Індакітай (тайск.: อินโดจีน, кхмер.: ឥណ្ឌូចិន, в’етн.: Đông Dương) — паўвостраў на паўднёвым усходзе Азіі плошчай каля 2 млн км², абмываецца з захаду Бенгальскім залівам і Андаманскім морам Індыйскага акіяна, Малакскім пралівам, на поўдні і ўсходзе — Паўднёва-Кітайскім морам і яго залівамі Сіямскім і Бакбо (Танкінскім). Паўночная мяжа паўвострава ўмоўна праводзіцца ад дэльты рэк Ганг і Брахмапутра да дэльты ракі Хонгха. Паўднёвы ўскраек Індакітая паўднёвей пярэсмыка Кра ўтварае выцягнуты паўвостраў Малака.


Рэльеф вельмі складаны, уяўляе сабой чаргаванне гор субмерыдыянальнага напрамку і шырокіх нізін і плато. На захадзе знаходзяцца Араканскія горы (г. Вікторыя 3053 м), на поўначы Шанскае нагор’е, у цэнтральнай частцы хр. Танентаўнджы, на ўсходзе горы Чыянгшон (Анамскія). Найбольшыя раўніны: Іравадзійская раўніна, Менамская, Камбаджыйская раўніна, плато Карат.
Тэрыторыя Iндакітая адносіцца да ўсходняй геасінклінальнай вобласці Міжземнаморскага гейсінклінальнага пояса, унутры якой вылучаюць Індасінійскі сярэдзінны масіў і познадакембрыйскія, палеазойскія, мезазойскія і кайназойскія складкавыя сістэмы, што акаймоўваюць яго. Ва ўсходняй частцы масіву — дакембрыйскі фундамент. Большая частка масіву перакрыта палеазойскімі і мезазойскімі кантынентальнымі і марскімі адкладамі чахла. Геасінклінальная стадыя развіцця рэгіёна завяршылася ў канцы трыясу — пачатку юры падняццямі і гранітоідным магматызмам. 3 гэтага ж часу пачалося фарміраванне юрскіх і мелавых кантынентальных упадзін, грабенаў. Грабен Іравадзі запоўнены палеаген-плейстацэнавымі кантынентальнымі (рачнымі і азёрнымі) і марскімі адкладамі магутнасцю да 11 км, змяшчае радовішчы нафты, газу і каменнага вуталю. У Iндакітаі сканцэнтраваны буйнейшыя радовішчы волава і вальфраму, а таксама медзі, цынку, жалеза і інш.
Клімат субэкватарыяльны мусонны, на паўвостраве Малака экватарыяльны. У раўніннай частцы паўвострава сярэдняя тэмпература не апускаецца ніжэй 20 °C, увесну і ўлетку паднімаецца да 28-30 °C. У гарах тэмпературы зніжаюцца да 15 °C у студзені і 25 °C у ліпені. Ападкі ў асноўным летнія: на захадзе 2500-5000 мм, у цэнтральнай частцы 1300—2000 мм, на ўсходзе 2000 мм (пераважна зімой), на поўдні (паўвостраў Малака) больш за 2000 мм за год.

Найбуйнейшыя рэкі Меконг, Салуін, Іравадзі, Менам-Чао-Прая і возера Танлесап.
Натуральная расліннасць Індакітая прадстаўлена галоўным чынам вільготнымі трапічнымі лясамі. Вечназялёныя вільготныя лясы рознага відавога складу ў больш вільгогных раёнах, мангравыя — на ўзбярэжжы, лістападныя, якія пераходзяць ў саванну на поўначы і ва ўнутраных раёнах. На нізінах і ў перадгор’ях земляробства (рыс, цукровы трыснёг, бавоўна, чай, кава, бананы і інш.). Багаты жывёльны свет: арангутаны, макакі, сланы, насарогі, тыгры, мядзведзі, алені і інш. Птушкі: , дзікія куры, паўліны, папугаі і інш. Шматлікія паўзуны (у т.л. кракадзілы) і насякомыя.
Цалкам ці часткова на паўвостраве Індакітай размяшчаюцца дзяржавы Бангладэш, В’етнам, Камбоджа, Лаос, Малайзія, М’янма і Тайланд.
