Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Аперэта італ operetta літаральна маленькая опера адзін з відаў музычнага тэатра у якім спалучаюцца вакальная і інструмен

Аперэта

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Аперэта

Аперэта (італ.: operetta, літаральна маленькая опера) — адзін з відаў музычнага тэатра, у якім спалучаюцца вакальная і інструментальная музыка, танец, балет, элементы эстраднага мастацтва. Аперэты пішуцца на камічны сюжэт, музычныя нумары ў іх карацейшыя за оперныя, у цэлым музыка аперэты носіць лёгкі, папулярны характар, аднак успадкоўвае напрасткі традыцыі акадэмічнай музыкі.

image
Афіша аперэты «Арфей у пекле», 1874

У XVII — першай палове XIX ст. аперэтаю называлі невялікую, звычайна камічную оперу. Як самастойны музычна-тэатральны жанр сфарміравалася ў сярэдзіне XIX ст. ў Францыі. У аперэце вакальныя нумары (арыі песеннага характару, песні, дуэты, хоры) чаргуюцца з танцамі і размоўнымі дыялогамі. Родапачынальнікам аперэты лічыцца французскі кампазітар Жак Афенбах, які стварыў звыш 100 твораў у гэтым музычным жанры (напр., «Арфей у пекле», 1858; «Чароўная Алена», 1864 і інш.).

Выдзяляюцца наступныя разнавіднасці аперэты: сатырычная французская аперэта — опера буф (прадстаўнік — Ж. Афенбах); пранізаная стыхіяй вальсу венская аперэта (І. Штраус — сын, ); узбагачаная венгерскімі танцавальнымі рытмамі новая венская аперэта (Ф. Легар, І. Кальман).

У сярэдзіне XIX ст. словам «аперэта» часам называў свае п’есы В. Дунін-Марцінкевіч, у супрацоўніцтве з якім С. Манюшка стварыў свае аперэты «Рэкруцкі набор», «Ідылія» і інш. У 1920-30-я г. былі створаны блізкія да аперэты музычна-камедыйныя творы («Каваль-ваявода», «Простыя сэрцы», «Цудоўная дудка» і інш.), а пастаноўкі «Кухня святасці» Я. Цікоцкага (1931) і «Зарэчны барок» С. Палонскага і М. Іванова (1940) сучаснікамі вызначаліся як «першыя савецкія аперэты». У 1960 — першай палове 1990-х г. шмат выдатных узораў мастацтва аперэты стварылі беларускія кампазітары Ю. Семяняка («Пяе Жаваранак», «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання» і інш.), Р. Сурус («Несцерка», «Судны час») і інш. У Беларусі аперэты ідуць на сцэне Музычнага тэатра.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.120

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі

  • Радыёсерыял М. Малькова «Гук гісторыі аперэты» (№ 1-15) (руск.)


image Аперэта на Вікісховішчы

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 09:38

Apereta ital operetta litaralna malenkaya opera adzin z viday muzychnaga teatra u yakim spaluchayucca vakalnaya i instrumentalnaya muzyka tanec balet elementy estradnaga mastactva Aperety pishucca na kamichny syuzhet muzychnyya numary y ih karacejshyya za opernyya u celym muzyka aperety nosic lyogki papulyarny haraktar adnak uspadkoyvae naprastki tradycyi akademichnaj muzyki Afisha aperety Arfej u pekle 1874 U XVII pershaj palove XIX st aperetayu nazyvali nevyalikuyu zvychajna kamichnuyu operu Yak samastojny muzychna teatralny zhanr sfarmiravalasya y syaredzine XIX st y Francyi U aperece vakalnyya numary aryi pesennaga haraktaru pesni duety hory charguyucca z tancami i razmoynymi dyyalogami Rodapachynalnikam aperety lichycca francuzski kampazitar Zhak Afenbah yaki stvaryy zvysh 100 tvoray u getym muzychnym zhanry napr Arfej u pekle 1858 Charoynaya Alena 1864 i insh Vydzyalyayucca nastupnyya raznavidnasci aperety satyrychnaya francuzskaya apereta opera buf pradstaynik Zh Afenbah pranizanaya styhiyaj valsu venskaya apereta I Shtraus syn uzbagachanaya vengerskimi tancavalnymi rytmami novaya venskaya apereta F Legar I Kalman U syaredzine XIX st slovam apereta chasam nazyvay svae p esy V Dunin Marcinkevich u supracoynictve z yakim S Manyushka stvaryy svae aperety Rekrucki nabor Idyliya i insh U 1920 30 ya g byli stvorany blizkiya da aperety muzychna kamedyjnyya tvory Kaval vayavoda Prostyya sercy Cudoynaya dudka i insh a pastanoyki Kuhnya svyatasci Ya Cikockaga 1931 i Zarechny barok S Palonskaga i M Ivanova 1940 suchasnikami vyznachalisya yak pershyya saveckiya aperety U 1960 pershaj palove 1990 h g shmat vydatnyh uzoray mastactva aperety stvaryli belaruskiya kampazitary Yu Semyanyaka Pyae Zhavaranak Paylinka Tydzen vechnaga kahannya i insh R Surus Nescerka Sudny chas i insh U Belarusi aperety iduc na scene Muzychnaga teatra ZnoskiSloynik inshamoynyh sloy u 2 t A M Bulyka Minsk BelEn 1999 T 1 A L 1999 S 736 s ISBN 985 11 0152 4 S 120LitaraturaKulturalogiya Encykl davednik Uklad E Dubyanecki Mn BelEn 2003 ISBN 985 11 0277 6SpasylkiRadyyoseryyal M Malkova Guk gistoryi aperety 1 15 rusk Apereta na Vikishovishchy

Апошнія артыкулы
  • Май 22, 2025

    Трыкатаж

  • Май 20, 2025

    Трыкалор

  • Май 20, 2025

    Трыесцкі заліў

  • Май 20, 2025

    Трыест

  • Май 22, 2025

    Трыдэнцкі сабор

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка