Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Буркіна Фасо фр Burkina Faso дзяржава ў Заходняй Афрыцы Мяжуе на паўночным захадзе і поўначы з Малі на паўночным усходзе

Буркіна-Фасо

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Буркіна-Фасо

Буркіна́-Фасо́ (фр.: Burkina Faso) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе на паўночным захадзе і поўначы з Малі, на паўночным усходзе з Нігерам, на паўднёвым усходзе з Бенінам, на поўдні з Тога і Ганай, на паўднёвым захадзе з Кот-д’Івуарам.

Буркіна-Фасо
фр.: Burkina Faso
image image
Сцяг Буркіна-Фасо Герб Буркіна-Фасо
image
Дэвіз: «фр.: Unité, Progrès, Justice»
Гімн: «Une Seule Nuit (L'Hymne de la victoire)»
Дата незалежнасці 5 жніўня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Уагадугу
Найбуйнейшы горад Уагадугу
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка

Прэм’ер-міністр
Ібрагім Траорэ (в.а.)
Плошча
• Агулам
• % воднай паверхні
74-я ў свеце
273 187 км²
0,1%
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
• Шчыльнасць

20 107 509 чал. (61-я)
73,2 чал./км²
ВУП
  • Разам (2018)
  • На душу насельніцтва

$38,8 млрд  (122-ы)
$1992
ІРЧП (2015) ▼ 0.402 (нізкі) (185-ы)
Этнахаронім буркініец, буркінійка, буркінійцы
Валюта франк КФА
Інтэрнэт-дамен .bf
Код ISO (Alpha-2) BF
Код ISO (Alpha-3) BFA
Код МАК BUR
Тэлефонны код +226
Часавыя паясы +0

Плошча — 273,0 тыс. км² (2020). Насельніцтва — 21,6 млн чалавек (2020). Сталіца — горад Уагадугу.

Час адстае ад мінскага ўлетку на тры гадзіны, узімку — на дзве.

Этымалогія

У перакладзе з мовы племені мосі «Буркіна» азначае «сумленныя людзі», а слова «фасо» з мовы племені дыўла — «зямля продкаў», што разам гучыць як «краіна сумленных людзей».

Да 1984 года краіна мела назву Верхняя Вольта.

Прырода

Большая частка тэрыторыі — хвалістае плато Мосі (вышыня 200—500 м), на якім узвышаюцца асобныя ўзгоркі вышынёй да 750 м. Маюцца невялікія паклады марганцавых руд, золата, цынку, фасфарытаў, медзі, нікелю, тытану.

Клімат субэкватарыяльны. Ападкаў выпадае ад 1000 мм на поўдні да 500 мм на поўначы. У паўночным напрамку павялічваецца працягласць сухога сезона, які дзеліцца на два перыяды: сухі зімовы сезон з лістапада па люты (сярэдняя тэмпература +25 °C), сухі гарачы сезон — з сакавіка па май (сярэдняя дзённая тэмпература +40-45 °C). Сезон дажджоў у сярэднім доўжыцца з чэрвеня па кастрычнік (+28 °C).

image
Высакатраўная савана

З поўначы на поўдзень цякуць рэкі Белая Вольта, Чорная Вольта (мае выток на захадзе) і Чырвоная Вольта, што зліваюцца ў адзіную Вольту ўжо на зямлі Ганы. Чорная Вольта і Камоэ — дзве ракі, што не перасыхаюць на працягу года.

З раслінных фармацый пераважае тыповая і высакатраўная саванна, месцамі — участкі рэдкастойных саваннавых лясоў, хмызнякоў. Лясы займаюць каля 9 % тэрыторыі краіны. Сустракаюцца львы, леапарды, сланы, буйвалы, антылопы. Шмат птушак і паўзуноў. На багністых берагах рэк водзяцца бегемоты, кракадзілы, вадзяныя чарапахі. У саване шмат тэрмітнікаў. На поўдні краіны распаўсюджаная муха . На мяжы з Бенінам і Нігерам знаходзіцца першы ў Афрыцы трансгранічны нацыянальны парк W ().

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Буркіна-Фасо

З III па XIII стагоддзе нашай эры, на тэрыторыі сучаснай паўднёва-ўсходняй Буркіна-Фасо і паўднёвым захадзе Нігера існавала культура жалезнага веку Бура. У пачатку XI стагоддзя на тэрыторыю краіны прыйшлі плямёны мосі з паўночнага ўсходу цяперашняй Ганы. Мосі падпарадкавалі сабе мясцовыя плямёны грусі і буса. На тэрыторыі сучаснай Буркіна-Фасо з XIV стагоддзя існавалі дзяржавы Уагадугу, Фадан-Гурма і ; апошняя з XIV па XVI ст. заваявала частку тэрыторыі суседніх Малі і Сангай.

У XIX стагоддзі пачалося пранікненне французаў. З 1904 па 1919 год Верхняя Вольта (так па прычыне знаходжання у верхнім цячэнні вытокаў ракі Вольта краіну назвалі каланізатары) ўваходзіла ў склад французскай калоніі Верхні Сенегал — Нігер (або Французская Заходняя Афрыка), затым была выдзеленая ў асобную калонію. У 1947 годзе створана «Афрыканскае дэмакратычнае аб’яднанне», акое ўзначаліў . У 1958 годзе Верхняя Вольта набывае аўтаномію. У 1960 Верхняя Вольта атрымліва незалежнасць, а Ямеага становіцца першым прэзідэнтам.

У 1966 Ямеагу зрынуў палкоўнік Сангуле Ламізана. На час яго праўлення прыйшліся самыя страшэнныя сахельскія засухі, што сталі прычынай нябачанага голаду. Ламізана зрынулі ў 1980 годзе ў выніку ваеннага перавароту на чале з Сае Замба. У 1985 годзе Замбу зрынуў 34-гадовы палкоўнік Томас Санкарэ, адзін з заснавальнікаў «Камуністычнай афіцэрскай групы», што рыхтавала пераварот яшчэ супраць Сангуле Ламізана.

Томас Санкарэ, за свае левыя погляды празваны «Афрыканскім Чэ Геварам», забараніў шматжонства і жаночае абразанне, а таксама змяніў назву краіны на Буркіна-Фасо.

У 1987 годзе, у выніку чарговага перавароту, у ходзе якога забілі Томаса Санкарэ і некалькіх яго паплечнікаў, да ўлады прыйшоў Блэз Кампаорэ. У 1990-х Кампарэ змяніў канстытуцыю так, каб заставацца дыктатарам фактычна пажыццёва. Тым не менш, у 2014 яму спатрэбіўся чарговы рэферэндум, каб працягнуць сваю ўладу яшчэ на 5 гадоў. Падрыхтоўка да рэферэндуму выклікала незадаволенасць, буркінійцы выйшлі на масавыя дэманстрацыі, і 30 кастрычніка 2014 года рэжым быў зрынуты..

У верасні наступнага года в.а.прэзідэнта Мішэля Кафандо арыштаваў самаабвешчаны «Нацыянальны савет дэмакратыі», аднак праз два тыдні спроба перевароту была ліквідавана. Палітычнае жыццё краіны ўвайшло ў дэмакратычнае рэчышча.

Дзяржаўны лад

Дзяржаву ўзначальвае прэзідэнт, які абіраецца на пяцігадовы тэрмін. Урад ачольвае прэм’ер-міністр. Заканадаўчы орган — дзвюхпалатная Нацыянальная Асамблея. Па выніках выбараў 29 лістапада 2015 г. найбуйнейшая партыя з тых, што прадстаўлены ў парламенце — Народны рух за прагрэс (55 дэпутатаў), другая — Саюз за прагрэс і рэформы (33 дэпутаты) і трэцяя — Кангрэс за дэмакратыю і прагрэс (18 дэпутатаў). У парламенце прадстаўлены яшчэ 11 партый (ад 5 да 1 дэпутата).

Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Буркіна-Фасо

Буркіна-Фасо падзелена на 13 абласцей, 45 правінцый і 301 дэпартамент.

Насельніцтва

image
Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Натуральны прырост у 2017 склаў 3 %, адзін з найвышэйшых у свеце паказчыкаў, зрэшты, тыповы для Заходняй Афрыкі. Сярэдняму буркінійцу сёння ўсяго 17 гадоў (2017). Міграцыйны адток практычна адсутнічае, хаця многія буркінійцы занятыя на сезонных працах у суседнім Кот-д’Івуары.

Насельніцтва належыць да дзвюх этнічных груп: гур (уключае мосі, буйнейшы народ краіны, 48 %, а таксама народы сісала, боба і інш.), і мандэ. Рэлігійны склад: 61,5 % — мусульмане, каталікі — 23,3 %, пратэстанты — 6,5 %, прадстаўнікі традыцыйных верванняў — 7,8 %.

Большасць насельніцтва засяроджана на крайнім поўдні і захадзе краіны. Узровень урбанізацыі у 2017 годзе склаў 31 % пры штогадовым росце колькасці гарадскога насельніцтва на 5 %. Буйнейшая агламерацыя — Уагадугу (па розных ацэнках ад 2,2 да 2,7 млн чал у 2015), другі горад — (каля 550 тыс.чал).

Мовы

Асноўны артыкул: Мовы Буркіна-Фасо

Афіцыйная мова — французская. Каля 90 % насельніцтва размаўляе на мясцовых мовах.

Эканоміка

Грашовая адзінка — франк КФА. ВУП на душу насельніцтва — каля 2000 долараў (2018).

image
Наземнае абсталяванне шахты па здабычы золата

Вельмі высокія тэмпы росту насельніцтва ў сукупнасці з беднай разведанай рэсурснай базай, нестабільным кліматам і адсутнасцю выхаду да мора — усё гэта неспрыяльна адбіваецца на эканоміцы і робіць Буркіна-Фасо адной з бяднейшых дзяржаў свету. Вельмі высокі ўзровень карупцыі. Значную частку ВУП фарміруе міжнародная дапамога. 90 % працуючых займаюцца натуральнай сельскай гаспадаркай, якая пакутуе ад частых засух.

Гаспадарчая інфраструктура была створана ў каланіяльны час, тады ж былі акрэсленыя напрамкі спецыялізацыі. У 1934 годзе французы пабудавалі чыгунку да Абіджана. З цягам часу гэтая інфраструктура прыходзіць у заняпад.

Асноўная экспартная культура — бавоўна. Таксама вырошчваюцца арахіс, алейная пальма, сорга, кукуруза. Гадуюцца авечкі і козы. Вядзецца здабыча золата і цынку. Буркіна-Фасо — чацвёрты ў Афрыцы вытворца золата. Апрацоўчай прамысловасць прадстаўлена вырабам напояў, апрацоўкай бавоўны. Чатыры пятых буркінійскага экспарту ў 2016 годзе склалі золата (58 %), цынк і бавоўна У канцы лістапада 2017 дала ток сонечная электрастанцыя магутнасцю 33 МВт у Загтулі, недалёка ад Уагадугу. На той момант гэта быў самы вялікі аб’ект сонечнай энергетыкі ў Заходняй Афрыцы

Святы

Святочныя і непрацоўныя дні: Новы год, 3 студзеня, канец Рамадана, першы панядзелак пасля Вялікдня, 1 мая, Табаскі, Ушэсце, 4 жніўня — Дзень Рэвалюцыі, Дзень нараджэнні прарока Мухамеда, 15 жніўня, 11 снежня — Дзень Незалежнасці (з 1993), Каляды. Выходны — нядзеля.

Культура

Буркіна-Фасо з’яўляецца адной з вядучых афрыканскіх краін у галіне кінематографа. Ідрыс Уэдраага з фільмам «Закон» (1990) стаў адзіным (на 2016 год) афрыканскім рэжысёрам, хто атрымаў Гран-пры Канскага кінафестывалю. У краіне кожны няцотны год праводзіцца «Фестываль кіно і тэлебачання краін Афрыкі» ў Уагадугу.

