Акцыз (ад фр.: accise) — від ускоснага падатку, пераважна на прадметы масавага спажывання, а таксама паслугі. Уключаецца ў цану тавараў або цану на паслугі.
Акцызы вядомыя з старажытнасці, калі імі абкладаліся спажывецкія тавары з неэластычным попытам (напрыклад, соль). У XX ст. акцызамі пачалі абкладаць толькі тавары шкодныя здароўю (алкаголь, тытунь) і прадметы раскошы. Акцызы сталі рэгулявальным падаткам.
Арганізацыі і прадпрымальнікі прызнаюцца плацельшчыкамі пры рэалізацыі падакцызнага тавару. Акцызамі абкладаюцца такія тавары, як спірт, спіртазмяшчальная прадукцыя (апроч лекаў), алкагольная прадукцыя, піва, тытунёвыя вырабы, нафта, бензін, аўтамабілі і іншыя.
Плацельшчыкі акцызаў
Плацельшчыкамі акцызаў выступаюць арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, што займаюцца вытворчасцю падакцызнай прадукцыі або яе імпарцёрамі на тэрыторыю краіны. Пасля выплаты акцызу яны ўключаюць суму акцызу ў цану тавару і такім чынам вяртаюць яе сабе. Канчатковы спажывец лічыцца не плацельшчыкам акцызу, хаця цяжар ускладаецца менавіта на яго, а носьбітам акцызу.
Крыніцы
- Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.54
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Akcyz ad fr accise vid uskosnaga padatku peravazhna na pradmety masavaga spazhyvannya a taksama paslugi Uklyuchaecca y canu tavaray abo canu na paslugi Akcyzy vyadomyya z starazhytnasci kali imi abkladalisya spazhyveckiya tavary z neelastychnym popytam napryklad sol U XX st akcyzami pachali abkladac tolki tavary shkodnyya zdaroyyu alkagol tytun i pradmety raskoshy Akcyzy stali regulyavalnym padatkam Arganizacyi i pradprymalniki pryznayucca placelshchykami pry realizacyi padakcyznaga tavaru Akcyzami abkladayucca takiya tavary yak spirt spirtazmyashchalnaya pradukcyya aproch lekay alkagolnaya pradukcyya piva tytunyovyya vyraby nafta benzin aytamabili i inshyya Placelshchyki akcyzayPlacelshchykami akcyzay vystupayuc arganizacyi i indyvidualnyya pradprymalniki shto zajmayucca vytvorchascyu padakcyznaj pradukcyi abo yae imparcyorami na terytoryyu krainy Paslya vyplaty akcyzu yany yklyuchayuc sumu akcyzu y canu tavaru i takim chynam vyartayuc yae sabe Kanchatkovy spazhyvec lichycca ne placelshchykam akcyzu hacya cyazhar uskladaecca menavita na yago a nosbitam akcyzu KrynicySloynik inshamoynyh sloy u 2 t A M Bulyka Minsk BelEn 1999 T 1 A L 1999 S 736 s ISBN 985 11 0152 4 S 54