыс.). Ён выказаўся за канцэнтрацыю «ўсёй рэвалюцыйнай партыйнай улады ў руках яе камітэтаў. Ад гэтага—бязмежная ўлада, поўная дыктатура Цэнтральнага Камітэта ва ўсерасійскім маштабе і такая ж дыктатура на месцах абласных камітэтаў. Пры такой пастаноўцы Саветы з’яўляюцца органамі дзяржаўнай улады, выконваюць прадвызначэнні партыі, якія праводзяць у жыццё тактычную лінію партыі». У дакументах з’езда падкрэслівалася, што Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) кантраляваў работу Надзвычайнай камісіі (ЧК), пастаянна займаўся пытаннямі ваеннай палітыкі, кіраваў дзейнасцю аддзелаў Аблвыкамзаха, рыхтаваў і накіроўваў правядзенне шматлікіх з’ездаў, аказваў дапамогу мясцовым партыйным і прафсаюзным арганізацыям, праводзіў расследаванні па надзвычайных палітычных падзеях, канфліктах і інш., займаўся агітацыяй і прапагандай сярод салдат германскай арміі, якія ад’язджалі на радзіму, рыхтаваў кадры для партыйнай работы, выдаваў газеты, брашуры, лістоўкі на нямецкай, венгерскай і інш. мовах. З абагульненнем паведамленняў з месцаў выступіў А. Мяснікоў. У прынятай рэзалюцыі «Аб становішчы на месцах» выказвалася неабходнасць «рашучым чынам выкараняць усялякія недысцыплінаваныя паступкі ў радах партыі». З’езд даручыў Цэнтральнаму бюро КП(б)Б стварыць вышэйшую партыйную інспекцыю «з мэтай непасрэднага нагляду і кантролю за дзейнасцю партыйных арганізацый і тэрміновай ліквідацыі тых ці іншых недахопаў у іх рабоце».
У дакладзе Я. Пярно па арганізацыйных пытаннях і спрэчках па дакладзе прызнавалася неабходным умацаванне кантролю з боку партыйных органаў за дзейнасцю партыйных устаноў і арганізацый, стварэнне ваенных фракцый у гарадах, дзе меліся буйныя гарнізоны. Адным з галоўных на з’ездзе было пытанне пра беларускую дзяржаўнасць. А. Мяснікоў унёс прапанову, якая была аформлена ў рэзалюцыю аб абвяшчэнні Заходняй камуны «самастойнай Савецкай Рэспублікай Беларусі». Акрамя гэтай назвы ў дакументах з’езда і Маніфесце Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі сустракаюцца назвы «Беларуская сацыялістычная савецкая рэспубліка», «Сацыялістычная савецкая працоўная рэспубліка Беларусі», «Савецкая Беларуская Рэспубліка», «Беларуская савецкая незалежная рэспубліка». З дакладам аб граніцах Беларускай рэспублікі выступіў Р. Найдзёнкаў. На аснове распрацаваных Камісіяй (створана перад з’ездам) прапаноў была прынята пастанова «Аб граніцах Беларусі». Адзначалася, што асноўным ядром Беларускай Рэспублікі лічацца Мінская, Смаленская, Магілёўская, Віцебская і Гродзенская губерні з часткамі прылеглых да іх этнічных мясцовасцей суседніх губерняў, населеных пераважна беларусамі. Такімі прызнаваліся часткі Новааляксандраўскага павета Ковенскай, Свянцянскага і Ашмянскага паветаў Віленскай, Аўгустоўскі павет Сувалкаўскай, , Мглінскі, і Чарнігаўскай губерняў. Са складу Смаленскай губерні выключаліся Гжацкі, , Вяземскі і , са складу Віцебскай губерні — частка Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветы. У адпаведнасці з гэтым з’ездам вызначыў адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі на 7 раёнаў — Мінскі, Смаленскі, Віцебскі, Магілёўскі, Гомельскі, Гродзенскі, Баранавіцкі, якія падзяліліся на 54 падраёны. Згодна з такім падзелам павінны былі стварацца райкомы (губпарткомы) і падрайкомы (павятовыя камітэты) КП(б)Б.
У тэлеграме I з’езда за подпісамі членаў прэзідыума, накіраванай у СНК РСФСР, адзначалася, што «канферэнцыя лічыць неабходным аб’явіць самастойную сацыялістычную рэспубліку Беларусі з тэрыторый Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў», «Першы з’езд Камуністычнай партыі Беларусі просіць Савет Народных Камісараў пацвердзіць дадзенае яго рашэнне, аб чым аб’явіць працоўным усяго свету». Былі накіраваны тэлеграмы на адрас ЦК РКП(б) і СНК РСФСР з просьбай зацвердзіць рашэнні з’езда. З’езд зацвердзіў «Палажэнне аб партыйных арганізацыях», у якім давалася схема арганізацый ЦБ КП(б)Б, райкомы (губпарткомы), падрайкомы (валасныя камітэты), ячэйкі (валасныя і сельскія). Вызначаліся функцыі і абавязкі кожнай з гэтых структур, іх склад і парадак работы. Палажэнне змяшчала «Інструкцыю для работы раённага і падраённага камітэтаў», вызначала асноўныя кірункі агітацыі і прапаганды, адносіны да Саветаў, сродкі партыі і абавязкі камуністаў. Быў прыняты зварот «Да рабочых, батракоў, сялян і салдат Чырвонай Арміі Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі» з заклікамі змагацца за ўмацаванне камуністычнай улады і перамогу рэвалюцыі ва ўсім свеце.
З’езд абраў ЦБ КП(б)Б, у якое ўвайшлі 15 чал.: І. Я. Алібегаў, , З. Жылуновіч (Ц. Гартны), С. В. Іваноў, М. І. Калмановіч, В. Г. Кнорын (сакратар), І. В. Лагун, А. Ф. Мяснікоў, Р. П. Найдзёнкаў, Р. В. Пікель, Я. Ф. Пярно, І. І. Рэйнгольд, У. С. Селязнёў, В. З. Собалеў, В. І. Яркін.
Літаратура
- Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК / Институт истории партии при ЦК КПБ—филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 1: 1918—1927. — Мн: Беларусь, 1983. — 526, [1] с. — С. 11—27.
- Кушнер, В. Першы з’езд КП(б)Б / Васіль Кушнер // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 479—481. — ISBN 985-11-0141-9.
- Пратакол І з’езда Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі / Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б; падрыхтаваў да друку Ю. Майзель; пад рэдакцыяй С. Агурскага і М. Леўкова. — Менск [Мінск]: Партвыдавецтва, 1934. — 82, [2] с.
- Хроника важнейших событий истории Коммунистической партии Белоруссии / Институт истории партии при ЦК КПБ—филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Ч. 1: (1883—1918 гг.) / [составители: К. Н. Станкевич, Ф. А. Зеленовский]. — Мн.: Госиздат БССР, 1962. — 456, [2] с.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Pershy z ezd KP b B VI Paynochna Zahodnyaya ablasnaya kanferencyya RKP b Adbyysya 30 31 snezhnya 1918 goda y Smalensku Shylda ab stvarenni BSSR u SmalenskuPeradgistoryyaRashenne ab pravyadzenni ablasnoj kanferencyi prynyata 2 snezhnya 1918 g na pasyadzhenni Za sklikanne vykazalisya Vicebski Magilyoyski i Roslaylski suprac Smalenski Belski i Arshanski rayonnyya kamitety RKP b Kanferencyya byla pryznachana na 27 snezhnya 1918 g zacverdzhany prykladny paradak dnya ustanoylena norma pradstaynictva 1 delegat ad 50 chlenay partyi padrayonnyya arganizacyi yakiya ne meli 50 chlenay nakiroyvali pa 1 delegatu Padryhtoyka asnoynyh dakumentay da kanferencyi vyalasya y CK RKP b i pad kiraynictvam I Stalina Aktyyny ydzel u getaj raboce prymali supracoyniki Belaruskaga nacyyanalnaga kamisaryyata Belnackoma Belaruskih sekcyj RKP b I Lagun A R Charvyakoy Z Zhylunovich C Gartny i insh Asnoynymi byli pytanni ab stvarenni Kamunistychnaj partyi balshavikoy Belarusi belaruskaj dzyarzhaynasci i dzyarzhaynyh mezhah Mnogiya kirayniki Vicebskaj Minskaj i inshyh partyjnyh arganizacyj ne prymali idei stvarennya samastojnaj belaruskaj dzyarzhavy U snezhni 1918 g na staronkah gazety Izvestiya i Pravda abmyarkoyvalisya pytanni ab sayuze Litvy i Belarusi dlya baracby z litoyska belaruskaj burzhuaziyaj i baracby suprac Polshchy Kanchatkova pytanni dlya razglyadu na kanferencyi vyrashany 27 snezhnya 1918 g padryhtavany Dyrektyva Narodnaga kamisaryyata pa spravah nacyyanalnascej RSFSR yakaya vyznachala asnoynyya pryncypy partyjna dzyarzhaynaga budaynictva Belarusi a taksama Manifest Chasovaga rabocha syalyanskaga saveckaga yrada Belarusi Hacya nekatoryya kirayniki Paynochna Zahodnyaga ablasnoga kamiteta RKP b i Ablvykamzaha ne padzyalyali idei stvarennya KP b B i abvyashchennya Belarusi Sacyyalistychnaj Saveckaj Rabocha Syalyanskaj Respublikaj yany padparadkavalisya ukazannyam CK RKP b 27 snezhnya 1918 g I Stalin nakiravay u Minsk telegramu pradstayniku SNK RSFSR Gopneru u yakoj adznachay shto pytanne ne vyklicha na kanferencyi niyakih sprechak bo kanferencyya budze mec spravu z rashennem CK partyi Pradstaynictva na z ezdzeStenagrafichnaj spravazdachy ab kanferencyi nyama Smalenski i Minski varyyanty Pratakola I z ezda Kamunistychnaj partyi balshavikoy Belarusi paznejshyya vydanni getaga dakumenta zvestki peryyadychnaga druku tago chasu y sheragu vypadkay padayuc supyarechlivyya zvestki Tak u aficyjnyh vydannyah scvyardzhaecca shto 206 delegatay 175 z rashayuchym i 31 z daradchym golasam pradstaylyali 17 771 kamunista ad partyjnyh arganizacyj Vicebskaj Magilyoyskaj Minskaj Smalenskaj gubernyay a taksama ad belaruskih partyjnyh arganizacyj Vilenskaj i Charnigayskaj gubernyay U spisah delegatay znachacca 173 delegaty z rashayuchym i 30 z daradchym golasam ad 112 partyjnyh arganizacyj yakiya nalichvali 17 295 chlenay partyi Dakladchyk ad mandatnaj kamisii Arloy abvyasciy na z ezdze ab prysutnasci 187 delegatay 162 z rashayuchym i 25 z daradchym golasam Ad Smalenskaj guberni bylo pradstaylena 58 partyjnyh arganizacyj 6668 chlenay partyi Magilyoyskaj adpavedna 20 2178 Vicebskaj 12 3555 Minskaj 11 2575 Vilenskaj 6 282 Charnigayskaj 5 2037 Bujnejshymi partyjnymi arganizacyyami y Magilyoyskaj guberni byli Mscislayskaya 350 chlenay partyi Klimavickaya 200 Magilyoyskaya 182 Arshanskaya Byhayskaya Zhlobinskaya pa 150 u Minskaj guberni Sluckaya 950 Uzdzenskaya 700 Babrujskaya 400 Samahvalavickaya Minskaga paveta 150 Zamir eyskaya Navagrudskaga paveta 80 u Vicebskaj guberni Nevelskaya 1312 Garadockaya pavyatovaya 900 i garadskaya 156 Vicebskaya garadskaya 500 i pavyatovaya 300 U bolshasci garadoy i pavetay centralnaj i zahodnyaj chastak Belarusi partyjnyh arganizacyj ne isnavala abo yany byli neshmatlikiya Paradak dnyaByaguchy momant A F Myasnikoy daklad ablasnoga kamiteta partyi V G Knoryn daklad ab stanovishchy na mescah A F Myasnikoy daklad z mescay ad rayonay arganizacyjnyya pytanni Ya F Pyarno vybary byaguchyya spravyZ ezdU prezidyum byli abrany A F Myasnikoy starshynya R V Pikel I I Rejngold I Ya Alibegay S V Ivanoy R P Najdzyonkay Pa prapanove A Myasnikova byla prynyata rezalyucyya Ab nazve kanferencyi kanferencyya abvyascila syabe I z ezdam Kamunistychnaj partyi balshavikoy Belaruskaj Respubliki i nakiravala y CK RKP b telegramu z prosbaj zacverdzic geta rashenne Z daklada A Myasnikova ab byaguchym momance vynikala shto partyjnae kiraynictva y Maskve i Smalensku razglyadala stvarenne KP b B i Belaruskaj Respubliki hutchej yak palitychny manyoyr a ne yak doygaterminovuyu perspektyynuyu palityku Adznachalasya shto partyya trymae kurs na revalyucyyu eyrapejskuyu susvetnuyu U rezalyucyi Pa byaguchamu momantu z getyh pazicyj acenvalisya padzei y Anglii Francyi Italii Vykazvalasya ypeynenasc shto Germaniya znahodzicca napyaredadni novaj revalyucyi Kamunisty i yse pracoynyya zaklikalisya da novyh revalyucyjnyh bayoy Pry vyznachenni asnoynyh zadach ekanamichnaj palityki y rezalyucyi byli padtrymany prapanovy A Myasnikova ab stvarenni Saveta narodnaj gaspadarki razvicci kaaperacyi i prystasavanni yae da realnyh umoy zhyccya Dapuskalasya isnavanne pryvatnaj ulasnasci y byadnejshaga i syarednyaga syalyanstva adnak selyanin pastupova pavinen praniknucca ideyaj admaylennya ad pryvatnaj ulasnasci Adznachalasya shto prafsayuzam neabhodna adkinuc staruyu cehavuyu psihalogiyu i bolsh nepakoicca ne ab ahove pracy U dakladze V Knoryna ab dzejnasci ablasnoga kamiteta partyi adznachalasya shto za 4 mesyacy z chasu pravyadzennya V Paynochna Zahodnyaj ablasnoj kanferencyi RKP b 2 4 verasnya 1918 g kolkasc chlenay partyi pavyalichylasya y 3 5 raza z 5 tys da amal 18 tys Yon vykazaysya za kancentracyyu ysyoj revalyucyjnaj partyjnaj ulady y rukah yae kamitetay Ad getaga byazmezhnaya ylada poynaya dyktatura Centralnaga Kamiteta va yserasijskim mashtabe i takaya zh dyktatura na mescah ablasnyh kamitetay Pry takoj pastanoycy Savety z yaylyayucca organami dzyarzhaynaj ulady vykonvayuc pradvyznachenni partyi yakiya pravodzyac u zhyccyo taktychnuyu liniyu partyi U dakumentah z ezda padkreslivalasya shto Paynochna Zahodni ablasny kamitet RKP b kantralyavay rabotu Nadzvychajnaj kamisii ChK pastayanna zajmaysya pytannyami vaennaj palityki kiravay dzejnascyu addzelay Ablvykamzaha ryhtavay i nakiroyvay pravyadzenne shmatlikih z ezday akazvay dapamogu myascovym partyjnym i prafsayuznym arganizacyyam pravodziy rassledavanni pa nadzvychajnyh palitychnyh padzeyah kanfliktah i insh zajmaysya agitacyyaj i prapagandaj syarod saldat germanskaj armii yakiya ad yazdzhali na radzimu ryhtavay kadry dlya partyjnaj raboty vydavay gazety brashury listoyki na nyameckaj vengerskaj i insh movah Z abagulnennem pavedamlennyay z mescay vystupiy A Myasnikoy U prynyataj rezalyucyi Ab stanovishchy na mescah vykazvalasya neabhodnasc rashuchym chynam vykaranyac usyalyakiya nedyscyplinavanyya pastupki y radah partyi Z ezd daruchyy Centralnamu byuro KP b B stvaryc vyshejshuyu partyjnuyu inspekcyyu z metaj nepasrednaga naglyadu i kantrolyu za dzejnascyu partyjnyh arganizacyj i terminovaj likvidacyi tyh ci inshyh nedahopay u ih raboce U dakladze Ya Pyarno pa arganizacyjnyh pytannyah i sprechkah pa dakladze pryznavalasya neabhodnym umacavanne kantrolyu z boku partyjnyh organay za dzejnascyu partyjnyh ustanoy i arganizacyj stvarenne vaennyh frakcyj u garadah dze melisya bujnyya garnizony Adnym z galoynyh na z ezdze bylo pytanne pra belaruskuyu dzyarzhaynasc A Myasnikoy unyos prapanovu yakaya byla aformlena y rezalyucyyu ab abvyashchenni Zahodnyaj kamuny samastojnaj Saveckaj Respublikaj Belarusi Akramya getaj nazvy y dakumentah z ezda i Manifesce Chasovaga revalyucyjnaga rabocha syalyanskaga saveckaga yrada Belarusi sustrakayucca nazvy Belaruskaya sacyyalistychnaya saveckaya respublika Sacyyalistychnaya saveckaya pracoynaya respublika Belarusi Saveckaya Belaruskaya Respublika Belaruskaya saveckaya nezalezhnaya respublika Z dakladam ab granicah