Спорт

image
Жанатан Пітруапа

Буркіна-Фасо прымала ўдзел у 9 летніх Алімпійскіх гульнях. Краіна дэбютавала на летніх Алімпійскіх гульнях у Мюнхене пад назвай Верхняя Вольта, аднак затым прапусціла Гульні ў Манрэалі, Маскве і Лос-Анджэлесе, вярнуўшыся ў алімпійскую сям’ю толькі ў 1988 годзе на Гульнях у Сеуле ўжо пад назвай Буркіна-Фасо. З тых часоў спартсмены Буркіна-Фасо ўдзельнічалі ва ўсіх летніх Гульнях. На жаль, у скарбонцы Буркіна-Фасо няма ніводнага алімпійскага медаля. Хочацца верыць, што краіна сумленных людзей абавязкова парадуе сваіх заўзятараў у 2020 годе ў Токіа.

Найбольш папулярным відам спорту ў Буркіна-Фасо з’яўляецца футбол. ніколі не прабівалася на Чэмпіянат свету, але на афрыканскім ўзроўні з канца 1990-х года выступае даволі паспяхова. Асноўныя поспехі прыйшліся на 2010-я: выхад у фінал Кубка афрыканскіх нацый 2013 года, дзе буркінійцы саступілі зборнай Нігерыі (0:1); трэцяе месца на КАН было здабыта ў 2017, хоць ад выхаду ў фінал зборную аддзяліў адзін паспяховы 11-метровы стрэл. Лідарамі зборнай у XXI стагоддзі з’яўляліся і застаюцца такімі гульцы як Жанатан , Мумунь Дага, Шарль Кабарэ, Ален Траарэ. Героямі Кубка Афрыканскіх нацый 2017 сталі Арыстыд і Прэджус , якія падхапілі буркінійскі сцяг з рук траўмаванага Пітруапы. Амаль усе вядучыя буркінійскія гульцы атрымалі футбольную адукацыю ў французскіх клубах.

На тэрыторыі краіны праходзіць штогадовая міжнародная велагонка Тур ёй Фасо, якая з’яўляецца афрыканскім аналагам Тур дэ Франс.

Некаторыя цікавінкі

image
Вялікая мячэць у Боба-Дыуласа
  • Пераклад назвы Уагадугу па красамоўнасці не саступае назве краіны. Уагадугу азначае «месца дзе людзі займелі пашану»
  • Сярод усіх непаўторных гарадоў Буркіна-Фасо архітэктурнай спадчынай вылучаецца Боба-Дыуласа. Тут можна ўбачыць мячэць канца пазамінулага стагоддзя і вакзал каланіяльных часоў, пабудаваныя ў Судана-Сахельскім стылі.

Крыніцы

  1. Дадзеныя Нацыянальнага інстытута статыстыкі і дэмаграфіі (фр.)
  2. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/uv.html Архівавана 15 чэрвеня 2019.
  3. http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2016/02/weodata/weorept.aspx?pr.x=39&pr.y=19&sy=2014&ey=2021&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=748&s=NGDPD%2CNGDPDPC%2CPPPGDP%2CPPPPC&grp=0&a=
  4. http://hdr.undp.org/sites/default/files/2016_human_development_report.pdf
  5. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2020f/africa
  6. Павел Усаў. Буркіна-Фасо: Зямля «чэсных» дыктатараў// Польскае радыё для замежжа. 13 мая 2009
  7. http://9tv.co.il/news/2014/10/31/188719.html
  8. https://www.theglobeandmail.com/globe-investor/iamgolds-growing-investment-in-burkina-faso/article4103071/
  9. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=21&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2016
  10. https://www.euractiv.com/section/development-policy/news/burkina-faso-launches-sahel-regions-largest-solar-power-plant/