Літаратура
- Лаўрыновіч М. Індакітай // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Індакітай
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Indakitaj tajsk xinodcin khmer ឥណ ឌ ច ន v etn Đong Dương payvostray na paydnyovym ushodze Azii ploshchaj kalya 2 mln km abmyvaecca z zahadu Bengalskim zalivam i Andamanskim moram Indyjskaga akiyana Malakskim pralivam na poydni i yshodze Paydnyova Kitajskim moram i yago zalivami Siyamskim i Bakbo Tankinskim Paynochnaya myazha payvostrava ymoyna pravodzicca ad delty rek Gang i Brahmaputra da delty raki Hongha Paydnyovy yskraek Indakitaya paydnyovej pyaresmyka Kra ytvarae vycyagnuty payvostray Malaka Payvostray Indakitaj 1886U Anamskih garah V etnam Relef velmi skladany uyaylyae saboj chargavanne gor submerydyyanalnaga napramku i shyrokih nizin i plato Na zahadze znahodzyacca Arakanskiya gory g Viktoryya 3053 m na poynachy Shanskae nagor e u centralnaj chastcy hr Tanentayndzhy na yshodze gory Chyyangshon Anamskiya Najbolshyya rayniny Iravadzijskaya raynina Menamskaya Kambadzhyjskaya raynina plato Karat Terytoryya Indakitaya adnosicca da yshodnyaj geasinklinalnaj voblasci Mizhzemnamorskaga gejsinklinalnaga poyasa unutry yakoj vyluchayuc Indasinijski syaredzinny masiy i poznadakembryjskiya paleazojskiya mezazojskiya i kajnazojskiya skladkavyya sistemy shto akajmoyvayuc yago Va yshodnyaj chastcy masivu dakembryjski fundament Bolshaya chastka masivu perakryta paleazojskimi i mezazojskimi kantynentalnymi i marskimi adkladami chahla Geasinklinalnaya stadyya razviccya regiyona zavyarshylasya y kancy tryyasu pachatku yury padnyaccyami i granitoidnym magmatyzmam 3 getaga zh chasu pachalosya farmiravanne yurskih i melavyh kantynentalnyh upadzin grabenay Graben Iravadzi zapoyneny paleagen plejstacenavymi kantynentalnymi rachnymi i azyornymi i marskimi adkladami magutnascyu da 11 km zmyashchae radovishchy nafty gazu i kamennaga vutalyu U Indakitai skancentravany bujnejshyya radovishchy volava i valframu a taksama medzi cynku zhaleza i insh Klimat subekvataryyalny musonny na payvostrave Malaka ekvataryyalny U rayninnaj chastcy payvostrava syarednyaya temperatura ne apuskaecca nizhej 20 C uvesnu i yletku padnimaecca da 28 30 C U garah temperatury znizhayucca da 15 C u studzeni i 25 C u lipeni Apadki y asnoynym letniya na zahadze 2500 5000 mm u centralnaj chastcy 1300 2000 mm na yshodze 2000 mm peravazhna zimoj na poydni payvostray Malaka bolsh za 2000 mm za god Saluin na myazhy Tajlanda i M yanmy Najbujnejshyya reki Mekong Saluin Iravadzi Menam Chao Praya i vozera Tanlesap Naturalnaya raslinnasc Indakitaya pradstaylena galoynym chynam vilgotnymi trapichnymi lyasami Vechnazyalyonyya vilgotnyya lyasy roznaga vidavoga skladu y bolsh vilgognyh rayonah mangravyya na yzbyarezhzhy listapadnyya yakiya perahodzyac y savannu na poynachy i va ynutranyh rayonah Na nizinah i y peradgor yah zemlyarobstva rys cukrovy trysnyog bavoyna chaj kava banany i insh Bagaty zhyvyolny svet arangutany makaki slany nasarogi tygry myadzvedzi aleni i insh Ptushki dzikiya kury payliny papugai i insh Shmatlikiya payzuny u t l krakadzily i nasyakomyya Calkam ci chastkova na payvostrave Indakitaj razmyashchayucca dzyarzhavy Bangladesh V etnam Kambodzha Laos Malajziya M yanma i Tajland LitaraturaLayrynovich M Indakitaj Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 7 Zastayka Kantata Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1998 T 7 604 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0130 3 t 7 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Indakitaj