Belaruskaj respubliki vystupiy R Najdzyonkay Na asnove raspracavanyh Kamisiyaj stvorana perad z ezdam prapanoy byla prynyata pastanova Ab granicah Belarusi Adznachalasya shto asnoynym yadrom Belaruskaj Respubliki lichacca Minskaya Smalenskaya Magilyoyskaya Vicebskaya i Grodzenskaya guberni z chastkami pryleglyh da ih etnichnyh myascovascej susednih gubernyay naselenyh peravazhna belarusami Takimi pryznavalisya chastki Novaalyaksandrayskaga paveta Kovenskaj Svyancyanskaga i Ashmyanskaga pavetay Vilenskaj Aygustoyski pavet Suvalkayskaj Mglinski i Charnigayskaj gubernyay Sa skladu Smalenskaj guberni vyklyuchalisya Gzhacki Vyazemski i sa skladu Vicebskaj guberni chastka Dzvinskaga Rezhyckaga i Lyucynskaga pavety U adpavednasci z getym z ezdam vyznachyy administracyjna terytaryyalny padzel respubliki na 7 rayonay Minski Smalenski Vicebski Magilyoyski Gomelski Grodzenski Baranavicki yakiya padzyalilisya na 54 padrayony Zgodna z takim padzelam pavinny byli stvaracca rajkomy gubpartkomy i padrajkomy pavyatovyya kamitety KP b B U telegrame I z ezda za podpisami chlenay prezidyuma nakiravanaj u SNK RSFSR adznachalasya shto kanferencyya lichyc neabhodnym ab yavic samastojnuyu sacyyalistychnuyu respubliku Belarusi z terytoryj Grodzenskaj Magilyoyskaj Vicebskaj i Smalenskaj gubernyay Pershy z ezd Kamunistychnaj partyi Belarusi prosic Savet Narodnyh Kamisaray pacverdzic dadzenae yago rashenne ab chym ab yavic pracoynym usyago svetu Byli nakiravany telegramy na adras CK RKP b i SNK RSFSR z prosbaj zacverdzic rashenni z ezda Z ezd zacverdziy Palazhenne ab partyjnyh arganizacyyah u yakim davalasya shema arganizacyj CB KP b B rajkomy gubpartkomy padrajkomy valasnyya kamitety yachejki valasnyya i selskiya Vyznachalisya funkcyi i abavyazki kozhnaj z getyh struktur ih sklad i paradak raboty Palazhenne zmyashchala Instrukcyyu dlya raboty rayonnaga i padrayonnaga kamitetay vyznachala asnoynyya kirunki agitacyi i prapagandy adnosiny da Savetay srodki partyi i abavyazki kamunistay Byy prynyaty zvarot Da rabochyh batrakoy syalyan i saldat Chyrvonaj Armii Belaruskaj Sacyyalistychnaj Saveckaj Respubliki z zaklikami zmagacca za ymacavanne kamunistychnaj ulady i peramogu revalyucyi va ysim svece Z ezd abray CB KP b B u yakoe yvajshli 15 chal I Ya Alibegay Z Zhylunovich C Gartny S V Ivanoy M I Kalmanovich V G Knoryn sakratar I V Lagun A F Myasnikoy R P Najdzyonkay R V Pikel Ya F Pyarno I I Rejngold U S Selyaznyoy V Z Sobaley V I Yarkin LitaraturaKommunisticheskaya partiya Belorussii v rezolyuciyah i resheniyah sezdov i plenumov CK Institut istorii partii pri CK KPB filial Instituta marksizma leninizma pri CK KPSS T 1 1918 1927 Mn Belarus 1983 526 1 s S 11 27 Kushner V Pershy z ezd KP b B Vasil Kushner Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t Belaruskaya Encyklapedyya Redkal M V Bich i insh Pradm M Tkachova Mast E E Zhakevich T 5 M Pud Redkal G P Pashkoy gal red i insh Mn BelEn 1999 590 s S 479 481 ISBN 985 11 0141 9 Pratakol I z ezda Kamunistychnaj partyi balshavikoy Belarusi Instytut gistoryi partyi i Kastrychnickaj revalyucyi pry CK KP b B padryhtavay da druku Yu Majzel pad redakcyyaj S Agurskaga i M Leykova Mensk Minsk Partvydavectva 1934 82 2 s Hronika vazhnejshih sobytij istorii Kommunisticheskoj partii Belorussii Institut istorii partii pri CK KPB filial Instituta marksizma leninizma pri CK KPSS Ch 1 1883 1918 gg sostaviteli K N Stankevich F A Zelenovskij Mn Gosizdat BSSR 1962 456 2 s