Спасылкі

  • Сайт урада Буркіна-Фасо (фр.)
  • Сайт прэзідэнта Архівавана 16 лютага 2009. (фр.)
  • Карысная інфармацыя пра краіну Архівавана 12 жніўня 2012.
  • Карыснае

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 17:29

Burkina Faso fr Burkina Faso dzyarzhava y Zahodnyaj Afrycy Myazhue na paynochnym zahadze i poynachy z Mali na paynochnym ushodze z Nigeram na paydnyovym ushodze z Beninam na poydni z Toga i Ganaj na paydnyovym zahadze z Kot d Ivuaram Burkina Faso fr Burkina Faso Scyag Burkina Faso Gerb Burkina FasoDeviz fr Unite Progres Justice Gimn Une Seule Nuit L Hymne de la victoire Data nezalezhnasci 5 zhniynya 1960 ad Francyi Aficyjnaya mova francuzskayaStalica UagaduguNajbujnejshy gorad UagaduguForma kiravannya Parlamenckaya respublikaPrem er ministr Ibragim Traore v a Ploshcha Agulam vodnaj paverhni 74 ya y svece 273 187 km 0 1 Naselnictva Acenka 2017 Shchylnasc 20 107 509 chal 61 ya 73 2 chal km VUP Razam 2018 Na dushu naselnictva 38 8 mlrd 122 y 1992IRChP 2015 0 402 nizki 185 y Etnaharonim burkiniec burkinijka burkinijcyValyuta frank KFAInternet damen bfKod ISO Alpha 2 BFKod ISO Alpha 3 BFAKod MAK BURTelefonny kod 226Chasavyya payasy 0 Ploshcha 273 0 tys km 2020 Naselnictva 21 6 mln chalavek 2020 Stalica gorad Uagadugu Chas adstae ad minskaga yletku na try gadziny uzimku na dzve EtymalogiyaU perakladze z movy plemeni mosi Burkina aznachae sumlennyya lyudzi a slova faso z movy plemeni dyyla zyamlya prodkay shto razam guchyc yak kraina sumlennyh lyudzej Da 1984 goda kraina mela nazvu Verhnyaya Volta PryrodaBolshaya chastka terytoryi hvalistae plato Mosi vyshynya 200 500 m na yakim uzvyshayucca asobnyya yzgorki vyshynyoj da 750 m Mayucca nevyalikiya paklady margancavyh rud zolata cynku fasfarytay medzi nikelyu tytanu Klimat subekvataryyalny Apadkay vypadae ad 1000 mm na poydni da 500 mm na poynachy U paynochnym napramku pavyalichvaecca pracyaglasc suhoga sezona yaki dzelicca na dva peryyady suhi zimovy sezon z listapada pa lyuty syarednyaya temperatura 25 C suhi garachy sezon z sakavika pa maj syarednyaya dzyonnaya temperatura 40 45 C Sezon dazhdzhoy u syarednim doyzhycca z chervenya pa kastrychnik 28 C Vysakatraynaya savana Z poynachy na poydzen cyakuc reki Belaya Volta Chornaya Volta mae vytok na zahadze i Chyrvonaya Volta shto zlivayucca y adzinuyu Voltu yzho na zyamli Gany Chornaya Volta i Kamoe dzve raki shto ne perasyhayuc na pracyagu goda Z raslinnyh farmacyj peravazhae typovaya i vysakatraynaya savanna mescami uchastki redkastojnyh savannavyh lyasoy hmyznyakoy Lyasy zajmayuc kalya 9 terytoryi krainy Sustrakayucca lvy leapardy slany bujvaly antylopy Shmat ptushak i payzunoy Na bagnistyh beragah rek vodzyacca begemoty krakadzily vadzyanyya charapahi U savane shmat termitnikay Na poydni krainy raspaysyudzhanaya muha Na myazhy z Beninam i Nigeram znahodzicca pershy y Afrycy transgranichny nacyyanalny park W GistoryyaAsnoyny artykul Gistoryya Burkina Faso Z III pa XIII stagoddze nashaj ery na terytoryi suchasnaj paydnyova yshodnyaj Burkina Faso i paydnyovym zahadze Nigera isnavala kultura zhaleznaga veku Bura U pachatku XI stagoddzya na terytoryyu krainy pryjshli plyamyony mosi z paynochnaga yshodu cyaperashnyaj Gany Mosi padparadkavali sabe myascovyya plyamyony grusi i busa Na terytoryi suchasnaj Burkina Faso z XIV stagoddzya isnavali dzyarzhavy Uagadugu Fadan Gurma i aposhnyaya z XIV pa XVI st zavayavala chastku terytoryi susednih Mali i Sangaj U XIX stagoddzi pachalosya praniknenne francuzay Z 1904 pa 1919 god Verhnyaya Volta tak pa prychyne znahodzhannya u verhnim cyachenni vytokay raki Volta krainu nazvali kalanizatary yvahodzila y sklad francuzskaj kalonii Verhni Senegal Niger abo Francuzskaya Zahodnyaya Afryka zatym byla vydzelenaya y asobnuyu kaloniyu U 1947 godze stvorana Afrykanskae demakratychnae ab yadnanne akoe yznachaliy U 1958 godze Verhnyaya Volta nabyvae aytanomiyu U 1960 Verhnyaya Volta atrymliva nezalezhnasc a Yameaga stanovicca pershym prezidentam U 1966 Yameagu zrynuy palkoynik Sangule Lamizana Na chas yago praylennya pryjshlisya samyya strashennyya sahelskiya zasuhi shto stali prychynaj nyabachanaga goladu Lamizana zrynuli y 1980 godze y vyniku vaennaga peravarotu na chale z Sae Zamba U 1985 godze Zambu zrynuy 34 gadovy palkoynik Tomas Sankare adzin z zasnavalnikay Kamunistychnaj aficerskaj grupy shto ryhtavala peravarot yashche suprac Sangule Lamizana Tomas Sankare za svae levyya poglyady prazvany Afrykanskim Che Gevaram zabaraniy shmatzhonstva i zhanochae abrazanne a taksama zmyaniy nazvu krainy na Burkina Faso U 1987 godze u vyniku chargovaga peravarotu u hodze yakoga zabili Tomasa Sankare i nekalkih yago paplechnikay da ylady pryjshoy Blez Kampaore U 1990 h Kampare zmyaniy kanstytucyyu tak kab zastavacca dyktataram faktychna pazhyccyova Tym ne mensh u 2014 yamu spatrebiysya chargovy referendum kab pracyagnuc svayu yladu yashche na 5 gadoy Padryhtoyka da referendumu vyklikala nezadavolenasc burkinijcy vyjshli na masavyya demanstracyi i 30 kastrychnika 2014 goda rezhym byy zrynuty U verasni nastupnaga goda v a prezidenta Mishelya Kafando aryshtavay samaabveshchany Nacyyanalny savet demakratyi adnak praz dva tydni sproba perevarotu byla likvidavana Palitychnae zhyccyo krainy yvajshlo y demakratychnae rechyshcha Dzyarzhayny ladDzyarzhavu yznachalvae prezident yaki abiraecca na pyacigadovy termin Urad acholvae prem er ministr Zakanadaychy organ dzvyuhpalatnaya Nacyyanalnaya Asambleya Pa vynikah vybaray 29 listapada 2015 g najbujnejshaya partyya z tyh shto pradstayleny y parlamence Narodny ruh za pragres 55 deputatay drugaya Sayuz za pragres i reformy 33 deputaty i trecyaya Kangres za demakratyyu i pragres 18 deputatay U parlamence pradstayleny yashche 11 partyj ad 5 da 1 deputata Administracyjny padzelAsnoyny artykul Administracyjny padzel Burkina Faso Burkina Faso padzelena na 13 ablascej 45 pravincyj i 301 departament NaselnictvaPolava yzrostavaya piramida 2016 Naturalny pryrost u 2017 sklay 3 adzin z najvyshejshyh u svece pakazchykay zreshty typovy dlya Zahodnyaj Afryki Syarednyamu burkinijcu syonnya ysyago 17 gadoy 2017 Migracyjny adtok praktychna adsutnichae hacya mnogiya burkinijcy zanyatyya na sezonnyh pracah u susednim Kot d Ivuary Naselnictva nalezhyc da dzvyuh etnichnyh grup gur uklyuchae mosi bujnejshy narod krainy 48 a taksama narody sisala boba i insh i mande Religijny sklad 61 5 musulmane kataliki 23 3 pratestanty 6 5 pradstayniki tradycyjnyh vervannyay 7 8 Bolshasc naselnictva zasyarodzhana na krajnim poydni i zahadze krainy Uzroven urbanizacyi u 2017 godze sklay 31 pry shtogadovym rosce kolkasci garadskoga naselnictva na 5 Bujnejshaya aglameracyya Uagadugu pa roznyh acenkah ad 2 2 da 2 7 mln chal u 2015 drugi gorad kalya 550 tys chal Movy Asnoyny artykul Movy Burkina Faso Aficyjnaya mova francuzskaya Kalya 90 naselnictva razmaylyae na myascovyh movah EkanomikaGrashovaya adzinka frank KFA VUP na dushu naselnictva kalya 2000 dolaray 2018 Nazemnae abstalyavanne shahty pa zdabychy zolata Velmi vysokiya tempy rostu naselnictva y sukupnasci z bednaj razvedanaj resursnaj bazaj nestabilnym klimatam i adsutnascyu vyhadu da mora usyo geta nespryyalna adbivaecca na ekanomicy i robic Burkina Faso adnoj z byadnejshyh dzyarzhay svetu Velmi vysoki yzroven karupcyi Znachnuyu chastku VUP farmirue mizhnarodnaya dapamoga 90 pracuyuchyh zajmayucca naturalnaj selskaj gaspadarkaj yakaya pakutue ad chastyh zasuh Gaspadarchaya infrastruktura byla stvorana y kalaniyalny chas tady zh byli akreslenyya napramki specyyalizacyi U 1934 godze francuzy pabudavali chygunku da Abidzhana Z cyagam chasu getaya infrastruktura pryhodzic u zanyapad Asnoynaya ekspartnaya kultura bavoyna Taksama vyroshchvayucca arahis alejnaya palma sorga kukuruza Gaduyucca avechki i kozy Vyadzecca zdabycha zolata i cynku Burkina Faso chacvyorty y Afrycy vytvorca zolata Apracoychaj pramyslovasc pradstaylena vyrabam napoyay apracoykaj bavoyny Chatyry pyatyh burkinijskaga ekspartu y 2016 godze sklali zolata 58 cynk i bavoyna U kancy listapada 2017 dala tok sonechnaya elektrastancyya magutnascyu 33 MVt u Zagtuli nedalyoka ad Uagadugu Na toj momant geta byy samy vyaliki ab ekt sonechnaj energetyki y Zahodnyaj AfrycySvyatySvyatochnyya i nepracoynyya dni Novy god 3 studzenya kanec Ramadana pershy panyadzelak paslya Vyalikdnya 1 maya Tabaski Ushesce 4 zhniynya Dzen Revalyucyi Dzen naradzhenni praroka Muhameda 15 zhniynya 11 snezhnya Dzen Nezalezhnasci z 1993 Kalyady Vyhodny nyadzelya KulturaBurkina Faso z yaylyaecca adnoj z vyaduchyh afrykanskih krain u galine kinematografa Idrys Uedraaga z filmam Zakon 1990 stay adzinym na 2016 god afrykanskim rezhysyoram hto atrymay Gran pry Kanskaga kinafestyvalyu U kraine kozhny nyacotny god pravodzicca Festyval kino i telebachannya krain Afryki y Uagadugu SportZhanatan Pitruapa Burkina Faso prymala ydzel u 9 letnih Alimpijskih gulnyah Kraina debyutavala na letnih Alimpijskih gulnyah u Myunhene pad nazvaj Verhnyaya Volta adnak zatym prapuscila Gulni y Manreali Maskve i Los Andzhelese vyarnuyshysya y alimpijskuyu syam yu tolki y 1988 godze na Gulnyah u Seule yzho pad nazvaj Burkina Faso Z tyh chasoy spartsmeny Burkina Faso ydzelnichali va ysih letnih Gulnyah Na zhal u skarboncy Burkina Faso nyama nivodnaga alimpijskaga medalya Hochacca veryc shto kraina sumlennyh lyudzej abavyazkova paradue svaih zayzyataray u 2020 gode y Tokia Najbolsh papulyarnym vidam sportu y Burkina Faso z yaylyaecca futbol nikoli ne prabivalasya na Chempiyanat svetu ale na afrykanskim yzroyni z kanca 1990 h goda vystupae davoli paspyahova Asnoynyya pospehi pryjshlisya na 2010 ya vyhad u final Kubka afrykanskih nacyj 2013 goda dze burkinijcy sastupili zbornaj Nigeryi 0 1 trecyae mesca na KAN bylo zdabyta y 2017 hoc ad vyhadu y final zbornuyu addzyaliy adzin paspyahovy 11 metrovy strel Lidarami zbornaj u XXI stagoddzi z yaylyalisya i zastayucca takimi gulcy yak Zhanatan Mumun Daga Sharl Kabare Alen Traare Geroyami Kubka Afrykanskih nacyj 2017 stali Arystyd i Predzhus yakiya padhapili burkinijski scyag z ruk traymavanaga Pitruapy Amal use vyaduchyya burkinijskiya gulcy atrymali futbolnuyu adukacyyu y francuzskih klubah Na terytoryi krainy prahodzic shtogadovaya mizhnarodnaya velagonka Tur yoj Faso yakaya z yaylyaecca afrykanskim analagam Tur de Frans Nekatoryya cikavinkiVyalikaya myachec u Boba DyulasaPeraklad nazvy Uagadugu pa krasamoynasci ne sastupae nazve krainy Uagadugu aznachae mesca dze lyudzi zajmeli pashanu Syarod usih nepaytornyh garadoy Burkina Faso arhitekturnaj spadchynaj vyluchaecca Boba Dyulasa Tut mozhna ybachyc myachec kanca pazaminulaga stagoddzya i vakzal kalaniyalnyh chasoy pabudavanyya y Sudana Sahelskim styli KrynicyDadzenyya Nacyyanalnaga instytuta statystyki i demagrafii fr https www cia gov library publications resources the world factbook geos uv html Arhivavana 15 chervenya 2019 http www imf org external pubs ft weo 2016 02 weodata weorept aspx pr x 39 amp pr y 19 amp sy 2014 amp ey 2021 amp scsm 1 amp ssd 1 amp sort country amp ds amp br 1 amp c 748 amp s NGDPD 2CNGDPDPC 2CPPPGDP 2CPPPPC amp grp 0 amp a http hdr undp org sites default files 2016 human development report pdf https data iana org time zones tzdb 2020f africa Pavel Usay Burkina Faso Zyamlya chesnyh dyktataray Polskae radyyo dlya zamezhzha 13 maya 2009 http 9tv co il news 2014 10 31 188719 html https www theglobeandmail com globe investor iamgolds growing investment in burkina faso article4103071 http atlas cid harvard edu explore country 21 amp partner undefined amp product undefined amp productClass HS amp startYear undefined amp target Product amp year 2016 https www euractiv com section development policy news burkina faso launches sahel regions largest solar power plant SpasylkiSajt urada Burkina Faso fr Sajt prezidenta Arhivavana 16 lyutaga 2009 fr Karysnaya infarmacyya pra krainu Arhivavana 12 zhniynya 2012 Karysnae

Апошнія артыкулы
  • Май 20, 2025

    13 жніўня

  • Май 20, 2025

    1390-я

  • Май 20, 2025

    12 лістапада

  • Май 20, 2025

    12 лютага

  • Май 20, 2025

    12 красавіка

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка